Новы свет 🌞
685 subscribers
643 photos
11 videos
2 files
533 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#навіны
#дзяўчына_якая_марыць

Вітаю ўсіх, з вамі на сувязі Дзяўчына, якая марыць.
Сёння я распавяду трошкі пра сябе, і пра сваі праэкты.
Спадзяюся, нешта з іх вас зацікавіць.
Пакуль спачатку пішу на расейскай, а пасля перакладаю на беларускую.

1) Люмін жадае адпачыць
Гэта фанфік па гульне Геншын, які я з сааўтарам. Але я крокам за крокам перакладаю яго на беларускую мову.

Кароткі сінопсіс: Люмін і Ітэр - ахоўнікі нябеснага парадку, чкія захішчаюць свет ад уплыва патраплянцаў. Па час адной з місій нешта ідзе ня так, і наша гераіня патрапляе ў знаёмы нам Тэйват. Яе галоўная мэта - знайсьці брата, каб ён не нарабіў дзялоў і помста. Люмін пройдзе той жа шлях, што і ў арыгінале, але з сваімі асаблівасьцямі.

У Творы акцэнт зроблены на пацешнае абгульванне механік, чым на сюжэт.

2) Тваёй крывёю я напішу свае імя
Арыгінальны твор на аснове настольнай гульні Vampire: The Masquerade.
Пакуль пішу пралог... Сінопсіс застанецца пакуль таямніцай)

3) Замежны беларускамоўны спеўнік
Маі пераклады замежных песен на беларускую мову.
Займаюсь для душы, калі ёсьць час.

P.s. Я ведаю, што я дала не так шмат інфармацыі, але мне было б прыемна пачуць вас.
Напрыклад, што вас больш зацікавіла. Мабыць, вы б жадаці, каб я распавяла пра нешта падрабязней.
#малюнак
#журавіна

УНОВІС - адна з першых арт-груповак, якая ўтварылася ў Беларусі. Яе заснавалі мастакі авангарду, Малевіч і Ермалаева ў 1921 годзе, да групоўкі далучыліся вучні мастакоў і іх сябры. Разам яны праводзілі выставы, мерапрыемствы і ўпрыгожвалі горад.
Мой малюнак натхнёны творчасцю Эля Лясіцкага, сябра Малевіча і ўдзельніка УНОВІСА, аўтара малюнка "Клином красным бей Белых"
#birdcherry
#малюнак

купалле ў вёсцы, 1940
у яго руцэ медальён, які потым падарыць тадэвушу, свайму прыемнаму сыну
гэтым я забіла двух трусаў адразу, бо нядаўна, апрача купалля, быў дзень нараджэння якуба
#Май_Верас_Цалаваў
#верш

Як цыгарэтны попел, над агніскам стрэсены,
упаўшы, на вуголлі чорным — толькі цьвіль,
так рэзультат, калі ўсё ж прыгледзецца, 
нагадвае сабою чорна-белы фільм.

Пісьменнік мне расейскім голасам
сказаў, што рукапісы, пэўна, не гараць.
Не спрабаваў. Затое першыя палосы —
урэшце рэшт ёсьць попельная гладзь.

Агонь гарыць ва ўсіх аднолькава.
І з кожнай ітэрацыяй агню
чаруе мёрцьвеннай падобнасьцю
і водсьветам на вуснах, і шэптам увушшу.

Агонь, цыганскую адвёўшы душаньку,
пакіне шэры попел і пойдзе качаваць,
а мы з хістаннямі, шукаючы падушку,
адно адным ап'яненыя ляжам спаць.
#верш #Анатоль_Мікулін

„Позірк навокал“

У неба гледзячы, назіраліся аблокі
Дрэвы навокал цвітуць
Птушкі першыя спяваюць
Людзі на вуліцах святы сустракаюць
У кустоўі жывёлы хаваюцца

Пры дарозе хата стаіць
Там кусты буза побач з ялінамі
Ценямі схіляюцца над ёй
Ад першага сонейка хаваючы

Хлопец з дзяўчынкай у аконца хаты сядзяць
Сэрцы хвалююцца, у дваіх турбуюцца
Яны разам з гэтай вясны
.....
#навіны
#Максім_Крывіч

О, глядзіце, у якога гарнага хлопца сёння дзень народзінаў! Віншуем! 🥳🥳🥳
Ці ёсць у вас любыя вершы Купалы? Якія?
#вірш #Анатоль_Микулин #верш #Анатоль_Мікулін #верш #українскою

"Погляд навколо“

В небо дивлячись, спостерігалися хмари
Дерева навколо цвітуть
Птахи перші співають
Люди на вулицях свята зустрічають
В чагарнику тварини ховаються

Біля дороги хата стоїть
Там кущі буза поруч з ялинками
Тінями схиляються над нею
Від першого сонечка ховаючи

Хлопець з дівчинкою біля віконця хати сидять
Серця їх хвилюються, у двох турбуються
Вони разом з цієї весни, разам і назавжди
.....
#твор
#дзяўчына_якая_марыць
#люмін_жадае_адпачыць

Жанры: AU, AU: Reverse, Антыгероі, Уз'яднанне, Выдуманая геаграфія, Геймлит, Ахвяры акалічнасцяў, Асоба супраць сістэмы, Любосны шматкутнік, Помста, Намёкі на адносіны, Абгрунтаваны ООС, Пародыя, Перазапуск свету, Штодзённасць, Патраплянцы: У сваім целе, Патраплянцтва, Ретеллинг, Самавызначэнне / Самапазнанне, Сямейныя таямніцы, Узгадненне з канонам, Таксічныя сваякі, Згадванні гвалту, Фансэрвіс, Фемінітывы, Фэнтэзі, Частковы ООС, Элементы гета, Элементы драмы, Элементы рамантыкі, Элементы фемслэша, Элементы флаффа, Гумар.

Імгненна імкнучыся ўніз, перад вачыма Люмін пранесліся ўсе дэталі яе нядаўнай місіі: захапляная пагоня, абясшкоджванне чарговай патраплянкі, якое абвінулася для нашай гераіні братэрскай здрадай. Апынуўшыся ў іншым свеце, усе яе негатыўныя эмоцыі зліваюцца ў адзіным парыве - неспатольнай смазе помсты. Ці зможа Люмін кампенсаваць нястача моца, закуліснымі інтрыгамі? Або мімалётная слабасць перашкодзіць ёй выканаць свой абавязак?

Пралог
#верш #Анатоль_Мікулін

«Буслы мінулага»

Буслы ляцяць
І вецер за імі
Буслы ляцяць
І гады за імі

Хто хоча згадаць
Мінулага імя
Ляціць на сустрач ім
Супраць ветру і часу

Там іх чакае
Толькі пустэльня
Што засталася праз стагоддзі

Ад мінулых вякоў
Ніколі ты не павернеш часу
На колькі і на што б ты
Не быў гатоў
#навіны

Віншуем нашую дарагую ўдзельніцу і творцу — мастака #birdcherry з Днём народзінаў! 🎉

Жадаем шчасця, здароўя і поспехаў на творчым шляху! Радуй жа людзей і далей сваімі неверагоднымі творамі, а мы заўсёды будзем побач) 🥳💕
#музыка #пераклад
#дзяўчына_якая_марыць
#замежны_беларускамоўны_спеўнік
Нехта быў зацікаўлен маімі пераладамі замежных песен. Нарэшце, я гатова да публікацыі некаторых сваіх спроб)

1) Cyndi Lauper - Girls just wanna get fun
2) Bonnie Tyler - Holding Out for a Hero
3) Mad Tsai - Boy bi
4) Marina & The Diamonds - Oh No
5) Adele - Rolling in the Deep

P.s. Калі жадаеце, можаце ў каментарах прапанаваць вашы любімых музык і песні.
#верш #Май_Верас_Цалаваў

заняткі фізікай

мне нехта расказаў
што калі пачаць бегчы
пад дажджом
то змокнеш яшчэ больш

нешта пра фізіку
хтукасцьцпаскарэннеадлегласьць
і што самае балючае
час

калі мы дапусьцім
думкі майго інфарматара
слушныя
(хутчэй за ўсё так)
то трэба стаяць

але так ты ня толькі змокнеш яшчэ больш
але проста не перастанеш мокнуць
хіба што
дождж перастане

якісь разумнік
чытаючы гэта заўважыць
што трэба проста ісьці
такая сабе aurea mediocritas
але як зразумець
што ты не бяжыш

атрымоўваецца
час вымяраецца мной
адлегласьць заўсёды кімсьці іншым
а хуткасьць вымяраецца тым
наколькі ты ўрэшце рэшт
змок