Вясна: Палітвязні Беларусі
935 subscribers
3.37K photos
13 videos
3.32K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
📸 Фотаархіў старшыні "Вясны"

Праваабаронца Алесь Бяляцкі і грамадскі актывіст Павел Вінаградаў на офісе "Вясны", 13 ліпеня 2016 года.

Цяпер абодва — ізноў палітзняволеныя, Павел Вінаградаў асуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі.

💌 Падтрымаць паштоўкамі і лістамі салідарнасці:
— СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу

— СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В
Вінаградаву Паўлу Юр'евічу

💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
📍Палітзняволенага Кіма Самусенку этапавалі ў магілёўскую калонію

Стала вядома, што актывіста і сябра рады грамадскага руху "Дзея" Кіма Самусенку днямі перавялі з турмы №4 у папраўчую калонію №15.

Кіма асудзілі па справе "падрыхтоўкі да ўдзелу ў масавых беспарадках" і "ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама" да шасці з паловай гадоў калоніі. На волі Кіма чакае жонка Алеся і амаль двухгадовая дачка Лада, якая апошні раз бачыла бацьку, калі ёй было толькі шэсць месяцаў.

"Другі раз за год мы з дачкой экстранна пакінулі дом", — жонка палітвязня Кіма Самусенкі

💌Падтрымаць палітвязня: ПК №15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Кім Андрэевіч Самусенка (на лістах пазначайце «каранцін»)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
⚖️Палітзняволеную Таццяну Вадалажскую пачнуць судзіць 7 чэрвеня

Сацыялагіня і каардынатарка "Лятучага ўніверсітэту" Таццяна Вадалажская ўтрымліваецца за кратамі з 23 сакавіка. Стала вядома, што судзіць яе пачнуць ужо 7 чэрвеня ў судзе Заводскага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Алег Каляда.

Таццяна — сацыялагіня, экспертка аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій, каардынатарка "Лятучага ўніверсітэту", старшая аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі. Упершыню была затрымана 4 жніўня 2021 г. пасля вобшуку дома, правяла 10 сутак на Акрэсціна, пасля чаго яе адпусцілі ў статусе падазраванай паводле ч. 1 арт. 342 КК. У сярэдзіне сакавіка 2022 года Таццяна падала хадайніцтва ў СК з просьбай аб дазволе выехаць у Літву на лячэнне. 23 сакавіка пайшла па адказ на сваё хадайніцтва ў СК, але там ёй была прад'яўленая пастанова аб заключэнні пад варту.

💌Падтрымайце Таццяну: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Таццяне Валер'еўне Вадалажскай
📍Два палітвязні выйшлі на волю пасля году ў зняволенні

Па інфармацыі праваабаронцаў, 24 траўня на волю з калоніі выйшаў палітвязень Павел Чуркін. Жыхара Магілёва асудзілі на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

Таксама сёння на волю выйшаў палітзнявлены Рыгор Мамановіч, паведамляе @MAYDAYMog. 15 траўня 2021 года суд Столінскага раёна асудзіў яго да 1 года «хіміі» па крымінальнай справе аб здзеку з дзяржаўнага сцяга (арт. 370 Крымінальнага кодэксу). З 6 чэрвеня 2021 года адбываў пакаранне ў папраўчай установе №43.

📸 На фота — Рыгор Мамановіч.
📍Палітзняволеных анархістаў этапавалі ў папраўчыя калоніі

Днямі палітзняволеных анархістаў Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча, Ігара Аліневіча і Сяргея Раманава перавялі са следчых ізалятараў у калоніі.

Нагадаем, 22 снежня ў Мінскім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да анархістаў. Суддзя Вячаслаў Тулейка прызначыў наступныя тэрміны: Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

💌Падтрымаць палітвязняў лістамі салідарнасці:
- ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Дзмітрый Мікалаевіч Дубоўскі
- ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч
- ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Сяргей Аляксандравіч Раманаў
-
ПК №20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Ігар Уладзіміравіч Аліневіч
🎉Павіншуйце Уладзіміра Гароха з Днём народзінаў

Сёння свой Дзень народзінаў адзначае палітвязень Уладзімір Гарох. Яму спаўняецца 49 год.

🔹Уладзімір Гарох з Навагрудку быў затрыманы 18 жніўня па так званай «Карэліцкай справе» — аб нібыта плануемых беспарадках у Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. Згодна з абвінавачваннем, планаваў і праводзіў сустрэчы с людзьмі ў Навагрудку і Карэлічах. Паводле афіцыйнай версіі, Гарох падчас сустрэч казаў, што 10 жніўня плануе падпальваць будынкі, супраціўляцца ўладам і блакаваць дарогі спілаванымі дрэвамі.

У снежні яму прысудзілі 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Уладзімір часта ў адказ на лісты салідарнасці дасылае свае вершы.

💌Павіншуйце Уладзіміра са святам: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Гароху Уладзіміру Уладзіміравічу
📍Палітзняволеных Дзмітрыя Юркойця і Алега Пайташа перавялі на «хатнюю хімію»

Праваабаронцам стала вядома, што палітзняволеныя Дзмітрый Юркойць і Алег Пайташ, якія адбывалі тэрмін на «хіміі», нядаўна атрымалі інваліднасць трэцяй групы. Праз гэта 25 траўня суд Камянецкага раёна змяніў ім «хімію» на больш мяккае пакаранне — «хатнюю хімію». Вядома, што суд адкладвалі тройчы.

Нагадаем, Юркойць быў асуджаны судом Навагрудскага раёна на 1,5 года «хіміі» за абразу суддзі (арт. 391 КК). Яго прызалі вінаватым у тым, што ён на вуліцы абразіў суддзю Філатава. 

Алега Пайташа асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў Жлобіне ў жніўні 2020 года. Яму прысудзілі 1,5 года «хіміі».

Тэрмін яны адбывалі ў папраўчай установе №45 у Сушках.
‼️Фрылансера «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка будуць судзіць за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»

Стала вядома, што Андрэя Кузнечыка абвінавачваюць па ч. 1 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Справу яго пачнуць разглядаць 8 чэрвеня ў закрытым рэжыме. Судовы працэс будзе весці суддзя Магілёўскага абласнога суда Ігар Шведаў.

Нагадаем, Андрэя затрымалі 25 лістапада 2021 года. У ягонай кватэры адбыўся ператрус. Пасля затрымання фрылансера сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам «Радыё Свабода». 23 снежня сваякам Андрэя паведамілі, што на яго завялі крымінальную справу, але інфармацыі, па якім артыкуле была распачата крымінальная справа, не паведамлялася. Да гэтага часу сваякам не паведамляюць сутнасць абвінавачванняў.

Па рашэнні МУС «Радыё Свабода» была прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем» праз месяц пасля затрымання Андрэя — 23 снежня.

💌Падтрымайце Андрэя: Турма №4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Андрэй Аляксеевіч Кузнечык
📍Палітзняволенага гродзенца Аляксандра Пятрашку, затрыманага па «справе Зельцэра», пачнуць судзіць 6 чэрвеня

Аляксанда Пятрашку затрымалі ў Гродне па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Суд над палітвязнем распачнецца ўжо 6 чэрвеня ў 10:00. Справу будзе разглядаць суддзя Гродзенскага абласнога суда Васіль Скок.

🎉29 траўня Аляксандру споўніцца 34 гады. Вы можаце павіншаваць яго, даслаўшы поштай пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі, зрабіць грашовы перавод або даслаць тэлеграму.

💌Адрас для віншаванняў: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аляксанду Аляксандравічу Пятрашку
Палітвязень Кірыл Суслін адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні

30-гадовага Кірыла Сусліна ўтрымліваюць за кратамі амаль восемь месяцаў. Але ў лісце да маці Кірыл піша, што, меркавана, тэрмін утрымання пад вартай працягнуць яшчэ на два месяцы. Таксама ён піша, што яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся, бо не лічыць сябе вінаватым.

📌Кірыла затрымалі па «справе Зельцэра» 30 верасня. Яго абвінавачваюць па артыкулах 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і грашовым пераводам: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Кірылу Данілавічу Сусліну
🎉Павіншуйце палітзняволеную грамадзянку Расіі Ірыну Вікхольм з Днём народзінаў!

Сёння, 27 траўня, сваё 59-годдзе адзначае палітзняволеная Ірына Вікхольм. Павіншуйце яе паштоўкамі і лістамі салідарнасці!

📌Жанчыну затрымалі 28 траўня 2021 года за паведамленне ў Twitter, дзе была змешчана спасылка на матэрыял Рускай службы BBC пра інцыдэнт з самалётам Ryanair і затрыманнем Рамана Пратасевіча. Вікхольм падпісала рэпост так: "Чарговае злачынства Лукашэнкі: акт дзяржаўнага авіяпірацтва", пры гэтым выраз "акт дзяржаўнага авіяпірацтва" - цытата з тэксту BBC. На судзе Ірына сваёй віны не прызнала. Жанчына мае грамадзянства Расіі, але пражыла ў Брэсце амаль 10 гадоў, у інтэрнэце вяла блог на некалькіх пляцоўках. Суддзя Яўген Брэган вынес 20 верасня прысудзіў ёй 1,5 гады калоніі.

💌Павіншуйце Ірыну: ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ірыне Фёдараўне Вікхольм
💡Інтэрнэт-крамы і падарункавыя сертыфікаты у калоніях: спасылкі, парады і лайфхакі

У некаторых беларускіх калоніях ёсць анлайн-крамы, праз якія можна набываць для вязняў прадукты харчавання, гаспадарчыя тавары, сродкі асабістай гігіены і бытавой хіміі, а таксама адзенне.

На дадзены момант вядома пра інтэрнэт-крамы ў пяці калоніях:
🔺Папраўчая калонія №3
🔺Папраўчая калонія №4
🔺Папраўчая калонія №15
🔺Папраўчая калонія №17;
🔺Папраўчая калонія №22.

Каб зрабіць заказ адразу, трэба зарэгістравацца ў сістэме. Гэта могуць зрабіць толькі родныя, якія пацвердзілі сваё сваяцтва ў калоніі. Для рэгістрацыі неабходна далучыць фотаздымкі трох апошніх старонак пашпарту і ўвесці дадзеныя зняволенага. Пасля гэтага на электроную пошту прыйдзе ліст са спасылкай, па якой трэба будзе перайсці для пацвярджэння рэгістрацыі.

Замаўляць тавары можна толькі ў працоўны час крамы (удакладняць на сайце калоніі). Сэрвіс вельмі зручны тым, што ўсе прадукты застаюцца ў заводскіх пакунках. Але па парадах ад сваякоў вязняў, мясныя прадукты лепш вазіць самім, бо выбар у крамах часта малы.

Таксама адзначым, што ў некаторых калоніях можна замовіць падарункавы сертыфікат. Ёсць некалькі варыянтаў: яны адрозніваюцца па суме (ад 10 да 500 рублёў) і кілаграмам (ад 1 да 50 кілаграмаў). Але сертыфікат абавязкова трэба атаварыць цалкам, каб не засталося ні капейкі. Пасля таго, як родныя яго аплацілі на сайце крамы, на пошту прыйдзе чэк. Зняволенаму таксама асабіста паведамляюць пра тое, што яму прыйшоў сертыфікат.

Скарыстацца сертыфікатам вязні могуць падчас атаваркі, на якую яны ходзяць раз у 7-10 дзён. Набываць рэчы і прадукты яны могуць, пакуль не скончыцца ўказаная вага ці сума сертыфікату. Варта адзначыць, калі вязень замаўляе тавараў на меншую суму або вагу менш, чым указана ў сертыфікаце, то рэшта анулюецца і становіцца недаступнай.
Таксама можна набываць некалькі сертыфікатаў, якія падсумоўваюцца. Гэта зручна, калі сярод варыянтаў на сайце няма неабходнага. Напрыклад, калі 500 рублёў зашмат, а варыянта на 200 рублёў няма, то можна набыць два сертыфіката па 100 рублёў.

💳Аплаціць можна картамі Visa, MasterCard (у тым ліку Maestro) і БЕЛКАРТ.

📌За кратамі знаходзяцца тысячы беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Таму нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у актуальным дапаможніку ад "Вясны".
😔Праваабаронца Валянцін Стэфановіч з-за кратаў: «Моцным таксама страшна»

Палітзняволены праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч у адным з лістоў на волю падзяліўся сваімі думкамі наконт зняволення і паразважаў пра кніжкі, якія ён чытае цяпер:

«У мяне асабліва новага нічога няма. Сяджу сабе ў замку ў цэнтры роднага гораду. 14-га чакаю таварышаў у госці, прынясуць чарговую падоўжанку. Думаю, да 14 ліпеня працягнуць і следства, і тэрміны ўтрымання пад вартай. Гэта ўжо год будзе, як я тут, а па новых зменах у Крымінальны кодэкс гэта 1,6 года адбытага тэрміну пазбаўлення волі. Калі справу будуць закрываць, невядома, а мне ж яшчэ паводле КПК месяц на азнаямленне палагаецца. Тым часам баўлю час чытаннем кнігаў. Такі вось каламбурчык.

З апошняга прачытаў Кіза «Зязюліна гняздо». Па ім у 1975 годзе знялі фільм «Пралятаючы над гняздом зязюлі», з Джэкам Нікалсанам у галоўнай ролі... Кніга, канечне, значна лепш, чым фільм, як гэта часта бывае. Раю таксама пачытаць. Гэта гімн свабодзе і пра тое, як цяжка быць моцным. Бо моцным таксама страшна, вельмі страшна, як і іншым звычайным людзям. Але яны могуць гэты страх пераадолець. Вельмі натхняльная рэч, хаця і сумная кніга.

Цяпер Пялевіна «S.N.U.F.F» спрабую чытаць. Жанр утопія. Я, па шчырасці, такое не дужа люблю. Мне вось пра жыццё і людзей больш падабаецца. Пра людзей у рэальных умовах, пра іх стасункі. Таму, каб падняць сабе настрой, узяў яшчэ Яраслава Гашэка «Прыгоды баявога салдата Швейка». Я яе чытаў двойчы, але вось у турме яшчэ не чытаў. Яна вельмі антываенная і гумарная. Тое, што трэба зараз».

💌Працягвайце падтрымліваць праваабаронцаў: 
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч, Андрэй Сяргеевіч Чапюк, Марыя Аляксандраўна Рабкова)
- ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 (Таццяна Леанідаўна Ласіца)
- ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба (Леанід Леанідавіч Судаленка)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
📸 Фотаархіў старшыні "Вясны"

Праваабаронца Алесь Бяляцкі і анархіст Ігар Аліневіч пасля вызвання з-за кратаў, 31 жніўня 2015 года.

Цяпер абодва — ізноў палітзняволеныя, Ігар Аліневіч асуджаны да 20 год пазбаўлення волі.

💌 Падтрымаць паштоўкамі і лістамі салідарнасці:
— СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу

— ПК №20. 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70
Аліневічу Ігару Уладзіміравічу

💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
🌿Палітвязень Сяргей Сакавец даслаў на волю верш. Падтрымайце яго лістамі салідарнасці!

Instagram-блогера Сяргея Сакаўца 25 траўня асудзілі да 4 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сяргей на судзе віну не прызнаў і заявіў пра збіццё пры затрыманні. Днямі ён даслаў з-за кратаў верш, які напісаў пакуль чакаў прысуд.

«И это пройдёт
Все изменилось, все прошло.
У меня нет больше ничего.
Пропало все, в карманах пусто
И на прогнозы все не густо.

Да, можно злиться, всех винить,
Поставить крест и не простить.
Но что случилось, тому быть,
Необходимо дальше жить.

Удар судьбы держать смиренно,
Все образуется мгновенно.
Нет трудностей нам не по силам
И вокруг нас лишь перспективы.

Успех, финансы - наживное,
Со временем и остальное.
Но главное - просто быть собой
С открытым сердцем и душой.

Благую цель себе найти
И шаг за шагом к ней идти.
Только тогда прибудет счастье
И улетучатся ненастья!»


🔹Пісаў вершы, вёў Instagram на 15 тысяч падпісчыкаў, а цяпер у СІЗА. Гісторыя палітвязня Сяргея Сакаўца

💌Вы можаце даслаць яму водгукі на яго творчасць і падтрымаць пасылкамі, грашовым пераводам або тэлеграмамі па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Сяргей Аляксандравіч Сакавец
🕊Палітвязень Раман Смолькін, якога перавялі з «хіміі» ў калонію, даслаў вестачку з-за кратаў

Палітзняволенаму Раману Смолькіну, якога асудзілі да двух гадоў "хіміі" за абразу экс-намесніка начальніка салігорскай міліцыі, 14 лютага ўзмацнілі рэжым — змянілі «хімію» на дзевяць месяцаў калоніі. Пакуль ён чакаў разгляду скаргі на рашэнне суда, яго звольнілі з працы ў папраўчай установе і 20 дзён утрымлівалі ў карцары. Цяпер ён чакае этап у калонію ў віцебскім СІЗА-2.

«Вельмі добра, што наш мір не без добрага люда, негледзячы на войны, ганенні, рэпрэсіі, агульны страх і крызіс, яны існуюць, гэта вельмі грэе сэрца. Вялікі дзякуй ім за гэта і нізкі паклон.

У дзіўны час давялося нам жыць. Што са ўсяго гэтага атрымаецца, ведае толькі Бог. Але ж трэба жыць і рабіць тое, што трэба, і няхай будзе тое, што будзе. Пакуль тое, што нас аб’ядноўвае, мацней за тое, што можа нас раз’яднаць — усё будзе добра».

💌Падтрымайце Рамана: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Раман Анатольевіч Смолькін
❗️Палітвязню Яўгену Каханоўскаму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў крытую турму

Па інфармацыі «Гомельскай Вясны», у канцы красавіка ў наваполацкай калоніі над палітвязнем Яўгенам Каханоўскім адбыўся суд па ўзмацненні рэжыму. Суд пастанавіў перавесці хлопца на «турэмны» рэжым. Этап у жодзінскую турму №8 доўжыўся тры тыдні. У калоніі на хлопца ўвесь час аказваўся ціск: яго абмежавалі ў атрыманні пасылак і бандэролей, у званках, некалькі разоў змяшчалі ў ШІЗА, а потым перавялі ў ПКТ. Адразу пасля пераводу ў жодзінскую турму Яўгена зноў змясцілі ў карцар.

Палітвязня асудзлі за падзеі ў жніўні 2020 года ў Жлобіне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Яму прысудзілі 3,5 года калоніі.

💌Падтрымаць палітвязня: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Яўген Дзмітрыевіч Каханоўскі
❗️На палітвязня Яўгена Харашкевіча працягваюць ціснуць у калоніі

Стала вядома, што адміністрацыя калоніі №17 некалькі месяцаў цісне на палітвязня Яўгена Харашкевіча. Нядаўна яго двойчы за месяц змяшчалі ў штрафны ізалятар на 10 сутак, а таксама пазбавілі кароткатэрміновага спаткання. Цяпер Яўгена пазбавілі працяглага спаткання і скарацілі норму атаваркі з пяці да двух базавых велічыняў. Акрамя гэтага, ужо тры месяцы палітвязню перадаюць лісты толькі ад сваякоў.

📌Нагадаем, Яўгена затрымалі 18 студзеня 2021 у Наваполацку. Яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 130, арт. 369, ч. 1 арт. 342. Суд над Харашкевічам праходзіў у закрытым рэжыме. Віцебскі абласны суд 16 верасня асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі. Пакуль Яўген сядзеў у СІЗА, у яго нарадзілася дачка Мілана.

💌Падтрымайце Яўгена: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Яўген Аляксандравіч Харашкевіч
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
🗓Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень:

🔹У спіс палітвязняў на гэтым тыдні трапілі 27 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца 1217 чалавек.

🔹Прысуды на гэтым тыдні вынесеныя тром палітзняволеным:
Арцёму Касакоўскаму — 1,5 года калоніі;
Вользе Томінай — 2 гады калоніі;
Сяргею Сакаўцу — 4 гады калоніі.

🔹Цалкам адбылі тэрмін і выйшлі на волю: Андрэй Арыка, Максім Дубешка, Аляксандр Бабко, Павел Фалькоўскі, Павел Чуркін і Рыгор Мамановіч.

🔹Хворай на анкалогію Галіне Дзербыш падчас следства ўвесь час пагражалі і прымушалі агаворваць сябе. Яна неаднаразова пісала скаргі ў пракуратуру, але не атрымала ніводнага адказу. Акрамя гэтага, яе змяшчалі ў карцар тэрмінам на 10 сутак, там не давалі неабходных лекаў, таму яна некалькі разоў траціла прытомнасць.

🔹Палітзняволеныя Дзмітрый Юркойць і Алег Пайташ, якія адбывалі тэрмін на «хіміі», нядаўна атрымалі інваліднасць трэцяй групы. Праз гэта 25 траўня суд Камянецкага раёна змяніў ім «хімію» на больш мяккае пакаранне — «хатнюю хімію».

🔹Фрылансера «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка будуць судзіць за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання». Да гэтага часу сваякам не паведамляюць сутнасць абвінавачванняў.

🔹Палітвязень Кірыл Суслін адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні, бо не лічыць сябе вінаватым.

🔹Палітвязню Яўгену Каханоўскаму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў крытую турму. Там яго адразу змясцілі ў карцар.

🔹 У палітзняволенай Юліі Лаптановіч, пакуль яна ўтрымліваецца ў СІЗА №7, выявіўся апендыцыт. Жанчыне зрабілі аперацыю, яе стан добры. А тым часам крымінальную справу Юлію накіравалі ў абласны суд Гродна.

🔹Палітвязня Яўгена Харашкевіча нядаўна двойчы за месяц змяшчалі ў штрафны ізалятар на 10 сутак, а таксама пазбавілі кароткатэрміновага і працяглага спатканняў і скарацілі норму атаваркі з пяці да двух базавых велічыняў. Акрамя гэтага, ужо тры месяцы палітвязню перадаюць лісты толькі ад сваякоў.

🔹Палітзняволенага анархіста Мікіту Емяльянава з 4 траўня адміністрацыя магілёўскай турмы ўтрымлівае ў карцары. За тыдзень да чарговага спагнання ён выйшаў з карцару пасля 46 сутак запар.

🔹Палітзняволенага фігуранта справы «Рабочага руху» Аляксандра Капшуля не адпусцілі на пахаванне маці.

🌿Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

Былы студэнт: «Проста змірыўся з тым, што стаў адным з палітвязняў»

Instagram-блогера асудзілі да 4 гадоў калоніі. Пры затрыманні ў яго выбівалі логін і пароль