ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.41K subscribers
63.1K photos
3.73K videos
9 files
1.78K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
Цераз зараснiк iнею ў ранiшнiм лесе
Прабiраецца сонца - цiхусенька так,
Затаiўшы дыханне: хаця б не атрэсцi
Гэты цуд, што стварыў найвялiкшы мастак.
I ўсё ж нейкую нiтачку дзесь зачапiла:
Скалыхнулася голка - пыл срэбны курыць...
Ну i ну! Нават дотыку промня хапiла,
Каб, парушыўшы чары, красу разбурыць

Ніл Гілевіч

#Доўская_СШ
#Паэтычная_старонка
Прыемна праімчацца ўзімку.
З-над капытоў клубкі-камы.
Не знаю гарачэй абдымкаў
За тых, што ў нашае зімы.
Імчыш. За лесам за высокім
Мільгае месяц, што ліхтар,
Мароз як пацалуе ў шчокі,
Ажно ўсяго кідае ў жар.
Здаецца, вецер закалыша,
Над коньмі пара, нібы дым,
I санкі так на снезе пішуць,
Што пазайздросціць можна ім!

Пятрусь Броўка

#Доўская_СШ
#Паэтычная_старонка
Пушыста, светла, ціха
На выспах, на балотах.
Завея, як ласіха,
Качалася ў сумётах.
Сярод лясін каравых
Мароз трашчыць нядрэмны,
I з хрустам у суставах
Пацягваюцца дрэвы.
Пад снегам дрэмлюць недзе
Цецерукі ды сойкі,
I лапкі, як мядзведзі,
Пасмоктваюць сасонкі.
З пагоркаў праз лагчыны
Плывуць сумётаў хвалі.
У белыя аўчыны
Яліны твар схавалі.

Віктар Гардзей

#Доўская_СШ
#Паэтычная_старонка
Ўзышла у лесе ёлачка,
У лесе і расла,
Узімку, ўлетку стройная,
Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку
Пяяла: баю-бай,
Мароз сняжком атуліваў:
Глядзі, не замярзай!
Пужлівы зайчык шэранькі
Пад ёлачкай скакаў,
Падчас і воўк, сярдзіты воўк,
Ускоч перабягаў.
Вось снег у лесе дрэмлючым
Пад полаззем скрыпіць,
I конік жвавы, сівенькі
Спяшаецца, бяжыць.
Вязе той конік саначкі,
А ў санках селянін,
Пад'ехаў ён пад ёлачку
I ссек у міг адзін.
Цяпер яна прыбраная
На свята к нам прыйшла
I шмат пацехі, радасці
Для дзетак прынясла.

Янка Купала

#Доўская_СШ
#Паэтычная_старонка
Каля зоркі зорка
Ўніз глядзіць, мігціць;
Каля горкі горка
Снегам зіхаціць.
На гасцінцы скрогат,
На прысадах інь,
Чутна воўчы рогат...
Глуш, дзе вокам кінь.
Цягнецца каняжка,
Сані – за канём;
Янка пад сярмяжкай
На санях клубком.
Сіверна, марозна,
Забірае дрож,
Пырхае трывожна,
Толькі жыў гнядош.
Неба залаціцца,
Пад санямі шум;
Многа Янцы сніцца
Ў гэту ночку дум...
Аб спакойнай вёсцы,
Аб кутку сваім,
Аб вясне, аб сонцы,
Аб жыцці другім.
Міла ў думках брэдзе,
Цешыцца праз сон,
Але ці даедзе?
Ці даедзе ён?..

Янка Купала

#Доўская_СШ
#Паэтычная_старонка
Шпaк cпявae…
Cтaмлёныя кpылы – ўpaзлёт, Aд зямнoгa, вяcнoвaгa шчacця зaжмypaны вoчы. Дoўгa пecню xaвaў ён зa мopaм aд cцюжы i cлoт –
I янa ў цёплaй дзюбe цяпep i звiнiць, i бyлькoчa.
Пaдлятae,  тpымцiць –   нe cядзiццa шпaкy,
Быццaм нeдзe xaпiў нeпaтyxлaгa жapy
I збipaeццa з клeйкix пyпышaк нa кoжным cyкy
Pacпaлiць        cтo мaлeнькix
зялёныx пaжapaў…

Генадзь Бураўкін
#Доўская_СШ
#Паэтычная_старонка
Няма радзімы без бацькоўскай хаты;
Бусліны клёкат — гэта родны дом;
Ты будзеш жыць шчасліва і багата,
Калі над хатай — буслава гняздо.

А летнім днём блакіт нябёс бясконцы
I воблакі — мелодыя без слоў,
I над зямлёю роднай наша сонца,
I крылле прамяністае буслоў.

Буслы да нас вясною зноўку вернуцца,
Як на зямлі прадзюбнецца трава.
Без чалавечай і буслінай вернасці
Няма ні дабрыні, ні хараства.

Пімен Панчанка
#Доўская_СШ
#Паэтычная_старонка
Змітрок Бядуля
Вясной

То не снег--то чаромха цвіце:
Падарунак вясны-дабрадзейкі,
То не снег--то бярозка расце,
То не снег--матылёчкаў сямейка.

То не шоўк--гэта рунь пад гарой,
То вясны маладой арнаменты,
То не скарб дарагі над зямлёй--
То праменняў блішчаць дыяменты.

То не водгукі струн залатых,--
То жаўронак чаруе ратаяў;
Ён у спевах вясновых у тых
Хараство ніў-палёў усхваляе.

І,здаецца, не ў першы разок
Гэта шчасце вясна прынасіла.
Але вабіць вясновы дзянёк,
І насыціцца вока не ў сіле...

Мая радасць імчыць да нябёс,
Да бязмежных у далі паветак,
І раблюся я братам бяроз,
Ручаёў, матылькоў, кволых кветак.

Запалонен я песняй зямлі,
Загубіўся ў ёй як пясчынка.
Не магу ад яе адысці,
Як ад дуба малая галінка.

#Доўская_СШ
#Паэтычная_старонка