Новы свет 🌞
712 subscribers
617 photos
10 videos
2 files
508 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#кася_кастрычніцкая

Запаветнае жаданьне

Аднойчы яна адмовілася ад цяплыні,
Якой жа балючаю тая ёй здавалася.
Але ж калі яна апусьцела да канца,
Прагна зачапілася за тыя ўспаміны.
"Як жа мне агідна ад абдымкаў..."
"Прачынаюся й адчуваю зноў віну"

Упала зьнічка й дзяўчына прашаптала:
"Спаць я ноччу ніколі не жадаю!"

Аднойчы яна адмовілася ад цяплыні,
Якой жа салодкаю тая ёй здавалася.
І вось калі яна апусьцела да канца,
Прагна зачапілася за тыя ўспаміны.
"Як жа мне прыемна ад абдымкаў..."
"Прачынаюся й адчуваю зноў віну"

Упала зьнічка й дзяўчына прашаптала:
"Спаць я ноччу ніколі не жадаю!"

──────≪✷≫──────
Тэлеграм
#верш
#Хросная

***

Хоць мы
І разламаныя
Але ВАМ
нас
не разламаць
не знішчыць
Не заблюрыць
І не выкрасліць
Мы жывём
дыхаем
Мы сярод вас
І мы не здохнем -
вам на зло.
Нават калі
нас развеяць
вятрамі
Змалаціць
цапамі
Мы ўсё адно
не станем
мукою
у вашым хлебе
А станем каменнем
аб якое вы зламаеце
свае змяіныя зубы.
Нашыя рукі
ператварыліся ў сцёблы руж
зачэпіш - паранішся
аб вострыя шыпы.
Мы будзем
мазоліць вам вочы
Аж пакуль яны
не выцекуць з твару
І не ўпадуць на зямлю
радыяактыўным
попелам
Зямля будзе крычаць
як крычалі мы
Бо мы - таксама зямля
Хоць вы
адмаўляеце нам
Нават
у гэтым.

──────≪✷≫──────
#музыка
#пава_рамонак

Вітанкі, гэта пава! Мой новы альбом 🌟 ŪSHINGO 🌟 цяпер у вольнасці! Спадзяюся, што вам спадабаецца 🥹

──────≪✷≫──────
Твітар, або X
#афікс
#верш

А І Б

Неяк А, і І, і Б
Селі разам на трубе.
«А — упала,
Б — прапала…», —
Так казала І ў судзе…

──────≪✷≫──────
#пераклад
#vertebra
#госць

Адзінаццатая серыя "Ганібала" ўжо даступна ў нашым тэлеграм-канале https://t.me/KVertebra

Прыемнага прагляду!

──────≪✷≫─────
#Кася_Кастрычніцкая
#верш

https://t.me/w_with_m

***

Злавілі крохкага матылька,
Якога вабілі яскравыя валошкі.
І шкляны слоік дужа цесны,
Унутры ім пыл застаецца уздыхаць.

Сябры, шануйце вольных матылькоў,
Бо дадзена няшмат ім часу.
Давайце шанаваць іхняе быцьцё,
Каб месяцамі тыя радавалі погляд.

──────≪✷≫─────
#малюнак #ТоЯ
Невялічкі спойлер на заўтра🤭

──────≪✷≫─────
#Кася_Кастрычніцкая
#проза
16+

Працяг майго твору, дзе вам пакажуць універсітэт і іншых галоўных герояў.
Чытаць ➡️ Д2: Выебалі гонар, але не сумленьне.

──────≪✷≫─────
#малюнак #ТоЯ

Легалас і ягоныя шалёныя пыскі 🤪

( фандом: Уладар Пярсцёнкаў)

──────≪✷≫─────
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ТоЯ #малюнак

Хуткарыс - ( speedpaint анг.)
нашага гарэзлівага эльфа💚

──────≪✷≫─────
#верш
#Хросная

Не кахайце паэтаў, дзяўчаты
Вы станеце
катуючай ці катуемай
Сэрца
між рэбраў распятых
Ператворыць вас
у Святую.

Быць Святой -
страшнае катаванне
Комплекс "мадонна-блудніца"
працуе так:
У віхуры жарасці
і прызнанняў
Музу
заб'е
Мастак.
#верш
#Навік_Суднікоўскі

* * *

Можа быць, нам лепш было не жыць?
Заставіць усе набыткі і спаліць.
Ажынавай галінай закруціць пятлю,
І вось, апошні крок у пустату.

А можа зазірнуць у фобасавы вочы
І выдраць іх галінай клёна,
Заліць пяклівым жоўтым воскам
І цалаваць у лоб чырвоны.

А можа проста сесці
І думкі перанесці ў месцы
Дзе ўсё яшчэ ты можаш бегчы
Ні ад кагосьці, а за нечым.

──────≪✷≫─────
Тэлега:
https://t.me/KlianowyajaListy
#верш
#Sapraŭdny

***

Спадарыня, вы настолькі надзвычайны,
Надзвычайны да нябёс,
Гэта ваша прыгажосць
Ад зямлі і да нябёс
Вашы вочы, нос
Неверагодней і ярчэй,
За свабоду, лёс.
Гэта шчасце, шчасце ў вас
Шчасце ад мяне да вас.
У мяне няма тога,
што ёсць у вас, таго агня,
Агня ў сэрцы і вачах,
Непаўторных рыс прапітаных
агнём,
Але няма ў вас таго,
таго бясконцага быцця, быцця кахання маяго...

──────≪✷≫─────

Тэлега:
https://t.me/versysapraudnaha
#верш
#Sapraŭdny

Успаміны

Гэта мінулае жыццё,
Жыццё яскравае, прыгожае.
Успамінаю я яго, з небывалым сумам,
Хачу вярнуцца да яго і застацца там.
Да часу мараў і імкненняў,
Да часу спеваў, летуценняў,
Аднак, магчымасці не будзе,
Магчымасці вярнуць усё назад.

──────≪✷≫─────

Тэлега:
https://t.me/versysapraudnaha
#пава_рамонак

https://twitter.com/pawaramonak29?t=XNvrI3LTMCn0CoE7glfqMw&s=09
https://t.me/pawaramonak29

гэта
пра
ўспаміны.

я
сніў
цябе
некалькі
разоў у
кашмарах

і гэта былі
мае найлепшыя
с н ы


гэта странна
я не разумею
Н і Ч о Г аааааааа
я спрабую вярнуцца
ў свой утульны рай



ты вывеў
назад ужо
С А М
па шэрым свеце
які ты пафарбаваў у блакіт…

шмат блакіту і сіні…
гэта колер маіх
п а ч у ц ц я ў
маёй дэпрэсіі
я спрабую так штось
с к а з а ц ь
але мяне не разумеюць.
я баюся людзей
я не веру людзям
У С Е Ж А Д А Ю Ц Ь
толькі скінуць мяне ў дрыгву
з якой ужо не змагу вернуцца я…



а ўсё пачалося
з тагооооооооо
што я расказаў
што сніў цябе у
К А Ш М А Р А Х.



прабач што навязваюся
і застаўляю пакутаваць…



усё так заблытана
ці ты зразумеў мяне?

──────≪✷≫─────
#верш
#Францішак_Люцыянавіч

***

Дно - камяністая схованка рыб,
Звонку цёмная, а як прыглядзішся,
То ўжо нібы і цалкам празрыстая
Міма праходзіш, а ў галаве мітусня:
- А праўда, што дно багата галля?
А часам па мосце ідзеш,
А пад їм цячэ тая ж рака
І над ёй цені лунаюць
Ці то дрэў, ці то мосту,
Ці мая, так папросту.

──────≪✷≫─────
Тг канал:
https://t.me/+mnli4VUbvk4wZjUy

http://t.me/Lanczuha
#верш
#Хросная

Вершы
занадта рэлігійныя
для атэісткі.

Каб
Пазнаць
бога
трэба
Спачатку
Пазнаць
д'ябла

А я
яшчэ
не навучылася
Цалавацца.

──────≪✷≫─────
#верш
#афікс

Адмаўленьне

Ну, насамрэч, ня ўсё так дрэнна.
І дрэнна, насамрэч, ня так.
Жыцьцё — ідзе. Далей, напэўна.
Працуе шэранькі мастак.

Нялёгка, так, бывае горай.
Бывае й лепш — тут як каму.
Камусь дадуць плячо-апору.
Камусь адным каваць труну.

Канешне, можна тут упасьці.
Абрыў высокі, гэта факт.
Мінаючы сьцяжынкі жарсьці,
Ісьці прасьцей. Павольней такт.

Я спраўлюся, як і заўсёды.
На назву верша не зважай.
Вакол цудоўная прырода.
Бязгучны лес. Стаїць ручай.
#пераклад
#vertebra
#госць

Дванаццатая серыя "Ганібала" ўжо даступна ў нашым тэлеграм-канале https://t.me/KVertebra

Прыемнага прагляду!