Новы свет 🌞
711 subscribers
627 photos
10 videos
2 files
519 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Хросная

Ружовыя акуляры
Б'юцца
шклом унутр.

У мяне такіх акуляраў -
Тысяча пар.
Я надзяваю іх
кожную раніцу.

І стаю ля люстэрка
Гадаючы:

Як жа яны
разаб'юцца
сёння?

──────≪✷≫─────
#верш
#Sapraŭdny

Змрок

Усё ахінута імглою,
А я у роздумах сваіх.
хаваюся ў змроку,
Пазбегнуць я хачу ўсіх.

Не адчуваю больш нічога,
Згубіў я шмат чаго.
Хацеў убачыць вас учора
Але на жаль, прыйшла адмова.

Цяпер сяджу ля мора
Гляджу я на яго.
Баліць усё, баліць жыццё,
Няма нічога, ды ўсё.
Хачу спылсці я назаўжды,
Больш не вярнуся я сюды.

───────≪✷≫───────

Тг: https://t.me/versysapraudnaha
#верш
#Навік_Суднікоўскі

Я бы хацеў паглядзець, як мы скончым,
Калі зоркі пагаснуць і прыпініцца час.
Як на ўскрайку сусвету ці на шляху малочным
Мы будзем адзін аднаго разрываць.

Да канца, да апошняй жывёлы
І за кроўю не бачна святла.
Вось прыгожая была бы карціна
Ад шалёнага мастака

Выдыхаем. Згас апошні прамень.
Усе забіты, забыты, сцягі затоптаны
Неўзабаве надыдзе час перамен.
На гніючых парэштках зруйнаваных сусветаў
Ой, як жа цяпер зажывем!

──────────────≪✷≫─────────────

Тг: https://t.me/KlianowyajaListy
#верш
#Верас

Сусвет бясконцы.
І гэта адначасова і страшная, і прыемная думка.
Сузор’і, планеты, галактыкі —
Вочы слепіць ад такога хараства.
Сусвет бясконцы,
І я, нажаль, не маю тэлескопа
І не магу разглядзець усе ягоныя закуткі,
Але ўсё ж нейкім чынам бачу яго кожны дзень
У розных праявах.
Сусвет бясконцы,
Яго можна даследаваць і даследаваць;
І я лічу, што нам неймаверна пашанцавала,
Што ў глыбокай і вялікай пашчы космасу
Нашыя думкі, мары, надзеі
Чутныя і значныя.
Сусвет бясконцы —
Не толькі па-за планетай,
Але і на ёй.
(Людзі часам забываюць, які скарб яны ў сабе носяць).
Сусвет бясконцы:
Ён там, дзе мы былі,
Там, дзе мы ёсць,
І нават там, дзе нам яшчэ трэба будзе быць.
Сусвет
У нас
Саміх.
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Перад алтаром»

*
– Пані, вашая рука...
Нельга спаць, мне нельга спаць,
Калі вырашаюць мой лёс.
Вакол так шмат людзёў,
І кожны заняты сабой
У гэтым вялізным храме жыцьця.
А сьняжынкі танчаць на волі,
Слухаюць маю нямую песьню,
Каб потым панесьці ў сьвет, –
Хоць хтось ды пачуе мяне!..
Чаму на Каляды я ня стала сьняжынкай?
Вось так цягнесься да іх –
І прачынаесься ў халоднай залі.
Усё тут дыхае абыякавасьцю
Нат у сьвяты час.
Мармуровыя анёлы ня плачуць –
Робяць выгляд, што шкадуюць нас.
А людзі паўтараюць. Дурныя!
Ззаду чуюцца крыкі абурэньня,
Ім так хочацца да алтара.
Каб я ведала, як тут ціснуць сьцены,
Адышла б падалей. Ужо не магу.
Ужо права ня маю,
Мушу стаяць да канца.
Распачынаецца сьвята,
Што хутка абернецца горам.
– Пані, вашая рука...
Мая рука ня мае ніякае ўлады,
Але патрымаць вы можаце.
Мы тут ненадоўга, усяго на жыцьцё,
Дык трымайце яе мацьней,
Тады мо й скруха нас абміне.
Рок за рокам тут ладзяць банкет
І пяюць пра шчасьлівую жытку.
Хіба гэтак усё добра?
Вы, хто трымае мяне за руку,
Зірніце за чорныя краты!
Там сьняжынкі танчаць на волі!
Іх палёт яскравейшы ад нашага
Самага пышнага балю.
Хіба гэтак выглядае сьвята?
Ня ў глянцавых сподках Каляды,
Ня ў келіху сухога віна,
А ў свавольнай завірусе,
Ад якой вы хаваецеся ў храме,
У нахабнай яе гульні.
Дружа, мая танклявая рука
Заўжды цягнуцьмецца туды,
Дзе сьпяць токмо ад шчасьця.
Можна вырашыць мой лёс,
А існасьць перайначыць – не.

─────────≪✷≫────────

* Канал аўтаркі 🌫️❄️
Channel photo updated
#верш
#скатазаўра

x.com/nastaskatazaura

***

"маладыя павінны пісаць пра каханне"
ну я і пішу, хоць насамрэч не вінная.
пішу пра каханне, сустрэчы, расстанні.
пра неразуменне, пустэчу, скананне.

пра думкі, што вецер разносіць па свеце.
пра частку мяне, што засталася ў леце.
пра адчуванні: чужыя і ўласныя,
пра выпрабаванні: старыя і сучасныя.

пра бессэнсоўнасць і абыякавасць,
пра розуму з'езд, дурную прывязанасць.
пішу пра сябе, пішу і пра іншых,
пішу пра сусвет, дзе ёсць другі-трэці-пяты лішні.

пра прыярытэт, якім я ніколі не стану.
для ўсіх я заўсёды адна з варыянтаў.
ці нават не так. заўсёды не ў спісе.
лішняя з лішніх, заўсёды ўнізе.

я немагчымасць і неверагоднасць.
нібы да ўзаемнасці прафнепрыгоднасць.
заўсёды сустрэча - ніколі спатканне.
заўсёды сяброўства - ніколі каханне.
#пераклад
#vertebra
#госць

"Ганібал" 1 сезон 13 серыя

Віншуем усіх з раством! На гэтай цудоўнай ноце мы публікуем апошнюю серыю першага сезона Ганібала! Дзякуй за тое што былі з намі на гэтым доўгім шляху і шчыра спадзяемся, што вы працягнеце чакаць нашых новых праектаў💜☃️

https://t.me/KVertebra

Прыемнага прагляду!
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Атэіст

Я не каталік, не жыд, не праваслаўны
Я сам сабе, мой шлях не той, што ваш
Я сэрцам адчуваю свет наяўны
А розум накіруе карандаш

Я не дзіця, каб гаспадар нябесны
Чытаў мараль бы быццам бацька мой
Што бачым мы — 2000 год прайшло
Што ерытык, што вернік — усё адно.
#Кася_Кастрычніцкая
#проза

Працяг майго фэнтазі пра вампіраў, падчас якога вы пазнаеце пра пра каштоўнасьці моладзі й шчырае сяброўства ➡️ Д4: Младзевыя каштоўнасьці.

──────≪✷≫──────
Тэлеграм
#Францішак_Люцыянавіч
#верш

«Гаюн»

Знадворку мяце
Напэўна
Там нехта ідзе

Нехта старэйшы
Страшнейшы
Аднекуль паўзе

З цемры хаўтур
Крумкач
Уступае ў спеў

На ганку грукат
Дзед
Мае дзверы разбіты ўшчэнт.

───────≪✷≫───────

Тэлеграм
#верш
#Верас

"Пішы..."

Пішы!
Пішы ўсё, што не надыдзе
У паэтаўску няшчасну галаву.
Пішы!
Бо дадзена нам гэта
Ад Бога,
І ад неба,
Ад Сусвета —
Са словаў лоўкія радкі плясці
І цераз гэтыя радкі нясці
Любоў і шчасце, роспач і тугу — Думу цяжкую, і думу не адну.
Пішы!
Пішы аб радасці, аб горы,
Аб невысновае свае,
Таемнае журбе...
Пішы, паэт!
Бо калі не ты напішаш —
То хто ж напіша за цябе?
#пава_рамонак

https://twitter.com/pawaramonak29?t=XNvrI3LTMCn0CoE7glfqMw&s=09
https://t.me/pawaramonak29

хачу прадставіць спадарству свой па сапраўднаму 8-ы зборнік.
гэта "блакітны", бо блакітны, на маю думку гэта чысцейшая версія сіняга у які я пафарбаваўся за дзень да нарадзінаў.
гэтым зборнікам я намагаўся выказацца наконт некаторых тэм, якія мяне больш за ўсё турбавалі: закаханасць, дэпрэсія, саманянавісць і простая чалавечая смага помсты (як жа я без яе хаця я не намагаўся кагосьці абразіць 🥹).

дзякуй тым, хто прачытае, хаця наўрадці хто прачытае. люблю вас і спадзяюся што-небудзь прыйдзецца даспадобы 🩵

https://drive.google.com/file/d/14f3UIm9sMBgB07I-ok0VLG0Ea8gGFxyl/view?usp=drivesdk
#музыка #пераклад
#кася_кастрычніцкая #музбел
Хочацца неяк вас павіншаваць, але складана напісаць віншаваньне. Як раз таму я надумалі перакласьці песьню, якая ідэальна адлюстроўвае маі сучасныя пачуцьці й на што спадзяваемся падчас наступнага года. Прысьвячаецца ўсім, хто сярод меланхоліі спрабуе знайсьці сьвятковы насторой і надзею на нешта сапраўднае. Віншуем вас з наступным новым годам!

MADAME MACABRE - SOMETHING REAL 🎙 МУЗБЕЛ [БЕЛ СУБ]

──────≪✷≫──────
Тэлеграм
#ADM #навіны

Спадарства!

Мы часам так засяроджаныя на сабе і сваіх праблемах, што забываем, які ж вялікі і чароўны наш Свет.

Творчасць — тое, што дае кожнаму з нас запал, магчымасць выйсці за межы штодзённасці, ляцець да зорак не адрываючыся ад зямлі і разумець гэты свет такім ва ўсёй сваёй неверагоднасці складаным!

З кожным дзесяцігодзем павялічнаецца ўпэўненасць, што лёс чалавецтва будзе звязаны з космасам. Пра гэта сведчыць патрабаванне прагрэсу і нястрымнае развіццё навукі. Ці павінны мы маўкліва стаяць убаку і проста назіраць!?

У наступным годзе ў вандроўку адпраўляецца касмічны карабель Europa Clipper. Яго мэта — ледзяны спадарожнік Юпітэра Еўропа. Мы, творцы Новага Свету, далучаемся да праграмы NASA «Пасланне ў бутэльцы». Вы таксама можаце зрабіць гэта вось тут.

Да канца праграмы засталося роўна 12 гадзін.

Нашае пасыланне — "Выток Вясны". У гэтым выразе зашыфраваны сэнс нашай суполкі.

Асобны вялікі дзякуй тэлеграм каналу "Праз Космас" за навіны і падкасты пра космас.
#ADM

Дарагія чытачы, Новы Свет віншуе вас з наступным новым годам!

Пад канец новага года хацелася абмеркаваць зьмены. Іх адбылося шмат, але да чаго яны нас прывядуць пакажа ўжо наступны год. Мы ж спадзяваемся, што творчы хаос не перашкодзіць, а наадварот натхніць нас імгнуцца далей разьвіваць Новы Свет і рабіць яго лепш для вас.

Людзі падобныя да ліхтароў, якія свецяць адзін аднаму. Свяціцеся толькі пяшчотай і дабрынёй. І памятайце, у кожным з нас пылае творчае вогнішча, якое не выкарыстоўваць на карысць — злачынства.

Падтрымлівайце адзін адного: калі вам самотна, пішыце або сустрайцеся з тымі, хто будзе рады вас пачуць. Калі вам весела, падзяліцеся святлом з іншым чалавекам і зрабіце яго дзень лепш.

Мы таксама будзем працягваць дзяліцца вашай творчасцю, якая насычаная рознымі эмоцыямі і хваляваннямі, каб ваш дзень стаў трохі святлей. Гэта дужа важна, асабліва цяпер!
Вітанкі!

#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Зьнічка»

Цёмнаю ноччу выйду на двор,
Толькі надыдзе пара,
Буду сьпяваць я пад шатамі зор,
Покуль ня спыніць зара.

Гожая еліна ўторыцьме глуха
Песьні любімае словы:
«Так, завіруха мяце, завіруха
Катуе нашую мову».

– Зорка, скажы: ці доўга так будзе?
Дай мне на сьвята надзею,
Што не адступяць ад роднага людзі,
Будзе адпор ліхадзею.

– Мусі быць прышласьць у вас неблагая
Пры аднае ўмове:
Людзі зьбяруцца ля небакраю
Крыкнуць заветнае слова.

Як пачняце вы адзін аднаго
Нібыта зоркі, лічыць,
Вы заўважыце: зь неба свайго
Зьнічка імкліва ляціць.

Жыткі сваёй не спазнаўшы, яна
Дзеля вашэцяў сышла,
Каб зразумелі, што ўсталі са дна,
Сталі супернікам зла.

Моц у народзе і мове яго
Мы не дамо вам згубіць, –
Гэта прамовіла зорка. Майго
Страху было не спыніць:

– Толькі ня гасьні, застанься з народам!
А калі трэба ўпасьці,
Я ўпаду, хай лічыцьмуся скотам,
Дзеля агульнага шчасьця.

──────≪✷≫──────

🌠https://t.me/swiatlanazniczka
#проза
#Кася_Кастрычніцкія

Працяг майго гарадскога фэнтэзі пра вампіраў, падчас якога вы пазнаеце на што здольныя пайсьці студэнты дзеля выдатнага іспыту ➡️ Д5: Лепш вораг, чым падступны сябар.

──────≪✷≫──────
Тэлеграм
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Дудар»

Дагарае цыгарэта, дым пускае
Рыхтык у суровы твар бязьмежнай цемры.
Што за дзіўны гук нахабна слых ласкае,
Абуджае гартаваныя мной землі?
Хто ў цёмны час такі ня дрэмле?..

Мора хілых каласоў скалануў
Тромб хлапечае ўпартае ігры.
Вусны сьціснуты, падняты ў гару
Горды твар і нос, што вострылі вятры.
Ён ня сьпіць ад цяжкае пары.

Галавой матляе ў розныя бакі,
Як кіроўца старасьвецкае кадрылі.
Панна, вы шпарчэй да князевай рукі
Прыгарніцеся сваёй танюткай быльлю!..
Неба пазірала зорнай сіньню.

Хлопцавы сурдут быў як зь іголкі зьняты,
І, ня чуючы ні каліўца ад стомы,
(Быў канцэрт у месьце ды з нагоды сьвята)
Той з ахвотаю пусьціўся быў у скокі.
Аж гарэлі ад напругі шчокі!

Млеў і біўся перад ім стракаты строй,
Трубным, жаласьлівым гукам быў вядзёны
Гэты край, і тая ноч, і пальцаў бой.
Ён такі далёкі і такі знаёмы,
Бо запал яго, відаць, маёвы.

Раптам здрыгануўся гук у жытнім полі,
Песьня хлопца сьціхла, зьнікла і гало.
Паплыла ўсьмешка ад гэткае долі,
Бо калі ўдала слова тчэш сваё –
Сьвету цэламу скажы, які ты ё.

*🌌🎶
Творчы канал аўтаркі
#фота #верш
#Шрэбра_Іслачы

Прыцемкі

У зімовых змярканнях
я вандрую па свеце
Учора быў у Сахары
Сёння плаваў у Леце.

*Даведка Лета — рака забыцця ў цартве Аіда