Вясна: Палітвязні Беларусі
938 subscribers
3.38K photos
13 videos
3.33K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
✌️«Я ведаю, што ўсё, што я рабіў, усё, што мы робім, недарэмна», – Валянцін Стэфановіч з-за кратаў

Палітзняволены вясновец Валянцін Стэфановіч даслаў з-за кратаў ліст, датаваны 18 верасня, у якім распавёў пра сябе і пра свае справы. Як адзначыў праваабаронца ў лісце, пошту ён атрымлівае нерэгулярна, назіраюцца праблемы з ліставаннем: «За мінулы тыдзень не атрымаў ніводнага ліста».

Валянцін распавёў пра сваю бібліятэчку на "Валадарцы". Піша, што прачытаў расказы У. Караткевіча і пачаў чытаць Б. Пастэрнака “Доктар Жывага”. Яшчэ знайшоў другую кніжку А. Горвата “Прэм’ера”, таксама «выпісаў» кнігі А. Клінава “Шклатара” і В. Марціновіча “Мова”.

«Так што, чытаю тут сучасных беларускіх літаратараў», – піша вясновец.

Як адзначыў Валянцін, тэлевізар ён слухае як фон, але ўважліва глядзіць навіны – і расійскія, і беларускія. Ён заўважыў, што з эфіру дзяржаўных СМІ цалкам знікла тэма рэферэндума па зменах Канстытуцыі:

«Выглядае на тое, што яго перадумалі праводзіць».

Таксама праваабаронца напісаў, што ведае пра кампанію салідарнасці са зняволенымі вясноўцамі #FreeViasna:

«Я ведаю пра кампанію ў нашую падтрымку. Я ў гэтым і не сумняваўся. Я верыў і веру ў вас, сябры, я ведаю, што вы робіце ўсё, што ў вашых сілах у нашую падтрымку. Гэтыя высілкі рана ці позна дадуць свой плён. Я гэта ведаю».

Таксама Валянцін Стэфановіч упэўнены, што яго падтрымлівае шмат людзей на волі:

«Нягледзячы на тое, што я не атрымліваю лістоў падтрымкі, я ведаю, што мне піша вялікая колькасць людзей. Усё гэта надае мне сілаў і моцы. Я ведаю, што ўсё, што я рабіў, усё, што мы робім, недарэмна».

💌Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
🎨Конкурс ілюстрацый «Кот на Валадарцы» ў падтрымку палітзняволенага вясноўца Валяціна Стэфановіча

Валянцін
у сваім лісце да жонкі Аліны распавёў, што намаляваў ёй прыгоды ката ў турме, але іх на волю не прапусціў цэнзар:

«Я вось неяк намаляваў табе маё жыццё ў карцінках у выглядзе ката. На адной з карцінак Кот быў на шпацыры ў турэмным дворыку, на іншай — у душы мыўся, а на трэцяй — сядзеў у камеры за сталом і вячэраў. Вельмі смешна атрымалася, але вось мясцоваму цэнзару гэтыя малюнкі не спадабаліся і ліст мне вярнулі назад з паметкай “Не прайшоў цэнзуры”».


❗️На вялікі жаль, кот, якога намаляваў Валянцін, так і не выйшаў на волю за сценак ізалятара. Таму мы абвяшчаем конкурс ілюстрацый «Кот на Валадарцы» (якая рэчаіснасць, такія і конкурсы).

🌿Гэта можа быць апісаны Валянцінам сюжэт ці нешта сваё. Малюйце, посціце працы ў сацсетках і абавязкова адзначайце хэштэг #FreeViasna, альбо дасылайце свае працы нам на пошту freeviasna@gmail.com. Працы прымаем на працягу месяца — да 4 лістапада, потым абярэм пераможцу і дашлем памятны прыз.

💌Таксама дасылайце вашыя ілюстрацыі Валянціну ў СІЗА-1 і абмяркоўвайце з ім героя (СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу).
🎨Працягваецца конкурс ілюстрацый «Кот на Валадарцы» ў падтрымку палітзняволенага вясноўца Валяціна Стэфановіча

Праваабаронца ў сваім лісце да жонкі Аліны распавёў, што намаляваў ёй прыгоды ката ў турме, але іх на волю не прапусціў цэнзар. На жаль, Кот вясноўца так і не выйшаў з-за кратаў. Таму мы абвясцілі конкурс, каб Кот нарэшце ўбачыў волю.

😻Сёння мы посцім малюнак студэнта Наума з Санкт-Пецярбурга. Менавіта так выглядае ў яго ўяўленні Кот на Валадарцы.

⁉️Як паўдзельнічаць у конкурсе? Малюйце Ката (гэта можа быць апісаны Валянцінам сюжэт ці нешта сваё), посціце працы ў сацсетках і абавязкова адзначайце хэштэг #FreeViasna, альбо дасылайце ілюстрацыі нам на пошту freeviasna@gmail.com. Малюнкі прымаем да 4 лістапада, потым абярэм пераможцу і дашлем памятны прыз.

💌Таксама дасылайце вашыя ілюстрацыі Валянціну ў СІЗА-1 і абмяркоўвайце з ім героя (СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу).
🎨 Конкурс ілюстрацый «Кот на Валадарцы» ў падтрымку палітзняволенага вясноўца Валяціна Стэфановіча працягваецца

У сваім лісце да жонкі Аліны праваабаронца распавёў, што намаляваў ёй прыгоды ката на Валадарцы, але іх на волю не прапусціў цэнзар. Таму мы абвясцілі конкурс, каб Кот нарэшце ўбачыў волю.

😻Сёння мы публікуем малюнак нашай падпісчыцы – «Ліст да сястры».

Прыняць удзел у конкурсе і тым самым выказаць салідарнасць з вясноўцам можна вельмі проста:
🔹намалюйце Ката – гэта можа быць апісаны Валянцінам сюжэт ці нешта сваё;
🔹запосціце малюнак у сацсетках з хэштэгам #FreeViasna, альбо дашліце яго нам на пошту freeviasna@gmail.com да 4 лістапада;
🔹потым мы абярэм пераможцу і дашлем памятны прыз!

💌І абавязкова дасылайце вашыя ілюстрацыі Валянціну і абмяркоўвайце з ім героя. А 14 кастрычніка праваабаронцу споўніцца 49 гадоў.
(СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу).
🎨 Конкурс ілюстрацый «Кот на Валадарцы» ў падтрымку палітзняволенага вясноўца Валяціна Стэфановіча працягваецца!

Валянцін Стэфановіч утрымліваецца за кратамі роўна тры месяцы. Нядаўна сваім лісце да жонкі Аліны праваабаронца распавёў, што намаляваў ёй прыгоды ката ў турме, але іх на волю не прапусціў цэнзар. Таму мы абвясцілі конкурс, каб Кот нарэшце ўбачыў волю.

Сёння, у Дзень народзінаў Валянціна, мы публікуем малюнак нашай падпісчыцы – «Салодкі сон».

⁉️Прыняць удзел у конкурсе і тым самым выказаць салідарнасць з вясноўцам вельмі проста:
🔹намалюйце Ката: гэта можа быць апісаны Валянцінам сюжэт ці нешта сваё,
🔹запосціце яго ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna, альбо дасылайце малюнкі нам на пошту freeviasna@gmail.com да 4 лістапада,
🔹потым мы абярэм пераможцу і дашлем памятны прыз!

💌І абавязкова дасылайце вашыя ілюстрацыі Валянціну і абмяркоўвайце з ім героя. Сёння яму споўнілася 49 гадоў!
(СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу).
🎨 На конкурс ілюстрацый «Кот на Валадарцы» ў падтрымку вясноўца Валяціна Стэфановіча малюнак даслала італьянская студэнтка

Валянцін Стэфановіч утрымліваецца за кратамі ўжо тры месяцы. У сваім лісце да жонкі Аліны праваабаронца распавёў, што намаляваў ёй прыгоды ката ў турме, але іх на волю не прапусціў цэнзар. Таму мы абвясцілі конкурс, каб Кот нарэшце ўбачыў волю.

Сёння мы публікуем малюнак італьянскай студэнткі.

Прыняць удзел у конкурсе і тым самым выказаць салідарнасць з вясноўцам вельмі проста:
🔹намалюйце Ката: гэта можа быць апісаны Валянцінам сюжэт ці нешта сваё,
🔹запосціце яго ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna, альбо дашліце малюнак нам на пошту freeviasna@gmail.com да 4 лістапада,
🔹потым мы абярэм пераможцу і дашлем памятны прыз!

💌І абавязкова дасылайце вашыя ілюстрацыі Валянціну і абмяркоўвайце з ім героя.
(СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу).
🎨 У конкурсе ілюстрацый «Кот на Валадарцы» ў падтрымку вясноўца Валяціна Стэфановіча паўдзельнічаў палітзняволены

Сёння ў межах конкурса мы публікуем малюнак палітзняволенага Валерыя Вішчэні. Яго асудзілі да трох гадоў «хіміі» па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у Маршы герояў. Пакаранне ён ўжо адбывае ў папраўчай установе №9 у Віцебску.

«З павагай да Стэфановіча Валянціна Канстанцінавіча. І з Днём народзінаў! Жадаю моцнага здароўя яму і яго родным», – перадаў палітвязень.

⁉️Прыняць удзел у конкурсе і тым самым выказаць салідарнасць з вясноўцам вельмі проста:
🔹намалюйце Ката: гэта можа быць апісаны Валянцінам сюжэт ці нешта сваё,
🔹запосціце яго ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna, альбо дашліце малюнак нам на пошту freeviasna@gmail.com да 4 лістапада,
🔹потым мы абярэм пераможцу і дашлем памятны прыз!

💌І абавязкова дасылайце вашыя ілюстрацыі Валянціну па адрасе:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу.
🎨 Мастачка Вольга Якубоўская паўдзельнічала ў конкурсе ў падтрымку вясноўца Валяціна Стэфановіча

У конкурсе ў падтрымку палітзняволенага праваабаронцы "Вясны" Валяціна Стэфановіча прыняла ўдзел вядомая беларуская мастачка Вольга Якубоўская. Конкурс называецца «Кот на Валадарцы», але сваю працу Вольга назвала «Вяртанне ката Валянціна» і растлумачыла чаму:

«Я лічу, што лепшае месца для ўсіх коцікаў — гэта іх дом, дзе чакаюць родныя і любімыя. Я вырашыла намаляваць момант вяртання ката Валянціна да сваёй сям'і... Яго вельмі чакаюць жонка Аліна, сын і дзве дачкі, а яшчэ тры ката... Веру, што ўсе коткі абавязкова вернуцца да сябе дамоў! Пахне чабор!»

⁉️Прыняць удзел у конкурсе вельмі проста:
🔹намалюйце Ката,
🔹запосціце яго ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna, альбо дашліце малюнак нам на пошту freeviasna@gmail.com да 4 лістапада,
🔹потым мы абярэм пераможцу і дашлем памятны прыз!

💌І дасылайце іх Валянціну:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу.
🎨 Мастак Уладзіслаў Бохан паўдзельнічаў у конкурсе ў падтрымку вясноўца Валяціна Стэфановіча

У конкурсе ілюстрацый «Кот на Валадарцы» у падтрымку палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Валяціна Стэфановіча прыняў удзел беларускі мастак Уладзіслаў Бохан. Мастак назваў сваю працу, якую напісаў алеем, «Воля там, дзе ты».

⁉️Прыняць удзел у конкурсе вельмі проста:
🔹намалюйце Ката,
🔹запосціце яго ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna, альбо дашліце малюнак нам на пошту freeviasna@gmail.com да 4 лістапада,
🔹потым мы абярэм пераможцу і дашлем памятны прыз!

💌І дасылайце іх Валянціну:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу.
😻У конкурсе ілюстрацый «Кот на Валадарцы» ў падтрымку вясноўца Валяціна Стэфановіча паўдзельнічала 6-гадовая беларуска

Сёння мы публікуем малюнак шасцігадовай Ксеніі, якая назвала свой малюнак «Коцік Валянцін на волі».

Сёння апошні дзень, калі можна прыняць удзел у конкурсе і тым самым выказаць салідарнасць з вясноўцам вельмі проста:
🔹намалюйце Ката: гэта можа быць апісаны Валянцінам сюжэт ці нешта сваё,
🔹запосціце яго ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna, альбо дашліце малюнак нам на пошту freeviasna@gmail.com,
🔹потым мы абярэм пераможцу і дашлем памятны прыз!

💌І абавязкова дасылайце вашыя ілюстрацыі Валянціну па адрасе:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу.
🕊️Запускаем акцыю «Не толькі Бродскі» ў падтрымку зняволенага вясноўца Уладзя Лабковіча

За кратамі на «Валадарцы» ўжо больш за чатыры месяцы ўтрымліваецца палітзняволены праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч. У нядаўнім лісце Уладзь падзяліўся, што цяпер чытае вершы Бродскага, асабліва, «Письмо Генералу Z», «Письмо Рисмкого другу», «Сонет».

«У гэтых вершах неяк мой увесь змрочны, кепскі ўнутраны свет», – піша Уладзь.

❗️Мы хочам разбавіць кампанію Лабковіча і Бродскага цудоўнымі беларусамі, якія працягваюць натхняць адзін аднаго і верыць у лепшую будучыню Беларусі! Таму мы заклікаем пісаць Уладзю вершы, якія маглі бы падбадзёрыць праваабаронцу за кратамі.

🌿Гэта могуць быць вашыя ўласныя вершы ці вершы, якія вас падтрымліваюць у гэтыя складаная часы. Пішыце, посціце іх у сацсетках з хэштэгам #FreeViasna або дасылайце нам на пошту freeviasna@gmail.com. У акцыі могуць прыняць удзел як паэты, так і ўсе неабыякавыя людзі.

💌Абавязкова дасылайце вершы Уладзю ў СІЗА-1: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу.

Уладзімір Лабковіч
– юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна», каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Затрыманы з іншымі вясноўцамі 14 ліпеня і змешчаны пад варту. Уладзя, як і старшыню «Вясны» і яго намесніка, абвінавачваюць у нясплате падаткаў па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса.
🕊️Акцыя «Не толькі Бродскі» ў падтрымку зняволенага вясноўца Уладзя Лабковіча працягваецца

За кратамі ў СІЗА-1 ўжо чатыры з паловай месяцы ўтрымліваецца юрыст «Вясны» і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч. У нядаўнім лісце Уладзь падзяліўся, што цяпер чытае вершы Бродскага, асабліва, «Письмо Генералу Z», «Письмо Рисмкого другу», «Сонет».

❗️Мы хочам разбавіць кампанію Лабковіча і Бродскага цудоўнымі беларусамі, якія працягваюць натхняць адзін аднаго і верыць у лепшую будучыню Беларусі! Таму мы заклікаем пісаць Уладзю вершы, якія маглі бы падбадзёрыць праваабаронцу за кратамі.

🌿Гэта могуць быць вашыя ўласныя вершы ці вершы, якія вас падтрымліваюць у гэтыя складаная часы. Пішыце, посціце іх у сацсетках з хэштэгам #FreeViasna або дасылайце нам на пошту freeviasna@gmail.com. У акцыі могуць прыняць удзел як паэты, так і ўсе неабыякавыя людзі.

💌Абавязкова дасылайце вершы Уладзю ў СІЗА-1: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💫Як павіншаваць палітзняволеных вясноўцаў з Днём правоў чалавека?

Сёння, 10 снежня, адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. Нашыя палітзняволеныя калегі дагэтуль застаюцца ў СІЗА за сваю мірную місію і прыхільнасць правам чалавека. Распавядаем, як можна павіншаваць праваабаронцаў-вясноўцаў з іх святам:

🔹Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі нашым калегам. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятывуВклеточку” і письмо.бел

Падтрымаць палітзняволеных “вясноўцаў” можна па адрасам:
— СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Аляксандр Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марыя Рабкова, Андрэй Чапюк)
— СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)

🔹Даслаць пасылку ці бандэрольку з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.

🔹Не менш значная падтрымка – распаўсюд інфармацыі. Мы заклікаем распавядаць пра “вясноўцаў” і іншых палітзняволеных блізкім, сябрам, калегам ды наўпрост у сацыяльных сетках. Так найбольшая колькасць людзей зможа даведацца пра гісторыі зняволеных і праявіць сваю салідарнасць з імі! 

🔹Падпішы петыцыю за вызваленне “вясноўцаў”!

🔹17 верасня (у гадавіну затрымання Марфы Рабковай) мы запусцілі міжнародную кампанію ў падтрымку зняволеных “вясноўцаў” – #FreeViasna, у межах якой заклікаем далучацца да акцыяў салідарнасці па ўсім свеце.

🔹Напішы адкрыты ліст вясноўцам і адпраў яго на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info, і мы перададзім яго праваабаронцам, а некаторыя – апублікуем на сайце і ў сацсетках. 

🔹Можаце зрабіць грашовыя пераводы нашым калегам і каляжанкам у следчыя ізалятары, каб яны змаглі сабе набыць, напрыклад, маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці і таксама павіншаваць сваіх блізкіх са святамі. У СІЗА-1 даслаць грашовы перавод можна толькі праз пошту, а вось у СІЗА-3 Леаніду Судаленку і Таццяны Ласіцы можна даслаць нават праз інтэрнэт-банкінг. Вось дадзеныя:
СІЗА-3, Гомель
УНП: 490313877
код BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY31BAPB36429000005630000000
Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org

Храналогія пераследу "Вясны" 👉bit.ly/3dCZgxc
💫«Шчасце можна знайсці нават у самыя цёмныя часы»! Падарыце Марфе Рабковай цуда на Дзень народзінаў

Калядныя святы — традыцыйна самы лепшы час, каб глядзець усе часткі Гары Потэра. Праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова ўжо два гады запар не мае такой магчымасці праз тое, што ўжо 15 месяцаў утрымліваецца ў СІЗА-1.

«Дзяментары» спрабуюць адабраць у Марфы ўсе шчаслівыя ўспаміны, але ў іх гэта не атрымліваецца. Бо падтрымка і салідарнасць беларусаў мацней за рэпрэсіі ўладаў. У сваіх лістах Марфа піша, што вельмі любіць Гары Потэра і марыць атрымаць запаветны ліст з Хогвортса.

6 студзеня каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай споўніцца 27 гадоў.

Як пісала аўтарка серыі кніг пра Гары Потэра Джаан Роўлінг, «шчасце можна знайсці нават у самыя цёмныя часы, калі не забываць звяртацца да святла». Таму мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых і заклікаем даслаць ёй запаветны ліст з Хогвартса праз савіны паштовы канал.

Што мы прапануем:

🔹Напісаць запрашэнне ў Хогвартс.
🔹Намаляваць саву ў лісце ці зрабіць паштоўку з ёй.
🔹Распавесці, якой бы гераіняй магла бы быць Марфа ў культавым фільме.
🔹Напісаць свой любімы ўрывак з кнігі пра Гары Потэра.
🔹Прыдумаць закліннане, якое б дапамагала беларусам змагацца са злом.
🔹Узгадаць, якія рэчы дапамагаюць абараніцца ад цемры цяпер.
🔹Прыдумаць для сябе і Марфы патронусаў і распавесці чаму абралі менавіта іх.
🔹Распавесці пра новы спецэпізод «Гары Потэр 20 гадоў апасля: вяртанне ў Хогвартс».

🔻Таксама прапануем напісаць гэта ў адкрытым лісце. Пішыце, посціце яго ў сацсетках з хэштэгамі #FreeViasna, #FreeMarfa, ці адпраўляйце яго на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info. Мы перададзім ліст Марфе і апублікуем на сайце і ў сацсетках. 

💌Даслаць чараўніцтва можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
🗓Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень:

🔹У спіс палітвязняў на гэтым тыдні трапілі 12 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца 988 чалавекі.

🔹Прысуды на гэтым тыдні вынесеныя 4 палітзняволеным:
Аляксандру Івуліну — 2 гады калоніі;
Марку Васількову — 1,5 года «хіміі»;
Вользе Класкоўскай — 2,5 года калоніі;
Марыі Калоша — 3 гады «хатняй хіміі»;
Мікіце Саснову — 2 гады «хіміі».

🔹Палітвязня Вадзіма Гурмана, які мае сур’ёзныя праблемы са зрокам, змясцілі ў ПКТ на 5 месяцаў. Акрамя гэтага, Вадзіма часта змяшчаюць у ШІЗА і пазбаўляюць перадач.

🔹Палітвязень Яўген Бароўскі не атрымлівае лячэння ў калоніі. Адміністрацыя папраўчай калоніі №15, дзе ён утрымліваецца, не дазволіла жонцы Яўгена, перадаць яму медыкаменты. Цяпер жа ягоны стан цяжкі: «яго нос апухлы, ён страшэнна кашляе і ў яго баліць галава, бо, хутчэй за ўсё, ужо пачаўся гаймарыт».

🔹Справу ў дачыненні Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ 8 палітвязняў перадалі ў суд. Хутка над імі пачнецца судовы працэс.

🔹У калоніі ціснуць на палітзняволеную Алену Маўшук. У студзені яе муж Сяргей з лістоў ад дзяцей даведаўся, што Алена патэлефанавала і развіталася з імі: «Патэлефанавала дадому дзецям, сказала: “Дзеці, бывайце!“».

🔹Палітзняволенай Вользе Класкоўскай прысудзілі 1,5 гада калоніі па новай крымінальнай справе. Шляхам складання тэрмінаў Класкоўскай прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

🔹Палітзняволены анархіст і блогер Мікалай Дзядок сустрэў Новы год у карцары.

🔹На палітзняволенага актывіста Паўла Вінаградава ціснуць у жодзінскай турме: яго паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці», а таксама на яго ўжо склалі некалі рапартаў за «парушэнне правілаў унутранага распарадку».

🔹Былы палітвязень Кірыл Чарткоў, якога асудзілі да 3 гадоў «хіміі», пакінуў Беларусь.

🔹Палітзняволенаму завадчаніну БМЗ Дзмітрыю Елісееву, затрыманаму па справе «Рабочага руху», змянілі меру стрымання і выпусцілі пад заклад.

🔹 Цалкам адбылі пакаранне і выйшлі на волю палітвязні Аляксандр Перапечка, Ілля Смольскі і Руслан Шыла.

🌿Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

Праваабаронца Леанід Судаленка год за кратамі

“Я, напэўна, памру”. Палітвязень Яўген Бароўскі не атрымлівае лячэння ў калоніі

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”
😍"Кот на Валадарцы": Жонка Валянціна Стэфановіча атрымала яго малюнкі праз шэсць месяцаў

Праз паўгады жонка намесніка старшыні “Вясны” Валянціна Стэфановіча нарэшце атрымала ад яго малюнкі з серыі “Прыгоды ката на Валадарцы”.

Нагадаем, у адным са сваіх лістоў да жонкі Валянцін Стэфановіч распавёў, што намаляваў ёй прыгоды ката ў турме, але іх на волю не прапусціў цэнзар:

“Я вось неяк намаляваў табе маё жыццё ў карцінках у выглядзе ката. На адной з карцінак Кот быў на шпацыры ў турэмным дворыку, на іншай — у душы мыўся, а на трэцяй — сядзеў у камеры за сталом і вячэраў. Вельмі смешна атрымалася, але вось мясцоваму цэнзару гэтыя малюнкі не спадабаліся і ліст мне вярнулі назад з пазнакай “Не прайшоў цэнзуры”.

Пасля гэтага быў запушчаны конкурс малюнкаў “Кот на Валадарцы” у падтрымку Валянціна, у якім прыняла ўдзел больш за 15 чалавек з розных краінаў.

🔈#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
🌿14 ліпеня – роўна год, як старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна схопленыя беларускімі ўладамі.

«Вясна» на чале з Алесем, Валянцінам і Уладзем ужо больш за 20 год абараняе беларусаў, якія сутыкнуліся з ціскам дзяржавы праз рэалізацыю сваіх правоў і свабод. Менавіта за сваю легальную праваабарончую дзейнасць, дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне «вясноўцы» аказаліся за кратамі. Цяпер ім пагражае да сямі гадоў зняволення па абвінавачванні ў нясплаце падаткаў у буйным памеры.

Таксама ў цяперашні момант за кратамі знаходзіцца яшчэ чацвёра праваабаронцаў «Вясны»: кіраўнік Гомельскага аддзялення Леанід Судаленка, яго памочніца і валанцёрка Таццяна Ласіца, каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.

14 ліпеня — у гадавіну затрымання нашых калегаў, мы хочам нагадаць: праваабаронцы — не злачынцы!

Заклікаем вас падтрымаць «вясноўцаў» і далучыцца да простых дзеянняў салідарнасці:

— напішыце ліст ці паштоўку салідарнасці
— дашліце пасылку ці бандэроль, або зрабіце грашовы перавод (акрамя Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы)
падпішыце петыцыю за вызваленне праваабронцаў
— зрабіце фотаздымак у майцы ці з плакатам з выявай «вясноўцаў» і выкладзіце ў сацсеткі з хэштэгам #FreeViasna
— напішыце ўспаміны або цікавыя выпадкі пра нашых калегаў з хэштэгам #FreeViasna і #мойсябрапалітвязень
— «вазьміце» праваабаронцу ў падарожжа - сфатаграфуй выяву «вясноўцаў» на фоне прыгожага краявіду
— зрабіце акцыю салідарнасці ці адзіночны пікет «Праваабаронца - не злачынца» ў сваім горадзе
— крэатыўце і патрабуйце вызвалення “вясноўцаў» незвычайным спосабам: напрыклад, намалюйце «Свабоду Вясне» на мапе бегам ці велапаездкай ды інш.

👀Больш інфармацыі на сайце freeviansa.org
🦋 150 канвертаў з падтрымліваючым стыкерпакам паляцяць жанчынам у зняволенні

Да другой гадавіны жаночых маршаў "Майстэрня паштовак салідарнасці" разам з кампаніяй #FreeViasna запусцілі акцыю: кожны_ая мог_ла пакінуць у анлайн-форме пажаданне для зняволенай жанчыны, пасля чаго валанцёры_кі перапісалі іх на дызайнерскія паштоўкі і дадаткова ўклалі ў канверт набор налепак.

Па дадзеных ПЦ "Вясна" 153 жанчыны прызнаныя палітычнымі зняволенымі. Валанцёры і валанцёркі шчыра спадзяюцца, што такая невялікая акцыя зможа падтрымаць жанчын у зняволенні і нагадаць ім пра нашу салідарнасць!

📮Напісаць вязням анлайн: https://bit.ly/3PIOcjz
🎈Падтрымаць праект данатам: https://bit.ly/3Bg6XGy

#freepoliticalprisoners #свабодупалітвязням #беларускаямова #solidarity #FreeViasna #майстэрня_паштовак
7 дзён у падтрымку зняволеных праваабаронцаў “Вясны”

На дадзены момант за кратамі ўтрымліваецца сем прадстаўнікоў ПЦ “Вясна”. Мы прапануем далучыцца да чэленджу і цягам сямі дзён выконваць простыя дзеянні, каб выказаць ім сваю салідарнасць і падтрымку.
Далучайцеся самі і распавядайце сябрам!

😣 17 верасня — дзень затрымання каардынатаркі Валанцёрскай службы “Вясны” Марфы Рабковай. Яе ўжо два гады ўтрымліваюць у СІЗА, а 6 верасня асудзілі па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса да 15 гадоў зняволення. Марфа вельмі ўважлівы і чуллівы чалавек, шмат год яна валанцёрыла ў прытулку для хатніх жывёлаў. Дома ў яе жыло трое котак, якіх яна выратавала.

👉 Тры простых крокі, каб падтрымаць Марфу:
1. сфатаграфуй або намалюй свайго хатняга гадаванца
2. распавядзі цікавую/смешную гісторыю з яго жыцця
3. дашлі Марфе і запосці ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna.