Новы свет 🌞
684 subscribers
644 photos
11 videos
2 files
536 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Шрэбра_Іслачы

28 сакавіка

Вясна, не жартуй!
Вясна, пашкадуй!
Туфлі ўчора надзеў,
Сёння сапагі нацягнуў.

Снег зноў пакідае зямлю ў хлусне...
Толькі казка тая на адзін вечар мне.
#малюнак
#госць
#PryhniečanajaLutaść

знайшла стары скетчбук, вось такія рэчы я рабіла год таму🗿
#музыка #госць #пава_рамонак

Усіх вітаю!
Калі вы сочыце за маімі сацсеткамі, то вы можаце заўважыць, што я штодзённа выкладваў па 1 адрыўку кожнага трэка. учора вы пачулі адрывак апошняга трэку альбома і першага трэку, які я для яго зрабіў.
Карацей я хачу сказаць, што мой новы альбом 💚ЗЯЛЁНЫ💚 выйдзе АПОЎНАЧЫ!!!
СЮРПРЫЗ!!!
Перадзамова ПАЧАЛАСЯ а ПАЕЗДКА Ў ВОЛЬНАСЦІ 💘
https://band.link/GDZzG
Дзякуй усім, хто падтрымліваў, слухаў і чакаў
(⁠ʘ⁠ᴗ⁠ʘ⁠✿⁠)
#малюнак #госць
#PryhniečanajaLutaść

крыху гамлетаўскі скетч чакае калі яго расфарбуюць.

але ці дачакаецца, вось у чым пытанне
Новы свет 🌞
Ахвяраванне
Цяпер вы маеце магчымасць падтрымаць развіццё праекта грашыма!

Сродкі будуць скіраваны на:
• рэкламу ў буйных суполках 📶
• конкурсы і імпрэзы для гледачоў і творцаў 🏆
• каву для адміністрацыі
• іншыя дзеянні па развіццю праекта
#ADM #рэк

«Кавалачак жыцця» — канал, які падкажа, што паглядзець увечары. Рэцэнзіі на навінкі кіно і серыялаў на роднай мове.

@kavalachak
#пава_рамонак
#музыка
#госць

Ну што, цяпер пачалося ваша падарожжа па бясконцым зялёным лузе🥹
пасля пераносу і пацеры веры, мой альбом 💚 ЗЯЛЁНЫ 💚 вітае вас!

лв🌿🍐🌳 з вас разброс прома, пакуль я буду спаць салодкім сном 🥹
https://band.link/zialony
#верш
#Максім_Крывіч

”Паляванне карасікаў на цмока па-над шпаркай ракою падчас дзённай ночы Беласпіннага аленя”

Беласпінны алень
страсяне галавою:
Прачынаецца дзень
па-над шпаркай ракою.

Па-над шпаркай ракою
цямнейшае ночы
Зубрынай хадою
карасікі крочаць.

Карасікі крочаць —
палююць на цмока,
І сочуць за лесам
і вокам, і рогам.

І вокам, і рогам
бадаюцца с цмокам,
Каб той паказаў нам
у лета дарогу.
#ADM
#навіны

Грошус грандыёзус, космас ідыётас!

Паважаныя спонсары "Новага света", каб наша родная культура развівалась, трэба выходзіць на сапраўды вялізарны маштаб пашырэння зносін з іншаземцамі. Увесь рахунак з вашых данатаў пойдзе на падрыхтоўку творцаў "Новага свету" да касмічных перагрузак і вывучэння стратэгій камунікавання з творцамі іншых планет.

Гіганцкі карабель Starship будзе гатовы да першага палёту ў космас праз некалькі тыдняў.

Кіраўнік аэракасмічнай кампаніі SpaceX Ілон Маск анансаваў запуск міжпланетнага касмічнага карабля Starship. На сваёй старонцы ў сетцы Twitter мільярдэр напісаў, што карабель будзе цалкам гатовы да першага палёту ў красавіку гэтага года.

Лёд крануўся, Спадары прысяжныя засядальнікі!
#малюнак #Тоя
Замалёўкі па дарозе у вёску
#малюнак #birdcherry

крыху скетчаў з рэканструктарамі менскага пяхотнага палка і ня толькі вам у стужку

тг канал: букет чаромхі
#верш
#госць
#Міхась_Корж

Першае каханне

Сонца ўзыйшло над Зямлёю
Сэрца акутаў спалох
Краса праплыла над зямлёю
Свядомасць пачула падлог

Вочы раз’юшаліся ад непакою
Сэрца галосна стала крычаць
Уяўленне з’явілася мрою
Думкі ад страха сталі дрыжаць

Вушы перасталі быццам бы чуць
Сэрцэ спыніла любіць вызначэнне
Мозг перапрацоўваў розную муць
Прытомнасць стомлена ад учынення

Ізноў трывога надыйшла панаваць
Ад срэца не ў такт чутны быў грук
Карціну сумневаў пачаў маляваць
Як ад прыгожай красы трапіўся стук

Голас гучаў нібы вясновая птушка
Сэрца квітнела ізноў
Нябачная сувязь рабілася стужкай
Разуменне напоўняла кроў

Рукі абдымалі ўздоўж цел
Сэрца ўздыхала свабодна
Праз красу стаў рашучы і смел
Паветра ўрэшце вее лагодна

Неба стала ясней
Сэрца адпусціла жахлівасць
Рукі сталі мацней
З душы сышла баязлівасць

Вусны зноў пачалі ўсміхацца
Сэрца перастала страждаць
Два Сусветы пачалі гуртавацца
Розум планы пачаў будаваць

Світанне ўсмехалася цемры
Сэрца і думкі ў згодзе былі
Фантазіі перасталі мець меры
Душы і целы сагрэцца змаглі

Захапленне дасягнула піка
Сэрца ўспрыняло апрыёры
Што запал з’яўляецца мігам
А ўспаміны ляжаць у каморы

Вобраз стаў незабыўным
Сэрца згубілася марай
Свет стварыўся бяскрыўдным
Бо насыцеўся яшчэ адной парай

Чаканне адбылось немінуча
Сэрца адчувала тугу
Атрута сумневаў зрабіла балюча
Правядзенне часу выклікала нуду

Расставанне праляцела як знічка
Сэрца танула ў злосці
У ланцугу зламалася змычка
Душы вакол блукалі чагосьці

Сонца зайшло над Зямлёю
Сэрца, налітае кроўю, кпіць
Краса прагне спакою
Свядомасць ад стомы даўно ўжо спіць.