Niasvizh_museum
223 subscribers
2.19K photos
168 videos
83 files
277 links
National History and Culture Museum-Reserve «Niasvizh»
tel. + 375 (1770) 2-06-02
e-mail: excursions@niasvizh.by
musei-neswizh@kultura.by
222603, Leninskaya str. 19, Niasvizh, Belarus
Download Telegram
#пазнавальныаўторак
Сярод рэканструкцый узбраення і даспехаў, якія дэманструюцца на выставе “Gloria arme…” ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля вылучаюцца адноўленыя сцягі аддзелаў прыватнага радзівілаўскага войска. Асабліва прыцягвае ўвагу вялікае жоўтае палотнішча з выявай Дзевы Марыі і лацінскім надпісам “Monstrate Esse Matrem” (Пакажы сябе Маці). Гэта – харугва князя Караля Станіслава Радзівіла па мянушцы “Пане Каханку”. У вуглах палотнішча змешчаны фамільны герб і вензель з лацінскіх літар “КХР” – “Karol Xiąże Radziwiłł”. Мяркуючы па памерах, сцяг можна аднесці да “банераў” або галоўных вайсковых штандартаў, для якіх была характэрнай амаль квадратная форма.
Арыгінальная харугва яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст. знаходзілася ў прыватным зборы графа Міхала Тышкевіча, а ад яго была перадзена нядаўна створанаму Віленскаму музею старажытнасцей. Пасля паражэння паўстання 1863–1864 гг. музей быў зачынены, а найбольш значныя яго экспанаты вывезены ў Маскву і Пецярбург. Сярод іх апынулася і згаданая харугва. Высветліць яе сучаснае месцазнаходжанне даследчыкі не здолелі. Магчыма гэты артэфакт даўно знішчаны, а магчыма чакае свайго часу ў музейных зборах. Але захавалася каляровая замалёўка з арыгінала, зробленая паўтара стагоддзя таму. На яе падставе айчынны даследчык Андрэй Шулаеў выканаў рэканструкцыю, якая захоўваецца ў Нясвіжы.
Убачыць гэту і іншыя рэканструкцыі радзівілаўскіх сцягоў можна наведаўшы часовую экспазіцыю “Gloria arme…”.

#niasvizh #nesvizhcastle #nesvizh #несвиж #несвижскийзамок #нясвіж #exhibit #belarus #travel #belarustravel #ратуша
Сегодня в дворцовом ансамбле рода Радзивиллов в Несвиже проходит научно-практическая конференция «Сохранение исторической памяти и формирование гражданской позиции. Опыт и перспективы музейной работы».

Музейные работники, историки, краеведы, специалисты в области культурно-познавательного туризма, преподаватели учебных заведений, все, кому небезразлична музейная тематика, — около 30 участников из Минской, Гродненской, Витебской и Гомельской областей — обсуждают актуальные вопросы музейной деятельности, делятся наработками, намечают перспективные пути развития в трех секциях: «Белорусские музеи — история и современность», «Популяризация региональной истории и «мест памяти» в музейной деятельности» и «Музейные проекты, экспозиции и коллекции: практика и опыт работы».

Материалы конференции будут изданы отдельным сборником.
#несвиж #несвижскийзамок #belarustravel #niasvizh #niasvizhcastle
#30радкоўна30гадоў
Адной з самых прыгожых і ўрачыстых залаў палацавага ансамбля ў Нясвіжы, без перабольшвання, з’яўляецца Тэатральная (былая Каралеўская), якая нібы рэпрэзентуе гісторыю палацавага тэатра. Зала была створана ў другой палове XVIII ст. у стылі ранняга класіцызму, з элементамі ракако для тэатральных дзей па распараджэнні Францішкі Уршулі Радзівіл, з імем якой звязана заснаванне аматарскага тэатра.
Першая згадка пра тэатральны паказ у замку датавана 1740 г., калі прыезджымі акцёрамі была пастаўлена п’еса “Узор справядлівасці”. Неўзабаве пасля першай пастаноўкі Францішкі Уршулі ў палацы пачаліся работы па стварэнні асобнай Тэатральнай залы, распісанай мясцовымі майстрамі Гескім і Мікалаеўскім, а таксама Скшыцкім з Жоўквы. 14 ліпеня 1748 г. зала была завершана , а праз тры дні тут была паказана п’еса “Каханне – зацікаўлены суддзя”. Затым пастаноўкі ладзіліся ўласнымі сіламі: на святы, у гонар важных гасцей, падчас сямейных урачыстасцей.
Сваю другую назву – Каралеўская – зала атрымала ў 1784 г., паколькі менавіта тут Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку» прымаў апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Традыцыі музычнага і тэатральнага мастацтва, закладзеныя ў Нясвіжы амаль трыста гадоў таму, і сёння працягваюць жыць у палацы.У цяперашні час у Тэатральнай зале ладзяцца канцэрты старажытнай і сучаснай музыкі, музычныя фестывалі, тэатралізаваныя імпрэзы. Акрамя таго зала з’яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для арганізацыі мерапрыемстваў розных фарматаў, выкарыстоўваецца для ўрачыстых цэрымоній рэгістрацыі шлюбу ў суправаджэнні прафесіянальных акцёраў і музыкантаў.
А ў бліжэйшы час, з 23 па 25 лютага, дзверы Тэатральнай залы будуць адчынены для наведвальнікаў палаца, дзе пры жаданні можна будзе ў гістарычных касцюмах зрабіць на памяць цудоўныя здымкі ў вытанчаным інтэр’еры.
.
#нясвіжскізамак #нясвіж #несвижскийзамок #несвиж #nesvizhcastle #niasvizhcastle #nesvizh #exhibition #belarus #travel #belarustravel