ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.4K subscribers
63K photos
3.71K videos
9 files
1.78K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
✅️ МЕРАЦЬ АСЬМІНАЙ грошы. Уласна беларускі фразеалагізм, ужываецца ў значэнні "Многа мець, атрымліваць, нажываць (грошай).

✳️ Асьміна (ад лічэбніка восем) — устарэлае слова, старая мера аб’ёму сыпкіх цел, пасудзіна на тры пуды збожжа або на восьмую частку бочкі (каля 105 л).

«Жыў шляхціц багаты; меў поля ён многа, і конікаў сытых, і ўсякай
скаціны, і грошы, што чуць іх не мераў асьмінай».
Я.Купала. Адплата кахання.

#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️ КРЫВОЕ КОЛА.

Упарты чалавек, які сваімі
ўчынкамі пляміць сам сябе.

— Васіль, пачакай, во нейкі
малахольны, — пачуў ён услед, — нічога яму не скажы, крывое
кола, — не крані ты яго!
У. Саламаха. "Напрадвесні"

✳️ Прыказка. Крывое кола на сябе гразь (бруд, балота) кідае.
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️ З ПЛЕЧ ДЫ Ў ПЕЧ.
Беларускі фразеалагізм. Ужываецца са значэннямі:
1) без асаблівых запасаў, не
клапоцячыся пра заўтра, бестурботна (жыць),
2) абы-як, нядбайна
(рабіць),
3) зараз жа, неадкладна, не задумваючыся (рабіць што-небудзь).

➖️ Рос ён у вялікай сям’і, меў многа братоў і сясцёр,
Жылі — з плеч ды ў печ.
А. Варановіч. "Ластаўкі пакідаюць гняздо".


✅️ Першапачаткова фразеалагізм
адлюстроўваў даўнейшы быт, беднасць і галечу: многія людзі не мелі запаснога, зменнага адзення, таму тое, што было ў іх на плячах, час ад часу ішло ў печ, гэта значыць выварвалася ў чыгуне з лугавой вадой.
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️ НІ МЛЁН НІ ТАЎКАЧ.
Азначае "Ні на што не здатны,
няўмелы".

- Я хацеў закрычаць, абразіць, сказаць, што ён ні млён ні
таўкач, y нашым Чарцяжы так называюць людзей нікчэмных, ні на што не здатных.
В. Шырко. "Імем барыкад мяцежных".

✅️ Млён — палка, якой круцяць жорны, сячкарню.
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️ ЯК СЕРАДА НА ПЯТНІЦУ.
Уласна беларускі фразеалагізм. Азначае "з вялікім незадавальненнем, болем."

— Чаго скрывіўся як серада
на пятніцу? — сумеўся Міця.
— Нядобрыцца ці што?
В. Адамчык. "Чужая бацькаўшчына".

Гэты выраз звязаны з поснымі днямі, устаноўленымі царквой. Есці мясное і малочнае забаранялася не
толькі ў naсты, але і ў сераду і пятніцу амаль кожнага тыдня.
Выходзіла, што і ў сераду чалавек не пад’еў як след, a тут на носе такая ж «сухая» пятніца. Адсюль і параўнанне: скрывіўся, як серада на пятніцу.
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️НА АВОСЬ ДЫ НЯБОСЬ.

Ужываецца са значэннем "з разлікам на шчаслівую выпадковасць; наўдачу (пакладацца, рабіць што-небудзь).

"Кароў аслабленых падвязваць на вужышчы пад жываты бацька не збіраўся, падсмейваўся з гультаяватых «зімагораў», што пакладаліся на авось ды нябось."
У. Калеснік. "Доўг памяці".
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️ З ЗАТОЕНЫМ ДЫХАННЕМ слухаць, глядзець.
Уласна беларускі.
Ужываецца ў значэнні "вельмі
ўважліва, зацікаўлена".

"З затоеным дыханнем слухалі разаноўцы паведамленні з фронту".
А. Жураўскі. "За родныя хаты".
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️ КУМ КАРАЛЮ <і сват міністру>.
Ужываецца са значэннямі:
1) свабодны, ні ад каго не залежны, у выгадным становішчы;
2) багаты, заможны, забяспечаны;
3) вельмі добра, цудоўна (жыць, адчуваць сябе).

"Адзін я пачуваю сябе ніштавата: яшчэ дома нацягнуў гумовікі, то цяпер кум каралю".
Г. Пашкоў. "Палескія вандроўнікі".

"Чалавек ты не дурны, а жыць не ўмееш… Колькі разоў табе казаў: слухай мяне і будзеш кум каралю".
М. Арочка. "Хай расце маладая таполя".

"Ты адчуваеш тут сябе — кум каралю".
Д.Бічэль-Загнетава. "У Гальшанах".
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️ І ПАЙШЛО І ПАЕХАЛА.
Уласна беларускі фразеалагізм. Ужываецца ў значэнні "прыйшло ў рух, пачалося што-небудзь (пра інтэнсіўнае разгортванне чаго-небудзь)".

✳️ "І пайшло і паехала: таўкуць нагамі адзін аднаго, ажно з коўдры пыл курыць, пакуль
маці не возьме бацькаву дзягу ды па коўдры той — два разы Яську, адзін раз — Калюлю".
М. Гіль. "Пуд жыта".
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️ КАТУ НА ПЯТУ.

Вельмі малы, невысокі,
нізкарослы.

"Я ж і кажу: колькі таго старшыні — во, на адзін корх, кату па пяту, а глядзі ж ты, як гайкі пачаў закручваць.
П. Місько. "За лужком, за рэчкаю".

#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
✅️ НА РОСТАНЯХ.
Уласна беларускі фразеалагізм. Ужываецца ў значэнні "у стане сумнення, хістанняў, y нерашучасці перад выбарам чаго-небудзь (быць, заставацца).

✳️ "Вершы патыхалі нейкай чыстай яснасцю і халаднаватасцю. A гэта смерць для паэта. I ён зразумеў гэта і зараз стаіць на ростанях, не ведаючы, што і як пісаць".
У. Караткевіч. "Нельга забыць".
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
КАТУ НА ПЯТУ
 Уласна беларускі фразеалагізм.
Вельмі малы, невысокі, нізкарослы. 
Я ж і кажу: колькі таго старшыні — во, на адзін корх, кату па пяту, а глядзі ж ты, як гайкі пачаў закручваць.
 (П. Місько. За лужком, за рэчкаю).
#Моўная_скарбонка
✅️ ГАДЫ Ў РАДЫ.
Фразеалагізм ужываецца ў значэнні "Занадта рэдка, з вялікімі, працяглымі прамежкамі (бываць дзе-небудзь., бачыцца, сустракацца з кім-небудзь., зайсці куды-небудзь).

"Жэня паехала, як многія тады, у Пецярбург, працавала там на панчошнай фабрыцы, гады ў рады наведваючыся ў Аўсянікі"
Я. Брыль. "Золак, убачаны здалёк".
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
З БОЖАЙ ЛАСКІ
Уласна беларускі фразеалагізм.
 Прыроджаны, сапраўдны, таленавіты, з выключнымі здольнасцямі.
— Янка Купала — гэта беларускі паэт, — тлумачыў Кастусь. — Паэт э божай ласкі, талент незвычайны
 (С. Александровіч. На шырокі прастор).
#Моўная_скарбонка
✅️ НА ЗЛОМ ГАЛАВЫ.
Ужываецца ў значэнні:
1) не думаючы, неабачліва рабіць што-небудзь;
2) вельмі хутка, імкліва, стрымгалоў (імчацца, уцякаць).

"Тады Чубар скочыў цераз ваўка і рынуўся на злом галавы па дарозе да бальшака". І.Чыгрынаў. "Плач пералёлкі".

#моўная_скарбонка
#ЗванецкаяБШ
✅️ РЫХТЫК У РЫХТЫК падобны.
Уласна беларускі фразеалагізм, азначае "вельмі моцна, абсалютна".

"Адразу ж з-за яе плячэй выйшлі два сыны, абодва трактарысты і падобныя, як кажуць, рыхтык у рыхтык адзін да
аднаго."
В. Казько. "Бунт незапатрабаванага праху".
#моўная_скарбонка
#ЗванецкаяБШ
✅️ ТРЫМАЦЬ ВУХА ВОСТРА. Ужываецца са значэннямі:
1) апасаючыся чаго-небудзь., быць вельмі пільным, быць
напагатове;
2) не давярацца каму-небудзь, быць асцярожным з кім-небудзь.

"Стан рэчаў быў такі, што трэба трымаць вуха востра, каб не
папасціся бязглузда ў панскія рукі".
Я. Колас. "Дрыгва".

"Гэта такія людзі, Аўдоцця Захараўна, што з імі трэба трымаць вуха востра".
К. Крапіва. "Пяюць жаваранкі"
#моўная_скарбонка
#ЗванецкаяБШ