ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.4K subscribers
63K photos
3.71K videos
9 files
1.78K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
РУБРИКА #РОДНАЯ_МОВА

Два полі


Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі ірваў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён ваяваў.

Ціха было і чыста
ў полі яго дзяцінства,
былі агонь і дым
на полі ратным тым.

Два полі было ў салдата.
Адно зелянела травой,
другое было ўзарата
вайной і паліта крывёй.

Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі збіраў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён паміраў.

Анатоль Вярцінскі

#родная_мова
✅️ КАТУ НА ПЯТУ.

Вельмі малы, невысокі,
нізкарослы.

"Я ж і кажу: колькі таго старшыні — во, на адзін корх, кату па пяту, а глядзі ж ты, як гайкі пачаў закручваць.
П. Місько. "За лужком, за рэчкаю".

#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️ НА РОСТАНЯХ.
Уласна беларускі фразеалагізм. Ужываецца ў значэнні "у стане сумнення, хістанняў, y нерашучасці перад выбарам чаго-небудзь (быць, заставацца).

✳️ "Вершы патыхалі нейкай чыстай яснасцю і халаднаватасцю. A гэта смерць для паэта. I ён зразумеў гэта і зараз стаіць на ростанях, не ведаючы, што і як пісаць".
У. Караткевіч. "Нельга забыць".
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️ ГАДЫ Ў РАДЫ.
Фразеалагізм ужываецца ў значэнні "Занадта рэдка, з вялікімі, працяглымі прамежкамі (бываць дзе-небудзь., бачыцца, сустракацца з кім-небудзь., зайсці куды-небудзь).

"Жэня паехала, як многія тады, у Пецярбург, працавала там на панчошнай фабрыцы, гады ў рады наведваючыся ў Аўсянікі"
Я. Брыль. "Золак, убачаны здалёк".
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
Лета!🌼🌸🌻🌷🌹☀️🌈
💯 Падарожнічаем па Беларусі!

📌Лета прыносіць з сабой не толькі жаданае цёплае надвор'е, але і адчуванне шчасця.
📌Пах лета заўсёды розны і спалучае ў сабе бясконцае мноства прыродных фарбаў!
#СШ6
#родная_мова
Падарожнічаем па Беларусі! 💯💯💯💯💯Вялікае княства Сула-першы ў Беларусі парк інтэрактыўнай гісторыі за 49 кіламетраў ад Мінска. Тут сціраецца грань паміж матэрыяльным і духоўным, аднаўляецца страчаная сувязь з нашым мінулым…
#СШ6
#родная_мова
Падарожнічаем па Беларусі!
❤️ Мой родны край!
❤️МАЯ СТАРОНКА!
#СШ6
#родная_мова
Падарожнічаем па Беларусі!
❤️ Мой родны край!
❤️МАЯ СТАРОНКА!
#СШ6
#родная_мова
Падарожнічаем па Беларусі!
❤️ Мой родны край!
❤️МАЯ СТАРОНКА!
#СШ6
#родная_мова
Падарожнічаем па Беларусі!
❤️ Мой родны край!
❤️МАЯ СТАРОНКА!
г.Гомель, пачатак чэрвеня!
#СШ6
#родная_мова
Падарожнічаем па Беларусі!
❤️ Мой родны край!
❤️МАЯ СТАРОНКА!

#СШ6
#родная_мова
У самы разгар лета адзначаюць свята ў гонар летняга сонцастаяння, па новым праваслаўным календары гэта ў ноч з 6 на 7 ліпеня - "Купала".
Такое свята ёсць і ў многіх народаў Еўропы: Янаў дзень у Балгарыі, святы Ян у Венгрыі, Сан-Хуан у Іспаніі, Ліга ў Латвіі...

Ва ўсходніх славян - Іван Купала, (Беларусь).
Магічныя абрады і рытуалы Купалля ўзніклі яшчэ ў паганскія часы.
📌"Купала" азначала "злоснае", "гарачае", "кіпячае гневам", "заўзятае" - менавіта так продкі ўяўлялі сонца і яго сілу.

З распаўсюджваннем хрысціянства да Купалля быў прымеркаваны дзень нараджэння Іаана Хрысціцеля.
📌Сугучча слоў "купала" і "купаць", "апускаць у ваду" ў народнай свядомасці прывяло да змешвання свята - Іван Купала.
#СШ6
#родная_мова
#лето2024
Падарожнічаем па Беларусі!
❤️ Мой родны край!
❤️МАЯ СТАРОНКА!
р.Дняпро
р.Прыпяць
р.Неман

#СШ6
#родная_мова