This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У хакейным «Дынама» вірус — каманда гуляла без чвэрці хакеістаў, а трэнер на прэс-канферэнцыі быў без маскі і кашляў
Прэс-служба адмаўляе, што справа ў кавідзе.
Учора мінскае «Дынама» саступіла маскоўскім аднаклубнікам з лікам 3:7. Такая буйная параза была звязана ў тым ліку і з недахопам гульцоў — на лёд у мінчукоў выйшла толькі 14 палявых гульцоў (звычайна гуляюць у чатыры пяцёркі).
Пасля гульні прэс-служба заявіла, што частка гульцоў адчула недамаганне і не змагла згуляць. Аднак ўсе здалі ПЛР-тэсты, і іх вынікі аказаліся адмоўнымі. На прэс-канферэнцыі галоўны трэнер сказаў, што ў ягонай камандзе «вірус». Варта адзначыць, што Крэйг Вудкрафт кашляў і быў без маскі.

У Віцебску ў лістападзе знайшлі цалкам зялёныя дрэвы. Інжынер батанічнага сада патлумачыла, у чым прычына
Пра незвычайную знаходку пішуць «Віцьбічы». Як бачна на відэа, побач з голымі дрэвамі стаіць цалкам зялёнае.
— Гэта звыклая для нас звычайная канадская таполя, — растлумачыла інжынер садова-паркавага будаўніцтва батанічнага сада ВДУ Дар'я Александровіч. — Мяркую, улетку з-за моцнай засухі дрэва запала ў стан супакою. Калі ж стала дастаткова вільгаці, у жніўні-верасні, яно пачало інтэнсіўна нарошчваць лістоту. Кончыкі маладых галінак не паспелі здранцвець. Пышная зялёная крона ў такую пару года кажа пра тое, што гэтая таполя фізіялагічна не гатовая да зімы.
Для расліны гэта небяспечна абмарожваннем кончыкаў галін у моцныя маразы.

Электрамеханік, які абажае пекчы булачкі. Даведаліся, хто хаваецца пад касцюмам Метровіча
23-гадовы Аляксей Пястрак займаецца абслугоўваннем сістэм ацяплення і кандыцыянавання мінскага метро. А калі таго патрабуюць абставіны, электрамеханік апранае на сябе касцюм Метровіча і пераўтвараецца ў героя падземкі, які і пра маскі нагадае, і з’ездзіць павесяліць дзетак у інтэрнат.
Расказваем падрабязней пра таго, хто стаіць за адным з самых папулярных айчынных персанажаў.
Чытайце па спасылцы

МУС Беларусі прызнала інтэрнэт-рэсурсы «Белсат» экстрэмісцкім фарміраваннем.
Памёр самы вядомы фельчар Беларусі Сяргей Шклярэўскі. Ён аддаў медыцыне больш за 70 гадоў
Памёр загадчык фельчарска-акушэрскага пункта вёскі Покрашава Слуцкага раёна, герой сацыялістычнай працы і ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці Сяргей Іванавіч Шклярэўскі. Яму было 93 гады.
Бесперапынны стаж працы легенды беларускай медыцыны — больш за 70 гадоў.

Суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком затрымаўся з-за паведамлення аб мініраванні будынка суда
Пасля чатырох месяцаў у Мінскім гарадскім судзе сёння мусіў аднавіцца суд над Мікалаем Дзядком. 6 ліпеня па справе прызначылі судовую псіха-лінгвістычную экспертызу, якая праводзілася гэтыя месяцы.
Але суд не пачаўся праз паведамленне аб мініраванні будынка суда, піша @viasna96. Цяпер там працуюць сапёры.
На першых пасяджэннях анархіст заяўляў пра катаванні: «Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай».
UPD. Будынак праверылі, людзей запускаюць унутр.

❕Увага, пошук!
З’явілася інфармацыя, што сёння розныя аб’екты гандлю будуць правяраць на наяўнасць налепак аб выкананні масачнага рэжыму.
Калі з праверкай наконт масак завіталі і да вас, раскажыце пра гэта нам у чат-бот @nasa_niva_bot
З’явілася інфармацыя, што сёння розныя аб’екты гандлю будуць правяраць на наяўнасць налепак аб выкананні масачнага рэжыму.
Калі з праверкай наконт масак завіталі і да вас, раскажыце пра гэта нам у чат-бот @nasa_niva_bot
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З'явілася відэа з суда над Дзядком
Нагадаем, што пасяджэнні працягнуліся пасля трохмесячнага перапынку.

Гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленку прысудзілі 3 гады калоніі
Яго памочніцы Таццяне Ласіцы прысудзілі два з паловай гады, паведамляе @viasna96.
Праваабаронцаў затрымалі ў студзені, а працэс над імі пачаўся ў верасні. Іх прызналі вінаватымі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак». Пракурор запрасіў для абодвух па тры гады пазбаўлення волі.
Разам з імі па справе праходзіла таксама валанцёрка «Вясны» Марыя Тарасенка, але перад абвяшчэннем прысуду жанчына з’ехала з Беларусі.

Па Лепельшчыне бегае чупакабра? Мясцовы жыхар злавіў дзіўнага звера, хацеў завезці спецыялістам, але жывёла збегла
Жыхарка аграгарадка Стаі знайшла ў цяпліцы на ўчастку невядомага звера, піша лепельская раёнка. Яна звярнулася да суседа, які працаваў у лясной гаспадарцы і папрасіла агледзець знаходку.
Мужчына быў у шоку, калі пабачыў жывёлу: яна вяла сябе зусім спакойна і яе можна было ўзяць на рукі. Аднак было бачна, што гэта не сабака і не кот. Доўгі хвост без поўсці, як у пацука, даўгія кіпцюры. Ад звера пахла ці то салёнай рыбай, ці то гніллю.
Вясковец вырашыў звярнуцца да спецыялістаў. Паклаў жывёлу ў мяшок і прынёс у нежылы дом. Вярнуўся праз 20 хвілін — а звер да таго моманту ўжо збег.
Цяпер мясцовыя гадаюць, хто гэта быў: чупакабра, хворы сабака ці янот альбо нешта іншае.

У Ляхавіцкім раёне арганізавалі туры па зборы журавін
Пра незвычайную магчымасць для турыстаў піша БелТА. Ягадныя туры на выхадных арганізуе фізкультурна-спартыўны клуб Ляхавіцкага раёна. За ягадамі турысты адпраўляюцца невялікай групай у суправаджэнні гіда, які добра ведае мясцовасць. На збор журавін адводзіцца некалькі гадзін.
Зборшчыкаў загадзя інфармуюць, як трэба быць апранутымі і без чаго не абысціся ў лесе. Напрыклад, трэба паклапаціцца пра цёплае адзенне і высокія гумавыя боты, узяць з сабой ежу і ваду, зараджаны тэлефон.

Наша Ніва
З'явілася відэа з суда над Дзядком Нагадаем, што пасяджэнні працягнуліся пасля трохмесячнага перапынку.
Для анархіста Мікалая Дзядка пракурор запрасіў 5 гадоў калоніі
Пра гэта паведамляе @viasna96.
Пракурор Антон Цюменцаў у судовых спрэчках заявіў, што віна Мікалая Дзядка цалкам даказаная.
Пра гэта паведамляе @viasna96.
Пракурор Антон Цюменцаў у судовых спрэчках заявіў, што віна Мікалая Дзядка цалкам даказаная.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінчука пабілі ў пераходзе метро за адмову выпіць. Пазней ён памёр у бальніцы
Здарэнне адбылося ў пераходзе «Пушкінскай». Жыхар Міханавічаў шукаў кампанію і прапанаваў выпіць 58-гадоваму незнаёмаму. Той адмовіўся, пасля чаго атрымаў некалькі ўдараў, ад якіх паваліўся. Пазней мужчына памёр ад атрыманых траўм.
Нападніка затрымалі. Распачата крымінальная справа.

«Чорная пляма на карце»: што будзе з беларускай авіяцыяй без аэранавігацыі ЕС? З’явіліся чуткі, што «Белаэранавігацыю» адключаць ад глабальнай сістэмы авіязвестак. Ці сапраўды для Беларусі можа наступіць «навігацыйная слепата»? Чытайце па спасылцы Уся карціна…
Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі пацвердзіў, што ёсць рызыка адключэння «Белаэранавігацыі» ад еўрапейскай базы даных аб паветраным руху
«Такая праблема існуе. Мы знаходзімся ў дыялогу з нашымі еўрапейскімі партнёрамі. На жаль, яны тлумачаць, што гэта палітычная каманда паступіла. Яна ніяк не звязана з пытаннямі нашага ўзаемадзеяння. Напэўна, гэта самая непрыемная частка, што авіяцыю выкарыстоўваюць для нядобрасумленнай канкурэнцыі, як інструмент аказання ціску», — заявіў Арцём Сікорскі.
«Белаэранавігацыя» знаходзіцца пад санкцыямі ЕС пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair.
Па словах Сікорскага, беларускі бок падлічвае ўпушчаную выгаду «Белавіі» і «Белаэранавігацыі» ад санкцый і можа звярнуцца ў суд. А ў выпадку новых санкцый беларускія авіякампаніі змогуць выкарыстоўваць расійскія самалёты.
«Чорная пляма на карце»: што будзе з беларускай авіяцыяй без аэранавігацыі ЕС?

«Гэта плявок мне ў твар!» Былыя сілавікі заяўляюць, што Следчы камітэт дапамагае міліцыі падмяняць доказы
Былыя сілавікі, якія на знак пратэсту пакінулі службу, апублікавалі новае расследаванне. Яны заяўляюць, што следчыя дапамагаюць аператыўнікам падтасоўваць доказы па крымінальных справах.
Апублікавана аўдыя размоў з голасам, падобным да намесніцы начальніка СК па Кастрычніцкім раёне ў Мінску Міраславы Хлышчанка-Хазаноўскай.
З адной гутаркі вынікае, што аператыўнікі накасячылі з афармленнем доказаў, але замест таго, каб адмовіць у завядзенні справы, як таго патрабуе закон, следчая раіць, як іх выправіць, каб яны выглядалі законнымі.
Што яшчэ стала вядома з новага зліву?

Гомельскага валанцёра, які адправіў палітвязням 2500 лістоў, правяраюць на фінансаванне экстрэмізму Палітвязню Іллю Міронаву, які знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3, могуць інкрымінаваць фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. Гэта вынікае з адказу з РАУС Савецкага…
Дома ў палітвязня Іллі Міронава, які напісаў за краты больш за 2500 лістоў, прайшоў чарговы ператрус.
Пра гэта паведаміла маці Іллі Валянціна. Паводле яе словаў, нічога не знайшлі, бо ўсё, што хацелі, забралі ў мінулыя разы.
Раней паведамлялася, што Міронава правяралі на фінансаванне экстрэмізму.

Улады працягнулі забарону на ўвоз тавараў Skoda, Nivea і Liqui Moly
На які тэрмін, пакуль невядома.
Рэшткі прадукцыі можна было прадаваць пасля іх маркіроўкі.
Нагадаем, што Liqui Moly, Skoda Auto и Beiersdorf адмовіліся быць спонсарамі чэмпіяната свету па хакеі ў Мінску. Турнір быў перанесены ў Латвію.

Прысуд Мікалаю Дзядку будзе абвешчаны 10 лістапада. Палітвязень выступіў з апошнім словам
Яго публікуе @viasna96.
«Усе ўдзельнікі працэсу з юрыдычнай адукацыяй выдатна бачаць і разумеюць, што адбываецца. Я толькі хачу падзякаваць сваім родным, сябрам, таварышам-анархістам, журналістам, праваабаронцам, усім неабыякавым, усім, хто шануе маю працу, за тое, што падтрымлівалі мяне на працягу гэтага года і дапамагалі матэрыяльна. Гэта вельмі важна для мяне. Ну а ўсім, хто мае дачыненне да арганізацыі гэтага судовага працэсу, а роўна і іншых палітычных рэпрэсій у маёй краіне, я хачу сказаць: не майце ілюзій! Ніякія напісаныя вамі паперкі, ніякі тэрор ня здольныя спыніць вызваленне чалавека і прагрэс. Мы ўсё роўна пераможам!»

Салігорскія шахцёры трымалі страйк 44 дні, у Мінску да стачкі далучыліся 98 прадпрыемстваў. Успамінаем, як баставалі беларусы
Забастоўкі рабочых былі нячастай з’явай як у Савецкай Беларусі, так і ў лукашэнкаўскай. Масавыя страйкі з палітычнымі патрабаваннямі нечакана зноў сталі актуальнай тэмай у жніўні 2020 года, калі рабочыя буйных прадпрыемстваў выступілі супраць гвалту з боку сілавікоў і за новыя выбары.
Згадалі для вас гісторыю асноўных забастовак у Беларусі.
Чытайце па спасылцы
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

У Оршы мужчына краў агароджы з могілак і здаваў у металалом
З вясны ў Оршы сталі знікаць металічныя агароджы на могілках. Аршанская міліцыя затрымала падазраванага ў серыі крадзяжоў. Мяркуецца, што 39-гадовы мясцовы жыхар скраў як мінімум сем агароджаў з месцаў пахавання. Пасля ён іх разбіраў і здаваў у металалом.
Супраць аршанца завялі крымінальную справу. Правяраецца датычнасць да іншых злачынстваў.