ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.67K subscribers
69.5K photos
4.4K videos
9 files
2.24K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
2️⃣6️⃣ студзеня па народным календары імяніны ў 💥Апанаса, Максіма, Марфы, Пятра
і Якуба.💥
💦🌟💦🌟💦🌟💦🌟💦🌟💦🌟
🔶 У гэты дзень нашы продкі вызначалі будучае надвор'е па паводзінах ката і сабакі. Калі котка мысу хавае – быць марозу. 🔶Калі сабака ляжыць згарнуўшыся – да холаду, а калі выцягнуўшыся – да цяпла.
🌟🌟🌟🌟🌟🌟
📌А яшчэ людзі верылі, што калі котка ў гэты дзень паляжыць на хворым месцы гаспадара, то той вылечыцца.

🔸Нашы продкі заўважылі: калі 2️⃣6️⃣ студзеня лес шуміць, то будзе снег і адліга.
🔸Моцная цяга ў печы – да марозу, а слабая цяга прадвесціць цяпло.

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
2️⃣8️⃣ студзеня па народным календары🇧🇾 імяніны🎊 ў Веніяміна, Гаўрылы, Гарасіма, Алены, Івана, Міхала, Паўла, Прохара.
🔸Дзень лічыўся нешчаслівым, таму з раніцы ад "няпрошаных гасцей" абмывалі дзверы святой або адмыслова загаворанай вадой.


Былі такія 💯прыкметы: калі ў гэты дзень дзьме моцны вецер, лета будзе дажджлівым; калі сініцы раніцай ціўкаюць пад акном, шукаюць сховішча – неўзабаве ўдараць моцныя маразы, пачнецца завіруха.
🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
2️⃣9️⃣ студзеня па народным календары🇧🇾 імяніны🎊 ў Пятра, Івана і Максіма.
🔸Лічылася, што ў гэты дзень нараджаюцца добрыя гаспадары.
🔸Нашы продкі называлі гэты дзень "Пётр-­паўкорм" – стараліся, каб да гэтага дня запасаў на зіму заставалася не меней за палову.


Былі такія 💯прыкметы: калі з 28 на 29 студзеня ноч зорная – да ўраджаю ільну; туман раніцай – надвор'е будзе ясным; калі вецер з Поўначы – ідуць маразы; калі дзень марозны – лета будзе спякотным.
❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
3️⃣0️⃣ студзеня па народным календары🇧🇾 імяніны🎊 ў Антона, Антаніны, Віктара, Георгія, Івана, Паўла, Савелія.
🔸Нашы продкі называлі гэты дзень "Антоны перазімныя".
🔸 У старыя часы людзі спрабавалі заблытаць усякую нечысць, каб яна не падыходзіла да хаты. 🔸Для гэтага выходзілі на бліжэйшае скрыжаванне і пачыналі ісці дадому задам наперад, пры гэтым свае сляды замяталі снегам.


📌Продкі заўважылі, што ў гэты дзень вельмі падманлівае надвор'е: абнадзейвае цяплом, але будуць маразы.

Былі такія💯 прыкметы: калі вароны сядзяць на верхавінах дрэў – хутка пахаладае; калі на небе шмат хмар – будзе завіруха.
❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
3️⃣1️⃣ студзеня па народным календары🇧🇾 імяніны🎊 ў Аляксандра, Апанаса, Уладзіміра, Змітра, Яўгена, Ямелі, Ахрэма, Іларыёна, Кірыла, Ксеніі, Максіма, Марыі, Міхаіла, Мікалая і Сяргея.
🔸У некаторых раёнах Беларусі гэты дзень лічыўся гусіным святам.
🔸З гэтага дня пачыналі карміць гусей зернем.
🔸У Магілёўскай вобласці гэты дзень азначаў палову зімы.


📌Некаторыя людзі лічылі, што ў гэты дзень нячысцікі асабліва злосныя, таму іх адганялі ад хат малітвамі.

Былі такія 💯прыкметы: калі мяцеліца ў гэты дзень, то выведзецца багата гусянят; калі на дварэ завіруха – ранняй вясны не будзе; калі ясна, то ранняя вясна будзе;
калі вады заўважна паменела ў рацэ ці ў возеры, то лета будзе сухім.
❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
1️⃣ лютага па народным календары🇧🇾 імяніны🎊 ў Макара, Ігната, Антона, Арсена, Яўхіма, Макара, Марка, Мікалая, Пятра, Фёдара.
🔸Нашы продкі верылі, што сённяшнія сны прарочыя і абавязкова збудуцца.


📌У адных месцах лічылі, што якое надвор'е сёння, такі і ўвесь люты будзе, у іншых казалі, што такой будзе ўся вясна.

Былі такія💯 прыкметы: калі неба яснае, то вясна будзе рана; калі мяцеліца, то і на Маслінку будзе месці.
❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
2️⃣ лютага па народным календары🇧🇾 імяніны🎊 ў Яўхіма, Лаўрына, Іны, Рымы, Сымона, Захара, Паўла, Лаўрэнція.
🔸Нашы продкі лічылі, што якое сёння надвор'е, такім яно будзе і на Масленіцу.
🔸Казалі так: "Калі на Яўхіма сонечна ў поўдзень, то гэтак будзе да ранняй вясны.
🔸Калі завіруха, то на ўсю Масленіцу".


У некаторых мясцінах былі і такія 💯прыкметы: калі котка сёння пол шкрабе, то будзе мяцеліца; калі сёння будуць дзьмуць моцныя вятры, то ўвесь год будзе ветраным; сонечнае надвор'е прадказвае раннюю вясну.

🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️🥀❄️

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
3️⃣ лютага па народным календары🇧🇾 імяніны💥 ў Максіма, Івана, Яўгена, Іллі, Ганны, Настассі, Агніі. 💥

Звычайна на Максіма гаспадыні выпякалі пірагі🥮 з начыннем з мяса, яек, грыбоў, рыбы.
🔷Гэтай стравай частавалі сямейнікаў, жабракоў і проста добрых людзей.

🔷Дзень лічыўся прыдатным для разнастайных абрадаў.
💯У нашых продкаў былі такія прыкметы:
калі Месяц схаваны за аблокамі – чакай добрага ўраджаю; яснае надвор'е – да зацяжных маразоў.
🧊❄️🧊❄️🧊❄️🧊❄️🧊❄️🧊❄️

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
4️⃣ лютага па народным календары імяніны ў Цімафей, Лявонцій, Іван, Настасся, Гаўрыла, Яўхім, Язэп, Макар, Мікалай, Пётр, Якуб.**

📌 Раней гэты дзень называлі "паўзімнікам", бо з гэтага часу пачыналіся лютаўскія мяцеліцы.

📍Нашы продкі ў гэты дзень прыслухоўваліся:
💫г
уд
уць пчолы ў вуллях ледзь чутна, значыць пераносяць зіму лёгка;
💫неспакойнае гудзенне кажа аб праблемах у пчалінай сям'і.
💫Чым больш у гэты дзень выпадзе снегу, тым большы ўраджай збожжавых.

#Народныя_прыкметы
#Ільічоўская_СШ
9️⃣ лютага па народным календары імяніны ў Змітра, Яна, Пятра.
💦💦💦💦💦💦

🤔Цікава, што ў нашых продкаў гэты дзень💯
замацаваны быў за Іванам Залатавусам, а не Златавустам, як у царкоўным календары. 🌟Па легендзе Касьян абпаліў Івану Хрысціцелю вусы, таму Бог падараваў яму новыя – залатыя.💥 Аднак у гэты дзень было кепскай прыкметай дарыць і прымаць падарункі.🎁

🫧❄️🫧❄️🫧❄️🫧❄️🫧❄️🫧❄️
У нашых продкаў былі такія прыкметы на сёння:
🔸
калі аблокі плывуць супраць ветру – будзе снег;
🔸шкло ў вокнах "пяе" – хутка пацяплее; верхавіны сумётаў сталі круглыя – будзе добры ўраджай.

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы