Новы свет 🌞
717 subscribers
619 photos
10 videos
2 files
509 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#Менск_Пасажырскі

л(е/ё)с

людзі вялікага лесу,
людзі маленькага краю,
вы дагэтуль кленчыце перад Вялесам
і перад кожным ратаем.

ваша прамацер — ваўчыца,
найдзівосьнейшая з усіх,
пакінула вам дзьве Меккі —
Вільню і Ваўкавыск.

шчасныя вы, паганцы!
у вас адзін запавет навекі —
гэта кружыцца ў танцах
і паварочваць рэкі.
месяц — у вас на скронях,
сонца — на вашых павейках,
вы зьзяеце насуперак сьцюжы,
бо вы — калядныя зоры.
вашу свабоду ніхто не задушыць,
бо вы, людзі, вы — душы
ўсіх пералётных птушак.
і толькі ветах высокі
песьні вашыя чуе.

чую часам і я:
мне дагэтуль мрояцца вашыя сьпевы.
і кожны з вас для мяне — празорца,
а пуцяводная зорка — Венера,
пачынальніца вашага роду,
і я ніколі ня стану адным з вашых сузор'яў,
як бы я не хацела.

людзі вялікага лёсу,
людзі маленькай краіны,
я веру ў вас,
бо я бачыла вашыя сьлёзы.

• • •
Telegram
• • •