Парламенцкі Канал
585 subscribers
6.28K photos
563 videos
1 file
7.54K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
🎉Віншуем палітзняволенага Мікалая Казлова з 57-годдзем

Мікалай — АСОБА, ГРАМАДЗЯНІН, ПАЛІТЫК. Адзін з тых, кім ганарыцца Беларусь!
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
6 жніўня 2021 года яго асудзілі на 3 месяца арышту за разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады. Ён быў адзіным, хто адказаўся падпісваць бязглуздыя паперы СК.
“Я не збіраюся нікуды з’язджаць, не маю намеру пакідать сваю краіну. Прайду гэты шлях разам с беларусамі", казаў тады Мікола.

27 ліпеня 2022 года яго зноў затрымалі разам з іншымі сябрамі АГП. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 КК). 3 лістапада Мікалаю прысудзілі 2,5 гады калоніі. На судзе ён выступіў з моцным апошнім словам.

У студзені 2023- га Мікола Казлоў і АГП былі намінаваны прэміяй Маргарэт Тэтчыр і Джорджа Буша за «За свабоду», якая прысуджаецца за адметны ўнёсак у прасоўванне каштоўнасцей дэмакратыі і правоў чалавека.

Палітыка ў лістападзе мінулага году змясцілі ў ПКТ на 2 месяцы. Меркавана, яго плануюць перавесці на турэмны рэжым.

💌Павіншуйце яго: ПК № 15. 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Мікалай Георгіевіч Казлоў
💻Напісаць анлайн

#дзеньнародзінаў #беларусь #палітыка #турма #агп

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
Нашы віншаванні Міхалу Камінскаму, выбітнаму польскаму палітыку і вялікаму сябру вольнай Беларусі, намесніку маршалка Сената, аднаму з лідэраў дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь” і проста неверагодна цудоўнаму чалавеку!

Сто лят і разам за нашу і вашу свабоду!!!!

#дзеньнародзінаў #віншаванні #парламент #супраца #сенатпольшы

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
З днём народзінаў, Сяргей!
СВАБОДУ, палітвязням , Беларусі!

Далучайся да нас 🤝https://t.me/parlamentbel

#беларусь #палітвязні #дзеньнародзінаў #ціханоўскі #деньрождения #пранас
Васіль Шлындзікаў - АСОБА, ГРАМАДЗЯНІН, РЭФАРМАТАР, СТВАРАЛЬНІК

Нашы самыя шчырыя віншаванні Васілю Шлындзікаву, дэпутату ВС 13 склікання, кіраўніку камісіі па эканамічнай рэформе, стваральніку “Амкадор” і АГП. Здароўя і перамог!

#віншаванні #дзеньнародзінаў #разам #пранас #вярхоўнысавет

Далучайся да нас 👉 https://t.me/parlamentbel
Мечыслаў Іванавіч, самыя добрыя і шчырыя віншаванні!

25-га верасьня 1938 г. нарадзіўся Мечыслаў Грыб, старшыня Вярхоўнага Савета 12 склікання, дэпутат Незалежнасці, трэцьці кіраўнік незалежнай Беларусі, які падпісаў Канстытуцыю 1994 года і проста вельмі файны, добры чалавек.

Здымаем капялюш і зычым моцы і веры!

🖌 https://t.me/parlamentbel

#дзеньнародзінаў #дэпутатнезалежнасці #канстытуцыя #парламент #беларусь