Наша Ніва
26.3K subscribers
62.5K photos
9.54K videos
2 files
48.3K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Вакцынацыя дзяцей ад кавіду: адказы на асноўныя пытанні

Вывучылі досвед замежных краін па вакцынацыі дзяцей і падлеткаў ад каранавіруса. Пра якія рызыкі кажуць вытворцы прэпаратаў, ці сапраўды прышчэпка ад кавіду патрэбная дзецям не менш, чым дарослым?

Адказы чытайце па спасылцы.
Наша Ніва
Улады Узбекістана абмежавалі доступ да Facebook, Telegram, «Аднакласнікаў», Instagram і YouTube Дзяржаўная інспекцыя па кантролі ў сферы інфарматызацыі і тэлекамунікацый Узбекістана заявіла, што сацсеткі парушылі правілы апрацоўкі персанальных дадзеных, адмовіўшыся…
Блакіроўка сацсетак ва Узбекістане атрымала нечаканы паварот: пра абмежаванне даведаўся нядаўна пераабраны прэзідэнт Шаўкат Мірзіёеў і загадаў адмяніць рашэнне Інспекцыі па наглядзе ў сферы інфармацыі і тэлекамунікацый, а кіраўнік інспекцыі Галібшэр Зіяеў тут жа быў звольнены з пасады.
Рынкавы кошт EPAM за год вырас на 80% — кампанію ацэньваюць у $33 мільярды

Такія звесткі апублікаваў часопіс Fortune, які склаў новы рэйтынг «100 самых хуткарослых кампаній свету».

У аналагічным рэйтынгу 2020 года кошт EPAM складаў крыху больш за 18 мільярдаў даляраў (на канец верасня). Такім чынам, за год рынкавы кошт EPAM вырас амаль на 15 мільярдаў даляраў, або на 81%.

Уся карціна дня — на nashaniva.com (з Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.
Вашай увазе рэдакцыйныя матэрыялы @nashaniva, якія выйшлі ў сераду, 3 лістапада. Некаторыя вы маглі абмінуць увагай:

Электрамеханік, які абажае пячы булачкі. Даведаліся, хто хаваецца пад касцюмам Метровіча

Салігорскія шахцёры трымалі страйк 44 дні, у Мінску да стачкі далучыліся 98 прадпрыемстваў. Успамінаем, як баставалі беларусы

Міністэрства аховы здароўя з «рэзервовага фонду прэзідэнта» выдзеляць 140 млн рублёў. Шмат гэта ці не?

«Белсат» — экстрэмісцкае фарміраванне. Што гэта значыць для іх аўдыторыі?

«У мэтах эканоміі самалёты абслугоўвалі самі». Што вядома пра авіякампанію «Гродна», чый самалёт разбіўся ў Расіі?

Бацька загінулага авіяінжынера: Гэта быў першы палёт сына

Вакцынацыя дзяцей ад кавіду: адказы на асноўныя пытанні

Уся карціна дня — на nashaniva.com (З Беларусі — праз VPN). Што гэта і як усталяваць, чытайце тут.

Звязацца з рэдакцыяй і падзяліцца інфармацыяй можна праз @nasa_niva_bot
Паглядзіце, які транспартны сродак сабраў для ўнукаў пенсіянер з Клімавіцкага раёна

Пра вясковага майстра піша «Родная ніва».

Васіль Чарноў з Кісялёвай Буды ўзяў каляску ад матацыкла «ІЖ», паставіў яе на тры колы і да гэтай канструкцыі прыладзіў матор ад бензапілы. Такі агрэгат пенсіянер сабраў для чатырох унукаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У інтэрнэце рагочуць з чарговага відэа, на якім косяць апалае лісце. У ЖКГ растлумачылі, чаму яны так робяць

У кастрычніку ўсё пачалося з Віцебска, пасля сітуацыя паўтарылася ў Слуцку і Барысаве. Млын.by звярнуўся ў Барысаўскую ЖКГ, аказалася, што трымерамі косяць не лісце, а траву.

— Касцы не вінаватыя, што лісце не паспелі прыбраць. А свае абавязкі яны павінны выканаць, бо атрымалі заданне з пэўным аб'ёмам працы, якую трэба зрабіць. Нам не прывыкаць да такога кшталту іроніі. Летась касцы таксама атрымалі заданне скасіць траву, але нечакана выпаў снег. Тады ў інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што яны снег косяць, — адказаў начальнік цэха Андрэй Казлоў.

Ён дадае, што прыбіраць лісце павінна ЖЭУ. Там карэспандэнтам сказалі, што ўборка лісця ажыццяўляецца два разы на тыдзень па графіку. Выданне робіць выснову, што арганізацыі не ўзгаднілі чаргу ўборкі лісця і пакосу травы.

Застаецца незразумелым, навошта разам з травой касіць апалае лісце, а тым больш снег.
«Чакаем» — гэта слова-сігнал для сваіх, амаль як «Жыве Беларусь!». Гутарым з палітвязнем Антонам Бяленскім

Малады прадпрымальнік быў валанцёрам штаба Бабарыкі. Але ўжо 10 жніўня 2020 года хлопца затрымалі на вачах яго дзяўчыны. 7 месяцаў Антон правёў у СІЗА, пасля быў асуджаны на год і 6 месяцаў «хіміі» — з пераразлікам дзён, у папраўчай установе ён прабыў з 12 ліпеня па 29 кастрычніка 2021 года.

Палітвязень расказаў «Нашай Ніве» пра свае шкадаванні, «хімію», планы і жыццё «з пачуццём небяспекі».

▫️«У супрацоўнікаў органаў нібыта нейкая метадычка: ты што, не ведаў, што будзе? Табе што, кепска было? Галадаеш? А ты сам бачыў, што ў калгасах праблемы?»
▫️«Сёння ўражанне, што людзі пачынаюць проста шукаць спосабы жыць у новай рэальнасці. Гэта як з кавідам. Глабальная перамена — што затухае і знікае ініцыятыва».
▫️«Калі падарожнічаеш па свеце, то бачыш, што паўсюль усё мяняецца, і перамены могуць быць да лепшага. Тая ж Украіна, хто б што ні казаў, там горш не стала»

Цалкам чытайце па спасылцы
Улады заблакавалі сайт арганізацыі «Экадом», чыю ліквідацыю прызналі незаконнай на міжнародным узроўні

Мінінфарм паведаміў «Экадому» аб тым, што вырашыў абмежаваць доступ да сайта.

Улады пазбавілі экалагічную арганізацыю рэгістрацыі ў жніўні. Але кастрычніку ліквідацыю прызналі незаконнай на міжнародным узроўні. Уладам далі час да 1 снежня на аднаўленне рэгістрацыі «Экадома» — іначай Беларусь чакаюць абмежаванні.
Беларусь плануе атрымаць яшчэ 1,75 млн доз вакцын ад каранавіруса

Беларусь разлічвае купіць каля 1 млн доз замежнай вакцыны і 250 тысяч доз расійскай. Яшчэ 500 тысяч плануюць атрымаць у межах бязвыплатнай дапамогі. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Мінздароўя.

Вакцыны плануюць закупіць з грошай, выдзеленых Лукашэнкам з «рэзервовага фонду прэзідэнта».

Пад «замежнай» вакцынай хутчэй за ўсё маецца на ўвазе кітайская VeroCell. Раней Лукашэнка выказаўся катэгарычна супраць закупкі ў Беларусь заходніх прэпаратаў, маўляў, тыя, хто атрымаюць такую вакцыну, змогуць паехаць на Захад «атрымліваць інструкцыі». У той жа час Святлана Ціханоўская заяўляла, што Еўрасаюз гатовы дапамагчы Беларусі з вакцынамі.
У крамах з'явіўся каляндар-слоўнік на кожны дзень «Лёгкая мова» на 2022 год

На 365 адрыўных лістках календара — штодзень новае беларускае слова, яго пераклад і малюнак.

У камплекце — скрынка-ўпакоўка, падстаўка і два магніцікі для прымацавання на халадзільніку асобных старонак. Каляндар выйшаў у мінскім выдавецтве «Данарыт».
У Дуброўне прызналі экстрэміцскай старонку пад назвай «Таракашка Ус» у Аднакласніках

Судоваму пасяджэнню прысвяцілі артыкул у раёнцы. У ім паведамляецца, што экспертыза засведчыла ў кантэнце агульнадаступнай старонкі ў Аднакласніках прыкметы экстрэмісцкай дзейнасці. Суд задаволіў заяву пракурора і прызнаў старонку экстрэмісцкай. Яе назва ў артыкуле не называецца.

Мяркуючы, па спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, гэта быў профіль пад назвай «Таракашка Ус». Цяпер ён называецца па іншаму і з’яўляецца закрытым.
Сяргей Румас з жонкай удзельнічаў у цырымоніі ўручэння прэміі ў Мінску

У Мінску прайшла Forbes Woman Awards Belarus 30 — 28 кастрычніка 30 паспяховым беларускам уручылі прэмію. Сярод пераможцаў аказалася і Жанна Румас — жонка экс-прэм’ера Сяргея Румаса. У сацсетках з’явілася іх агульнае фота з цырымоніі.

Румас цяпер працуе ў Расіі ў «Рассельгасбанку». Да таго да былога экс-прэм’ера былі пытанні па лініі органаў, якія ён старанна адмаўляў на публіцы. У той час ён з'ехаў за мяжу: быў у Лондане і Кіеве. Але ўжо паўгады як Румас свабодна прыязджае ў Беларусь.
Прафесійныя якасці і вопыт? — Не, не чулі. Галоўны ідэолаг Мінска Вольга Чамаданава растлумачыла, што галоўнае пры прыёме на працу на дзяржпрадпрыемстве

— Мы не можем допустить на наши предприятия людей, которые не уважают нашего президента и существующую символику, — сказала Чамаданава.

Варта адзначыць, што 39-ы артыкул Канстытуцыі гарантуе роўны доступ да любых пасад у дзяржаўных органах любым грамадзянам у адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і прафесійнай падрыхтоўкай.
Карагоды каля Палаца спорту і сон каля вогнішча. Паглядзелі, што мігранты посцяць з Беларусі

Мігранты, якія з канца вясны масава прыбываюць у Беларусь, выкладваюць у сацсетках свае прыгоды — яны спяць у беларускіх лясах і танчаць каля гандлёва-забаўляльных цэнтраў.

«Наша Ніва» паглядзела, што публікуюць мігранты.

Глядзіце па спасылцы
У тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя, што жаночая камера на Акрэсціна, дзе знаходзіцца журналістка Ірына Слаўнікава, абвясціла галадоўку. Прычынай называюцца невыносныя ўмовы: жанчынам не аддаюць перадачы і нібыта нават забралі лекі і зубныя шчоткі.

@nashaniva звязалася з бацькамі Ірыны Слаўнікавай. Маці кажа, што пра галадоўку ў камеры інфармацыі ў яе няма. Але перадачы Ірына сапраўды не атрымлівала, бо іх проста не бяруць — спасылаюцца на каранцін. Па той жа прычыне, да журналісткі не можа трапіць і адвакат.

Але мама Ірыны ўсё роўна збіраецца ехаць на Акрэсціна з перадачай, спадзеючыся, што возьмуць хаця б сродкі гігіены. «Паспрабаваць трэба», — уздыхае жанчына.

Журналістку Ірыну Слаўнікаву затрымалі разам з мужам пасля вяртання з адпачынку непасрэдна ў мінскім аэрапорце. Абаіх асудзілі на 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Крыніцы: «Газпрам трансгаз Беларусь» канчаткова прайграў сербам суд на $30 мільёнаў

Амбіцыйная будоўля «Газпрам-Цэнтра» на месцы аўтавакзала «Маскоўскі» павінна была складацца з некалькіх немалых будынкаў, якія планавалася забяспечваць энергіяй з уласнага энергацэнтра. Яго павінна была ўзвесці сербская кампанія «Энергапраект Апрэма». Сума кантракта складала $50 мільёнаў. 

Сербы частку работ правялі, але потым «Газпрам трансгаз Беларусь» аднабакова разарваў кантракт і адмяніў авансавыя плацяжы. 

Кампанія пайшла ў Стакгольмскі суд. Нядаўна было прынята канчатковае рашэнне.

Чытайце па спасылцы
За адміністраванне канала «Белыя халаты» просяць пакараць чатырма гадамі калоніі

Такое пакаранне пракурор запрасіў для палітзняволенага Уладзіслава Марціновіча. Яго абвінавачваюць у закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь шляхам адміністравання тэлеграм-канала «Белыя халаты», піша @viasna96.

10 лістапада Уладзіслаў выступіць з апошнім словам. Палітвязень знаходзіцца ў СІЗА ужо амаль год.