Толькі пра мову
2.98K subscribers
1.6K photos
215 videos
1 file
682 links
Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.
Download Telegram
Апытанка пра жанры і тэмы каналу ў двух наступных допісах ↓
Паляпшайма нашу суполку разам!
Якія допісы вам даспадобы? (Магчымыя некалькі адказаў)
Anonymous Poll
64%
тэсты
41%
апытанкі
83%
карткі з тлумачэньнямі
74%
тэматычныя слоўнічкі
23%
анімацыі
26%
відэа
34%
загадкі, рэбусы
Час на роварныя вандроўкі — і на слоўнічак гутарковых беларускіх назваў дэталяў і рыштунку ровара. У народнай мове гэты сродак транспарту называюць і веласіпедам, і лісапетам; ёсьць варыянты іншых сабраных тут назваў.
Прыстаўныя і ўстаўныя гукі — праява імкненьня беларускае мовы да мілагучнасьці.

Мілагучнасьць ня толькі паэтычная мэтафара. Уладзімер Дубоўка, паэт і мовазнаўца, разумеў яе як матэматычную раўнавагу і чаргаваньне зычных і галосных.

Сёньня пра прыстаўны/устаўны зычны В перад галосным О.
Як назваць па-беларуску тую стыхійную бяду, што нядаўна адбылася на Заслаўскім вадасховішчы? Колішні наватвор эпохі беларускага адраджэньня 1920-х быў удалы. Ён перажыў часы моўнай русыфікацыі і вярнуўся ва ўжытак.
Дыялёг пачынаецца з станоўчага адказу на пытаньне. Нагадаем, як ён гучыць па-беларуску