Народное Антикризисное Управление
2.13K subscribers
1.35K photos
81 videos
1.47K links
Политическая структура, целью которой является обеспечение завершения исполнения функций нелегитимными органами власти и стабилизация системы после перехода власти к народу.

Поддержать НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate

Чат-бот: @nau_by_bot
Download Telegram
#CultureNAU
Новая беларуская прастора ў цэнтры Варшавы (Музей Вольнай Беларусі).

17 ліпеня 2022 года
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне прэзентуе новую беларускую прастору ў цэнтры Варшавы (Музей Вольнай Беларусі).

З нагоды Дзён беларускай культуры музей адчыняе свае дзверы для таленавітых беларускіх творцаў - мастакоў, акцёраў, музыкантаў.

Запрашаем на цэнтральную падзею дня - адкрыццё выставы мастака Ігара Цішына «Дом, у якiм разлятаюцца сцены. Памiж двума імгненнямі».

Пачатак: а 15-й гадзіне.
Адрас: ul. Foksal, 11 Warszawa (google map).
Уваход: вольны (donations вітаюцца).

Аб імёнах іншых удзельнікаў праграмы дня прэзентацыі вы даведаецеся ў бліжэйшы час. Сачыце за навінамі ў сацсетках і каналах НАУ.
#CultureNAU
Падарунак Музею Вольнай Беларусі ад яркай удзельніцы беларускіх маршаў

Адна з самых яркіх і вядомых удзельніц беларускіх маршаў 2020 года – "бчб-нявеста" – Іна Зайцава завітала да каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення з каштоўным падарункам.

У фонд Музея Вольнай Беларусі Іна перадала бела-чырвона-белае вясельнае плацце, у якім удзельнічала ў пратэстах, натхняючы беларусаў, і з-за якога за ёй спецыяльна сачылі беларускія сілавікі.

Як расказвае сама ўладальніца прадмета, гэтае плацце – другое па ліку, мэтанакіравана набытае для маршаў, каб зрабіць "свой голас грамчэй". Першае бчб-плацце ў якасці рэчавага доказу было канфіскавана падчас затрымання Іны ў Гродна, куды яна прыехала з Мінску падтрымаць бастуючых рабочых "Гродна Азот".

Нягледзячы на пратаколы, штрафы, затрыманні і арышты, смела прадэманстраваная рэжыму пазіцыя нашай гераіні і соцен тысяч іншых беларусак упісана ў агульную гісторыю беларускага пратэсту.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выказвае шчырую падзяку Іне Зайцавай, а таксама дзякуе ўсім, хто перадае прадметы музейнага значэння, іх лічбавыя копіі ў фонд Музея Вольнай Беларусі.

Нагадваем, што ў сувязі з атрыманнем намі музейнага памяшкання мы актывізуем дзейнасць па зборы прадметаў, звязаных з пратэстным рухам у Беларусі ў 2020 годзе і па сённяшні дзень, а таксама яго шматгадовай прадгісторыяй.

Ваша інфармацыя і кантакты, дасланыя праз чат-бот @NAUsupport, пры жаданні, застануцца ананімнымі.

Разам мы захаваем нашу гісторыю.

#НАУ
@nau_belarus
#CultureNAU
Запрашаем на мерапрыемствы беларускай культуры!

Трэцяга жніўня вас чакае паказ дакументальных фільмаў "Чыстае мастацтва" (Максім Швед, 2019), "Эпітафіум" (Віктар Асьлюк, 2020) і "Сойка" (Анастасія Сергіеня, 2021) а 21:00 ад нашых добрых суседзяў Centrum Myśli Jana Pawła II, а таксама экскурсія па выставе Ігара Цішына «Дом, у якім разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі», якую а 19:40 правядзе куратарка выставы Вольга Мжэльская.

Пятага жніўня акцёр Аляксандр Ждановіч, таксама вядомы як Маляваныч, запрашае дарослых на паэтычны вечар "ВРЕМЕНА НЕ ВЫБИРАЮТ" а 18:00, дзе вы пачуеце вершы Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Сыса, Іосіфа Бродскага, Осіпа Мандэльштама, а пасля за кубачкам гарбаты і кавы цёпла паразмаўляеце пра жыццё і творчасць.

Шостага жніўня прыходзьце а 18:00 на двухгадзінныя заняткі беларускіх традыцыйных танцаў, арганізаваныя Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве. Узровень падрыхтоўкі не мае значэння!

А сёмага жніўня запрашаем дзетак ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў, а таксама іх бацькоў, на тэатральныя гульні, чытанні і знаёмства з батлеечнымі лялькамі з Маляванычам а 12:00!

Усе падзеі адбудуцца ў Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11, Warszawa) або ля яго; уваход вольны, данаты вітаюцца!

Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды музея: https://bit.ly/3bnr8YB

#НАУ
@nau_belarus
#CultureNAU
Мерапрыемствы ў Музеі Вольнай Беларусі не спыняюцца!

Запрашаем вас на:

- сустрэчу з куратарам выставы Iгара Цiшына "Дом, у якiм разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі" Вольгай Мжэльскай, якая распавядзе аб праекце і творчасці мастака 11 жніўня а 18:30;

- адкрытую сустрэчу з прадстаўнікамі рухаў "Супраціў" і Кіберпартызаны. Зміцер Шчыгельскі і Юліяна Шэметавец падзеляцца ўражаннямі ад канферэнцыі ў Вільні і адкажуць на вашыя пытанні 13 жніўня а 14.30;

- варштаты беларускага традыцыйнага танца разам са Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве. Гэта ўжо становіцца добрай традыцыяй, чаму мы вельмі рады! 13 жніўня з 18.00 па 20.00.

Адрас: Foksal 11, Warszawa

#НАУ
@nau_belarus
#CultureNAU
Праграма мерапрыемстваў у Музеі Вольнай Беларусі

Мерапрыемствы на гэтым тыдні:

- куратарская экскурсія Вольгі Мжэльскай па выставе беларускага мастака Ігара Цішына «Дом, у якім разлятаюцца сцены. Паміж двумя імгненнямі» на польскай мове. 16 жніўня а 14.00;

- варштаты беларускага традыцыйнага танца разам са Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве. 16 жніўня а 18.00;

- мастацкае чытанне п’есы “How are you?” ад TEAM THEATRE (аўтар - Віталь Карабань, рэжысёр - Андрэй Новік, музычнае афармленне - Дар’я Новік). 19 жніўня а 18.00. Увага! Папярэдняя рэгістрацыя тут;

- адкрытая сустрэча з Аляксандрам Кныровічам – беларускім бізнесоўцам, грамадскім дзеячам, адным з заснавальнікаў Беларускай Супольнасці Бізнесменаў (БСБ у Польшчы). Аляксандр распавядзе аб праекце «Дэпутат» і яго выніках. Што адказалі прадстаўнікі беларускага дэмакратычнага руху на 12 вострых пытанняў ад беларусаў напярэдадні і падчас Канферэнцыі «Новая Беларусь»? 19 жніўня а 18.00.

Адрас: Foksal 11, Warszawa

#НАУ
@nau_belarus
#CultureNAU
Праграма мерапрыемстваў у Музеі Вольнай Беларусі

Мерапрыемствы на гэтым тыдні:

- варштаты беларускага традыцыйнага танца разам са Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве. 24 жніўня а 18.00;

- мастацкае чытанне п’есы "How are you?" ад TEAM THEATRE (аўтар - Віталь Карабань, рэжысёр - Андрэй Новік, музычнае афармленне - Дар’я Новік). 26 жніўня а 19.00;

- арт-праект "Яднанне": паказы беларускіх брэндаў ад KUCHERENKO і IKLY VONKY, перфоманс ад дызайнера Анастасіі Рабавай з удзелам спявачкі КЕЦІВАН. Харэограф Сяргей Паяркоў. Маркет. Спецыяльны госць - спявачка LEAR. 27 жніўня а 17.00;

- "Напішы віншаванне палітвязню": ініцыятыва Беларусаў Варшавы. На сустрэчу запрошаны прадстаўнік праваабарончай арганізацыі "Вясна". Таксама пройдуць майстар-класы па вырабе "птушак волі" - сувеніраў для палітвязняў. 28 жніўня а 16.00.

Адрас: Foksal 11, Warszawa

#НАУ
@nau_belarus
#CultureNAU
Праграма мерапрыемстваў у Музеі Вольнай Беларусі

Мерапрыемствы на гэтым тыдні:

- варштаты беларускага традыцыйнага танца разам са Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве. 31 жніўня а 18.00;

- летні прагляд фільмаў POD WSPÓLNYM NIEBEM. Фільм "Крышталь" (Беларусь, 2018, рэж. Дар'я Жук). 31 жніўня а 20.15;

- мастацкае чытанне п’есы "How are you?" ад TEAM THEATRE (аўтар - Віталь Карабань, рэжысёр - Андрэй Новік, музычнае афармленне - Дар’я Новік). 3 верасня а 19.00;

- Арт-Маркет: кірмаш аўтарскіх вырабаў, майстар-класы. Рэгістрацыя для майстроў тут. 4 верасня, з 11.00 па 18.00.

Адрас
: Foksal 11, Warszawa

#НАУ
@nau_belarus
#CultureNAU
Праграма мерапрыемстваў у Музеі Вольнай Беларусі

Мерапрыемствы на гэтым тыдні:

– варштаты беларускага традыцыйнага танца разам са Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве. 7 верасня а 18.00;

– імпрэза, прысвечаная Дню беларускай вайсковай славы і беларускім ваярам пры падтрымцы Палку імя Кастуся Каліноўскага. У праграме відэа-лекцыя пра беларускі вайсковы гонар мінулых і сучасных гадоў ад аб'яднання "Шляхетны звяз", спартовыя дужанні і выступ гуртоў Літы Талер, 23:34, Алесь-Францішак Мышкевіч "The superbullz", ZNICH. 8 верасня а 19.00;

– адкрыццё Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве. У праграме цікавыя звесткі пра традыцыйны беларускі строй, народныя спевы, знаёмства з беларускай дудой і магчымасць паграць на ёй, а таксама сумесныя танцы. 11 верасня а 13.00.

Адрас
: Foksal 11, Warszawa

#НАУ
@nau_belarus
#CultureNAU
Праграма мерапрыемстваў у Музеі Вольнай Беларусі

Мерапрыемствы на гэтым тыдні:

- варштаты беларускага традыцыйнага танца разам са Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве. 14 верасня а 18.00;

- канферэнцыя "Некоммерческие обьединения в Польше". Беларускія і польскія прафесіяналы распавядуць удзельнікам канферэнцыі ўсё пра арганізацыю, фінансаванне і кіраванне некамерцыйнымі арганізацыямі ў Польшчы. Удзел у канферэнцыі вольны, папярэдняя рэгістрацыя на сайце. 17 верасня (11.00-11.30 - пачатак рэгістрацыі);

- Вечар "Плошчы Перамен" у Варшаве. У праграме ўзнаўленне мурала "Дыджэі перамен", выступы музыкантаў, якія былі гасцямі Плошчы Перамен у Мінску, беларускія кніжныя навінкі ад Фонду Kamunikat.org, цёплая гарбата і пачастункі ад актывістаў Плошчы Перамен. 18 верасня а 17.00.

Адрас
: Foksal 11, Warszawa

#НАУ
@nau_belarus
#CultureNAU
Праграма мерапрыемстваў у Музеі Вольнай Беларусі

Мерапрыемствы на гэтым тыдні:

гістарычны квэст "Шляхамі Францыска Скарыны" – пазнавальная інтарактыўная гульня паводле гістарычных падзей і жыццёвага шляху нашага славутага земляка. Папярэдняя рэгістрацыя тут. 20 верасня а 18.00;

– стаўшыя ўжо традыцыйнымі беларускія танцы разам са Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве. 21 верасня а 18.00;

спектакль "Последетство" – выніковая праца студэнтаў тэатральнага курса "Свободный художник" – праекта Беларуского Свободного театра пры падтрымцы Цэнтра беларускай салідарнасці і мэрыі Варшавы. Спектакль заснаваны на дакументальных гісторыях беларускіх і украінскіх падлеткаў, вымушаных разам з бацькамі з'ехаць ад палітычных рэпрэсій у Беларусі ці ад вайны ва Ўкраіне. Уваход вольны. Папярэдняя рэгістрацыя тут. 25 верасня а 19.15.

Акрамя таго да 25-га верасня (уключна) працуе выстава графікі Зьмітра Шапавалава "Нарысы з мінулага". Час працы: з 16.00 па 20.00.

Адрас: Foksal 11, Warszawa

#НАУ
@nau_belarus