Новы свет 🌞
717 subscribers
619 photos
10 videos
2 files
509 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#Adčajny_Mrojnik

Вясна

Вясна прыйдзе!
Прыроды збаўца
Жыццё адродзе ў мітусне!
Вясна прыйдзе!
Святла праменне
Знову на небе узыйдзе!

Вясна, будзіла ты народы,
Якіх чакаў смяротны сон.
Здавалась: больш няма надзеі,
Але знішчаўся іхні скон!

Вясна, жаданейшая мроя
Усіх людзей, што ждуць святла.
Вясна, ты адраджэння зброя
Для тых,
Ў каго надзея йшчэ жыва.

• • •
Telegram
• • •
#Алесь_Гулевіч
#верш
#гісторыя

Мы біліся на Нямізе,
Па пояс у рыхлым снезе,
Каб вы там, у нізе,
Паснедалі ў час пры абедзе.

Мы біліся подле Воршы,
На беразе вечнае рэчкі,
Каб вам не было горшэ,
Каб вырашыць вечныя спрэчкі.

Змагаліся за паветы,
За кожна мястэчка ды вёску.
Студэнты з універсітэта,
Сяляне з вілкамі проста.

Нас вешалі ды стралялі,
Бурылі крыжы ля дарогі,
Паганілі душы краю,
Аб сцяг выціралі ногі.

Нам хлусілі доўга і ўпарта,
Зняважліва не заўважалі,
Нам пхалі дранае Марта.
Феміда, ды дзе твае шалі!?

https://t.me/aleshulevic
#верш
#госць
#ананімна

Штосьці не тое

Нешта не так. Штосьці не тое.
Быццам гэта не маё цела,
Ды і не мой голас увогуле.
Ты кажаш, я тут нарадзілася,
А я не магу табе верыць.
Як у гэтым маленькім свеце
Можа існаваць маё вялікае сэрца,
Якое не ведае меры?

Гэта не так. Гэта не праўда.
Я бачыла, як лётаюць цмокі
Высока ў небе, над правадамі.
Я слухала, як пяе зорачка,
Што запалілася першаю
На цёмна-блакітным небе,
І як у халоднай пячоры эха
На мае словы адказвае вершамі.

Дык адкажы на маё пытанне:
Як мне жыць з гэтым болем,
З ведамі, што нешта няправільна?
Ці можа мая душа, загартаваная
Полымям фенікса,
Існаваць сярод шэрых будынкаў
І млявых, мяркотных людзей,
Якім у свабоду не верыцца?

Як жыць з пачуццём, што яна загінае
Пад цяжарам уласных грахоў
І чужых недарэчных правілаў?
Быццам клічуць яе не так,
І яна назаўсёды зняволена
Ва ўспамінах папярэдняга жыцця?
Не, гэта дакладна не маё цела,
Ды і не мой свет увогуле.
#верш
#госць
#Шрэбра_Іслачы

* * *

Каму Буда
Каму Будны
Каму Пятрок
Каму Петрарка
Кропка
#vierš #верш
#Nichto_Absalutna

Zamhlonym zołkim dośvitkam

Zamhlonym zołkim dośvitkam
Imhła imžyć pahorkami
Imhła lažyć pad dachami
Biazdonnaja,
Biaskarnaja,
Biazdolnaja...

Pad chmarami
Tanel pierapłyvaje padpavierchny,
I chrabusnuŭšy skivicami dźvieraŭ,
Imčyć ciahnik da stancyjaŭ,
Imionami źniaviečnych:
Da prolyetarskikh, ploshchaw lyenina,
Minajučy biaściełyja, biaźmiežnyja
Niamihu, Michałova, Bahuševiča.

Na ŭźmiežku
Ŭ hulni nie hulajuć,
Z cacanak nia ciešacca.
Tut ściežki
Kazak i dzivos nie abiacajuć.
Što ŭžo kazaci pra tanel
I ŭ jim ciahnik, čarnilna-papiarovy.
Samotny kryk
Zdryžyć uv imhle apošniaha vahonu:
"Spadarstva, to zusim nie kancavaja
Tak hnali dy pryjechali ŭ tupik".
#малюнак #ТоЯ
Малюнак па мультфільму "Кот у ботах:апошняе жаданне" 🌟
Хуманізацыя😅
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Двудонка

Дзесьці ў лесе
Дзесьці ў гушчарах
Была царква
І быў манах
Цяпер жа зараз
На тым месцы
Чорнае возера і дрэвы
Што схілілісь
Нібы ў стоме
Быццам плачуць
Быццам стогнуць
Так там сумна і прыгожа
Што аж сэрца разрывае
А ўлетку ў тыя месцы
Чорны бусел залятае
Той манах маліўся моцна
Бо бяда над ім павісла
І пачуў яго "той Божа"
Чарнабогам ён завецца
Бо паганскія там месцы
Сілы цёмныя пануюць
Пад зямлёй жылі там духі
Духі тыя і прачнулісь
Праглынулі тую зе‘млю
І царкву, і з ёй манаха
Роўнязь водная там зараз
Нічаго не варухнецца
Але часам з той вадзіцы
Толькі бурбалка ўздымецца...
#Teona_Gotes #малюнак #госць

Намалявала Джынкс з Аркейну, вельмi моцна яна мне падабаецца)
#малюнак #birdcherry

гіфт для аднаго вельмі добрага чалавека 👀💗

тг канал ✧
#верш
#Хросная

Я чакаю свайго вогнішча
Каб уваскрэсла імгла зыкамі
Я чакаю свайго вогнішча
Ланцугі самаруч выкую.

Ланцугі самаруч выкую
Задыхацца хачу ў любасці
ланцугі самаруч выкую
назаву ланцугі мудрасцю

Я чакаю свайго вогнішча
Каб ісці па зямельцы босаю
Я чакаю свайго вогнішча
Вышываю касу росамі

Вышываю касу росамі
Уяўляючы росы шнарамі
Вышываю касу росамі
назаву тыя росы караю

Я чакаю свайго вогнішча
Каб уваскрэсла імгла зыкамі
Я чакаю свайго вогнішча
Ланцугі самаруч выкую.
#Алесь_Гулевіч
#верш

З нянавісцю да ўласнай нікчэмнасці,
З атрутай па венам пякучай,
Не варты ні праведнай вернасці,
Ні здрады бязмежна балючай.

Я прыкра гляджу на адбітасці,
У люстры пакутна абвіслыя,
У смерці прасілі літасці
Жыцці як яблыкі кіслыя.

Як цень ад былой славутасці,
З кропляй былой упартасці,
У путах нязграбнай скутасці
І рэштках смярдзючых вартасці.

Як сцяг, без чырвонай стужачкі,
Як поле, без вершніка белага,
Як ліст, без апошняй дужачкі,
Як крыж, без крыві ацалелага.

https://t.me/aleshulevic
#пераклад
#vertebra
#госць

Паважанае спадарства, каманда «VERTEBRA» пачала перакладаць серыял «Ганібал». Першая серыя ўжо даступна ў нашым тэлеграм-канале https://t.me/KVertebra

прыемнага прагляду 🔥
#проза
#госць
#Гілеўска

— Дзіцятко, мы збіраемо на адбудоўлю нашай царквы, — старая, жылістая далонь схапіла мяне за запясце, — Дапамажы, чым можаш, без царквы ж нельга, ты разумееш. Вось будзе ў цябе няшчасце, а яно абавязкова будзе, не дай Божа. А ён там, — палец з, нават не пазногцем, а з кіпцюром пачаў тыкаць кудысьці, дзе зараз пралятаў ваенны верталёт, — усё бачыць, табе ўсё вернецца. Ну, не пашкадуй, дзіцятко.

Працяг ←клік

• • •
Telegram
Instagram
• • •
#малюнак #Тоя
- Мы ідзем паляваць, не заляцайся на смяротных хлопцаў🙏

- Добра-добра

Пасля 1 келіха:
#ТоЯ #малюнак

Так - 👍
Не - 👎
#верш
#Nichto_Absalutna

На непэрспэктыўнае вёсцы

Бы зламаны падшыпнік трашчыць вараньнё,
Сухадрэвіну гойдае вецер.
Бэз, шыпшына, чаромха - сухое гальлё,
І сьляды за пахілаю клецьцю.

Завугольле разьбітых, зарослых дарог,
Што партал у паўнагучнае ўчора.
Перасохлы ставок лёг калюжай ля ног,
Ані скрыпне калёнка на рогу.

А вакол манахром. Толькі тло, толькі фон,
Толькі шолах зьдзічэлых гародаў.
І скрыгоча ў зубах, дробна крышыцца стогн
Скарчанелае ў сутаргах вёскі.