ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.45K subscribers
63.8K photos
3.8K videos
9 files
1.85K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
28 жніўня. Прачыстая (Успенне, Багародзіца, Першая Прачыстая, Вялікая Прачыстая, Гаспажа, Зялёная, Зельная). Царкоўную назву «Успенне» тлумачылі ў народзе тым, што да гэтага дня спеюць розныя плады. Прачыстая была сапраўдным святам ураджаю, яна падводзіла вынік працы селяніна: «Свята Прачыста — поле ўрачыста». З асаблівай  пашанай казалі пра новы хлеб: «Прачыстая прынясе хлеба чыстага». Як Спас славіўся асвячэннем яблык, так Прачыстая — асвячэннем хлеба.
#Народны_каляндар
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
Ужо пазалацiла восень клёны,
Ды чырванi пакуль яшчэ няма,
Пераважае лiст зусiм зялёны,
Хаця не за гарамi i зiма.
Але, калi асеннi час прыходзiць,
Сканчае дрэва цыкл чарговы свой,
Убор святочны для сябе знаходiць,
Сустрэцца ў прыгажосцi з зiмой...
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковская_НШ
Надвор'е рознае бывае,
I стан душы змяняе ўраз,
Прыходзiць восень залатая,
Лiст жоўты – лепшая з украс.
Высока ў небе сонца ззяе,
Дае натхненне i дабро,
I павуцiнне праплывае,
Ў блакiт ўплятае серабро.
Здараецца другая восень,
Нябёсы чорныя ад хмар,
Не выглядае нават просiнь,
Дажджы знiшчаюць чары мар.
Калi б надвор'е не змянялась,
Ўвесь час аднолькавым было,
Душой нiяк не адчувалась
Дабро дзе чынiцца, дзе зло.
Быць можа цудам або шкодай,
Прырода дасць дары свае,
Адзiны чалавек з прыродай,
Бо адчуваем стан яе.
I толькi смутак наганяе
Туман цi полагi iмжы,
Ды вецер воўкам завывае,
Трывога тоiцца ў душы.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковская_НШ
Як малако, над поплавам туман,
I восень ужо нават не ў дарозе,
Прырода набыла асеннi стан,
Як гаспадыня, восень на парозе.
Хоць лета вабiць, восень ўсё ж прыйшла,
I будзе непадзельна гаспадарыць,
Сумёты з жоўтых лiсцяў намяла,
Марозiк першы хутка ўжо ударыць.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковская_НШ
Моцны дождж сячэ па шыбах,
На душы маркота,
Дождж прыемны, толькi хiба,
Як стаiць спякота.
Калi восень залатая
Ўжо за паваротам,
Музыка дажджу благая,
Слухаць не ахвота.
Кроплi стукаюць бясконца,
Грукат трываць мушу,
Нудна, бо схавалась сонца,
Дождж тывожыць душу.
Хмары чорныя густыя
Насувае восень,
Мяне вабяць часы тыя,
Калi ў небе просiнь.
Зараз неба ў цьмяных хмарах,
Нiкуды не дзецца,
I магчыма толькi ў марах
Сонейкам сагрэцца.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковская_НШ
Прыказкi пра словы i мову
Конь вырвецца — здагоніш, а слова вырвецца — не зловіш.
Са свайго языка спусціш — на чужым не зловіш.
Слова як птушка: выпусціў — не вернеш.
Выказанага слова да губы не вернеш.
Сказанае слова за хвост не зловіш.
Слова — вецер, а пісьмо — грунт.
На кожнае слова адказ гатовы.
Усяму пачатак — родная мова.
Хто пытае, той не блудзіць.
Язык да Кіева давядзе.
Язык не сцяг, а дружыну водзіць.
Што напісана пяром, не выйме і сякера.
Будзем мове вучыцца, пакуль смерць не лучыцца.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковская_НШ
Завецца лета бабiным чагосьцi,
Яно – нiбы другая маладосць,
З'яўляецца на час кароткi ў госцi,
На восень трохi каб паменьшыць злосць.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковская_НШ
Снежань - апошні месяц года, які «зямлю грудзіць, хаты студзіць, год канчае, зіму пачынае». Казалі: “Будзе снежань цёплы, дык і лета такое ж”, «У снежні адкрытае вуха — летам горача і суха». Правяралі і ўрадлівасць наступнага лета: «У снежні мароз і снег вышай хаты — год будзе багаты».
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковская_НШ
Сёння адзначаецца вялікае царкоўнае свята – Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы. У гэты дзень бацькі Марыі, святыя Ганна і Іосіф, якія абяцалі прысвяціць дзіця Богу, прывялі трохгадовую дачку ў Іерусалімскі храм. Свята адносіцца да двунадзесятых.
З гэтым святам пачынаецца зімовы сезон. У народзе ў гэты дзень ладзілі гульні, каталіся на санях, рабілі снежных баб. Казалі: "На Увядзенне будзе лядзенне" і "Увядзенне прыйшло – зіму прывяло" – гэта значыць, што ў гэты час імкліва халадала. Але здараліся часам і адлігі.
З 4 снежня пачыналіся кірмашы, на якіх прадавалі сані, футра і іншыя тавары, што спатрэбяцца, каб паспяхова перазімаваць.
Лічылася, што калі на Увядзенне выпадзе снег, ён праляжыць да самай вясны. Калі быў сільны мароз, лета будзе гарачым.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковская_НШ
7 студзеня. У праваслаўных — Ражаство Хрыстова. Пасля шматтыднёвага посту прадстаўляецца доўгачаканая магчымасць паесці ўволю скаромнага. У народным святочным календары беларусаў пачынаюцца Каляды. Здавён з гэтага дня па сялу пачыналі хадзіць калядоўшчыкі. Пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, яны заходзілі ў хаты да гаспадароў, спявалі песні, скакалі пад скрыпку і бубен, выказвалі шчодрыя пажаданні. За гэта калядоўшчыкі атрымлівалі пачастункі, грошы.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковская_НШ
ЛЮТЫ. Другі месяц году ў грэгарыянскім календары, трэці месяц зімы, мае 28 дзён у звычайны год і 29 дзён у высакосны. Сучасная беларуская назва адлюстроўвае яго характэрную асаблівасць — месяц моцных і злосных маразоў. Аб гэтым сведчыць і такая народная прыказка: «Завірухі і мяцелі ў лютым адгудзелі». Як бы халодна нi было ў гэты месяц, але людзі заўсёды ведалі, што ўжо хутка і вясна: «Ад лютага зіма збягае цёмнымі начамі». Нашы продкі па стану лютага прадказвалі асаблівасці будучага надвор’я. Напрыклад, калі ў гэтым месяцы быў востры мароз, зіма павінна працягвацца нядоўга. Люты меў свой адпаведнік у другім паўгоддзі: калі люты — востры і сухі, то жнівень — гарачы.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковская_НШ
15 лютага - Грамніцы, альбо Стрэчанне. Першая назва свята, як мяркуюць, пайшла ад язычніцкага бога Грамоўніка, якому прыпісвалася ўтварэнне веснавых навальніц і дажджоў. Пасля гэтага дня павінны страціць сваю ўладу змрочныя сілы зімы: “На Грамніцы – паўзіміцы” або “Як прыйдуць Грамніцы – скідай рукавіцы”.
Калі на Грамніцы певень з-пад страхі нап’ецца вадзіццы, то на Юр’я – вол пад’есць травіцы. Калі ж на Грамніцы здараўся вялікі мароз, то снег павінен быў праляжаць нядоўга, а вясна і лета не абяцалі нічога добрага. Грамнічная мяцеліца прадказвала, што вясна затрымаецца даўжэй, чым звычайна. Пры адсутнасці адлігі можна было спадзявацца на пагоднае, сухое лета.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковская_НШ
Радзіма наша — Беларусь...

Радзіма наша — Беларусь,
I, колькі не шукай,
Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі
Мілей, чым гэты край.
Не знойдзеш ты такіх людзей,
Іх сэрцы — дабрыня,
Яна струменіць, льецца ў свет
Крынічкаю штодня.
Таму ў жыцці не трэба быць
Няшчырым, сквапным, злым.
Не забывай: ты беларус!
I заставайся ім.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ясли_сад_начальная_школа
СУНIЦЫ

Дзень ясны, сонейка ў зенiце,
Ды зоркi полымем гараць!
Бо на зялёным аксамiце
Сунiцы спелыя ляжаць,
Як неба ноччу, без падману,
Ды яно ў лесе, на зямлi,
Сунiцы смела на паляну
Начнымi зоркамi ляглi.
Гады ляцяць, як ў коле спiцы,
Ўпляцецца часам лес у сны:
Збiраем спелыя сунiцы,
Кiдаем чырвань у збаны.
Ў сваё чароўнае маленства
Не раз у думках завiтаў,
Ў вачах сунiцы – як шаленства,
Цудоўна, што я iх збiраў!

#Каб_мова_родная_гучала
Прыказкі і прымаўкі пра дождж

Хмары не будзе – гром не ўдарыць.
 Не ўсякая хмара дажджу дае.
Адкуль хмары, адтуль дождж.
Ластаўкі нізка лятаюць – дождж будзе.
Куры церабяцца і купаюцца – дождж будзе.
Будзе дождж – будуць і грыбы
Як кот на пячы – холадна на двары.
 Вада камень прабівае.
#Каб_мова_родная_гучала
#Стреньковский_ЯС_НШ
Надвор'е рознае бывае,
I стан душы змяняе ўраз,
Прыходзiць восень залатая,
Лiст жоўты – лепшая з украс.
Высока ў небе сонца ззяе,
Дае натхненне i дабро,
I павуцiнне праплывае,
Ў блакiт ўплятае серабро.
Здараецца другая восень,
Нябёсы чорныя ад хмар,
Не выглядае нават просiнь,
Дажджы знiшчаюць чары мар.
Калi б надвор'е не змянялась,
Ўвесь час аднолькавым было,
Душой нiяк не адчувалась
Дабро дзе чынiцца, дзе зло.
Быць можа цудам або шкодай,
Прырода дасць дары свае,
Адзiны чалавек з прыродай,
Бо адчуваем стан яе.
I толькi смутак наганяе
Туман цi полагi iмжы,
Ды вецер воўкам завывае,
Трывога тоiцца ў душы.

#Каб_мова_родная_гучала
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка

#каб_мова_родная_гучала
#ЦiхiнiцкiДЦРД
СIНЬ ВАДЫ

Клiчуць сiнявокiя азёры,
Берагi высокiя ракi,
Залаты пясочак, як на моры,
Вабяць з iзумруду мурагi.
Як нявеста, цягне к сабе лета,
Спеў яго адвечна малады,
Радасцю заўжды душа сагрэта,
Як глядзець бясконца ў сiнь вады.

#Каб_мова_родная_гучала
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ЦУДОЎНАЕ ЛЕТА

Хоць вабiць снега прыгажосць
Або бярозы пазалота,
Ды лепей цёплы летнi дождж,
А часам нават i спякота.
Бо лета лашчыцца заўжды,
Ў душу прыходзiйь асалода,
Ад сонца i рачной вады
У целе дзiўная пяшчота.
Ўсе поры года любы мне,
I я удзячны iм за гэта,
Але шкада, калi мiне
Цудоўнае, як мара, лета.

#Каб_мова_родная_гучала
Туман над поплавам раскiнуўся шырока,
I толькi голавы прыкметны у стагоў,
Як быццам малаком, ахутана дарога,
Аблокi хутка падымаюцца з лугоў...

#Каб_мова_родная_гучала