Новы свет 🌞
707 subscribers
653 photos
14 videos
2 files
548 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#Купальская_Шыпшына

«Роспач»

І зноў па шклу кропля за кропляй
Б'ецца дождж з маіх надзей.
Няма нічога больш, і толькі
роспач будзе ў дзьвярэй.

За шклом мігаюць ціха зоркі,
белы, жоўты, сіні бляск.
І ў вочы бьецца птушак звонкі
ад самоты пер'яў пляск.

Ціскаюць сьцены на разумнасьць,
Хачу ўцячы — няма куды.
На плечы ляжа бессэнсоўнасьць.
Пасьля за краты сядзем мы.

Адно без аднаго так нудна.
Хіба нявольны шызы птах
іб'ецца галавой пакутна
празь недарэчны чорны страх?

Самота, боль і разьвітаньне —
Жахліва, што дрыжыць душа.
Калі наступнае спатканьне
Падкажа толькі часу шар.

Нікому нельга апавесьці
Аб чым цяпер яму ў лісьце
напісана маўчаць. Калісьці
мы зможам выйсьці з-за дзьвярэй.
#ADM
#рэк

МЕМАСЫ ПАД СЯРПОМ ТВАІМ (@miemasy) — унікальны канал, які прысвечаны беларускім літаратурным мемам! Таксама наш сябра, якога мы вам не можам не параіць)

Ёсць мем на тэму беларускай літаратуры, ідэі для мема, прапановы ці пытанні? Дасылайце ў @miemasy_bot — і вы ўбачыце свой кантэнт ў канале!

https://t.me/miemasy
#верш
#госць
#таямніца

вітаначкі, мой псеўданім – таямніца, і сёння я прапаную вам a very pleasant верш 😎

~
вясна не існуе
яна ніколі не прыходзіла да нас, абпальваючы вільчыкі хат
і ніколі не сыходзіла, забіраючы свае вочы шэрыя
вясна не існуе
калісьці яна забывалася на нас, блукала па сцежках, ішла назад
кажуць, яе бачыў толькі той, хто ў яе верыў
вясна ніколі не існавала
і, бачыць Бог, больш не надыйдзе
яе заслугоўвалі ўсе тут, акрамя нас у руцэ з кінжалам
але мы не саступім, не сыдзем!

насамрэч вясна існуе
вясна ў бязлітасным бляску зброі, вясна ў змучаным крыку маці

вясна побач з табою
вясна адплаціць
#верш
#Nichto_Absalutna

Вітаю, шаноўныя ягамосьці! Я новы творца гэтага каналу. Штосуботу я буду публікаваць вершы з майго архіву (19-22 гг.) - пастаянная рубрыка, так бы мовіць. Калі напішу нешта новае, таксама апублікую.

Вы пытаецеся: а дзе ж абяцаны верш? Вас цяжка ашукаць, вось і ён:

Пераемнасьць

Неспакойны натоўп ледзь зважае навокал,
У цэнтры плошчы мільгае чырвоны каўпак.
Людзі, счуўшы сякеру, звыкла шыюцца ў гоман,
Не зважае на тое малады яшчэ кат.

Ён хвалюецца, быццам актор перад сцэнай:
Бо ягоны дэбют мае быць бездакорны... раскошны.
Кат таксама мастак, ён малюе крывёю па целах,
Хтосьці поўніць умяшчальні, хтосьці мае пустошыць.

Гэта творчасьць і ўнёсак у трыюмф энтрапіі.
Непаўторнасьць, што вяжа людзей і магілы.
Стане млосна, як уявіш: натоўпу нямілы,
Як пясок уваччу чарапы і злачыны.

Бацька заўжды казаў: "Не хвалюйся жа, сыне,
Покі маеш наш дар, покі служыш Айчыне.
Не хвалюйся жа сыне, бо такі сьветалад,
Покі хочам ствараць, мусім і вынішчаць".

Голас быццам крычаў, скрозь сьвідруючы чэрап,
"Я ўсё помню" - прамовіў юнак бесстаронна, бязгнеўна,
"І далей перадам" - прашаптаў, абшчапіўшы рукамі сякеру.
Апусьціў - безгаловым умэнт сталася друзлае бацькава цела.

А натоўп ледзь зважаў, шапацеў, нібы лес:
"Кат памёр, дык няхай жыве кат". Фатум - сьцены.
Фатум сцэны - быць плахай: усіхны час надыдзе.
Векавечна пануе адна пераемнасьць.
#верш
#госць
#лін_b

я лін b., а гэта мой верш

«Водар гісторыі ў паветры»

у паветры водар мінулых часоў,
гістарычныя муры над намі.
век узлёту і славы, кажуць, прайшоў.
веру: раніцу стрэнем мы з вамі.

наш цягнік узлятае ў неба,
мае крылы бялёса імчаць.
і краіна–узараная глеба–
больш не будзе вясны чакаць.

ты жняя, нашы дзеі–калоссе,
ты пяеш, наша музыка–крык.
нават у самую чорную восень
туманоў сіні цень знік.

барацьба–гэта полымя сэрцаў,
што яднае і свеціць уначы.
надаюць ёй тысячы сэнсаў,
толькі верны: перамагчы.

зеляніна маёй краіны,
што квітнее ў мароз і боль,
прашаптала нам шлях адзіны:
паднябесны праведны бой.

і блакітна-чыстае неба
палілося ў тваіх вачах.
нам не трэба вады і хлеба.
насычаемся вераю ў снах.
#ADM

вітаю, шаноўнае спадарства, на сувязі пані яніна!
вялікі дзякуй вам за 200 чалавек на канале! у гонар гэтага мы вырашылі правесці латарэю.

правілы простыя:

1. у каментарах пад гэтым запісам трэба напісаць свой нумар (па парадку, пачынаючы з адзінкі) ;
2. 1 чалавек — 1 нумар ;

першапачаткова прызавое месца адно, але сваім актывам вы можаце зрабіць так, каб іх было два. ;)
25 чалавек — 1 месца;
50 чалавек — 2 месца.

прыз пераможцы выбіраюць самі. аднаму чалавеку я (@birdcherryblin) малюю партрэт (рэальнага ці не вельмі персанажа), другому напіша верш @m_kryvich.

вынікі будуць цераз тыдзень. няхай пашанцуе!
#верш
#госць
#лін_b

«Трыялет»
табе аддана, родная прастора,
я спачываю ў зеляніне траў.
прашу адзінае: хутчэй пазбаў
маю душу ад скрухі-гора.
хто моцна так цябе кахаў?
апроч мяне, паэтаў мора.
табе аддана, родная прастора,
я спачываю ў зеляніне траў.
#ADM

Вітаю ўсіх! Новае апытанне! Ці маеце вы жаданне набываць паслугі нашых творцаў? (арты, вершы, песні, пераклады і г.д)
Anonymous Poll
21%
Так і маю магчымасць
54%
Так, але ня маю магчымасці
26%
Не
#верш
#ананімна

Море

Беспросветно влюбленная в море,
Я однажды встретила Вас,
И кусочек этого моря
Я увидела в Ваших глазах
В них я видела волны и скалы,
Штиль и шторм, берега и причалы,
Корабли, паруса, пароходы,
Дождь и солнце, причуды погоды.

И причиной улыбки моей стало то море,
Но оно же порою приносит и горе:
С ног сбивает и сводит с ума,
Кажется, я уже не справляюсь сама.
Сдаётся порою, что бешеный вихрь,
Внутрь моих мыслей беспокойных проник -
Вселяет тревогу, все будоражит внутри,
Как ни пытайся - не сможешь уйти.
Не сможешь забыться, не сможешь забыть,
Не сможешь себя за ошибки простить.
Не сможешь всё бросить и просто сбежать -
Море преследует, не даёт ночью спать.

Море - зависимость, море - мечта,
Море - наркотик, что сводит с ума.
Море - и радость, и тоска, и печаль,
Море - ненастье, недоступный грааль.
Море - есть вера, море - любовь
Море, как чувства - идеал лучших снов.
Морю я верю, и в море вся я,
Лишь ради него я пойду до конца.

11.02.2022
#проза
#госць
#паў_радзімічанка

«Дзедаў самагон»

Пстрыкае выключальнік — чорненькі жучок на шпалерных кветках.

На пліце, якая ледзь-ледзь цепліцца сінімі агеньчыкамі, стаіць касмічны карабель. Маленькі, праўда. Макет.

Трубкі і трубкі, жмуты трубак, шпагаты — усё, як павучыныя ногі, вылазіць з цела-каробкі, тузаецца туды-сюды, булькаціць.

Слова "футурызм" у галаве яшчэ не было, а таму і ніякіх цікавых прыдумак: булькаціць — хай булькаціць, хто яму перашкаджае?

Дробна-дробна цурчыць скрозь ватку вадкасць, але і гэта — хай сабе цурчыць.

Зойдзе дзед, будзе гучна тупаць па рыпучай падлозе, вохкаць і гохкаць.

"Дзеду, а што яно капае?"

Дзед зухавата пасміхнецца: калі б у яго былі вусы, то, мусіць, па-казацку падкруціў бы. А так толькі хітра чухае доўгі-доўгі нос.

"Вырасцеш — даведаешся."

Пазавіхаецца каля пліты, падладзіць трубкі да трубак — і сыдзе. Туды, дзе скрозь паўзмрок балбоча старэнькі тэлевізар і буркаціць ад чагосьці бабуля.

Ну і ладна.
Таксама пачухаеш доўгі-догі нос, задумліва, як дарослая.
І пасунешся ў шафку па пернікі: што яно там цурчыць — хай цурчыць, а вось заўтра прыедуць стрыечныя, і пернікаў ужо не будзе.

А потым пойдзеш класціся спаць: нагамі — да дзвярэй, галавой — да бутля са смешна ўздзетай на яго пальчаткай.
Так і прачнешся: нагамі — да дзвярэй, галавой — да бутля.

І цяпер, як паедзеш па пернікі, таксама прачнешся: нагамі — да дзвярэй, галавой — да бутля.
Толькі пернік цяпер кладзецца паверх чаркі, нос чухаецца не ад вялікай задуменнасці, а ў роце зусім не горка.

Вырасла. Даведалася.
#проза #скатазаўра

Усім прывітанне! Я скатазаўра. Або наста скатазаўра. З учарашняга дню я з'яўляюся ўдзельнікам гэтага аб'яднання. Гэта мой верш па-руску вы маглі бачыць тут учора. Не біце. Пакуль не атрымліваецца пісаць вершы па-беларуску, таму я тут з прозай.
Таксама вы маглі бачыць маю казку тут заўчора.
Хачу сказаць, што і проза мая даволі спецыфічная, але я лічу, што на кожны кавалачак думкі і слова знойдзецца свой чытач. Таму я тут. З невялічкім шкляным аповедам.

Чытаць па спасылцы:
Я толькі што згубіла сваё шчасце...
#ADM

Стварылі акаунты аб'яднання ў твітары і інстаграме!
Запрашаем!


https://twitter.com/masvet_by
https://instagram.com/masvet_by
#Тоя #малюнак
Сьмешныя тварыкі)) 😄
Больш пра гэтых персанажаў можна даведацца тут -
https://t.me/charounygai