Наша Ніва
25.8K subscribers
63.7K photos
9.66K videos
2 files
49.6K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Памёр архітэктар «Камароўкі» і іншых вядомых будынкаў Вальмен Аладаў. Яму быў 91 год

Вальмен Аладаў стварыў і ўзначаліў беларускі дзяржаўны інстытут праектавання прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання «Белгіпраторг». Спецыялісты гэтага інстытута ў савецкі час здзейснілі рэвалюцыю ў сістэме заводскіх сталовых, распрацаваўшы і ўкараніўшы аўтаматызаваныя лініі раздачы страў, якія дазволілі ў некалькі разоў паскорыць абслугоўванне.

Гэта выключала чэргі, а сістэма безнаяўных разлікаў спрашчала аплату. Пілотны праект апрабавалі на МАЗе. Потым па такім прынцыпе працавалі 3 тысячы сталовых па ўсім СССР.

Менавіта з падачы Аладава ў 1976-м у Мінску з'явіўся першы ў БССР універсам «Фрунзенскі», які працаваў па прынцыпе самаабслугоўвання.

Іншыя вядомыя яго працы — Камароўскі рынак, спартыўны комплекс «Раўбічы», універсамы «Серабранка», «Цэнтральны», ансамбль жылых дамоў на рагу Незалежнасці — Казлова з крамай «Акіян» у Мінску.
Міністэрства аховы здароўя з «рэзервовага фонду прэзідэнта» выдзеляць 140 млн рублёў. Шмат гэта ці не?

Лукашэнка выдзеліў Мінздароўя 140 млн рублёў з «рэзервовага фонду прэзідэнта». Сродкі накіруюць на набыццё вакцын, а таксама лекаў.

БелТА запэўнівае, што гэта мае ці не лёсавызначальнае значэнне для беларускай медыцыны. Між тым, гэтыя грошы выглядаюць нязначнай сумай у параўнанні з сённяшнімі патрэбамі беларускай медыцыны.

У 2021 годзе з бюджэту на ахову здароўя выдзелена больш за Br7,6 млрд, або 5% ад ВУП, 6 мільярдаў ужо патрацілі. У кастрычніку Галоўчанка паведаміў, што грошай не хапае: «урад выкарыстоўвае ўсе даступныя фінансавыя інструменты для забеспячэння ўстойлівага функцыянавання галіны. Але, вядома, уздым захворвання змушае шукаць дадатковыя крыніцы для фінансавання».

Тады ж Галоўчанка паведаміў, што ўрад будзе звяртацца да Лукашэнкі з просьбай аб выдзяленні дадатковых сродкаў у памеры амаль Br250 млн, 140 з якіх — на закупку лекаў ды вакцын.

З заявы прэм’ера вынікае, што за першыя 9 месяцаў 2021 года ахове здароўя Беларусі патрабавалася блізу 650 млн рублёў штомесяц.
140 млн рублёў з так званага «рэзервовага фонду прэзідэнта» наўрад ці могуць цалкам вырашыць праблему беларускай медыцыны.

Як не ўтвараюць 140 млн рублёў дзірку і ў самім рэзервовым фондзе. У 2021 годзе туды планавалася адлічыць 613 мільёнаў рублёў. У 2020 годзе — 244 мільёны.

У адкрытым доступе няма інфармацыі аб крыніцах рэзервовага фонду. Згодна з Законам «Аб рэспубліканскім бюджэце», частка сродкаў паступае туды з бюджэту, а частка — гэта «дадатковыя даходы».
«Белсат» — экстрэмісцкае фарміраванне. Што гэта значыць для іх аўдыторыі?

Экстрэмісты пачалі расці ў Беларусі як грыбы па восені пасля змен у заканадаўстве, набыўшых моц гэтым летам. Згодна з імі, быў пашыраны сам панятак экстрэмізму, канчаткова размыліся межы паміж яго гвалтоўнымі рысамі і непажаданай для ўладаў праявай грамадзянскай пазіцыі.

У новым законе прапісаны і панятак экстрэмісцкага фарміравання. Адказнасць прадугледжаная не толькі за стварэнне і кіраўніцтва, але і за членства. Сёння ў Беларусі стала на адно такое фарміраванне больш: МУС прызнала такім інтэрнэт-рэсурсы «Белсат».

Папрасілі юрыстаў патлумачыць, што гэта значыць для аўдыторыі тэлеканала.

«Адказнасць за членства ў экстрэмісцкім фарміраванні прадугледжаная толькі тады, калі была мэта здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці. Калі ад чалавека няма актыўных дзеянняў, ніяк не парушаецца цяперашні правапарадак, то за падпіскі самі па сабе нельга пераследаваць у крымінальным парадку».

Чытайце цалкам па спасылцы
⚡️Самалёт беларускай авіякампаніі «Гродна», які ляцеў з Якуцка ў Іркуцк, пацярпеў крушэнне

Загінулі як мінімум двое. Застаецца невядомым лёс яшчэ шасці чалавек.

Паведамляецца, што самалёт рухнуў каля вёскі Піваварыха пры заходзе на пасадку. На месцы працуюць ратавальнікі.
Наша Ніва
⚡️Самалёт беларускай авіякампаніі «Гродна», які ляцеў з Якуцка ў Іркуцк, пацярпеў крушэнне Загінулі як мінімум двое. Застаецца невядомым лёс яшчэ шасці чалавек. Паведамляецца, што самалёт рухнуў каля вёскі Піваварыха пры заходзе на пасадку. На месцы працуюць…
Інтэрфакс паведамляе, што 5 чалавек выжылі пры крушэнні беларускага самалёта ў Іркуцку.

У той жа час ТАСС піша, што ў салоне былі толькі два пілоты, якія загінулі. Пасажыраў у самалёце не было.

На фота — як самалёт выглядаў да катастрофы.
Замовілі экскурсію, каб затрымаць. Экскурсаводку арыштавалі на 15 сутак за «непадпарадкаванне»

Раніцай 2 лістапада на плошчы Свабоды затрымалі гіда Аксану Манкевіч. Сёння яе судзілі нібыта за непадпарадкаванне, піша @viasna96.

Манкевіч на судзе распавяла, што на выходных патэлефанаваў малады чалавек, прадставіўся Аляксеем і замовіў экскурсію. Яны дамовіліся сустрэцца на плошчы Свабоды.

Калі Аксана прыйшла ў прызначаныя месца і час, то падышоў малады чалавек, паказаў пасведчанне і аказалася, што гэта і быў той Аляксей.

З міліцыянерам яны пайшлі ў будынак ГУБАЗіК, там ад яе патрабавалі пароль на тэлефоне. Пасля таго, як атрымалася трапіць у змесціва тэлефона, нічога патрэбнага там не выявілі. Дзяўчыне прапанавалі запісаць пакаяльнае відэа, але яна адмовілася.

Пасля гэтага супрацоўнікі паехалі да Аксаны дадому і правялі ператрус.

На судзе ў якасці сведкі быў дапытаны міліцыянт Аляксандровіч. На судзе ён блытаўся у паказаннях.

У выніку суддзя Шабуня арыштавала Аксану на 15 сутак.
Наша Ніва
Ратавальнікі знайшлі пяць целаў на месцы катастрофы беларускага самалёта ў Іркуцку.
На борце самалёта Ан-12 дакладна знаходзіліся грамадзяне Беларусі. Пра гэта паведаміла МЗС Беларусі.
З’явіліся імёны загінулых у катастрофе беларускага самалёта ў Іркуцку

З сямі чалавек трое — грамадзяне Беларусі.

Вядома, што самалёт вёз тавары народнага спажывання ў чукоцкі аэрапорт Кепервеем. Стартаваў лайнер у Беларусі і туды ж павінен быў вярнуцца.

Інфармацыя @breakingmash.
Наша Ніва
З’явіліся імёны загінулых у катастрофе беларускага самалёта ў Іркуцку З сямі чалавек трое — грамадзяне Беларусі. Вядома, што самалёт вёз тавары народнага спажывання ў чукоцкі аэрапорт Кепервеем. Стартаваў лайнер у Беларусі і туды ж павінен быў вярнуцца.…
Што вядома пра інжынера Максіма Карпука, які загінуў у Іркуцку?

Яму было ўсяго толькі 26 гадоў.

Хлопец родам з аграгарадка Дзярэчын, што ў Зельвенскім раёне. Скончыў там школу, пасля адвучыўся ў Мінскім вышэйшым авіяцыйным каледжы, пасля — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.
Мінскі дэвелапер абвясціў пра дэфолт па аблігацыях. Сярод удзельнікаў кампаніі — Дзмітрый Баскаў

Мінфін абвясціў аб невыкананні абавязацельстваў па аблігацыях буйнога мінскага дэвелапера «Байкал». Кампанія, якая раней размяшчала на продаж каштоўныя паперы на 500 тысяч даляраў, не можа выканаць свае абавязацельствы перад пакупнікамі.

Як паведамляе Мінфін, сярод удзельнікаў гэтай кампаніі значыцца поўны цёзка Дзмітрыя Баскава, які ў верасні стаў сенатарам. 

Што яшчэ вядома?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Абсурд па-беларуску: з дзвярэй аптэкі ва Уруччы здзіраюць абвестку аб масачным рэжыме

Як стала вядома, сёння па гандлёвых кропках прайшлі праверкі, каб у іх не было патрабаванняў аб выкананні масачнага рэжыму.

«Так, распараджэнне адміністрацыі прыйшло». У Мінску масава здымаюць аб'явы пра масачны рэжым

У грамадскім транспарце забаранілі слова «маскі»? Цяпер дыктар кажа мудрагелістае «сродкі абароны органаў дыхання»
«У мэтах эканоміі самалёты абслугоўвалі самі». Што вядома пра авіякампанію «Гродна», чый самалёт разбіўся ў Расіі?

Грузавы самалёт Ан-12 беларускай авіякампаніі разбіўся сёння пад Іркуцкам. На борце было сямёра членаў экіпажа, трое з іх — беларусы. Прадстаўнікі авіякампаніі пакуль адмаўляюцца ад каментароў.

Што гэта за авіякампанія і што пра яе вядома?
СААЗ адобрыла яшчэ адну вакцыну ад каранавіруса

Індыйскую вакцыну Covaxin дазволілі выкарыстоўваць у надзвычайных сітуацыях. Пра гэта арганізацыя паведаміла ў твітары.

Па дадзеных СААЗ, эфектыўнасць Covaxin — 78%. Такі паказчык дасягаецца праз 14 або больш дзён пасля ўвядзення другога кампанента прэпарату. Вакцыну рэкамендавалі для краін «з нізкім і сярэднім узроўнем даходу з-за нескладаных патрабаванняў захоўвання».

Гэта сёмы прэпарат ад Covid-19, які атрымаў адабрэнне СААЗ. Да гэтага арганізацыя дазволіла прымяненне вакцын ад кампаній Pfizer і BioNTech, Johnson & Johnson, Modernа, два варыянты вакцыны ад AstraZeneca і прэпараты ад кітайскіх вытворцаў Sinopharm і Sinovac.
Наша Ніва
«У мэтах эканоміі самалёты абслугоўвалі самі». Што вядома пра авіякампанію «Гродна», чый самалёт разбіўся ў Расіі? Грузавы самалёт Ан-12 беларускай авіякампаніі разбіўся сёння пад Іркуцкам. На борце было сямёра членаў экіпажа, трое з іх — беларусы. Прадстаўнікі…
У Беларусі прыпыняць камерцыйную эксплуатацыю самалётаў Ан-12 да вынікаў расследавання катастрофы пад Іркуцкам

Такое рашэнне прыняў дэпартамент па авіяцыі Мінтранса Беларусі. Расследаваннем абставінаў падзення самалёта авіякампаніі «Гродна» будзе займацца спецыяльная камісія.
Улады Узбекістана абмежавалі доступ да Facebook, Telegram, «Аднакласнікаў», Instagram і YouTube

Дзяржаўная інспекцыя па кантролі ў сферы інфарматызацыі і тэлекамунікацый Узбекістана заявіла, што сацсеткі парушылі правілы апрацоўкі персанальных дадзеных, адмовіўшыся захоўваць іх унутры краіны, а таксама ігнаруючы запыты ўладаў.

Раней ва Узбекістане заблакавалі TikTok, «УКантакце», Twitter, WeChat.
Кантралёр «Мінсктранса» атрымала тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады па артыкуле аб злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

За што? Паводле абвінавачвання, кантралёр са студзеня па чэрвень 2020 года лавіла безбілетнікаў і выпісвала штрафы на іншых людзей, якія раней прыцягваліся за безбілетны праезд і чые пашпартныя звесткі ў яе былі.

Такім чынам жанчына хацела атрымліваць прэміі за штрафы, якія паступілі ў бюджэт. Агульная шкода тром пацярпелым і «Мінсктрансу» была ацэненая ў 751 рубель.
Турэцкія ўлады завялі справу супраць 30 чалавек пасля серыі твітаў, у якіх паведамлялася, што прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган памёр.

Спецслужбы ідэнтыфікавалі 30 аўтараў падобных публікацый у Twitter і прад'явілі ім абвінавачванні ў дэзынфармацыі, маніпуляцыях і абразе прэзідэнта.

Пасты пра магчымую смерць турэцкага лідара распаўсюдзіліся на фоне чутак аб пагаршэнні здароўя 67-гадовага Эрдагана.

Імкнучыся развеяць чуткі пра здароўе прэзідэнта Турцыі, яго памочнікі размясцілі сёння ў твітары відэаролікі, на якіх ён энергічна крочыць пасля пералёту са Стамбула ў Анкару.
Бацька загінулага авіяінжынера: Гэта быў першы палёт сына

@nashaniva пагаварыла з бацькам Максіма Карпука, інжынера авіякампаніі «Гродна». Яго імя — у спісе загінулых у авіякатастрофе самалёта АН-12 пад Іркуцкам.

Што расказаў мужчына — чытайце па спасылцы.