ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.45K subscribers
63.8K photos
3.8K videos
9 files
1.85K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
СIНЬ ВАДЫ

Клiчуць сiнявокiя азёры,
Берагi высокiя ракi,
Залаты пясочак, як на моры,
Вабяць з iзумруду мурагi.
Як нявеста, цягне к сабе лета,
Спеў яго адвечна малады,
Радасцю заўжды душа сагрэта,
Як глядзець бясконца ў сiнь вады.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
ЦУДОЎНАЕ ЛЕТА

Хоць вабiць снега прыгажосць
Або бярозы пазалота,
Ды лепей цёплы летнi дождж,
А часам нават i спякота.
Бо лета лашчыцца заўжды,
Ў душу прыходзiйь асалода,
Ад сонца i рачной вады
У целе дзiўная пяшчота.
Ўсе поры года любы мне,
I я удзячны iм за гэта,
Але шкада, калi мiне
Цудоўнае, як мара, лета.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
ЛЕТНIЯ ХАЛАДЫ

Дождж, хмары, вецер, халады –
Як быццам восенi прыкмета,
Так ў лiпенi амаль заўжды,
Цяплом не хоча песцiць лета.
Ды зелянее ўсё вакол,
Дзень цягнецца амаль бясконца,
Адсуне вецер хмары, зноў
З нябёс ласкава гляне сонца...
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
Прыказкі і прымаўкі пра дождж

Хмары не будзе – гром не ўдарыць.
 Не ўсякая хмара дажджу дае.
Адкуль хмары, адтуль дождж.
Ластаўкі нізка лятаюць – дождж будзе.
Куры церабяцца і купаюцца – дождж будзе.
Будзе дождж – будуць і грыбы
Як кот на пячы – холадна на двары.
 Вада камень прабівае.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
На лузе

Добра ў лузе ў час палудны!
Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна
За лясы плывуць.
Ветрык краскі чуць калыша,
Травы шалясцяць,
Луг зялёны жыццем дыша –
Конікі трашчаць.
Ў лозах шчэбет не сціхае,
Шум стаіць і свіст,
Ў яркім бляску спачывае
На ракіце ліст.
Спевам-гоманам і звонам
Поўніцца ўвесь луг,
I дрыжыць над ім, зялёным,
Жыватворчы дух.

Якуб Колас
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
Изучаем мы природу
Без оглядки на погоду.
И конечно этим летом
Собераем мы букеты.
#Стреньковский_ЯС_НШ
Туман над поплавам раскiнуўся шырока,
I толькi голавы прыкметны у стагоў,
Як быццам малаком, ахутана дарога,
Аблокi хутка падымаюцца з лугоў...
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
РАМОНКI

Спеў лета пачаўся узнёслы i звонкi,
I радуе вока абшар,
Як сонейка ў белых аблоках, рамонкi –
Цудоўны зямлi боскi дар.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
НАЙЛЕПШЫЯ ЧАСЫ

Як сонейка пашле свае падаркi,
Чароўныя, бы казка, прамянi,
Аблокi аздабляе колер яркi,
Нiбы на iх запалены агнi.
I рэчка дыяментамi iскрыцца,
I, нiбы жэмчуг, на траве раса,
Бо ззянне сонца – любая крынiца,
Заўжды з яе ў душу цячэ краса.
Калi няма на небе анi хмаркi,
Лугi, палi смяюцца i лясы,
Бо сонца дорыць добрыя падаркi,
Для ўсiх дае найлепшыя часы.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
Сэрцу любы мой родны куточак!
Мая сцежка дахаты вядзе,
Дзе знаёмы мне кожны кусточак.
Там матуля чакае мяне.
На ўзгорку, дзе ззяюць пралескi,
Гучна птушачкi песнi пяюць.
Пах духмяных сунiц на ўзлеску
Нi за што не змагу абмiнуць.
Рэчка быццам зусiм анямела.
Сяду побач, змагу адпачыць.
Нагадае зязюля нясмела,
Колькi год засталося пражыць.
Калi хтосьцi ў мяне запытае,
Чым душа i чым сэрца багаты,
Той адразу адказ атрымае:
Мой куточак – бацькоўская хата!
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
Летам

Ну ж і волі, волі
У гаі за вёскай!
А цяплынь, цяплынь!
Весела на полі,
Слаўна пад бярозкай,
Хоць ты сядзь спачынь.
Пчолкі, матылёчкі,
Як сняжынкі тыя,
Мільгацяць вакол.
Жоўтыя пясочкі –
Крупкі залатыя,
Хоць бяры ў прыпол.
Якуб Колас

#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
Кожная хата ў жніўні багата.
Прыдатны красавік цяплом, а жнівень дабром.
Жнівень сее, жне і косіць - на сталах багацця досыць.
Што поле ўродзіць, жнівень знаходзіць.
Хто ў жніўні гуляе, той узімку галадае.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
Ад спёкі летняй
Дол ачах.
Буслы спачылі
За ракою
На цёплых
Жнівеньскіх стагах
У насцярожаным
Спакоі.
Туман,
Асмужаны ледзь-ледзь,
Плыве
На поплаў і балота...
I трэба
Ногі адагрэць
Перад вялікім
Пералётам.
А мо надыхацца
Ім трэба
Настоем траў
Пад родным небам,
Каб водар гэты
Іх прывёў
З далёкай далечы
Дамоў.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
На зары ліловым вадаспадам
Пралілося неба на траву.
І рака замроілася садам,
Уздыхнуўшы ціха на плыву.

Ці то белым полымем аблокі
Прыляглі на вербах, лазняку,
Запаліўшы мройныя аблогі,
Ручнікі спусціўшы у раку.

Ці то водгук зоркавага шляху –
Вечнасці прызнальнае “люблю”
Ахінуў мелодыямі Баха
І абняў заспаную зямлю.

Ой туманы, белыя туманы –
Мары-мроі золкавай зямлі…
Быццам дух, нябёсамі абраны,
Коні над вадою паплылі.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
14 жніўня. Макавей (Макава, Макаўе, Першы Спас, Спас Мядовік, Медзяны Спас). Свята маку і мёду.  Асвячалі ваду, зёлкі, садовыя кветкі, моркву, сланечнік. Елі пірагі з макам і моркваю.  Прыказкі сцвярджаюць: “Першы Спас – провады лета”, “Ад Першага Спаса халодныя росы”.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
19 жніўня. Другі Спас, Яблычны Спас. Свята садавіны, якую асвячаюць, пасля чаго дазвалялася есці яблыкі.
Асвячалі таксама мёд, каласкі новага ўраджаю. Усё можна было ўжываць у ежу, аб чым і сцвярджала прыказка: “Спас – усяму час”. Пачыналі сеяць азіміну. Наогул лічыцца, што ўжо скончылася лета: “Першы і Другі Спас – бяры рукавіцы ў запас”.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
Раніцу шчэбет пільнуе
Ў лісці жоўта-зялёным.
Туліцца жнівень пад пуняй
З ношкай аўсянай саломы.
Сонца бліскучым пласконнем
Іскры ў тумане губляе.
Ветры, пужлівыя коні,
Рвуцца ў мурожныя далі.
Ў зараслях пудзяцца песні,
Рэчанька льецца, смяецца.
Вёска рыпамі весніц
Цешыць сялянскае сэрца.
Вецер расой ахрысціў
Поплывы ў сіні шырокай.
Песціцца сонца ў трысці,
Ветрась цалуючы ў шчокі..
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
28 жніўня. Прачыстая (Успенне, Багародзіца, Першая Прачыстая, Вялікая Прачыстая, Гаспажа, Зялёная, Зельная). Царкоўную назву «Успенне» тлумачылі ў народзе тым, што да гэтага дня спеюць розныя плады. Прачыстая была сапраўдным святам ураджаю, яна падводзіла вынік працы селяніна: «Свята Прачыста — поле ўрачыста». З асаблівай  пашанай казалі пра новы хлеб: «Прачыстая прынясе хлеба чыстага». Як Спас славіўся асвячэннем яблык, так Прачыстая — асвячэннем хлеба.
#Народны_каляндар
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
29 жніўня. Трэці Спас (Хлебны Спас, Арэхавы Спас). Шмат дзе спраўлялі дажынкі – свята канца жніва. Канец жніва і змена надвор’я адлюстраваны ў прыказках: “Трэці Спас хлеба прыпас”, “Па Трэцім Спасе трымай рукавіцы ў запасе”.
#Народны_каляндар
#Стреньковский_ЯС_НШ
Прыказкі і прымаўкі пра дождж

Хмары не будзе – гром не ўдарыць.
 Не ўсякая хмара дажджу дае.
Адкуль хмары, адтуль дождж.
Ластаўкі нізка лятаюць – дождж будзе.
Куры церабяцца і купаюцца – дождж будзе.
Будзе дождж – будуць і грыбы
Як кот на пячы – холадна на двары.
 Вада камень прабівае.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ