Вясна: Палітвязні Беларусі
935 subscribers
3.29K photos
13 videos
3.24K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
🗓Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень:

🔹За гэты тыдзень у спіс палітвязняў трапілі 20 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца ўжо 675 чалавек.

🔹16 верасня Лукашэнка памілаваў 13 прызнаных праваабаронцамі палітзняволеных. Гэта асуджаныя па дыфамацыйных артыкулах (арт. 369, 391, 370 КК), хуліганства (арт. 339 КК), распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК), дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

🔹Прысуды на гэтым тыдні былі вынесеныя тром палітвязням:
Сяргея Шчыцёнку асудзілі да 3 гадоў "хатняй хіміі»;
Сяргея Бялевіча — да 3 гадоў "хіміі»;
Руслана Лінніка — да 4 гадоў калоніі.

🔹Палітзняволены блогер Руслан Ліннік, якога асудзілі да чатырох гадоў калоніі, а судзе заявіў пра ціск, псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне з боку сілавікоў:
22 лютага супрацоўнікі без форменнага адзення, асобы былі ў балаклавах, пачалі аказваць псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне, каб даведацца адрас кватэры. Пасля працэсуальнага маўчання на мяне былі надзетыя кайданкі, і ўсё працягнулася з новай сілай і па новым сцэнары.

🔹25-гадовы палітвязень Дзмітрый Кубараў павінен выплаціць «Мінсктрансу» за «блакіроўку дарог» 11 жніўня 45 181,42 рублёў . На судзе адвакат палітвязня заўважыў, што ў матэрыялах справы маецца дакумент, згодна з якім Дзмітрыю «прыпісалі» 57 лішніх маршрутаў. Па новых дадзеных палітзняволены Дзмітрый Кубараў, на думку «Мінсктранса», спыніў грамадскі транспарт на 107 маршрутах.

🔹 Палітвязня Ігара Банцара, які адбывае пакаранне на «хіміі», «за парушэнні збіраюцца пераводзіць з «хіміі» ў калёнію». Банцар 19 дзён трымаў галадоўку ў ШІЗА, дзе яго ўтрымлівалі 40 дзён за парушэнне правілаў унутранага распарадку.

🔹Палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вользе Залатар прад’явілі яшчэ два абвінавачванні: акрамя арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) яе таксама абвінавачваюць па ч. 1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.6 арт. 16 ч.1 арт.342 КК (пасобніцтва да арганізацыі дзеянняў…).

🔹Палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну прад'явілі новае абвінавачванне, але невядома па якім артыкуле. Згодна з дакументам, які даслаў жонцы журналіста начальнік следчага аддзела УКДБ Варанецкі, Дзянісу Івашыну прад'яўленыя абвінавачанні: ў здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў.

🔹Зняволеная праваабаронца Марфа Рабкова роўна год за кратамі, днямі ёй працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 3 месяцы.

🔹У Гомелі ўжо два тыдні у закрытым рэжыме разглядаюць справу праваабаронцы Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенка. Усіх вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

🔹Палітзняволеныя праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч ужо больш за 2 месяцы знаходзяцца за кратамі. Мы заклікаем далучыцца да кампаніі па вызваленні зняволеных праваабаронцаў-вясноўцаў і падтрымаць іх. Падрабязнасці ТУТ.

🔹Са жніўня сваё пакаранне палітзняволеная Марына Сілёнак адбывае ў папраўчай установе адкрытага тыпу №10.

🔹У гомельскім СІЗА №3 працягваецца закрыты судовы працэс над палітвязнямі:
▫️Сяргеем Ціханоўскім;
▫️
Мікалаем Статкевічам;
▫️Ігарам Лосікам;
▫️
Уладзімірам Цыгановічам;
▫️
Арцёмам Сакавым;
▫️
Дзмітрыем Паповым.
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць чатырнаццаць палітзняволеных:

🔺Уладзіслаў Еўсцігнееў 
🔺Яўген Каліноўскі 
🔺Данііл Богнат
🔺Максім Зіневіч 
🔺Юрый Дрэка
🔺Людміла Кузняцова
🔺Анастасія Булыбенка 
🔺Леанід Судаленка
🔺Стэфан Лазавік 
🔺Сяргей Маўшук
🔺Алесь Бяляцкі
🔺Сяргей Красоўскі
🔺Аляксей Якубук
🔺Аляксандр Дабрыянік

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць і праз Майстэрню паштовак.

📲Таксама палітвязням можна дасылаць тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або патэлефанаваць па нумару тэлефона 166 і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
❗️Суддзю, які амаль тры месяцы разглядае «справу Ціханоўскага», прызначылі на іншую пасаду

У гомельскім СІЗА ўжо амаль тры месяцы ў закрытым рэжыме праходзіць суд над шасцю палітвязнямі: Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем Паповым. Іх абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, распальванні сацыяльнай варожасці ў Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м. Справу палітвязняў разглядае суддзя Мікалай Бакуноў.

🔹Указам Лукашэнкі ад 7 верасня суддзю Бакунова вызвалілі ад пасады суддзі Гомельскага абласнога суда і прызначылі на пяцігадовы тэрмін суддзёй і старшынёй суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля. Такім чынам, калі Бакуноў вырашыць пакінуць былую пасаду да заканчэння разгляду справы, то ў адпаведнасці з заканадаўствам судовы працэс над палітвязнямі прыйдзецца пачынаць спачатку.

Падрабязней пра «палітычную» кар’еру суддзі можана прачытаць па спасылцы.
⁉️Што вядома пра суд над вясноўцамі, які ўжо трэці тыдзень адбываецца ў Гомелі

«Гомельская Вясна» апублікавала вытрымкі з лістоў палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленка да гомельскага актывіста Васіля Палякова, дзе ён распавёў, што адбываецца на закрытым працэсе. Вось, што вядома пра суд над вясноўцамі:

🔻Леанід Судаленка абскардзіў рашэнне суда аб закрыцці працэса:
«Цёмныя справы робяцца за замкнёнымі дзвярамі і з гэтым не паспрачаешся. Я абскардзіў тым не менш, патрабуючы публічнасці суду». 

🔻Палітзняволенай Таццяне Ласіцы на першым дне працэса стала кепска:
«Суд быў да 13.00, потым Таццяне выклікалі хуткую і ўсё. Пасля абеду суду ўжо не было. Працяг у панядзелак, калі Таццяна будзе ў норме».

🔻Леанід на судзе падаў ужо 9 хадайніцтв усе былі адхіленыя:
«Падаў 9 хадайніцтваў, якія суд паслядоўна адхіліў. Два з іх на паручыцельства. Адмоўлена».

🔻Абвінавачванне па справе падтрымліваюць тры пракуроры:
«У справе аж тры пракуроры з гарадской пракуратуры падтрымліваюць абвінавачанне і сур’ёзна лічаць, што праваабарона ў краіне незаконна!»

🔻У судзе дапытваюць 61 сведку:
«У мяне працягваюцца суды. Нудна, руціна. Выйшаў, паглядзеў налева, сеў у тралейбус…..(так Леанід апісвае адказы сведак, у якіх шмат «вады», – ад рэд.) І так 97% тамоў – ні пра што. Разбіраюць серыю пікетаў 19 года Марыі Тарасенкі супраць дэкрэта аб дармаедах. Яшчэ крыху і да выбараў 10-га года вернуцца».

🔻Прагнозы па выніку суду ў праваабаронцы несуцяшальныя:
«Дзяўчат (Ласіцу і Тарасенка) думаю вызваляць. Таццяне яшчэ паўгады давядзецца пасядзець. Па Марыі – інтрыга. Па другой частцы арышт – мінімальна. У мяне максімальны тэрмін – мінус некалькі месяцаў на дзіцёнка. Значыць, дзембель – вясна 23-га. А там па сітуацыі».

🔻Леанід плануе падаваць апеляцыйную скаргу на прысуд:
«Суды, як я пісаў, пакуль да 24 верасня распісаны: 61 сведка будуць дапытаны, 79 тамоў крымінальнай справы абвешчаны. Далей невядомасць. Апеляцыю буду падаваць».
🕊«Прайграў той, хто страціў надзею загадзя», — праваабаронца Марфа Рабкова за кратамі не губляе аптымізму

Палітзняволеная Марфа Рабкова, якая ўжо год знаходзіцца пад вартай, даслала ліст на волю датаваны 15 верасня. Праваабаронца піша, што са здароўем у яе ўсё адносна добра. З сукамерніцамі жывуць дружна і ва ўсім адна адной дапамагаюць. Марфа за кратамі шмат чытае, з апошняга — Якуба Коласа. Але вершы яго ў СІЗА выдалі толькі на рускай мове. У лісце палітзняволеная ўзгадвае лёс паэта і тое, што ён таксама сядзеў на «Валадарцы». На волю Марфа даслала верш Коласа «Каля акна ў астрозе», які быў напісаны падчас яго зняволення.

«Хоть я вам и процитировала довольно грустное стихотворение, но я верю, что наш многострадальный народ заслужит свою свободу. И мы сможем спокойно жить, работать, развиваться и растить своих детей. Нам нужно так мало: чтобы уважалось наше человеческое достоинство и соблюдались права человека. И все это будет скоро, главное не впадать в отчаянье и не опускать руки.

Проиграл тот, кто отчаялся заранее. И хоть поводов для этого множество – мы должны отвечать на них только самой яркой и искренней улыбкой. Справедливость обязательно восторжествует. Нужно сохранять в себе достоинство, не озлобляться и быть выше всех этих невзгод», — піша праваабаронца.

💌Калі ласка, працягвайце пісаць нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці ў турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
😍Паглядзіце, які ліст даслаў палітвязень Валерый Вішчэня з-за кратаў

Палітзняволены Валерый Вішчэня, які адбывае пакаранне на "хіміі" ў Віцебску, у сваім лісце піша, што ў паштовае аддзяленне зняволеным дазволена хадзіць толькі адзін раз у тыдзень. Акрамя гэтага, на пошту іх суправаджаюць супрацоўнікі папраўчай установы. Валерый не губляе бадзёрасці духу і піша, што трымаецца.

«І вялікі дзякуй за ліст і за тое, што мы ведаем, што мы не адны», — піша палітвязень.

🔹Нагадаем, Вішчэню абвінавачвалі ў «арганізацыі ці актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». 12 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Мінска асудзіў Валерыя да трох гадоў «хіміі» па арт. 342 Крымінальнага кодэкса. З 5 верасня Вішчэня пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай ўстанове №9.

💌Дасылайце Валерыю лісты салідарнасці па адрасе: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №9. 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39
Вішчэні Валерыю Іванавічу
🎉Леаніду Судаленку — 55!

Сёння свой юбілей за кратамі сустракае праваабаронца Леанід Судаленка.

Леанід — старшыня Гомельскага аддзялення «Вясны», праваабаронца з 20-гадовым стажам. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі.

За сваю праваабарончую дзейнасць ён быў удастоены ў 2019 годзе прэстыжнай французскай прэміі «Свабода-Роўнасць-Братэрства» і ўзнагароджаны беларускай Нацыянальнай прэміяй за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі «Праваабаронца года».

Суд па справе палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенка пачаўся 3 верасня і праходзіць у закрытым рэжыме. Іх вінавацяць у «арганізацыі і фінансаванні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

📨 Павіншаваць Леаніда:
-СІЗА №3, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, 246003, Судаленку Леаніду Леанідавічу
💻 Напісаць анлайн 👉
bit.ly/3jwJMLn
✍️Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
🎉25 верасня зняволены старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі адзначыць Дзень народзінаў

Алесь Бяляцкі — заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) з 2007 па 2016 гг. Заўтра, 25 верасня, праваабаронца адзначыць сваё 59-годдзе за кратамі.

🕊Мы заклікаем павіншаваць палітзняволенага Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў, а таксама прапануем напісаць яму адкрыты ліст з віншаваннямі, які мы паспрабуем перадаць яму і апублікуем на сайце ці ў сацсетках.

🔹Нагадаем, старшыню «Вясны» затрымалі 14 ліпеня 2021 года. Бяляцкаму прад'яўленныя абвінавачванні ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), і ўхіленні ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК). Праваабаронца ўтрымліваецца пад вартай ужо 73 дні.

💌Павіншаваць Алеся:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
🚌Новыя "этапы" палітвязняў

▪️38-гадовага Андрэя Сакалоўскага накіравалі для адбыцця пакарання ў папраўчую калонію №15.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №15. 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183

▪️39-гадовага Сяргея Крыўчэню накіравалі для адбыцця пакарання ў папраўчую калонію №2.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

▪️Дзмітрыя Сінкевіча накіравалі ў папраўчую калонію №17.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

▪️Сяргея Гардзіевіча перавялі ў баранавіцкае СІЗА-6.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В

▪️Ігара Ярмолава этапавалі ў папраўчую калонію №17.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

▪️35-гадовага Андрэя Аніскевіча накіравны ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №46.
💌Новы адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №46, 213188, г.п. Круглае, вул. Савецкая, 96

▪️25-гадовага Святаслава Герасімука перавялі ў баранавіцкае СІЗА-6.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В

▪️44-гадовага Паўла Севярынца этапавалі ў папраўчую калонію №17.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

▪️Музыку Змітра Шыманскага этапавалі ў жодінскую турму №8
💌Новы адрас для лістоў: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

▪️55-гадовую Марыю Несцераву накіравалі ў жаночую калонію №4 у Гомелі.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

▪️46-гадовага Сяргея Капанца накіравалі ў папраўчую калонію №1.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8

▪️Ірыну Шчасную этапавалі ў жаночую калонію №4 у Гомелі.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

▪️Аляксандр Раентаў быў накіраваны ў папраўчую калонію №22.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

▪️45-гадовага Сяргея Пярфільева этапавалі ў папраўчую калонію №3.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба

▪️37-гадовы Дзмітрый Ластоўскі быў пераведзены ў жодзінскую турму №8.
💌Новы адрас для лістоў: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

▪️37-гадовага Аляксандра Шабаліна накіравалі ў шклоўскую калонію №17.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

▪️23-гадовага Андрэя Шаўчука накіравалі ў папраўчую калонію №3.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба

▪️31-гадовага Сяргея Пацукевіча перавялі ў следчую турму №8.
💌Новы адрас для лістоў: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

▪️31-гадовы Аляксей Санчук быў накіраваны ў папраўчую калонію №17.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

▪️Яўгена Сямёнава этапавалі ў папраўчую калонію №11.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118

▪️23-гадовага Аляксандра Шаўцова этапавалі ў папраўчую калонію №3.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба

▪️52-гадовага Аляксандра Юрчыка перавялі ў следчую турму №8.
💌Новы адрас для лістоў: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

▪️21-гадовага Андрэя Герасімовіча накіравалі ў бабруйскую калонію №2.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

▪️29-гадовую Ганну Вішняк накіравалі ў гомельскую жаночую калонію №4.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

▪️23-гадовы Арцём Касакоўскі быў этапаваны ў жодзінскую турму №8.
💌Новы адрас для лістоў: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
🎉Алесю Бяляцкаму — 59!

Сёння свой Дзень Народзінаў святкуе заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

📄За 25 год сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі:

· прэміяй імя Пера Ангера;
· прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава;
· прэміяй Homo Homіnі;
· дыпломам «За мужнасць і барацьбу за свабоду»;
· прэміяй «Лепшы праваабронца года»;
· прэміяй Нарвежскага саюза пісьменнікаў «За свабоду слова»;
· прэміяй Дзярждэпартамента ЗША, прэміяй Леха Валенсы;
· прэміяй імя Петры Кэлі;
· прэміяй Вацлава Гавела;
· прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закона»;
· прэміяй «За годны лад жыцця»;
· сумесна з іншымі прэміяй імя Сахарава.

❗️Пяць разоў ён вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру.

📍Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года ў межах крымінальнай справы і з таго моманту знаходзіцца за кратамі.

💌Павіншаваць Алеся:
- СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
✍️Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
⚡️Сясцёр Міронцавых у гомельскай калоніі паставілі на прафулік як «схільных да захопу закладнікаў і нападу на адміністрацыю»

Палітзняволеных Анастасію і Вікторыю Міронцавых, якія адбываюць пакаранне ў гомельскай калоніі, паставілі на прафулік як «схільных да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў». Раней сёстры стаялі толькі на прафілактычным уліку як «схільныя да экстрымізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці».

📌Нагадаем, сясцёр Міронцавых абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС, а Вікторыю таксама абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак. 1 красавіка Анастасію Міронцаву асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі, а Вікторыю — да 2,5 гадоў.

💌Падтрымаць сясцёр лістамі і паштоўкамі салідарнасці можна па адрасе: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Міронцавай Вікторыі Віктараўне,
Міронцавай Анастасіі Віктараўне
❗️Актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк таксама паставілі на прафулік як «схільную да захопу закладнікаў». Яна двойчы адмаўлялася пісаць прашэнне аб памілаванні

Як паведамляе Reform.by, адміністрацыя калоніі склала на Паліну Шарэнду-Панасюк тры пратаколы і да сярэдзіны верасня яе ўтрымлівалі ў ШІЗА. Цяпер актывістку яшчэ паставілі і на прафілактычны ўлік як «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў». Таксама вядома, што Паліна двойчы адмаўлялася пісаць прашэнне аб памілаванні.

📌Палітзняволеную маці двух непаўналетніх сыноў у чэрвені асудзлі да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Жанчыну вінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 364, арт. 368 і арт. 369. Пацярпелымі па справе праходзіла ажно 7 міліцыянтаў. Па версіі абвінавачвання, жанчына нібыта плюнула і ўдарыла аднаго з іх падчас агляду, з іншага сарвала маску, а астатніх — абражала. Таксама яе абвінавацілі і ў абразе Лукашэнкі.

💌Падтрымайце Паліну: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
🗓Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень:

🔹За гэты тыдзень у спіс палітвязняў трапілі 14 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца ўжо 685 чалавек.

🔹Прысуды на гэтым тыдні былі вынесеныя чатыром палітвязням:
▪️Паўлу Яіцкаму прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі»;
▪️Цімуру Газізаву — 2 гады «хіміі»;
▪️
Міхаілу Феранцу — 3 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
▪️
Уладзіміру Дудараву — 7,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

🔹 Палітвязню Ігару Банцару, які адбывае пакаранне на «хіміі», хочуць змяніць рэжым з «хіміі» на папраўчую калонію. Яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбывання пакарання на «хіміі». Судовае пасседжанне па гэтай справе адбудзецца 29 верасня.

🔹 Анастасію і Вікторыю Міронцавых, а таксама актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк у гомельскай жаночай калоніі паставілі на прафулік як «схільных да захопу закладнікаў і нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».

🔹На судзе палітзняволены Павел Яіцкі заявіў пра катаванні і збіццё пасля затрымання. Высветлілася, што па дарозе да аўтамабіля білі ў жывот, заломвалі рукі, хаця ён не аказваў супраціўлення. У аддзяленні ГУБАЗіКа білі па ягадзіцах, прымушалі падпісаць нейкія паперы, пры гэтым увесь час білі дубінкамі.

🔹Палітзняволены Міхаіл Феранец, якогда асудзілі да трох гадоў калоніі, таксама заявіў пра пра псіхалагічны і фізічны гвалт з боку сілавікоў, а таксама пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання цягам гэтых месяцаў на Акрэсціна. Акрамя гэтага, выхадцу з Данецка, які ў Беларусі жыве ўжо дзевяць гадоў, сем месяцаў трымалі як замежніка ў чаканні высылкі з краіны ў ІЧУ на Акрэсціна. Аднак замест адпраўкі на радзіму яму выставілі абвінавачванне і перавялі ў СІЗА-1. Пры гэтым у тэрмін пакарання сямімесячнае ўтрыманне на Акрэсціна яму не залічылі.

🔹У Гомелі ўжо тры тыдні у закрытым рэжыме разглядаюць справу праваабаронцы Леаніда Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенка. Усіх вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК). Абвінавачванне па справе падтрымліваюць тры пракуроры, а у судзе дапытваюць 61 сведку.

🔹Палітзняволеныя праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч ужо больш за 2 месяцы знаходзяцца за кратамі. Ад іх амаль не даходзяць лісты на волю. Мы прапануем далучыцца да адкрытага ліста вясноўцам. Падрабязнасці па спасылцы.

🔹У гомельскім СІЗА ўжо амаль тры месяцы ў закрытым рэжыме праходзіць суд над шасцю палітвязнямі: Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым, Дзмітрыем Паповым.
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць пяць палітзняволеных:

🔺Даніла Ганчароў 
🔺Іван Зубко
🔺Уладзімір Жыхар
🔺Дзмітрый Лукашэвіч
🔺Сяргей Верашчагін

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць і праз Майстэрню паштовак.

📲Таксама палітвязням можна дасылаць тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або патэлефанаваць па нумару тэлефона 166 і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🕊 "Радзіма — гэта мы!" Палітвязень Уладзімір Гарох у лістах дзеліцца сваёй творчасцю з-за кратаў

🔹48-гадовы Уладзімір Гарох з Навагрудку быў затрыманы 18 жніўня па так званай "Карэліцкай справе" — аб нібыта плануемых беспарадках у Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. У снежні яму прысудзілі 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Уладзімір часта ў адказ на лісты салідарнасці дасылае свае вершы. Вось адзін з іх:

"Земля и Родина"
Любуясь красотою вспаханных полей,
Душою чувствую дыханье свежей пашни,
Что общего есть у меня с землёй моей?
Что связывает поле с очагом домашним?

Взял в руку горсть сырой и спелой почвы,
Земли, родящей новый урожай,
На ней работают и днём, и даже ночью,
Чтоб закромам наполненным был рад родимый край.

Что для меня комок земли сырой?
Земля всего лишь, да и только,
Но нечто странное почувствовал душой,
Вдруг сердце отозвалось болью колкой.

Нет, ты не просто часть распаханных полей
Не просто почва, где трава растёт веками,
Но ты частица Милой Родины моей,
Моей страны, с её озерами, лесами и полями.

Песком просыпалась растёртая в руках земля,
Ком превратился в тысячи частиц,
Так и в стране моей средь многих лиц, я нахожу себя
Как литеру из книги в миллион страниц.

Я — часть единого, живущего на сей земле народа,
Я с Родиной одно и мы неразделимы,
И говорю сейчас, скажу и после через годы:
Радзіма — гэта мы, мы — гэта Радзіма!

— Эдэльвейс —

💌Падтрымаць Уладзіміра: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Гароху Уладзіміру Уладзіміравічу
✌️«Я ведаю, што ўсё, што я рабіў, усё, што мы робім, недарэмна», – Валянцін Стэфановіч з-за кратаў

Палітзняволены вясновец Валянцін Стэфановіч даслаў з-за кратаў ліст, датаваны 18 верасня, у якім распавёў пра сябе і пра свае справы. Як адзначыў праваабаронца ў лісце, пошту ён атрымлівае нерэгулярна, назіраюцца праблемы з ліставаннем: «За мінулы тыдзень не атрымаў ніводнага ліста».

Валянцін распавёў пра сваю бібліятэчку на "Валадарцы". Піша, што прачытаў расказы У. Караткевіча і пачаў чытаць Б. Пастэрнака “Доктар Жывага”. Яшчэ знайшоў другую кніжку А. Горвата “Прэм’ера”, таксама «выпісаў» кнігі А. Клінава “Шклатара” і В. Марціновіча “Мова”.

«Так што, чытаю тут сучасных беларускіх літаратараў», – піша вясновец.

Як адзначыў Валянцін, тэлевізар ён слухае як фон, але ўважліва глядзіць навіны – і расійскія, і беларускія. Ён заўважыў, што з эфіру дзяржаўных СМІ цалкам знікла тэма рэферэндума па зменах Канстытуцыі:

«Выглядае на тое, што яго перадумалі праводзіць».

Таксама праваабаронца напісаў, што ведае пра кампанію салідарнасці са зняволенымі вясноўцамі #FreeViasna:

«Я ведаю пра кампанію ў нашую падтрымку. Я ў гэтым і не сумняваўся. Я верыў і веру ў вас, сябры, я ведаю, што вы робіце ўсё, што ў вашых сілах у нашую падтрымку. Гэтыя высілкі рана ці позна дадуць свой плён. Я гэта ведаю».

Таксама Валянцін Стэфановіч упэўнены, што яго падтрымлівае шмат людзей на волі:

«Нягледзячы на тое, што я не атрымліваю лістоў падтрымкі, я ведаю, што мне піша вялікая колькасць людзей. Усё гэта надае мне сілаў і моцы. Я ведаю, што ўсё, што я рабіў, усё, што мы робім, недарэмна».

💌Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
‼️ШІЗА, пазбаўленне перадач і спатканняў, знішчэнне лістоў — як ціснуць у калоніі на асуджанага да 11 гадоў палітвязня Ціхана Осіпава

25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Осіпава ў траўні асудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму за наезд на пецярых вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні мінулага года (ч.1 арт. 14 і 362), удзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293), а таксама за ілжывы данос (ч. 1 арт. 400). З 15 жніўня, праз год пасля затрымання, палітвязень пачаў адбываць пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15 пад Магілёвам.

🔹Пасля этапу ў калонію Ціхана павінны былі адправіць на каранцін, але замест гэтага палітвязень апынуўся адразу ў ШІЗО. Жонка Ціхана Вольга Осіпава распавяла «Вясне» з якім ціскам за паўтара месяца ў калоніі сутыкнуўся палітвязень, за што яго караюць суткамі ў ШІЗА і пра што ён піша ў лістах.

📲Чытаць падрабязней па спасылцы.
🌿«Ганаруся тым, што я таксама Сцяпянская». Палітзняволеная Марыя Несцерава падзякавала ўсім за віншаванні з Днём народзінаў

55-гадовая Марыя Несцерава, асуджаная да трох гадоў калоніі, даслала з-за кратаў шчымлівы ліст сваім суседзям:

«Спасибо огромное за поздравление с днём рождения и тёплые, добрые пожелания. Письма — это то, что даёт ни с чем не сравнимую поддержку. Особенно из нашей любимой Степянки. Сразу вспоминается наш самолётик, полянка, дворик на «горе», вкуснейшие хачапури из нашего знаменитого грузинского ресторана, наши сосны, а главное — люди, которые там живут. Горжусь тем, что я тоже Степянская и бесконечно благодарна всем вам за то, что вы поддерживаете моих родных в это непростое время.

Пока всё, на что я могу рассчитывать — это дата моего освобождения 29 мая 2023 года. Душевное состояние у меня вполне хорошее, духом не падаю, не унываю. Немного подкачало здоровье (переболела в Жодино ковидной пневмонией), но уже восстанавливаюсь»
, — піша Марыя.

Марыю ў верасні этапавалі ў гомельскую жаночую калонію №4. Палітзняволеная напісала ў лісце, што зараз яна на каранціне, а ў канцы месяца яе перавядуць у атрад, дзе яна пачне працаваць.

📌Нагадаем, палітзняволеную абвінавацілі ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»: за ўдзел у мітынгах, распаўсюд улётак і газет, удзел у тэлеграм-каналах і чатах. Менавіта перапіскі з чатаў і ляглі ў аснову абвінавачвання. Акрамя гэтага, на судзе Марыя заявіла, што падчас затрымання сілавікамі яе збілі, вынікам чаго стала ЧМТ. У выніку, Марыі прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

💌Падтрымайце Несцераву лістамі салідарнасці: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3,
Несцеравай Марыі Міхайлаўне
💌"Мае публічныя лекцыі маюць вялікі попыт і інтарэс". Пра што распавядае з СІЗА ў лістах жонцы Валянцін Стэфановіч?

🔻“Нават седзячы тут і не маючы поўнай інфармацыі, адчуваю вялікую падтрымку на волі. То невядомыя людзі грошай на рахунак закінуць, то ў пасылцы яблыкаў дашлюць. Ведаю, што і калегі мае пра мяне не забыліся. Ад гэтага сядзець мне тут значна лягчэй".

🔻"Паколькі большасць часу я вымушана праводжу ў замкнёнай прасторы з яшчэ 11-12 чалавекамі, то я шмат размаўляю і слухаю розныя гісторыі. Гумар — вельмі моцная рэч, я гэта заўсёды ведаў і гэта тое, што я моцна цаню і люблю".

🔻"Таксама я і тут удасканальваю свае навыкі выкладчыка. Малюю мапы Еўропы часоў Першай сусветнай і распавядаю пра гісторыю гэтай вайны. Мае публічныя лекцыі маюць вялікі попыт і інтарэс. Просяць распавядаць яшчэ. Так што, я тут ліквідую прабелы ў адукацыі".

🔻"Вось неяк намаляваў табе маё жыццё ў карцінках у выглядзе кісуна. На адной з карцінак ён быў на шпацыры ў турэмным дворыку, на іншай — у душы мыўся, а на трэцяй — сядзеў у камеры за сталом і вячэраў. Вельмі смешна атрымалася, але вось мясцоваму цэнзару гэтыя малюнкі не спадабаліся і ліст мне вярнулі назад з паметкай “Не прайшоў цэнзуры”.

📲Чытаць падрабязней па спасылцы.

💌Працягвайце пісаць праваабаронцам у турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
🌿Трымаецца бадзёра, чакае закрыты суд. Жонка палітвязня Эдуарда Пальчыса распавяла, як у яго справы

Блогер Эуард Пальчыс утрымліваецца за кратамі ўжо год — яго затрымалі 27 верасня мінулага года. Цяпер яго абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК). У інтэрв’ю «Нашай Ніве» Вікторыя Пальчыс распавяла, што Эдуард трымаецца вельмі бадзёра з самага пачатку і цяпер таксама. Ёй вядома, што з ім ніякія следчыя дзеянні не праводзяцца і перадала яго думкі наконт суду:

«Ён таксама не мае ілюзій, сам мне казаў, што, хутчэй за ўсё, будзе закрыты суд па яго справе і пасля вялікі тэрмін у калоніі. Сам ён ставіцца да гэтага спакойна».

Вікторыя адзначыла, што цяпер на «Валадарцы» праблемы з ліставаннем:

«Эдзік кажа, што стала кепска з поштай, раней за тыдзень мог больш за сотню лістоў атрымаць, цяпер такога няма.

Перадае, што за тыдзень яму аддаюць толькі адзін ліст ад мяне і адзін ад бацькоў. Але я дакладна ведаю, што людзі пішуць яму, бо нярэдка ў мяне пытаюцца проста ў сацыяльных сетках, ці атрымаў Эдуард ад іх лісты. Але цэнзура так працуе, што нічога не пускае»


💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Эдуарду Аляксандравічу Пальчысу
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".