ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.36K subscribers
61.5K photos
3.62K videos
9 files
1.68K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
Forwarded from Серебрянская базовая школа
Мокры позірк восені нячутнай,
Шэпча нам лістотай ціхі вальс.
Нотны стан рукою не крануты,
Скрыпкі скачуць парамі для нас.
Жаркая гарбата ў кавярні,
Вуснаў аксамітных цеплыня.
У небе захад сонейка крывавы,
Статыка, самота, цішыня…
#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
Восень прыходзе павольна,
Ды і куды ёй спяшыць?
Засвяціць і прыгрэць яшчэ здольна,
Дажджом залатым абліць.
Развітаецца з летам, чакае зіму,
Толькі вясну ёй ніколі не бачыць.
Засумуе аднойчы:чаму
гэта нельга ўсё перайначыць?…
#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
У эпіцэнтры восені,
У беразняку
Ліст з настылай просіні
Злятае на руку.

Зялёныя пражылкі,
Жаўтлявае крыло, –
Адбіўся, пакружыўся,
Ды ветрам не змяло…

Як свойская сініца,
На цёплую далонь
Даверліва садзіцца,
А з вачанят – агонь, –

Халоднага пажару
Трымценне і спалох,
Бярозавых стажараў
Прадснежаньскі парог…

#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
Як гэта міла, як кранае –
Глядзець на восень каля гаю.
Лістоту вецер узвівае.
Як гэта міла, як кранае.
Лістота круціцца, лунае,
Удалеч мкне, і ападае.
Як гэта міла, як кранае –
Глядзець на восень каля гаю…
#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
Ціха сцелецца, сцелецца
Ліст на ліст у гаях.
Залатая мяцеліца
Шалясціць на дубах.
Замяла рыжаватыя
Верасы, паплавы.
З песняю сумнаватаю
Нада мной журавы.
#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
Лісцё ў кастрычніку ляціць
На мокрую траву.
Ля весніц клён стары стаіць,
Схіліўшы галаву.

Пяюць вятры, нясуць яны
Халодны змрок і сум.
І сцелюць лісцяў дываны -
Асеннюю красу.

Цябе любіў я і люблю,
Мой звонкі лістапад.
Бы ў грудзі, грукае ў зямлю
Антонаўскі апад.

На ўзлёце крылле распусціў
Знясілены вятрак.
Ён жорны цэлы век круціў,
Стаміўся, небарак.

Калючы дождж яго дзяўбе,
А ён з-пад самых зор
Глядзіць, паставіўшы сябе
Вятрам наперакор.

#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
ЛІСЦЕ КАШТАНАЎ

За шэрым схіленым парканам
скрыпіць пясок сырых дарог,
спадае медны ліст каштанаў
на жоўты стоптаны мурог.

Ідзеш, яго рукамі ловіш, –
злавіўшы пусціш, хай ляціць, –
зноў не шумець яму ў дуброве,
вясенніх шолахаў не піць.

І сумаваць яшчэ так рана,
калі ўдаль маніць сцежак гладзь,
калі на шум лістоў ў тумане
умееш песняй адказаць,

Калі так хочацца смяяцца,
што яшчэ чуеш, бачыш ты,
як ціха сыплюцца праз пальцы
каштанаў звонкія лісты.
Максім Танк
#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
АСЕННІ ДОЖДЖ
Неба хмарныя сутонні
выліваюць смутку тоны,
і ў імжы халоднай тоне
дзень захмураны і сонны.

Кроплі ціха шапацелі,
на зямлю яны ляцелі,
нібы штось сказаць хацелі.
Вецер ім пад ногі сцеле
на зямлі асенняй целе
жоўталістыя пасцелі.

Заўтра неба праяснее
і задумаецца неяк.

Знікне кропель пошум ціхі,
і туга нябёс аціхне…
#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
УПЕРШЫНЮ

Над вёскаю –
Дым нахлупам навіс.
Паветра – студзяністае, густое.
Шарэлым ранкам, нібы сыты ліс,
Спіць вецер недзе ў норах за ракою.

Схуднеў за вёскай
Хмызнякоў паўкруг,
I знікла са штыкетніка даёнка.
Упершыню салодка спіць пастух,
Упершыню яго не будзіць жонка.
Анатоль Грачанікаў
#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
Вецер галін не хістае,
Звонкім лісцём не шуршыць.
Восень стаіць залатая
I на зямлі
і ў душы.

Лёт павуцінкі іскрыстай,
Першага інею след.
Моўчкі,
Празрыста ўрачысты,
Свеціцца мудрасцю свет.

Ты з ім даўно ў ціхай змове,
Родную ён пазнае –
Столькі святла і любові
Вочы праменяць твае.

I ў безгалоссі прыроды,
Пэўна, ясней, чым калі
Рэхам адклікнуцца годы,
Што ў гэты дзень прывялі.

Вецер галін не хістае,
Кружаць лісцёвыя сны…
Восень мая залатая,
Восень з паглядам вясны.
Сяргей Законнікаў
#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
МЯЖА ВОСЕНІ

Пануры, шэры дзень у голым полі,
Дождж зранку сеe дробны ураджай.
Здаецца, што цяпер, а можа і ніколі,
Зялёным не пакрыецца аслізлая мяжа.

У небе птушак хворых адгалоскі
Навеюць сум вакол, а золата рабін,
Як скарб зямлі, ляжыць ля самай вёскі,
Адмежаваўшыся ад чарнаты галін.

Дым з цеплынёй запросяць ў госці,
Сядзець ля пячы так цудоўна, добра так.
А дождж над дахамі пяе і просіць восень,
Каб сабіралася шустрэй у дальні шлях.
Сяргей Брандт
#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
Лес гаротны маўкліва стаіць.
Ад дажджу засмуглелася даль.
Ліст збуцвелы ў нагах шаргаціць.
І паветра – зусім не крышталь.
Мокнуць дрэвы, карункавасць крон
Упрыгожыла шэрань нябёс…
Глуха, ціха, было як здавён,
І дажджынкі, як пацеркі слёз.
Ядвіга Рай
#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ВОСЕНЬ...
ДОЖДЖ...
САМОТА...
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
Даруйце слёзы пані Восені,
Калі ў чужы, далёкі край
Шпакі ляцяць у стылай просіні
За невядомы небакрай.

Даруйце слёзы пані Восені
Яна саромеецца слёз.
А што рабіць, калі няпрошана
Лістота сыплецца з бяроз?

#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
Мокры позірк восені нячутнай,
Шэпча нам лістотай ціхі вальс.
Нотны стан рукою не крануты,
Скрыпкі скачуць парамі для нас.
Жаркая гарбата ў кавярні,
Вуснаў аксамітных цеплыня.
У небе захад сонейка крывавы,
Статыка, самота, цішыня…
#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
Восень прыходзе павольна,
Ды і куды ёй спяшыць?
Засвяціць і прыгрэць яшчэ здольна,
Дажджом залатым абліць.
Развітаецца з летам, чакае зіму,
Толькі вясну ёй ніколі не бачыць.
Засумуе аднойчы:чаму
гэта нельга ўсё перайначыць?…
#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
У эпіцэнтры восені,
У беразняку
Ліст з настылай просіні
Злятае на руку.

Зялёныя пражылкі,
Жаўтлявае крыло, –
Адбіўся, пакружыўся,
Ды ветрам не змяло…

Як свойская сініца,
На цёплую далонь
Даверліва садзіцца,
А з вачанят – агонь, –

Халоднага пажару
Трымценне і спалох,
Бярозавых стажараў
Прадснежаньскі парог…

#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
Як гэта міла, як кранае –
Глядзець на восень каля гаю.
Лістоту вецер узвівае.
Як гэта міла, як кранае.
Лістота круціцца, лунае,
Удалеч мкне, і ападае.
Як гэта міла, як кранае –
Глядзець на восень каля гаю…
#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
Ціха сцелецца, сцелецца
Ліст на ліст у гаях.
Залатая мяцеліца
Шалясціць на дубах.
Замяла рыжаватыя
Верасы, паплавы.
З песняю сумнаватаю
Нада мной журавы.
#паэтычная_старонка
#настрой_восень
Forwarded from Серебрянская базовая школа
Лісцё ў кастрычніку ляціць
На мокрую траву.
Ля весніц клён стары стаіць,
Схіліўшы галаву.

Пяюць вятры, нясуць яны
Халодны змрок і сум.
І сцелюць лісцяў дываны -
Асеннюю красу.

Цябе любіў я і люблю,
Мой звонкі лістапад.
Бы ў грудзі, грукае ў зямлю
Антонаўскі апад.

На ўзлёце крылле распусціў
Знясілены вятрак.
Ён жорны цэлы век круціў,
Стаміўся, небарак.

Калючы дождж яго дзяўбе,
А ён з-пад самых зор
Глядзіць, паставіўшы сябе
Вятрам наперакор.

#паэтычная_старонка
#настрой_восень