Новы свет 🌞
685 subscribers
644 photos
11 videos
2 files
535 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Хросная

Я - закаханая ў цябе
Ты для мяне - як сонца
ранкам
А недзе - успыхваюць
маланкі:
Я - закаханая ў цябе
І крокі ціхія світанку.
Ды маё сэрца - ў журбе
Я - закаханая ў цябе
А недзе - успыхваюць
маланкі
#верш
#кася_кастрычніцкая
#кастрычніцкі_крык_душы

Арэлі
Убачыўшы дзіцячую пляцоўку праз балкон,
Інстынктыўна шукаю арэлі на ёй.
Там жа катаецца мая маленькая копія,
Якая яшчэ не пазнала тленнасьці быцьця.
Яна - сьветлае й творчае дзіця,
Куды ж зьнікла мая прага да жыцьця?
Зараз пад цяжарам маёй бясталентнасьці
Арэлі абавязкова зламаюца, а я ад абломкаў памру.
Не пакіну вершаў, або прозы -
Застануся, як нячулая назола.
Доўгія валасы пастрыжаныя даўно,
Таму пасьля сьмерці ніхто не згадае пра красу.
Хутка пабудуюць новыя арэлі,
А мой нямы прывід стане іх палоннаю.
Аніякаіх родных словаў і любых песьняў.
Толькі пустэча без мараў і надзеяў,
Бо гэта адзінае, чым я была прыкметнаю.
Больш аніякай чалавечай цяплыні,
А ці заслужыла я ўвогуле яе?
━━━ • ✙ • ━━━
Іншыя вершы
Тэлеграм-канал
#верш
#Nichto_Absalutna

Мартыда

Доктар скажа: ты памрэш праз тры гадзіны,
Праз два дні, праз тры гады, чатыры тыдні,
У час ліхі ды ў час тужлівы
Шмат хто з нас чакаў і марыў,
Як ляжыць бляды ў магіле,
А ўгары ірвуцца хмары.
На кавалкі.

Дыктар скажа: нам капцы празь пяць хвілінаў,
Не зьміргні, у акно глядзі, чакай на дзіва,
У час нуды ды ў час абрыдлы,
Шмат гадоў гукаў і бачыў,
Як цьмянее сьвет, што прысак,
А ўгары шугаюць хмары.
Бы запалкі.


• • •
#верш
#Хросная

Тое, што нас не заб'е - падорыць нам траўмы
Таму давай на самаізаляцыю ў стылі Дэкамерона
Урэшце рэшт, гэта будзе амаль
забаўна
Мы нясем лухту, пакуль свет
дастае патроны

Заліваючы вочы свінцом, заціскаючы пальцамі рот
Я сядаю ў куток, я трасуся ад дзікага жаху
Дзе шукаць і гукаць гістарычных
падзей антыдот
Каб не ўпасці бяскрылаю
птахай

Калі ў нас будуць пытанні, у іх узнікнуць "вопросы"
Таму памаўчы, пакуль дыхаеш
цераз раз
хто напісаў чатыры мільёны
даносаў?
Твае косці - пайдуць на
іканастас

Кожнаму прэзідэнту - па асабістаму Лебядзінаму возеру
Заводы - рабочым, карупцыю - дэпутатам
Гэты век выбіраюць адны
позеры
Тут багі - дастаюць
аўтаматы

Тут заместа дамоў - званы, тут ўсюды - адны фасады
Мы прасілі Утопіі ці маны:
атрымалі -
Сумесь Кінга з маркізам
дэ Садам
І пачуццё
віны

Нахуй Борджыа, Юду, Чаўшэску і
Сталіна
Гэта час самаізаляцыі ў стылі
Дэкамерона
Мы мінулым з табою
- спалены
Пакуль свет - дастае
патроны
#музыка #пераклад
#кася_кастрычніцкая
#замежны_сьпеўнік
AURORA - Blood In The Wine [BEL SUB | БЕЛ СУБ]
П.с. Гэты пераклад адрозьніваецца ад астатніх, бо ўпершыню субтытры зробленыя з нуля + падчас працы ва мне прачнуўся мантажёр і рэжысёр, таму хуценька глядзець!!!
━━━ • ✙ • ━━━
Тэлеграм-канал
#верш
#Сьвятлана_Зьнічка

«Белы комін»

*
Трапяткая зеляніна
Наравіць зляцеці долу:
У спустошанай даміне
Вецер шпаркі чуе волю.

Дзе падзелі спевакоў?
Змоўк святочны гоман у хаце.
Грэе комін ад вякоў –
Няўжо ж ты адзіны, браце?

Белай фарбай маляваны,
Ціха-ціхенька трашчыць
Ён агнём зіхоткім, вабным –
Усё жыве, як мае быць.

Пакрысе агонь з'ядае
Тлустыя кавалкі плоці.
Іх ля коміна нядаўна
Кінуў як ахвяру хтосьці.

Поблізу няма каханай.
З кім жа комін ажаніўся? –
Адзіноце ён адданы,
Да якой уноч туліўся.

І не прыйдуць людзі ў хату,
Не запаляць тут багацце.
Комін стаў сам-насам з катам –
Вечна шлюбнае закляцце.

Пакрысе агонь марнее.
Вочы цьмяны рве пясок.
Згасла ў коміне надзея,
Змёр і трапяткі вянок.

*🌫️🥀🍃
#Верш
#Шрэбра_Іслачы

Хвалі да Кралі

Тое, што нас не заб'е — зробіць мацнее.
А хто баязлівец, таму і жыць не варта.
У нас жыве і раз'юшаны з'вер!
І худоба бязвольная!
Дык май моц абраць першае.
А хто казаў, што жыццё, гэта нешта бяспечнае?
#верш
#лін_b

складаных людзей ніхто не любіць

як Ікар жыццё скончу аднойчы,
а няўжо сэнс хаваць сябе ёсць?
бачыш цемру і холад ночы?
іх паўночны пакутнік прынёс.
дык пакутаваць ці ўсё ж гарэць?
ні на што не зважаючы, бегчы.
я абрала даўно шлях: ляцець,
дапамогай мне сталі вершы.

ты ня хочаш мяне прымаць,
мае думкі, зламаныя рыфмай.
мне так звыкла бязгучна крычаць,
амываючы шчокі крыўдай.

і "ня любяць людзей складаных",
і "сама ты складаная надта".
я ж кажу табе ўсё без падманаў,
ці маўчаць усё ж мне болей варта?
вартаўнік маіх словаў надзейны,
зачыняе мяне па загадзе.
пасля колькасці пэўных падзей
не адчыне ні ў якім разе.

я з маленства абрала мастацтва.
дык няўжо шлях бяз драпін будзе?
без складанасцяў не пазмагацца,
загартоўка карысная людзям.

паглядзі на мяне ўважліва:
што ўва мне табе не зразумела?
няўжо тое не я так зласліва
пракрычала ўсю праўду няўмела?
табе хочацца, каб я змянілася,
ўся да косткі была б прасцейшай,
каб вясёлая, смешная й мілая,
і не цёмнай была, а святлейшай.

мы жа з рознага цеста з табою.
можа быць, ты аднойчы ўбачыш:
мае думкі, паэзія, мроі–
гэта я: каму веру й што плачу.

• • •
Telegram
• • •
#кіно #пераклад
#Vertebra

🍁Далучыцца да восеньскіх гісторый можна з "Па-за садовым плотам". Пераклад усіх серый ужо знаходзіцца на канале 🍁
#верш
#Максім_Крывіч

Новы свет

Мой шлях спыніўся тут на час, а, можа, назаўжды.
Што будзе заўтра, не скажу ні я, ні ён, ні ты,
Адно, што застаецца мне — трываць і зіхацець,
Пакуль мяне з маім пяром не разлучыла смерць.

Пісаць пра думкі зыбкія, пра родны край спяваць,
Штокрок, штодзень, штогод усё хлусіць, усё ілгаць.
Ніхто не ведаў мой сакрэт, не адчуваў мой боль.
Маю віну, мой крыж, мой цень — усё нясу з сабой.

Даруй, мой белы, чысты свет. Бо мне было лягчэй.
Даруй, мой крохкі, тонкі свет. Не падымаў вачэй.
Хоць будзе цяжка, о мой свет, цяпер не саступлю.
Я захаваю песню сэрца ціхую сваю.

І што б не адбылося, свет, я буду зіхацець.
Не як агмень — запалкай хоць. Патрошачку. Ледзь-ледзь.
А час міне — сыдзе туга і цяжар доўгіх лет.
І я цябе пабачу потым, новы, лепшы свет.

• • •
Telegram
• • •
#верш
#Настасся_Хадзько

***
Пяшчотны твар і вочы як зоркі,
Цудоўная ўсмешка і смех залаты,
Душэўныя размовы і вячоркі --
Усё гэта я люблю ў цябе, дарагі.
Я напішу пра цябе вершаў столькі,
Колькі будуць ісці на свеце дажджы.
І ты назаўжды адзін у маім сэрцы,
Як адзін спадарожнік у нашай Зямлі.
#верш
#ТоЯ

Вочы забойцы 💔

Дзе цябе пахавалі
Хутчэй адкажы,
Што ў скрыні з блакітнаю стужкай?
Гэты вузел ля сэрца разблытай, хутчэй
Дзяўчына з вуснамі птушкі!

Той хто здуру захоча пакрыўдзіць цябе -
Ўраз убачыць
твой вышчар звярыны
мне пакінула шнары на правай руцэ
Дзяўчына з носам кацíным

Крохкі панцыр смаўжыны
Хавае твой сон
Я рукой да цябе не дастану
Уцячэш ад мяне
Не пакінеш слядоў
Дзяўчына нагамі мустангу

Што хаваеш ты пад сабаліным брывом?
У валоссі тыгровае сонца
Крочыш побач ў цмяным тумане бы сон
Дзяўчына з вачыма забойцы
#верш
#Інтэлігенты_інтраверт

Помніш, з табой мы глядзелі на зоры,
Што ляцелі у дальнія прасторы.
Марылі разам прайсці ўсё жыццё.
І мець агульнае быццё.

На раставанні сказаў мне тады
—Знойдзем адзін аднаго,
Праз гадзіны, месяцы, гады.

Толькі гады ўжо прайшлі
А Адзін аднаго мы не знайшлі.
Не бачна цябе,як не бачна і зор
#проза #пераклад
#Станіслаў_Вярба

Адкрывай мяне асцярожна: Сардэчныя лісты Эмілі Дыкінсан да С'юзан Хантынгтан Дыкінсан

Ліст чацвёрты

—Чытаць—

──────≪✷≫──────
Тэлеграм-канал
#верш
#Хросная

Касплэю вагантаў. Верш трэці.

Слава! Слава, універ
Слава, professore
Хай хоць нешта ўзыдзе
З гэтае разоры

Я люблю наш універ
Я любоўю збіты
Асабліва калі ён
На замок закрыты

Keine Бога за парогам
Міленькай каханкі
Ты з'явіўся на часіну
А зыходзіш - ранкам

Аддаю я вам, красуні
Душу грэшную сваю
Бо без вас я паміраю
Нават у раю.

Барані, студэнцкі бог
Нас падчас пірушкі:
Бо на ранак галава
нІбыта кадушка

А яшчэ збаві нас бог
Ды ад пераздачы
І яшчэ я папрашу
Радасці на здачу!

Не катуе хай прафесар
Беднага студэнта
Веды нашыя, бог мой
Трошачкі Al dente

Слава! Слава, універ
Слава, professore
Шчасце, воля ўзыдзе
З гэтае разоры
#музыка
#госць

Viačasłaŭ Kmit, Daniił Vaškievič — Chmaračosy ŭ Maich Krozach

Napisali, śpieli, zhrali: Viačasłaŭ Kmit, Daniił Vaškievič;

Zapisaŭ: Andrej Zujeŭ;

Padrychtavaŭ da vydańnia: Daniił Vaškievič;

Vokładka: Maryja Markava, Daniił Vaškievič;

Albom možna pasłuchać pa spasyłcy i na bližejšych kancertach

https://band.link/dRcqo
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#пераклад #ТоЯ #пераспеў

Калыханка "Гушкі" у маім выкананні💖
#верш
#Настасся_Хадзько

***
Што кажуць пра вас вочы?
Ці адшукае каханы іх уночы?
Ці раскажуць яны пра жыццё?
Вось пра нас скажуць што?

Пра неба пад крыламі бусла,
А мо пра балоты, луга і леса?
Ці бурштын з векавою сасны?
Пра якія вочы марыце вы?

Зімою позірк чый вас сагрэе?
Хто маўкліва вас зразумее?
Чый позірк для вас даражэй?
Вочы якія ўсё-ткі святлей?
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Стаміўся цягнуць сваіх дзядоў на сябе.
                  Бязмежны космас
                   Халодны і жорскі
               Мая будучыня з табой
Дзяды, пусціце мяне блукаць па свеце.

Я вярнуся, абяцаю....
#верш
#Хросная

Позірк твой -
нябесны,
нібыта кінжал.
Мне дурноты хапае
сваёй.
Каб скрываўленаю
ляжаць
Заціскаючы
ноч
сабой.