Новы свет 🌞
713 subscribers
619 photos
10 videos
2 files
509 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Пані_Полька

Абарона Пулена

Знішча волю на чорных крыжах,
Мы стаім у смярдзючым полі.
Абаронцы хрыстовы прынеслі жах -
Я сваю адкладаю зброю.

Любоў укрыжаваная на мячы!
Хай растопіцца Нёман крывёю,
Каб змог нас ад ворага зберагчы,
Крыжаносцаў накрыўшы вадою.

Баранілі мы Пулен, а гэта зіма
Кульгавіла ля парога.
Здаецца, лямантавала зямля
Ад пакут, ад захопу такога.

Якая падзяка ў гэтай вайне,
Акрамя агульнага болю?
Я дрыжу на варожых могілках... Мне
Жудасна ў гэтым золю.

Катапульты, тараны... Шанцу няма,
Нам жрацы навяваюць трывогі.
Хай лепш сёння згарыць уся краіна мая,
Не зваліўшысь у варожыя ногі!

І Маргер падпаліў усіх ваяр, хто жывы,
Усіх рассёк, хто з ім трапіў у аблогу.
Замак Пулен мёртвы стаяў назаўжды,
Непакорлівы іншаму богу.

──────≪✷≫──────

Творчы канал аўтаркі
#верш
#Пані_Полька

Бітва на Нямізе

Гэта стагоддзе прапахлася зброяй.
Знішчылі Менск Яраслава сыны.
Паланілі мянян, пазбаўлялі іх волі,
Ад злоснікаў княства Усяслаў бараніў.

Пляма на лбе яго, быццам бы зорка,
Слынны заступнік ён нашых людзей.
Ізяслаў, Брачыслаў - яго мужныя продкі,
Ён нам вядомы стаў як Чарадзей.

Нашчадкі мудрага Яраслава,
Ды лютая кроў Рагвалодава!
Будзе героям вядомасць і слава,
Усім, хто загіне ў гэтага горада.

Будзе жывым шанаванне, падзяка,
Будуць шчыты і мячы ад ворага.
Будзе гарэзнічаць кожны з дзяцятак,
Будуць вам хусткі, расшытыя золатам.

Шчыльна лягла на снежнай Нямізе
Ростань з брудных галоў ваяраў,
Абаронцы Полацку гінуць ўнізе
Пад мячамі дужых сыноў Яраслава

Да Полацка строгія крылы валькірый,
Яраславічы першыя ў бітве складанай.
Адступіў, хто жывы быў, ды наогул закрылі
Чарадзея ў вязніцу гнюсным падманам.

Знявечаны твар у кожнай вайны,
Ды цела смярдзіць злавеснай крывёю.
Страшэнныя, жорсткія былі баі,
Латы забіліся свежай зямлёю.

Павага і слава ўсім полацкім воям!
І ворагам ўсім, хто ў баю быў сумленны.
Кожны горад краіны я клічу героям,
Ды людзей нашых цнатлівых і надзейных.

──────≪✷≫──────
Творчы канал аўтаркі