Парламенцкі Канал
584 subscribers
6.4K photos
570 videos
1 file
7.69K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Маладыя беларусы за еўрапейскі выбар і КНБ!

Кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька пад час дыскусіі з слухачамі Усходнееўрапейскай школы палітычных даследванняў распавёў пра праект Канстытуцыі новай Беларусі і еўрапейскі выбар, які плануецца замацаваць у асноўным законе новай Беларусі.
Пад час дыскусіі прайшла апытанка. Слухачам было прапанавана вызначыцца з геапалітычнымі прыярытэтамі. 10% заявілі, што ў роздуме на ростанях, 25% выбралі швейцарскую мадэль. 65% выказаліся за ўступленне ў Еўразвяз. Прыхільнікаў еўразійскай інтэграцыі сярод слухачоў не знайшлося.
На пытанне, а хто чытаў, глядзеў праект Канстытуцыі новай Беларусі, станоўча адказалі 40% слухачоў школы.
Анатоль Лябедзька запрасіў слухачоў школы далучацца да працы рабочых груп па распрацоўцы праектаў законаў у развіццё і дапаўненне праекта Канстытуцыі новай Беларусі.

#канстытуцыя #пранас #школа #еўрапейскідыялог #разам

Далучайся да нас і атрымоўвае новае 🤝 https://t.me/konstituciya_bel
Мечыслаў Іванавіч, самыя добрыя і шчырыя віншаванні!

25-га верасьня 1938 г. нарадзіўся Мечыслаў Грыб, старшыня Вярхоўнага Савета 12 склікання, дэпутат Незалежнасці, трэцьці кіраўнік незалежнай Беларусі, які падпісаў Канстытуцыю 1994 года і проста вельмі файны, добры чалавек.

Здымаем капялюш і зычым моцы і веры!

🖌 https://t.me/parlamentbel

#дзеньнародзінаў #дэпутатнезалежнасці #канстытуцыя #парламент #беларусь