Вясна: Палітвязні Беларусі
938 subscribers
3.38K photos
13 videos
3.33K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
Вясна: Палітвязні Беларусі
‼️Палітвязня Мікіту Емяльянава змясцілі ў карцар на 20 сутак. Ён абвясціў галадоўку, якую трымае ўжо 14 дзён Стала вядома, што палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў з 11 кастрычніка ўтрымліваецца ў карцары. Адміністрацыя магілёўскай турмы №4, дзе Мікіта…
‼️Палітвязень Мікіта Емяльянаў скончыў галадоўку, якую трымаў 20 дзён. У карцары яго трымалі месяц

Стала вядома, што палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў 31 кастрычніка скончыў галадоўку. Днём паабедаў упершыню за 20 дзён. Падчас галадоўкі Мікіта адчуваў слабасць і санлівасць. Цяпер хоча паправіць здароўе і набрацца сілаў.

Мікіта знаходзіўся ў карцары з 11 кастрычніка па 10 лістапада. Палітзняволены раней тлумачыў, за што яго зноў і зноў памяшчаюць у карцар.

27 кастрычніка адміністрацыя турмы адабрала ў Мікіты заяву на наведванне святара. Калі Мікіта паведаміў, што заяву пісаў ужо, то супрацоўнікі зрабілі выгляд, нібы ўпершыню чуюць пра гэта.

Трэцяга лістапада Мікіту наведаў у турме біскуп, які выдзяліў яму сакрамэнты споведзі і камуніі.

💌Падтрымайце палітвязня паштоўкамі і лістамі салідарнасці: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
🚌Новыя "этапы" палітвязняў. Падтрымай іх лістамі!

▪️37-гадовага блогера Вадзіма Ермашука перавезлі для суда ў ІЧУ Шчучына.
💌Новы адрас для лістоў: ІЧУ АУС Шчучынскага райвыканкама, 231513, г. Шчучын, вул. Чырвонаармейская, 12.

▪️29-гадовага Валерыя Мельнічука этапавалі ў шклоўскую калонію №17.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8.

▪️51-гадовага Андрэя Новікава этапавалі ў бабруйскую калонію №2.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1.

▪️44-гадовага Ігара Мінца перавялі ў гомельскае СІЗА-3.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А.

▪️37-гадовага Алега Гармазінскага перавялі ў магілёўскую турму №4.
💌Новы адрас для лістоў: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

▪️22-гадовага Мікіту Літвіненку этапавалі ў шклоўскую калонію №17.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8.

▪️27-гадовага Паўла Лукаянава перавялі ў магілёўскую турму №4.
💌Новы адрас для лістоў: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

▪️32-гадовага Сяргея Верашчагіна перавялі ў гродненскую турму №1.
💌Новы адрас для лістоў: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1.

👉Поўны спіс палітвязняў з актуальнымі адрасамі можна знайсці на сайце prisoners.spring96.org (з Беларусі — праз VPN). Пра перавод палітвязня можна паведаміць праваабаронцам @spring96info
⚡️На волю выйшла палітзняволеная па «справе Рабочага руху» Наталля Белабехава

47-гадовую педагога-дэфектолага з Гомеля Наталлю Белабехаву затрымалі 23 верасня па «справе Рабочага руху» ў межах арт. 356 Крымінальнага кодэксу (зрада дзяржаве). Сёння яе нечакана выпусцілі на волю. У гомельскім СІЗА-3 яе ўтрымлівалі паўтара месяца.

Падрабязнасці высвятляюцца.
Вясна: Палітвязні Беларусі
⚡️На волю выйшла палітзняволеная па «справе Рабочага руху» Наталля Белабехава 47-гадовую педагога-дэфектолага з Гомеля Наталлю Белабехаву затрымалі 23 верасня па «справе Рабочага руху» ў межах арт. 356 Крымінальнага кодэксу (зрада дзяржаве). Сёння яе нечакана…
⚡️На волю выйшлі яшчэ два палітвязня па «справе Рабочага руху». Ім змянілі меры стрымання

Гэта былая супрацоўніца Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне Святлана Зыль і старшы энергадыспетчар Беларускай чыгункі Максім Саковіч.

Іх затрымалі 21-22 верасня, выставілі абвінавачванне па арт. 356 КК і змясцілі пад варту. Палітвязняў утрымлівалі ў гомельскім СІЗА-3.

UPD. Паведамляецца, што ўсім траім змянілі меры стрымання: Святлану выпусцілі пад заклад, Максіма – пад паручальніцтва, Наталлю – пад падпіску аб нявыездзе.

Яшчэ дзесяць палітзняволеных фігурантаў па гэтай справе застаюцца пад вартай.
🚑Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын напісаў заяву на сустрэчу з доктарам у турме

Пра гэта паведамляе жонка палітвязня Вольга. Па яе словах, Дзяніс Івашын па-ранейшаму адчувае праблемы з сэрцам, нават мусіў напісаць заяву на сустрэчу з доктарам. Нагадаем, улетку ў журналіста здарыўся сардэчны прыступ.

Дзяніс знаходзіцца за кратамі ўжо 245-ты дзень. Як піша “Новы Час”, апошнія два месяцы родныя не атрымлівалі ад яго лістоў.

💌Падтрымайце Дзяніса: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
Мікола Дзядок на «Валадарцы» сустрэўся з бацькам. Нават пасля жорсткага прысуду палітвязень не губляе аптымізму

Бацька палітзняволенага Мікалая Дзядка, якога асудзілі да 5 гадоў калоніі, падзяліўся з «Нашай Нівай», як прайшло спатканне з сынам.

Аляксандр Дзядок распавёў, што спатканне доўжылася трохі больш за гадзіну. Ён паспеў даведацца, што ў камеру да Міколы не садзяць «палітычных», а сам палітвязень у няволі займаецца ёгай і спортам, шмат чытае і глядзіць беларускае тэлебачанне:

🔺Са здароўем у яго ў цэлым нармальна. Выглядае добра, не бледны, бадзёры. Аптымістычны, пасміхаецца. 

🔺Але сын кажа, што намагаецца неяк дапамагаць сукамернікам. Расказваў, што часам людзей прыводзяць у камеру ўвогуле без абутку ці нармальнага адзення, нямытыя… Але палітзняволеных у яго не бывае, толькі тыя, каго прыцягваюць за «звычайную» крыміналку.

🔺"Сын кажа, што ціску на яго няма. Камера, праўда, загружаная моцна, дастаткова цесна. Але канфліктаў няма".

🔺"Лісты да яго даходзяць, але не ўсе. Мае ён атрымлівае адносна рэгулярна. Лісты ад сястры з Германіі — чамусьці не. Пры гэтым лісты з Італіі ён таксама атрымлівае".

🔺"Мікола ў камеры сур’ёзна займаецца ёгай, адціскаецца ўжо больш за 100 разоў за адзін падыход. Чытае сур’ёзныя кнігі, напрыклад Іосіфа Флавія «Іўдзейская вайна»".

🔺"Ну і глядзіць беларускае тэлебачанне — 8 каналаў. Аналізуе. Да Азаронка і іншых ставіцца з гумарам, для Міколы дзіўна, што няўжо ж яны не разумеюць, што прыйдзецца адказваць? Калі не перад судом, то перад Богам, ці Сусветам, ці сваім сумленнем, напрыканцы. Але ж тут я яму сказаў, што для іх паняцця «сумленне», на маю думку, не існуе. Для іх існуюць толькі амбіцыі ці грошы. Тут сын пагадзіўся".

🔺"Дарэчы ў сувязі з яго працэсам нейкі журналіст казаў па ТБ, што Мікола быў асуджаны за парушэнне прэвентыўнага нагляду, за падпалы… Такога ніколі не было. Таму цяпер мы падумваем, а ці не падаць на гэтага журналіста грамадзянскі пазоў? Бо дэ-факта гэта ж паклёп. Імя журналіста зараз не згадаю: выступаў па БТ днямі, з такой дзіўнай бародкай".

🔺"Іншай пазіцыі ён не прымае: сын лічыць, што за справядлівасць і дабро трэба змагацца. І ён такі выбар зрабіў. Ён застаецца ўпэўненым у сваіх поглядах і сёння. Ахвярай сябе таксама не лічыць, для Міколы ахвяры — тыя, хто яго катаваў, хто яго прэсаваў. Гэта яны ахвяры сваіх памылак, ахвяры ўлады і гэтак далей. І з цягам часу яны атрымаюць тое, што ім накавана".

🔺"Свой прысуд Мікола ўспрыняў спакойна. Гэта было чакана. Мы пра гэта і не гаварылі амаль, калі шчыра. Але да 5 гадоў ён гатовы. Пры гэтым і ён, і я лічым, што сітуацыя ў Беларусі сёння вельмі складаная. І мы не думаем, што за 5 гадоў нічога не зменіцца. Таму і сын, і я лічым, што і Мікола, і Бабарыка, і Калеснікава цалкам не адбудуць свае тэрміны: усё скончыцца раней. Нашмат раней".

💌Падтрымаць Міколу: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
✍️🏻Павел Севярынец працуе ў турме над трыма новымі кнігамі

Палітзняволены палітык і пісьменнік
Павел Севярынец праягвае творчаць за кратамі.

У нядаўнім лісце да беларускі ён запрасіў яе, на прэзентацыю новых кніг: рамана «Беларусаліма» (меркавана, гаворка ідзе пра трэцюю, заключную, частку), «Дрэва жыцця», «Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску».

Як растлумачыла жонка палітвязня Вольга, гэта кнігі, над якімі ён працуе цяпер. «Дрэва жыцця» ён прыдумаў за кратамі, а «Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску» пачаў пісаць за год да затрымання і цяпер працягвае працу над ёй.

🏆У міжнародны Дзень пісьменнікаў у зняволенні 15 лістапада Радыё Свабода і Беларускі Пэн-цэнтар абвесцяць лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча. Адзін з намінантаў сёлета — Павел Севярынец. Падрабязнасці:

Літаратура з турмы. Павал Севярынец: «Тата ўсё яшчэ ў турме за Беларусь»

Падтрымаць Паўла лістамі і выказаць салідарнасць: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец
✊🏻«Мы павінны рабіць сваю праваабарончую справу, калі нават няма надзеі, што хутка стане лепш», – Валянцін Стэфановіч з-за кратаў

Палітзняволены вясновец Валянцін Стэфановіч даслаў з-за кратаў ліст, у якім разважае пра праваабарончую дзейнасць, калегаў-вясноўцаў і пра будучыню:

▪️«Шмат думаю пра тое, што робіцца. Гляджу навіны па ТВ, чытаю газеты і пасля складаю ў галаве з гэтых абрыўкаў больш менш цэльную карціну… Шкадую, што не з вамі зараз, я б вам дакладна сумаваць не даў. Ніхто не ведае, што нас чакае. Але адно я ведаю: праца наша годная і патрэбная людзям. Вельмі па ўсіх сумую».

▪️«Як і што будзе з краінай, з намі – мы не ведаем. Я не ведаю, колькі гадоў мне наканавана лёсам правесці ў лагерах. Адно я ведаю, што мы павінны проста рабіць сваю праваабарончую справу, рабіць, калі нават няма надзеі, няма спадзяванняў на тое, што хутка стане лепш. Як казалі нашыя савецкія папярэднікі: “Рабі, што можаш, і будзе тое, што будзе"».

▪️«Не хварэю, усё пакуль нармальна. Я мушу трымацца, берагчы сілы і здароўе, бо не маю права сканаць тут, я абавязаны вярнуца жывы да сваіх дзетак і сям’і».

💌Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
✍️🏻Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
✊🏻Як падтрымаць зняволеных “вясноўцаў” ды іншых палітвязняў?

1.
Амаль кожны палітзняволены скажа, што лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Таму падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі нашым калегам.
Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сервісы:
Майстэрню паштовак салідарнасці
• Ініцыятыву “Вклеточку
письмо.бел

Пра што і як пісаць палітвязням?

2. Яшчэ адзін спосаб патрымаць сядзельцаў у СІЗА – даслаць пасылку з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных.

Можна пакласці ў пасылку: гарэхі, курагу, фінікі, цукаты, цукеркі, зефір, мармелад, пасцілу, халву, шакалад, печыва, сухары, апельсіны, мандарыны, грушы, яблыкі, лімоны, каву любую, чай ліставы, суп, бульбу і макароны хуткага прыгатавання, вяленае мяса, каўбасу (сыравяленая, сыравэнджаная), салёнае сала, салёную рыбу, сыр, цыбулю рэпчатую, свежую зеляніну, часнык, агуркі, памідоры, перац, канверты, маркі, аркушы паперы, асадкі, фламасцеры, алоўкі, сшыткі, цыгарэты, запалкі ды іншае.

‼️Звяртаем увагу, што НЕ трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.

Што ды як перадаваць палітзняволеным – дапаможнік ад “Вясны”.

3. Не менш значная падтрымка – распаўсюд інфармацыі. Мы заклікаем распавядаць пра “вясноўцаў” і іншых палітзняволеных блізкім, сябрам, калегам ды наўпрост у сацыяльных сетках. Так найбольшая колькасць людзей зможа даведацца пра гісторыі зняволеных і праявіць сваю салідарнасць з імі!

Падтрымаць палітзняволеных “вясноўцаў”:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)

📍Поўны спіс палітвязняўprisoners.spring96.org. Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
❗️Палітзняволеную Марыю Калеснікаву амаль восем месяцаў утрымліваюць у адзіночнай камеры

Марыя Калеснікава
, якой прысудзілі 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму, 12 лістапада сустрэлася ў СІЗА са сваім бацькам. Аляксандр Калеснікаў распавёў пра тое, як праходзіла сустрэча.

🔹«Маша вельмі добрае выглядае. Стройная, працягвае рабіць фізічныя практыкаванні і стала практыкаваць ёгу. Маша кажа, што гэта надае ёй дадатковыя сілы і ўпэўненасць»;

🔹«Марыя ўжо амаль 8 месяцаў знаходзіцца ў камеры адна. Яна ад гэтага, скажам так, не ў захапленні, і будзе настойваць, каб гэтае становішча змяніць. Маша расцэньвае гэтую сітуацыю не толькі як ціск, але і парушэнне яе правоў. Згодна нават з нашымі законамі, адзіночнае заключэнне з'яўляецца пакараннем. Ёй вельмі не хапае размоваў. Вы не ўяўляеце, з якой радасцю яна слухае ад мяне навіны ад родных, блізкіх, сяброў»;

🔹«Апеляцыйная скарга склала 70 лістоў рукапіснага тэксту. Гэта дае ўяўленне аб аб'ёме той інфармацыі, якую трэба было праз сябе прапусціць. Выснову Маша зрабіла такую: 41 том крымінальнай справы аказаўся без доказаў. “Мне стала зразумела, чаму суд быў закрыты. Таму што няма доказаў віны"»
.

📨 Падтрымаць Марыю:
- СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марыя Аляксандраўна Калеснікава
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
‼️Палітзняволеных антыфашыстаў Дзяніса Болтуця і Цімура Піпія пазбавілі ў калоніях перадач

Паведамляецца, што пасля этапаванняў у калоніі палітвязняў Дзяніса Болтуця і Цімура Піпія праз прафілактычныя ўлікі пазбавілі перадач тэрмінам на чатыры месяцы.

💌Падтрымайце палітвязняў лістамі салідарнасці па адрасах: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Дзяніс Віктаравіч Болтуць

ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Цімур Важавіч Піпія
🗓Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень:

🔹У спіс палітвязняў на гэтым тыдні трапілі 18 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца 843 чалавекі.

🔹Прысуды на гэтым тыдні вынесеныя (!) 25 палітвязням:
Мікалаю Дзядку — 5 гадоў калоніі;
Кірылу Волаху, Яўгену Крачкоўскаму, Арцёму Карачуну, Аляксею Салдаткіну — па 3 гады «хіміі». Чатыры палітвязня выйшлі на волю.
Андрэю Лінніку — 4 гады калоніі;
Шафарэнка Якаў — 5,5 гадоў калоніі + штраф 100 базавых;
Філімонаў Станіслаў — 5 гадоў калоніі + штраф 100 базавых;
Пекач Яўген — 4 гады і 11 месяцаў калоніі;
Целяшман Аляксандр — 4,5 гадоў калоніі;
Антонаў Марк, Верамей Ілля, Волкаў Руслан, Гарчанюк Ігар, Канцэвіч Філіп, Соўпель Іван, Трацюк Сяргей — па 4 гады калоніі;
Клімчук Арцём, Казлоўскі Віктар, Раманаў Глеб, Цімафееў Аляксандр, Хабавец Данііл, Мазько Павел, Сідзюк Раман, Цяліпка Леў — па 3,5 гады калоніі.

🔹Па «справе Рабочага руху» былі вызваленыя тры палітвязні — ім змянілі меры стрымання. Святлана Зыль, Максім Саковіч, Наталля Белабехава пасля 1,5 месяца выйшлі на волю з гомельскага СІЗА.

🔹Палітзняволеных мужа і жонку Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву і Сяргея Крупеніча адпусцілі на волю. Яны пакінулі Беларусь. Агулам у мужа і жонкі налічвалася 126 і 127 сутак арышту па дзевяці пастановах суда.

🔹У штогадовым “Марафоне лістоў”, якую арганізуе Amnesty International, прадстаўлены непаўнагадовы палітвязень Мікіта Залатароў.

🔹Палітзняволены Сяргей Ціханоўскі выйграў справу ў ААН: ад беларускіх уладаў патрабуюць неадкладнага яго вызвалення і выплаты кампенсацыі.

🔹У СІЗА вязняў абмежавалі ў падпісках на друкаваныя выданні.

🌿Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

Жонка палітвязня Аляксандра Велясніцкага: "Падтрымлівае вера ў тое, што муж вернецца дадому"

«
Мы марым жыць на сваёй сядзібе, гадаваць сына, займацца сваёй справай». Маналог жонкі палітвязня Аляксандра Галкоўскага

Наварочваліся слёзы, калі слухала сведку”. Марыя Тарасенка распавяла, як праходзіў закрыты суд над Судаленкам і Ласіцай

Мінчука, якога збілі падчас леташніх пратэстаў у Фрунзенскім РУУС, асудзілі па крымінальным артыкуле. Экс-палітвязень распавядае, што яму давялося перажыць
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць сямнаццаць палітзняволеных:

🔺Міхаіл Бераснёў
🔺Яўген Зялкоўскі
🔺Ігар Ярмолаў 
🔺Аляксандр Дайнэка
🔺Андрэй Карэшнікаў
🔺Аляксандр Літвішчанка
🔺Юрый Нагорны
🔺Валерый Мельнічук
🔺Віталь Літвін
🔺Сяргей Шабуня
🔺Ігар Букас
🔺Дзмітрый Кулакоўскі
🔺Аляксей Сямёнаў 
🔺Андрэй Астрацоў 
🔺Дзмітрый Грышчанка
🔺Вікторыя Міронцава
🔺Максім Паўлюшчык

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
📨Ціск на валанцёраў фонду «Краіна для жыцця». Падтрымайце іх!

Валанцёры фонду «Краіна для жыцця» Таццяна Астроўская, Юлія Сырых, Антон Сташэўскі ўжо больш за чатыры месяцы знаходзяцца за кратамі.

Іх калегі паведамляюць, што валанцёрам у СІЗА-1 зладзілі інфармацыйную блакаду — лістоў няма ні ў адзін з бакоў. Таму яны просяць падтрымаць затрыманых.

Нагадаем, трох валанцёраў фонду затрымалі 9 ліпеня 2021 года падчас "шырокамасштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў". Ім прад'явілі абвінавачванні па арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) за тое, што яны збіралі прадукты і фармавалі перадачы для палітвязняў.

💌Адрас для лістоў, тэлеграм і паштовак:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Юлія Эдуардаўна Сырых, Антон Аляксандравіч Сташэўскі, Таццяна Сяргееўна Астроўская.
Леанід Судаленка з-за кратаў: "Усё ў здагадках. Канкрэтыка – дапамога людзям, але яна не забаронена!"

🕊 Кіраўнік Гомельскага аддзялення "Вясны" Леанід Судаленка
даслаў ліст да праваабаронцы Васіля Палякова. У ім ён дзякуе за падтрымку і распавядае пра свае навіны за апошні час.

"Пішу табе ўжо ў новым статусе – асуджаны. <...>
Учора было абавязковае пасля прысуду спатканне з жонкай – 2 гадзіны за шклом па тэлефоне. На чарзе яшчэ Кірыл і Лёня (
сыны Леаніда – заўв. рэд.). Малодшага сына не дапускаюць сюды.

Атрымаў прысуд на 48 старонках на рукі. Калі прыбраць спам, застаюцца доказы атрыманыя з парушэннем закону, галаслоўныя абвінавачанні сведкі Какойта (Катляроў), дровы дзецям, сустрэча з ІЧУ Марыі Тульжанковай. Усё ў здагадках. Канкрэтыка – дапамога людзям, але яна не забаронена! Да 10 лістапада падам папярэднюю апеляцыю. Тэрмін разгляду ў аблсудзе будзе каля 3-х месяцаў, то бок да канца студзеня. Далей не зазіраю, ды і навошта.

Чуў, што 20 лістапада ў Еўропе будуць нешта слухаць па Беларусі. Калі ёсць інфа больш дэталёвая, я яе з задавальненнем пачую. Ды і наогул, што за агароджай адбываецца мне не абыякава. Пішы, чакаю. Прывітанне людзям".

💌 Напішыце Леаніду лісты салідарнасці і падтрымкі:
СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Леаніду Леанідавічу Судаленку

💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
‼️Аднавіўся суд над шасцю палітвязнямі ў гомельскім СІЗА

Як піша Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, суд падыходзіць да заключнага этапе.

"Ты не павінна мець ніякіх ілюзій наконт гэтага "правасуддзя". Таму прымі спакойна гэтае яго прамежкавае, а потым і наступнае "рашэнні". Наша адказнасць за лёс краіны вымагае гэтага, бо іншыя варыянты прывядуць да ўжо вядомага кола падзей, да абрыдлай "рэал-паліцік". Толькі хто ж тут застанецца жыць, пакуль тое кола замкнецца. Значыць, трэба прыняць і вытрымаць, мая родная. Вельмі хвалююся за твой стан. Калі ласка, вытрымай", – цытуе Марына словы Мікалая з СІЗА.

Суд над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Міколам Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым ідзе ў закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА з 24 чэрвеня. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошванні, таму пра акалічнасці працэсу нічога не вядома. Усім шасці фігурантам справы пагражае да 12–15 гадоў пазбаўлення волі.

💌Падтрымаць палітвязняў можна па адрасе:
СІЗА №3, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, 246003
❗️Мінгарсуд пакінуў прысуд Сцяпану Латыпаву ў сіле. Бацька палітвязня распавёў пра сустрэчу з ім

Учора ў Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд палітзняволенаму жыхару "Плошчы Пераменаў" і арбарысту Сцяпану Латыпаву. Вышэйшая інстанцыя пакінула прысуд суда Савецкага раёна ў сіле: пазбаўленне волі тэрмінам на 8,5 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 300 базавых велічыняў. Гэта значыць, што Сцяпана хутка этапуюць у калонію.

Сёння бацька палітвязня сустрэўся з ім у СІЗА-1 і распавёў «Свабодзе», як прайшла сустрэча з сынам:

«Сцяпан выглядае нармальна, упэўнена, спакойна. Рыхтуецца да этапу ў калонію. Усё неабходнае ў яго ёсць. Мы абмяркоўвалі асабістыя пытанні. Ён усім дзякаваў за падтрымку, лісты, пасылкі і грашовыя пераводы».

💌Падтрымаць Сцяпана літамі і паштоўкамі можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў
👨‍👩‍👧‍👧«Дзеці маюць права на выбар. Так жа, як і дарослыя», — палітзняволеная шматдзетная маці з-за кратаў

Палітзняволеная маці пецярых дзяцей Вольга Залатар, якую ўтрымліваюць за кратамі ўжо восем месяцаў і над якой пачаўся суд, у сваім нядаўнім лісце на волю разважае пра выхаванне дзяцей і пра «Ноч расстраляных паэтаў»:

▪️«Мне вельмі блізка твая пазіцыя даваць дзецям свабоду выбара. Праўда, часам жаданне «зрабіць, як лепей» вельмі спакуслівае, бо я, як мама, маю больш багаты вопыт, умею бачыць наступствы. Я ўвесь час нагадваю сабе, што дзеці маюць права на выбар. Так жа, як і дарослыя».

▪️«Ноч расстраляных паэтаў стала сімвалам, праз які мы памятаем, праз што прайшлі нашыя продкі. Гэтыя падзеі яшчэ трэба асэнсаваць, назваць свім імем, перапрасіць за бяспамяцтва, ацаніць страты, асудзіць ўлачынствы 20-30-х гадоў і абавязкова прабачыць, каб не цягнуць груз крыўды ў будучыню. І вечная памяць ахвярам сумлення».

⚖️У Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада распачаўся судовы працэс над Вольгай. Віну яна не прызнала. У судзе зачыталі абвінавачванне Вользе, якое заняла каля 40 хвілін. Публікуем поўны яго аўдыёзапіс і падрабязнасці з суда (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3HqzQjV

💌Падтрымайце Вольгу: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Вольга Віктараўна Залатар
‼️«Да суда магу не працягнуць», — у палітзняволенага гомельскага валанцёра вельмі пагоршылася здароўе ў СІЗА

Мама палітзняволенага валанцёра з Гомеля Іллі Міронава, якога ўжо паўтары месяцы ўтрымліваюць за кратамі па «справе Зельцэра», сёння атрымала лісты ад сына:

«Атрымала сёння ад Іллі адразу тры лісты, узрадавалася, але прачытаўшы іх.... Я ўжо вельмі даўно не дазваляю сабе плакаць, але тут прарвала. Не буду выкладаць змест гэтых лістоў, але гэта крык адчаю. Яму цяжка псіхалагічна, шмат праблем са здароўем, нават нейкія ўколы яму робяць, вялікія праблемы з вачыма. У мяне да вас велізарная просьба — не крыўдуйце, калі ён вам не адказвае і працягвайце пісаць».

🗣«Пішу толькі табе, а таксама нашаму адвакату. Баюся, што да суда я магу не працягнуць, спрабую неяк настройвацца, але ўжо з-за стану здароўя ні чытаць (кніг тут шмат), ні тым больш адказваць на лісты (атрымліваю па 7-8 лістоў у дзень) [не магу], таму перадавай ўсім неабыякавым людзям ад мяне прывітанне і сардэчныя пажаданні. Спадзяюся, што на зямлі стане яшчэ больш добрых, сумленных, неабыякавых людзей, якія з яшчэ вялікімі сіламі пачнуць падтрымліваць адзін аднаго і ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе», — цытуе Іллю яго маці.

💌Пішыце палітвязню, нават, калі не атрымліваеце адказаў: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Ілля Уладзіміравіч Міронаў