Новы Час
1.92K subscribers
33K photos
2.23K videos
4 files
38.4K links
Наш час - у нашых руках. Апошнія навіны Беларусі і аператыўная інфармацыя пра падзеі ў свеце. А таксама аўтарская аналітыка, гутаркі з цікавымі людзьмі - у нас вы знойдзеце тое, чаго няма ў іншых!

Сайт: novychas.online


Па ўсіх пытаннях: @novychas_bot
Download Telegram
Бізнэсмена з Гродзеншчыны пачынаюць судзіць за «паклёп на Лукашэнку» і «распальванне варожасці». Апошняе, што ён апублікаваў — відэа з адпачынку ў Грузіі

Віталю Пятрэнку 46 гадоў, піша @nashaniva. Па звестках з сацсетак, ён родам з Гродзеншчыны, з вёскі Міратычы Карэліцкага раёна. У мужчыны ёсць жонка і дзіця. Віталь займаецца бізнэсам. Спачатку ён спецыялізаваўся на сэндвіч-панэлях для будаўніцтва дамоў. А з 2018 года ўзначальвае кампанію «Еўрапейскія будаўнічыя тэхналогіі».

Невядома, калі Віталя затрымалі, але сацсеткі перасталі абнаўляцца ў сярэдзіне верасня 2024 года. Апошні ягоны апдэйт — відэа з адпачынку ў Грузіі. З таго часу Пятрэнка нідзе не анлайн.

Суд пачынаецца 10 сакавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Мужчыну вінавацяць па двух артыкулах — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Працэс будзе весці суддзя — Мікалай Рачынскі.
​​Кіраўнік ваеннай хунты М'янмы падчас візіту ў Мінск дамаўляўся пра пастаўкі зброі

Мін Аўнг Глайнг і Аляксандар Лукашэнка сустрэліся 7 сакавіка 2025 году. Як паведаміла выданне Mizzima News Media, у часе візыту ён правёў сустрэчы з афіцыйнымі асобамі і ўзяў удзел у бізнэс-форуме, які прайшоў у мінскім «Прэзыдэнт-гатэлі», піша @radiosvaboda.

«У часе візыту Мін Аунг Глайнг абмеркаваў пытаньні эканамічнага і гандлёвага супрацоўніцтва і бяспекі, уключаючы пастаўкі зброі», — адзначаецца ў матэрыяле выдання.

Журналісты нагадалі, што ў справаздачы прадэмакратычнага руху Justice for Myanmar за 2022 год Беларусь была адзначаная як адна з краін, якія пастаўляюць зброю ваеннаму рэжыму М’янмы.

Выданне падкрыслівае, што ў 2021 годзе Беларусь выступіла супраць рэзалюцыі ААН, якая асуджала пераварот у гэтай краіне. У верасні 2023 года дзяржава акрэдытавала ў Беларусі свайго ваеннага аташэ.

Нагадаем, 2 лютага 2021 года ў М'янме пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі старэйшага генерала Мін Аун Хлайна быў здзейснены ваенны пераварот, які выклікаў масавыя пратэсты, якія перараслі ў грамадзянскую вайну. Улада перайшла да ваеннай хунты.
Перамовы Украіны і ЗША, запланаваныя на гэтым тыдні, могуць стаць «апошнім шанцам» для Кіева, — The Economist

«Стаўкі сустрэчы ў аўторак неверагодна высокія. Калі перамовы праваляцца, Украіна, імаверна, не атрымае другога шанцу. Амерыканцы падвояць патрабаванні і будуць навязваць Кіеву рашэнні, узгодненыя з Расеяй», — паведаміла крыніца The Economist. Ідзе 1111-ты дзень шырокамаштабнай узброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, развязанай пры саўдзеле рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
«Літаратары ў Беларусі выкінутыя на ўзбочыну жыцця, але творчасці гэта не замінае»

У апошнія гады шмат літаратараў вымушаныя былі пакінуць радзіму, але шмат іх засталося і ў Беларусі. Аднак галасоў апошніх амаль не чуваць: з-за абмежаванняў, створаных уладамі, кантактаваць з пляцоўкамі, якія знаходзяцца за мяжой, ім вельмі небяспечна. Пра тое, як сёння адчуваюць сябе творцы ўнутры краіны, Budzma.org пагутарыла на ўмовах ананімнасці з літаратарам, які працягвае жыць у Беларусі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі пра партызан

Гаворка пра кнігі «Кроў i попел Дражна: Гiсторыі Партызанскага злачынства», «Партизаны СССР: от мифов к реальности», «Советские партизаны: Мифы и реальность». Адпаведныя рашэнні прынятыя судом Цэнтральнага раёну Мінска 6 сакавіка.

Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі Telegram-бот «Digital Intelligence Team [bot]», суполка ў «Аднакласніках» «✔️Светлана Тихановская ツ», а таксама інфармацыйная прадукцыя, размешчаная на інтэрнэт-рэсурсе ganc-chas.cоm.

Крыніца: Вясна
«Закрый гэты твар белай прасьцінай...» Ліст да менскага сябра пра вяртаньне

Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша ў сваім блогу на Свабодзе Сяргей Дубавец.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі пра партызан. Хронікі рэпрэсій 10 сакавіка

Суд Цэнтральнага раёну Мінска 6 сакавіка прызнаў «экстрэмісцкімі» кнігі «Кроў і попел Дражна: Гісторыі Партызанскага злачынства», «Партизаны СССР: от мифов к реальности», «Советские партизаны: Мифы и реальность». «Новы Час» сабраў асноўную інфармацыю пра палітычны пераслед у Беларусі на 10 сакавіка. 

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👋 Добрай раніцы!

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз люстэрка https://d1d1ewgo4ctde5.cloudfront.net 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:

Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура
Колькі разоў Захад ратаваў «Магутную краіну», або Пра што маўчаць вялікадзяржаўныя падручнікі

Тое, што ў Вялікай дзяржаве на 1/7 сушы, у імперыі «ад мора да мора», у краіне з чарназемнымі абшарамі, у дзяржаве з самымі высокімі экспартовымі абаротамі збожжа, сыравіны і рознай прадукцыі, рэгулярна здараўся голад або эканамічны калапс — гістарычны факт. Як і гістарычным ёсць факт, што «ўставанне з (галодных) каленяў» у такія часы адбывалася зусім не дзякуючы «адзінаму народнаму парыву» і магутнай ролі партыі ці правадыра.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Ва Украіне помнік Леніну ператварылі ў помнік Шаўчэнку

У сяле Коржевка Вінніцкай вобласці мясцовыя жыхары прыляпілі Леніну вусы і бровы, зрабілі яго падобным на Тараса Шаўчэнку, піша @worldprotest.

Тарас Шаўчэнка — паэт, мастак, грамадскі дзеяч і змагар за свабоду. Яго творчасць стала сімвалам непакорлівасці і веры ў незалежнасць Украіны. Зборнік вершаваных твораў «Кабзар», лічыцца асновай сучаснай украінскай літаратуры.
Мінабароны РФ паведаміла аб найбуйнейшым украінскім беспілотным нападзе з пачатку вайны

Украінскія дроны нанеслі ўдар па Маскве і падмаскоўю. Вядома мінімум аб 1 загінуўшым. Каля 40 машын пашкоджаны з-за падзення аскепкаў БПЛА на паркоўке ў падмаскоўным Дамадзедаве. Мінабароны РФ заявіла аб 337 збітых беспілотніках над Расіяй.
Суджа, верагодна, першы практычна поўнасцю знішчаны горад на тэрыторыі Расіі

«Вайна вяртаецца туды, адкуль прыйшла: горад быў здадзены практычна без бою і разбурэнняў, а цяпер знішчаецца расійскімі ж вайскоўцамі»,каментуе відэа ўкраінскі журналіст Юры Бутусаў.