Студэнт прадставіўся міліцыянерам і шантажаваў падлетка
21-гадовы студэнт з Мінска хацеў набыць электронную цыгарэту праз інтэрнэт. Пабачыў, што прыладу прадае непаўналетні, пакупнік прадставіўся міліцыянерам, адабраў вэйп і пачаў пагражаць адказнасцю.
Перапісваючыся з іншага акаўнта ў сацсетцы, студэнт даведаўся, што падлетак быў сведкам па крымінальнай справе аб падпале. Пасля, з акаўнта «міліцыянера», пачаў шантажаваць непаўнагадовага працягам расследавання, калі не атрымае 1000 даляраў.
У выніку студэнта затрымалі. Заведзена крымінальная справа.
У сітуацыі прававога бязмежжа сталі часцей адбывацца сітуацыі, калі злачынцы прадстаўляюцца чыноўнікамі і міліцыянерамі. Раней у Шчучынскім раёне падлеткі-«міліцыянеры» абрабавалі мінака, а на Ушаччыне «чыноўнік» сказаў бабулі, што хутка будзе побач ехаць Лукашэнка, і забраў у яе грошы.

Мільёнам амерыканцаў дазволілі цуда-тэрапію ад кавіду. Што пра яе вядома?
У барацьбе з кавідам прынята пачынаць з нашэння масак і вакцынацыі. Але для тых, хто ўжо мае кавід і рызыкуе атрымаць цяжкую ступень хваробы, ёсць сродак дапамогі — манакланальныя антыцелы і прэпараты з іх, найбольш вядомы з якіх — рэгенерон.
Што з сябе прадстаўляюць манакланальныя антыцелы і якая ў іх эфектыўнасць?
Чытайце па спасылцы

У Беларусі з’явіцца рэестр рэкламараспаўсюднікаў. Без уключэння ў яго нельга будзе здзяйсняць некаторыя віды рэкламы
Аляксандр Лукашэнка 2 лістапада падпісаў указ «Аб размяшчэнні (распаўсюдзе) рэкламы». Дакумент прадугледжвае стварэнне з 1 студзеня 2022 года дзяржаўнага рэестру распаўсюднікаў рэкламы. Фарміраваць і весці яго будзе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
З 1 лютага 2022 года размяшчэнне рэкламы кампаніямі, не ўключанымі у рэестр, забараняецца.
Папярэдне паведамляецца, што без уключэння ў рэестр рэкламараспаўсюднікі змогуць размяшчаць некаторыя віды рэкламы: напрыклад, вонкавую, рэкламу на транспарце і здзяйсняць іншую рэкламную дзейнасць, вызначаную Саветам Міністраў.

У Віцебску бабры згрызлі вербы, высаджаныя ў дзень народнага адзінства. Цяпер жывёл будуць шукаць
17 верасня ў Віцебску высадзілі алею з 100 вербаў. А праз месяц больш за 65 дрэваў аказаліся знішчаныя. Эколагі мяркуюць, што вербы згрызлі бабры, бо недалёка знайшлі нару.
Галоўны эколаг Віцебска Сяргей Лазука заявіў, што будзе звяртацца ў Мінпрыроды з просьбай вылавіць баброў-злачынцаў, каб перасяліць іх з цэнтра Віцебска падалей ад горада.

У Лідзе васьмігадовы хлопчык з’еў селядзец і трапіў у рэанімацыю
Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь-4».
Дзіця з'ела марынаваны ў хатніх умовах селядзец. З батулізмам хлопчыка шпіталізавалі ў рэанімацыю Гродзенскай дзіцячай бальніцы. Амаль чатыры тыдні ён знаходзіўся на лячэнні, яму давялося ўводзіць спецыяльную сыроватку. Цяпер ягонаму жыццю нічога не пагражае.

«Тых, хто не хаваў сваіх поглядаў, часта вадзілі да псіхолагаў». Беларусы расказалі, як служылася ў войску пасля выбараў
Служба ў войску Івана ды Мацвея прыйшлася якраз на выбарчы і поствыбарчы перыяды. Хлопцы расказваюць, што ў гэты час узмацнілася «ідэалагічнае выхаванне». Часам прыёмы былі досыць нечаканымі.
📍«Я асабіста сказаў, што на ўсе палітычныя пытанні я адказваць не буду. І мне адказалі, што, значыць, я хадзіў на пратэсты».
📍«Калі выйшаў фільм пра здрадніка ў спецслужбах, яго месяц круцілі ў нас па тэлевізары. Прычым гучнасць не ніжэйшая за палову».
📍«Потым выйшаў фільм “Забіць прэзідэнта“. Мы таксама яго глядзелі. Адмовіцца не маглі: загад ёсць загад. Прытым адцягвацца альбо спаць таксама забаранялі».
📍«Перад галасаваннем нас збіралі на выступ даверанай асобы дзейнага прэзідэнта, ён прапаноўваў галасаваць за Лукашэнку. Абяцалі, што іншыя кандыдаты ў прэзідэнты таксама выступяць у нас, але гэтага так і не адбылося».
Увесь матэрыял чытайце па спасылцы

Наша Ніва
Google заблакаваў ютуб-канал Следчага камітэта «Акаўнт Google адключаны ў адпаведнасці з нашымі правіламі датычна абмежавання экспарту і прымянення санкцый і не можа быць адноўлены», — сказана ў паведамленні кампаніі, якое апублікаваў сам СК. Мяркуючы па…
Стала вядома, што былі заблакаваны Youtube-каналы ўсіх кампаній і арганізацый, якія трапілі пад амерыканскія санкцыі: і табачнай фабрыкі "Нёман", і "Нафтана", і "Дана Холдынгс", і "Белшыны", і "Беларуськалія", і абласных упраўленняў унутраных спраў.
Так цяпер выглядае іспанскі востраў Пальма ў Канарскім архіпелагу пад шчыльным слоем попелу ад вулкана Кумбрэ-В'еха.
Вывяржэнне на выспе пачалося 19 верасня, вулкан не суцішыўся да гэтага часу, апошні раз ён прачынаўся 50 год таму — у 1971-м.
Фота Emilio Morenatti.

Кіраўнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў пра немагчымасць выкарыстання сваіх каналаў для міжнароднага вышуку экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай у эфіры праграмы "Гэта іншае" на "Беларусь-1":
"Пасля вывучэння прадстаўленых намі матэрыялаў было прынята рашэнне спецыяльнай рабочай групай — структурным падраздзяленнем Генеральнага сакратарыята Інтэрпала аб немагчымасці выкарыстання каналаў Інтэрпала для вышуку дадзенай грамадзянкі".
Як Інтэрпал — арганізацыя, што спрыяе правасуддзю — стала дапамагаць таталітарным рэжымам

Польскія спецслужбы сцвярджаюць, што Ірак запускае эвакуацыйныя рэйсы з Беларусі
Пра гэта паведаміў міністр-каардынатар спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.
«Многія іракцы хочуць вярнуцца з Беларусі дадому. Прычынай стаў факт шматразовых няўдалых спробаў перайсці польскую мяжу і лагістычныя праблемы з размяшчэннем мігрантаў у Беларусі. Важнай прычынай з'яўляецца таксама паніжэнне тэмпературы ў краіне», — напісаў Жарын.
Раней Германія заяўляла, што дамовілася з Іракам аб спыненні палётаў мігрантаў з Ірака ў Беларусь. Праблему нелегальнай міграцыі абмяркоўвала кіраўніцтва ірацкага Курдыстана з амбасадарам Беларусі ў Іраку.

Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў аўторак, 2 лістапада. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:
Страйк Шродынгера? Як прайшоў першы дзень анансаванай забастоўкі і чаго чакаць далей
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды (праз VPN)
Белгідрамет перастаў атрымліваць звесткі ад брытанскай мадэлі прагназавання надвор’я UKMET. Што будзе з прагнозамі?
«Учорашняе затрыманне звязанае з даўнім вышукам». Адпусцілі затрыманага ў Расіі беларускага хакера Паўловіча
«Падселі на беларускую арахісавую пасту». Пара з Мінска аб’яднала фермераў і расказвае пра іх усім беларусам
Мільёнам амерыканцаў дазволілі цуда-тэрапію ад кавіду. Што пра яе вядома?
«Тых, хто не хаваў сваіх поглядаў, часта вадзілі да псіхолагаў». Беларусы расказалі, як служылася ў войску пасля выбараў
Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot