Толькі пра мову
2.99K subscribers
1.66K photos
228 videos
1 file
689 links
Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.
Download Telegram
НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ і СУВЭРЭНІТЭТ: з нагоды сьвята 27 Ліпеня

У савецкі час пра „сувэрэнітэт“ БССР дазвалялася гаварыць, а пра незалежнасьць Беларусі — ні ў якім разе.

Значна раней, у час развалу Расейскай імпэрыі, да 25 Сакавіка 1918 году таксама дзейнічала своеасаблівае табу на словы Незалежная Беларусь.

Тэрміны „сувэрэнітэт“ і „незалежнасьць“ пазначылі два этапы аднаўленьня беларускай незалежнай дзяржаўнасьці.

27 ліпеня 1990 году прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР. Стратэгічны крок да незалежнасьці. Але ў дакумэнце яшчэ згадваўся „саюзны дагавор“ і ён ня меў канстытуцыйнае моцы.

А дзяржаўную незалежнасьць Беларусі аднаўлялі ўжо падчас рэвалюцыйных падзеяў жніўня 1991 году.

Мо больш дакладна было б называць:
* 27 ліпеня (1990 году) Днём сувэрэнітэту,
* 25 жніўня (1991 году) Днём аднаўленьня незалежнасьці,
* 25 Сакавіка (1918 году) — галоўнае сьвята, Дзень Незалежнасьці, якім яго і лічылі нашыя папярэднікі.

Падрабязна ў артыкуле: https://smarturl.click/oqya
Кожная мова адметная ня толькі словамі, але і тым, як яны зьвязваюцца паміж сабой. „Пазыч рубля!” і „пазыч рубель!” — розныя просьбы ;-)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Тэрміны геамэтрыі ў розных мовах — і свае, і міжнародныя. Але калі пасьля доўгіх гадоў прыніжэньня пэўная мова вяртаецца ў адукацыю, навукоўцы называюць школьныя паняцьці сваімі словамі: і народнымі, і спэцыяльна створанымі.

Тут — і прынятыя ў цяперашняй школе тэрміны (пункт, прамень, датычная), і словы з эпохі моўнага адраджэньня 1920-х, часам незаслужана забытыя, але часткова вернутыя ў 1990-я. (Вось толькі зьбеларусіць ромбакубактаэдар пачынальнікі не далі рады.))

Крыніцы:

• Беларуская навуковая тэрміналёгія. Вып. 1. Элемэнтарная матэматыка. Менск, 1922
• Вацлаў Ластоўскі, Кляўдуш Дуж-Душэўскі. Слоўнік геамэтрычных і трыганамэтрычных тэрмінаў і сказаў. Коўна,1923
• Беларуская навуковая тэрміналёгія. Вып. 14. Слоўнік матэматычнае тэрміналёгіі (праект). Менск, 1927
Матэматычная энцыклапедыя (гал. рэд. Васіль Бернік). Менск, 2001
Ангельскую падарожную мову ўсе ведаюць — прынамсі, пачуўшы „Go to the gate“, бягуць не ў бязмытную краму, а ў бок праходу да самалёта. А ці пройдзеце моўны ТЭСТ пра падарожжа па-беларуску?
https://smarturl.click/ne2p
Апошнімі днямі людзі бачаць два беларускія варыянты аднаго папулярнага слова. Яны зьявіліся невыпадкова. Тлумачым, чаму.

Аўдыё тут https://soundcloud.com/svaboda/viachorka0523-1f?in=svaboda/sets/pa-belarusku
Што ж такое „эр-бэ“? Апытаньне ў наступным допісе ↓
У жыцьці даводзіцца ня толькі станоўчыя адказы даваць, але і адмоўныя, ня толькі пагаджацца, але і пярэчыць. Беларуская мова дазваляе гэта рабіць з рознымі ступенямі эмацыйнасьці.
Ціскéць! Шпурлéць! Сакавітасьці і дакладнасьці беларускай мове надаюць асаблівыя словы імгненнага дзеяньня. Успамінайма сваё!