Вясна: Палітвязні Беларусі
936 subscribers
3.36K photos
13 videos
3.31K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".
🎉Павіншуйце палітвязня Уладзіміра Няронскага з Днём народзінаў

Сёння, 24 траўня, блогеру і аўтару ютуб-канала «Слуцк для жыцця» Уладзіміру Няронскаму спаўняецца 42 гады.

Суд Лагойскага раёна 2 лютага 2021 года асудзіў Няронскага да 3 гадоў калоніі. Судзя Аляксандр Рыбакоў прызнаў палітвязня вінаватым па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: арт. 369 і ч. 1 арт. 342. Палітвязня абвінавацілі ў закліках у сваіх роліках да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Суд прызнаў, што рабіў ён гэта ў змове з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і палітыкам Мікалаем Статкевічам. Таксама Няронскі прызнаны вінаватым у публічнай абразе ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага. 

💌Павіншуйце Уладзіміра са святам: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Уладзімір Уладзіміравіч Няронскі
❗️Палітвязень Мікіта Емяльянаў зноў у карцары. На гэты раз — 30 сутак запар

Стала вядома, што палітзняволенага актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава з 4 траўня адміністрацыя магілёўскай турмы ўтрымлівае ў карцары. Сёння яго ў чарговы раз пакаралі «суткамі» ў карцары. За тыдзень да чарговага спагнання ён выйшаў з карцару пасля 46 сутак запар. Мікіту караюць за адмову прыбіраць дворык падчас прагулкі.

Са жніўня 2021 года Мікіту Емяльянава змяшчалі ў карцар або ШІЗА агулам на 233 сутак — гэта амаль сем месяцаў у нечалавечых умовах без пасцельнай бялізны і штодзёнага шпацыру.

Цяпер хлопец чакае разгляду апеляцыйнай скаргі. Да 8 чэрвеня вы можаце падтрымаць яго грашовым пераводам і бандэролькамі, бо пасля этапу ў калонію гэта змогуць рабіць толькі сваякі.

💌 Падтрымайце палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
🕊Падтрымайце семярых праваабаронцаў «Вясны»

Семярых нашых калегаў і каляжанак да гэтага часу працягваюць утрымліваць у месцах зняволення за іх прынцыповую пазіцыю і нязгоду з дзеяннямі ўладаў. Гэта старшыня Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і валанцёры Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк. Апошнім часам ад іх амаль не даходзяць вестачкі на волю.

Мы заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў любым магчымым спосабам, каб не пакідаць іх сам-насам з рэпрэсіямі. Что можна зрабіць:

🔹Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятывуВклеточку” і письмо.бел.

🔹Дашліце пасылку ці бандэрольку з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз. Але даслаць цяпер можна ўсім вясноўцам акрамя Леаніда і Таццяны.

🔹Можаце зрабіць грашовыя пераводы нашым калегам і каляжанкам у СІЗА-1, каб яны змаглі сабе набыць, напрыклад, маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці і таксама павіншаваць сваіх блізкіх са святамі

🔹Падпішыце петыцыю за вызваленне вясноўцаў.

🔹Напішыце адкрыты ліст вясноўцам і адпраў яго на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info, і мы перададзім яго праваабаронцам, а некаторыя – апублікуем на сайце і ў сацсетках. 

💌Падтрымаць праваабаронцаў можна па адрасах: 
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч, Андрэй Сяргеевіч Чапюк, Марыя Аляксандраўна Рабкова)

- ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 (Таццяна Леанідаўна Ласіца)

- ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба (Леанід Леанідавіч Судаленка)

Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org

Храналогія пераследу "Вясны" 👉bit.ly/3dCZgxc
💔Палітзняволенага фігуранта справы «Рабочага руху» не адпусцілі на пахаванне маці. Падтрымайце яго лістамі!

24 траўня ў былога юрысконсульта ААТ «Нафтан», заводу «Палімір» Аляксандра Капшуля памерла маці, паведамляе @rabochyruh. На пахаванне Аляксандра не адпусцілі.

Нагадаем, 25 верасня стала вядома, што на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі затрымалі Аляксандра Капшуля. Яго перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія таемна вывезлі яго ў Мінск. Паведамлялася, што ў яго была зламаная нага і пашкоджаная рука.   

Аляксандр праходзіць па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (арт. 356 КК) супраць супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў «Рабочы рух». Гэтая ініцыятыва 21 верасня была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых. 

📩Напісаць словы падтрымкі можна па адрасе: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Аляксандр Сяргеевіч Капшуль
❗️Хворую на анкалогію Галіну Дзербыш падчас следства прымушалі агаворваць сябе і змяшчалі ў карцар, дзе яна некалькі разоў траціла прытомнасць

У Гродне 18 траўня пачаўся суд над 12 фігурантамі «справы Аўтуховіча», сярод якіх — пенсіянерка Галіна Дзербыш. Па інфармацыі праваабаронцаў, на адным з пасяджэнняў Галіна заявіла, што падчас следства ёй увесь час пагражалі і прымушалі агаворваць сябе. Яна неаднаразова пісала скаргі ў пракуратуру, але не атрымала ніводнага адказу. Акрамя гэтага, яе змяшчалі ў карцар тэрмінам на 10 сутак, там не давалі неабходных лекаў, таму яна некалькі разоў траціла прытомнасць.

Раней стала вядома, што яе абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі); ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму); ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады).

Цягам 15 месяцаў жанчыну ўтрымлівалі ў адзіночнай камеры. У Дзербыш анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам.

💌Падтрымаць Дзербыш: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
💡Што можна класці ў перадачы і пасылкі, як іх перадаваць у СІЗА і якія лайфхакі ёсць — у дапаможніку па перадачах вязням ад «Вясны»

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач 👉 https://bit.ly/3PTMaxx