Forwarded from Ильичёвская средняя школа
5️⃣ лютага па народным календары імяніны ў 💥Агаты, Клімента, Генадзя, Феакціста, Тодара, Макара, Уладзіміра, Кацярыны, Аўдоцці. 💥
✨❄️✨❄️✨❄️✨❄️✨❄️✨❄️
🔸У гэты дзень нашы продкі свяцілі ў цэрквах соль і хлеб. Паводле народных вераванняў, хлеб мог бараніць ад пажару, перуна і
раптоўных хвароб❗
Таму казалі так: "Хлеб святой Агаты не пусціць бяды да хаты".
☀️💦☀️💦☀️💦☀️💦☀️💦☀️💦
Былі такія прыкметы:
🔸шмат снегу ў полі – будзе багаты ўраджай,
🔹калі шумяць сініцы – ідуць моцныя маразы,
🔸калі вавёрка вылезла з дупла і спусцілася на зямлю – хутка пацяплее.
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыметы

6️⃣ лютага па народным календары імяніны ў 💥 Асіні, Дароты, Гарасіма, Дзяніса, Аксаны, Мікалая, Паўла, Цімоха. 💥
📝У нашых продкаў гэты дзень лічыўся пераломным для зімы, таму яго называлі "паўзімніца" і
"паўхлебніца".
💨💫💨💫💨💫💨💫💨💫💨💫
✅У нашых продкаў былі такія прыкметы:
❄️кепскае надвор'е сведчыла, што зіма будзе працяглай;
❄️калі на Аксінню дарогу перамяце, то і корм падмяце, гэта значыць, што зіма затрымаецца, а хатняя жывёла пад'есці ўсе нарыхтаваныя запасы;
❄️калі ў гэты дзень надвор'е добрае, то і вясна такой будзе.
#Ільічоўская_СШ
#народны_прыкметы

7️⃣ лютага па народным календары імяніны ў 💥Рыгора, Аляксандра Барыса, Васіля, Віталя, Уладзіміра, Змітра, Майсея,Пятра, Сцяпана, Піліпа. 💥
☀️☀️💦💦💦☀️☀️💦💦💦☀️☀️
🔸У нашых продкаў у гэты дзень было прынята ўспамінаць пра добрыя справы іншых людзей і самім рабіць добрыя ўчынкі.
Былі такія прыкметы:
🔹якое надвор'е будзе на Рыгора з раніцы да поўдня, такое надвор'е будзе і ў першую палову наступнай зімы;
🔹 а якое надворе' пасля абеду, такой будзе другая палова наступная зімы.
🔹Яшчэ лічылася: снег на Рыгора – зіма налета (у наступным годзе) будзе позняя;
🔹пяюць сініцы – ідуць маразы.
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыметы
☀️☀️💦💦💦☀️☀️💦💦💦☀️☀️
🔸У нашых продкаў у гэты дзень было прынята ўспамінаць пра добрыя справы іншых людзей і самім рабіць добрыя ўчынкі.
Былі такія прыкметы:
🔹якое надвор'е будзе на Рыгора з раніцы да поўдня, такое надвор'е будзе і ў першую палову наступнай зімы;
🔹 а якое надворе' пасля абеду, такой будзе другая палова наступная зімы.
🔹Яшчэ лічылася: снег на Рыгора – зіма налета (у наступным годзе) будзе позняя;
🔹пяюць сініцы – ідуць маразы.
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыметы
Forwarded from Ильичёвская средняя школа
8️⃣ лютага па народным календары імяніны 💥Марыі, Аркадзя, Арсеня, Гаўрылы, Давіда, Івана, Іларыёна, Сымона, Пятра, Хведара, Піліпа.💥
🔹💦🔹💦🔹💦🔹💦🔹💦🔹💦
🔸 Раней лічылі, што ў гэты дзень нябожчыкі смуткуюць па зямлі. Верылі, што калі моцна загуло ў трубе, то гэта душа памерлага завітала ў госці.
🌛❄️🌜❄️🌛❄️🌜❄️🌛❄️🌜❄️
✨У гэты дзень таксама сачылі за надвор'ем, бо "які дзень – такая і вясна будзе".
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыметы
🔹💦🔹💦🔹💦🔹💦🔹💦🔹💦
🔸 Раней лічылі, што ў гэты дзень нябожчыкі смуткуюць па зямлі. Верылі, што калі моцна загуло ў трубе, то гэта душа памерлага завітала ў госці.
🌛❄️🌜❄️🌛❄️🌜❄️🌛❄️🌜❄️
✨У гэты дзень таксама сачылі за надвор'ем, бо "які дзень – такая і вясна будзе".
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыметы
Forwarded from Ильичёвская средняя школа
9️⃣ лютага па народным календары імяніны ў ✨Змітра, Яна, Пятра.✨
✨💦✨💦✨💦✨💦✨💦✨💦
🤔Цікава, што ў нашых продкаў гэты дзень💯
замацаваны быў за Іванам Залатавусам, а не✨ Златавустам, як у царкоўным календары. 🌟Па легендзе Касьян абпаліў Івану Хрысціцелю вусы, таму Бог падараваў яму новыя – залатыя.💥 Аднак у гэты дзень было кепскай прыкметай дарыць і прымаць падарункі.🎁
🫧❄️🫧❄️🫧❄️🫧❄️🫧❄️🫧❄️
У нашых продкаў былі такія прыкметы на сёння:
🔸калі аблокі плывуць супраць ветру – будзе снег;
🔸шкло ў вокнах "пяе" – хутка пацяплее; верхавіны сумётаў сталі круглыя – будзе добры ўраджай.
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы

1️⃣1️⃣ лютага па народным календары🇧🇾 імяніны🎊 ў Ігната, Гарасіма,✨ Рамана, Змітра, ✨Кастуся, Лявона, ✨Лукі, Юльяна, Якуба.✨
🔸Гэты дзень як быццам падаваў руку пераломнаму святу зімы – Грамніцам.
🔸У народнай традыцыі лічыўся вельмі ўдалым для варажбы.
📌У нашых продкаў былі такія💯 прыкметы на сёння:✅ калі надвор'е марознае, жнівень будзе спякотным і сонечным; ✅калі дровы ў печы кепска разгараюцца, ідзе адліга; ✅калі дрэвы ў лесе шумяць, хутка будуць моцныя вятры.
❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
🔸Гэты дзень як быццам падаваў руку пераломнаму святу зімы – Грамніцам.
🔸У народнай традыцыі лічыўся вельмі ўдалым для варажбы.
📌У нашых продкаў былі такія💯 прыкметы на сёння:✅ калі надвор'е марознае, жнівень будзе спякотным і сонечным; ✅калі дровы ў печы кепска разгараюцца, ідзе адліга; ✅калі дрэвы ў лесе шумяць, хутка будуць моцныя вятры.
❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
Forwarded from Ильичёвская средняя школа
1️⃣2️⃣ лютага па народным календары🇧🇾 імяніны🎊 ў Васлія, ✨Рыгора, Уладзіміра, Івана,✨ Іпаліта, Пелагеі, Пятра,✨ Сцяпана, Фёдара, Феафіла.✨
🔸У народзе – дзень Васіля ды Рыгора.
🔸Калі мужчыны на Магілёўшчыне дазвалялі сабе працаваць "каля двара" і "ўзяць кілішак", то жанчыны адзначалі гэты дзень строга: "Нельга жлукціць, нельга мыць бялізну, нельга прасці".
Існавалі такія 💯прыкметы: ✅калі дрэвы пакрыліся інеем, значыць, быць цяплу; ✅калі зайцы наведваюцца ў сады – зіма будзе доўгай; ✅калі мышы выбягаюць з норак на снег – ідзе цяпло.
❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
🔸У народзе – дзень Васіля ды Рыгора.
🔸Калі мужчыны на Магілёўшчыне дазвалялі сабе працаваць "каля двара" і "ўзяць кілішак", то жанчыны адзначалі гэты дзень строга: "Нельга жлукціць, нельга мыць бялізну, нельга прасці".
Існавалі такія 💯прыкметы: ✅калі дрэвы пакрыліся інеем, значыць, быць цяплу; ✅калі зайцы наведваюцца ў сады – зіма будзе доўгай; ✅калі мышы выбягаюць з норак на снег – ідзе цяпло.
❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
Forwarded from Ильичёвская средняя школа
1️⃣4️⃣ лютага па народным календары🇧🇾 імяніны🎊 ў Васіля, Давіда, ✨Міколы, Пятра, Сымона, ✨Трыфана, Гаўрылы, Цімоха.✨
🔸Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень можна заклінаць грызуноў, якія шкодзяць хатнім запасам.
🔸Для гэтага з чатырох бакоў сцірты бралі па невялікім пучку каласоў, неслі ў хату, спальвалі ў печы, а попел рассыпалі па чатырох кутах у пуні.
14 лютага ў нашых продкаў былі💯 такія прыкметы: ✅калі неба зорнае, вясна надыдзе позна; ✅ідзе снег – вясною будуць частыя дажджы; ✅туманы – ідзе добрае надвор'е. Некаторыя казалі так: ✅якое 14 лютага, такім будзе і рэшта гэтага месяца.
❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
🔸Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень можна заклінаць грызуноў, якія шкодзяць хатнім запасам.
🔸Для гэтага з чатырох бакоў сцірты бралі па невялікім пучку каласоў, неслі ў хату, спальвалі ў печы, а попел рассыпалі па чатырох кутах у пуні.
14 лютага ў нашых продкаў былі💯 такія прыкметы: ✅калі неба зорнае, вясна надыдзе позна; ✅ідзе снег – вясною будуць частыя дажджы; ✅туманы – ідзе добрае надвор'е. Некаторыя казалі так: ✅якое 14 лютага, такім будзе і рэшта гэтага месяца.
❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
Forwarded from Ильичёвская средняя школа
1️⃣5️⃣ лютага па народным календары🇧🇾 імяніны ў Васіля.✨
🔸У праваслаўных беларусаў – Грамніцы (Стрэчанне).
🔸Свята грамнічнай свечкі і "жывога агню", што, паводле паганскіх вераванняў, абараняе чалавека ад злых духаў.
🔸У хрысціянскі перыяд свечкі пачалі асвячаць у царкве.
🔸Яны захоўваліся цэлы год.
🔸На Грамніцы беларусы выпальвалі "крыжы" (дзве палачкі, пакладзеныя адна на адну, пры дапамозе якіх раней здабывалі "жывы агонь") на будынках, каб зберагчы жытло ад дажджу і маланкі.
✅Лічылася, што ў гэты дзень "зіма з летам сустракаецца".
✅Які гэты дзень, такая і вясна – лічылі нашы продкі.
✅Калі на Стрэчанне выпадзе снег – трэба чакаць ранняга ўраджаю.
✅Калі верабей напіўся з лужы, хутка будзе веснавое надвор'е.

1️⃣6️⃣ лютага па народным календары🇧🇾 імяніны🎊 ў Сымона, Ганны, ✨Адрыяна, Васіля, Уладзіміра, ✨Яна, Міхала, Міколы,✨ Паўла, Рамана, Цімоха.✨
🔸Продкі лічылі, што ноччу дамавік заязджае коней.
🔸Таму да каня прывязвалі пугу, рукавіцы і анучы, каб уціхамірыць дамавіка.
🔸Пачыналася пара рамонту і падрыхтоўкі да вясны палявога інвентару: калёс і конскай збруі.
Даўней на 16 лютага была такая💯 прыкмета: ✅снег пайшоў камякамі (хлопьями) – лета будзе дажджлівае.
☀️❄️☀️❄️☀️❄️❄️☀️❄️☀️❄️☀️❄️☀️