Новы Час
1.91K subscribers
33K photos
2.23K videos
4 files
38.3K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
👋 Добрай раніцы!

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз люстэрка https://d1d1ewgo4ctde5.cloudfront.net 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:

Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура
БНР. Як з’явілася ідэя беларускай дзяржаўнасці
✍️
Таццяна Процька

Да пачатку 1990-х гадоў да архіўных звестак пра БНР мелі абмежаваны доступ нават даследчыкі з дзяржаўных устаноў БССР. Галоўным чынам яны выкарыстоўваліся спецслужбамі і для контрпрапаганды. Менавіта з гэтых — вызначаных з дапамогай спецслужбаў — момантаў склаліся міфы пра БНР у савецкія часы.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Ілан Маск заявіў, што ўся перадавая ВСУ абрынецца, калі ён адключыць Starlink

— Я літаральна выклікаў Пуціна на асабісты паядынак з-за Украіны, а мая сістэма Starlink з'яўляецца асновай украінскай арміі, — адказаў Ілон Маск на крытыку пра тое, што ён робіць выгляд, нібы Пуцін не агрэсар, а Украіна не ахвяра. — Уся іх перадавая лінія абрынецца, калі я яе адключу. Мяне палохаюць гады бойні ў зацяжным тупіку, які Украіна непазбежна прайграе. Любы, хто сапраўды клапоціцца, сапраўды думае і сапраўды разумее, хоча, каб гэтая мясасечка спынілася. Мір зараз!
З 10 па 16 сакавіка супрацоўнікі МУС будуць хадзіць па кватэрах мінчукоў

З заўтрашняга дня, 10 сакавіка, у Мінску пройдзе этап рэспубліканскай акцыі, якая называецца «Дом без гвалту».

Падчас мерапрыемства, сілавікі плануюць наведаць кватэры мінчан, якія знаходзяцца на ўліку ў органах унутраных спраў, каб распавесці пра важнасць адсутнасці гвалту.

Прыйдуць да тых, хто здзяйсняў акты хатняга гвалту на працягу апошняга года, а таксама да тых, хто стаіць на ўліку ў лекара-нарколага.

Крыніца: Blizko
Святлана Ціханоўская — да дня заснавання Палка Каліноўскага:

«Поўк Каліноўскага — з’ява, якая дагэтуль бачыцца мне чымсьці беспрэцэдэнтным у сучаснай беларускай гісторыі. Так, у нас ёсць шмат выбітных асобаў мінулых стагоддзяў, але беларускія добраахвотнікі паказалі: сёння ў Беларусі ёсць сучасныя героі.

Беларусы там, дзе трэба быць. Мы не заўсёды ведаем іх у твар. Можам не знаць імёнаў. Але ад таго, што іх прозвішчы не крычаць з загалоўкаў, яны не перастаюць быць героямі. Мы памятаем тых, хто загінуў, і шануем іх адданасць і смеласць. Мы памятаем Міхаіла Жызнеўскага, «Брэста» і Машу Зайцаву. Памятаем «Тура» і тых, пра каго напісана толькі «Імя не раскрываюць»…

У нас не пытаюцца, ці мы хочам жыць у час вялікіх падзеяў. Але калі ўжо давялося, беларусы робяць усё, каб гэтыя падзеі вялі да перамогі.

Жыве Беларусь і Слава Украіне!»
ЗША не адновяць ваенную дапамогу Украіне пасля падпісання дамовы пра карысныя выкапні — NBC News

Прэзідэнт Дональд Трамп прыватным чынам даў зразумець памочнікам, што падпісанага пагаднення аб пастаўках карысных выкапняў паміж Вашынгтонам і Кіевам будзе недастаткова для аднаўлення аказання дапамогі і абмену выведданымі. Пра гэта піша nbcnews.com са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі і іншага амерыканскага чыноўніка. 

Ідзе 1110-ты дзень шырокамаштабнай узброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, развязанай пры саўдзеле рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Каму здраджвалі Штаты? Дасье ў карыкатурах

Украіна, якая пры Трампе, здаецца, страціла статус саюзніка ЗША, не першая краіна ў гісторыі, што стала ахвярай здрады Вашынгтона. І сведчаннем таму з’яўляюца ў тым ліку працы карыкатурыстаў розных часоў.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Францішак Аляхновіч. Нязручная праўда кніг
✍️
Ігнат Кустаў

9 сакавіка 1883 года ў Вільні нарадзіўся хлапчук, якому наканавана было змяніць калі не ўвесь свет, дык маленькія сусветы асобных людзей — і вялікі сусвет беларускага тэатру. Францішак Аляхновіч, чалавек вялікай прагі да жыцця і вялікага сумлення, пакінуў нам нашмат больш, чым проста п'есы і кнігі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Новы Час
«Заткніся, маленькі. Вы плаціце толькі малую частку кошту. І замены Starlink няма», — Маск адказаў кіраўніку МЗС Польшчы Сікорскаму

Раней Сікорскі напісаў Маску, што Польшча марнуе $50 млн у год на Starlink для Украіны і калі SpaceX апынецца ненадзейным пастаўшчыком, Польшча будзе шукаць іншыя варыянты.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Львове працягваюць вывучаць беларускую мову

Сённяшняй тэмай была вясна, таму на сёняшніх занятках наведнікі размаўлялі пра веснавую лексіку.

Курсы беларускай мовы ў Львове працягваюць выклікаць цікавасць і ў беларусаў, і ва ўкраінцаў.

Крыніца: Вільна Білорусь
👋 Добрай раніцы!

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз люстэрка https://d1d1ewgo4ctde5.cloudfront.net 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:

Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура
Часопіс, які стварыў Амерыку
✍️ Сяргей Варончык

У канцы лютага 100 гадоў адсвяткаваў «The New Yorker» — ці не самы ўплывовы грамадска-палітычны часопіс у свеце. Хаця статус «The New Yorker» як сусветна вядомага выдання, магчыма, выглядае дзіўна. Пераважная частка аўдыторыі выдання знаходзіцца за межамі «вялікага яблыка» — Нью-Ёрка. Пры гэтым агляды і анонсы мерапрыемстваў у часопісе ў асноўным прысвечаны культурнаму жыццю менавіта Нью-Ёрка.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#замежжа
ЦВК Румыніі адхіліў кандыдатуру Джорджэску на выбарах прэзідэнта

Дзесяць членаў камісіі прагаласавалі супраць зацвярджэння кандыдатуры Кэліна Джорджэску, чатыры былі за, паведамляе Bloomberg.

Пасля вердыкту ЦВК ёсць 24-гадзінны перыяд, на працягу якога можна афіцыйна падаць апеляцыю ў Канстытуцыйны суд, які мае яшчэ 48 гадзін для прыняцця рашэння. Такім чынам, канчатковае рашэнне па кандыдатуры Джорджэску будзе прынята Канстытуцыйным судом не пазней вечара серады.

Раней Джорджэску перамог у першым туры галасавання ў снежні 2024 года, але яго вынікі былі адмененыя, кандыдат затрыманы.
У Вільні каля амбасады Беларусі прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў

Беларусы патрабуюць ад рэжыму Лукашэнкі спыніць зняволенне і ізаляцыю людзей, якія трапілі за краты, таму што адстойвалі свае базавыя правы, дэмакратыю ў краіне і нацыянальную годнасць. У акцыі ўзялі ўдзел Святлана Ціханоўская і іншыя прадстаўнікі апазіцыі.

Апошні раз інфармацыю пра свайго мужа Сяргея лідарка дэмакратычных сіл Беларусі атрымлівала два гады таму. З тых часоў пра яго нічога не вядома.