Новы свет 🌞
677 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#госць
#Lietucieńnik

Момант мінулага лета

Шэпча лісьце, жыта сьпее
Стрыжык дзесьці вар'яцее
Сонца сьвеце, вясёлка грае
А агонь мой дагарае..

Дрыгва шэпча, журавіна зьзяе
Рэчка за кутком сьпявае
А лёс мой ціха завывае..

Дзікі лес пахне сьпелай малінай
Але думкі мае ў гэты дзень
Усё роўна былі
З Украінай


10.08.22
#музыка #песня
#госць
#пава_рамонак

z čerwienia pa kastryčnik ja byŭ u tworčaj kryzie i ja ličyŭ, što zachras u adnym tworčym nakirunku. uwieś hety čas ja šukaŭ šlachi zrabić štości nowaje, lahodnaje i supakojwajučaje, ale hety nakirunak tolki bolš uciahnuŭ mianie ŭ tworčyja prablemy i ja amal spyniŭ zajmacca tworčaściu. ale adnojčy ŭ mianie atrymałasia štości dla cikawaje, štości toje, što ja chacieŭ pakinuć sabie. heta moj minialbom 'dwa', jaki zaraz u wolnaści

https://youtube.com/playlist?list=PLqK0oTzc47hxqPK0VcNlKxmNRGPbHerr9
#верш
#госць
#Lietucieńnik

Шлях

Ідзеш
Стаіш
Сядзіш
Глядзіш
А мо ты проста даўно сьпіш?
Ніхто ня ведае адказу
Ідзі, сядзі, глядзі далей
Ён прыйдзе, але не адразу
Чакай, бо толькі гэта пазастала
Ў летуценьнях жнівеньскай праказы
Быць
#МайВерасЦалаваў #верш

ісмэна плакала ў палацы
ісмэна плакала ў палаце
ісмэна плакала па сястры

сястра аддана плакала па браце
сьлязьмі ператвараючы пясок у гразь
магчыма так цяжэй было капаць
аднак цяжар — палёгка для хаўтураў
брат таксама плакаў бы па браце
але бязь пераможцы
пераможанага не назваць
і хто па кім бы плакаў

і хто па кім павінен плакаць

так бацька найразумнейшы Эдып
у акце супраціву
(ён ведаў пра пракляцьце)
адмовіўся ад зроку і вачэй
цяпер ужо ён ні па кім ня плакаў
бо бачыў значна больш
чым хтось зь яго дзяцей

тг: https://t.me/mien_harbata
#верш
#Хросная

Я - мясцовая вар'ятка
Падыходзь, паваражу
І сягоння, як на святкі
Я усю праўду раскажу

Вось і дальняя дарога
Вось - каханне і мана
Там - далёкія трывогі
Тут - яскравая вясна

І смяюцца недзе людзі:
"О, дурная вось пайшла!
А другой такой не будзе
Скрозь у нашага сяла!"

І - пярэстая спадніца
Бранзалеты на руках
У вачах то бліскавіцы
То вясёлы дзікі птах.

А ліецца верш як песня
Ой каб ведаць што хачу!
Што спявае вецер весні
Аб тым лепей памаўчу

Я - мясцовая вар'ятка
Падыходзь, паваражу
І сягоння, як на святкі
Я усю праўду раскажу
#верш
#Nichto_Absalutna

Не забывайся, хто тут апошні

Прыйшоўшы на запіс, зайшоўшы з чаргі,
Заглыбісься ў ёлкую немарасьць пожні
І калі раптам знутры ўчуеш крык,
Не забывайся, хто тут апошні.

Сьцены сьмярдзяць прабіўным антысэптыкам,
Маска дадасьць водар буцьвежы.
Дзеці равуць, людзі на нэрвах,
"На трасцу прыпёрся ў верхняй адзежы?"

Па лесьвіцы ўніз, не чапаеш парэнчаў:
Што не зьнішчае, стварае асілкаў.
"Мы не адкажам за вашыя рэчы".
Пахмурны твар, нумарок і бахілы.

У сьвеце, дзе ня ловіць Інтэрнэт
Цыркуляцыя душы па калідорах.
Сынгулярнасьцю здаецца кабінэт,
Завязанаю ў зашмарзе часовай.

"У вас дачка? Другую вышку?
Мне да таго расьці й расьці..."
А сам усё думаеш: дай перадышку,
Ня Госпад хоць, але прабач ды адпусьці.

"Трымай даведку. Хадзі ў сто пяты"
Век доўжыцца разрэджваньне крыві.
"Хто тут апошні? Я па пячатку"
Не забывайся, зноў апошні ты.
#верш
#госць
#Savavožyk

Твае шэрыя дні ў святле зорных начэй,
у святле былой славы са слядамі каптураў.
Усё адно з тых вітрын ня зводзіш вачэй,
з піянерскім дзяцінствам у белым мармуры.

Кожны дзень ты стаіш на туманнай мяжы,
там дзе восень вясну штогод перамагае.
Убралася зямля у карункі іржы.
Сталі ціхімі гукі ад краю да краю.

Бачыш плямы на месцах знятых карцін?
Ад бадзяння квітнее шэрань на скуры.
Знікнем разам сярод музейных вітрын,
непрыстойныя надпісы на белым мармуры.

26\09\22
#верш
#госць
#Savavožyk

Я твае песьні чуў праз сон,
праз звон
аскепкаў злых багоў.
Мяне зацягвае глыбокі плёс.
Ужо хвалі змоўклі, згінуў спеў.
І па вачах я зразумеў:
ў тваёй душы бярэцца на мароз.
Як жа салодка жылі мы
за дзесяць метраў ад вайны.
Дзіўлюся з вынікаў апошніх перамог.
Хрумсцяць аскепкі злых багоў.
Паказвацца з-пад берагоў
няхутка здолее закатаваны цмок.
#МайВерасЦалаваў #верш

Мой сябар гаварыў пра вечнасьць і Сафокла,
а мне здавалася вячней у сто разоў
сухі, як костка, голад, танная піўнуха
і томік з Антыгонай выліты на стол.

Убоганькі сымпозый, куфлі як калёны,
сусед наш — зь ценем Дарыя, відаць — сьцябе
наўрад ці грэцкі лякатыў, ягоным домам
было выразна тут з усімі “ойк” і “дэ”.

Бяз курткі выйшаў пакурыць, амаль спартанец,
а мы ня крокам руш пляліся ў ар'ергард.
Казаў па-барбарску, але страляў ён добра:
два кэмэлы, здаецца, нават не кампакт.

З усёй ягонай арсы філёзофіай
расшыфрвалі колькі слоў: “За што мы п’ём?”
Мы без ваганняў адказалі: “За Сафокла”.
“Ну, хуй зь ім. За Сафокла!” – фінальная зь ягоных гном.

тг: https://t.me/mien_harbata
#верш #пераклад
#МайВерасЦалаваў

Дзьве кроплі
(Dwie krople)

Палалі лясы —
а яны
на шыях спляталі рукі
як букеты ружаў

людзі беглі ў сховішчы —
ён казаў, што ў жончыных валасах
можна схавацца

ахаваныя адным пледам
шапталі бессаромныя словы
літанію закаханых

Калі было вельмі дрэнна
занурваліся ў вочы насупраць
і моцна заплюшчвалі іх

так моцна што не адчулі агню
які даходзіў да веек

да канца былі мужныя
да канца былі верныя
да канца былі падобныя
як дзьве кроплі
застылыя на краі твару

Зьбігнеў Гэрбэрт/Zbigniew Hebert
пераклад з польскай

тг:
https://t.me/mien_harbata
#верш
#Хросная

Замест зімы, завеі - зоры. З здзіўленнем заўважу зоркапад. Зіхціць загадкавая зграя. Закіну залатую зорачку за злую завіруху, зірні - здань засыпае зерне, зубы згінае, зірні, здзічэлы зацяты звярок!
Задаць задачу занадта - зялёныя здані знімаюць з замка знаходкі, зірні, закляцце звініць званамі! Замовы замінаюць зроку. Зараз зоркі згараць.
Знікне заінелы замак. Змест загадкава загінуў, закрыты забраламі замкавых зігзагаў.
Замест зімы, завеі - зоры...
#верш
#госць
#Кастусь_Ганчарук

Скарга

Заняпадшая культура
Спяшаецца да родных ніў,
Ідзе паэт дамоў панура,
Шыбкі конь яго спыніў.

І гаварыць па-чалавечы:
"Чаго пануры ты ідзеш?"
Паэт здзівіўся насампершы,
А потым кажа: "Ну і рэч!"

"Няма ўжо творчага спакою,
Спужаў мяне капытаў дроб,
Нясу я вестку за вайною
Каб не спяшаўся кожны ў гроб".

Паслухаў конь душу паэта,
Штурхнуўся нечакана ў бок,
Каля яго прайшла карэта,
Паэт і конь пайшлі ў крок.

"Не разумею я ўсёй мовы,
Змяшаўся поўны ком ідэй,
Яшчэ з часоў сярэдняй школы
Клікаў да розуму людзей".

"Але не чуў я аніколі
Падобнай думкі да мяне,
На ўсім радзімым наваколлі,
На ўсёй знаёмай мне зямле".
#верш
#Хросная

На дрэве
даўным-даўно
нехта выразаў сардэчка.
Ідуць гады...
а дрэва
працягвае жыць
з гэтай ранай.
#верш
#Nichto_Absalutna

Я не паэта

Я не паэта. Я трансфарматар.
Пераўтвараю думкі ды зьвесткі
Як пісаў клясык: я перакладаю.
Як пісаў мэдык: час сьмерці 2:20.

Я не паэта, не агітатар.
Не заклікаю на бунт проці сьвету.
Як чортаў астматык, я тлену шукаю
Між процьмы паветра бяру інгалятар.

Я не паэта. Нічога ня маю.
Распасьціраю душу ды цела,
У аб’ёме той клеткі, што рэчнасьць утварае.
Імгненьні да цемры па кроплях убіраю.
#ADM #інтэрактыў
Вітаем! Як глядзіце на магчымасць стварэння старонкі нашага праекта на Facebook для пашырэння аўдыторыі? Ці мае гэта сэнс?
Final Results
51%
+
49%
-
#ADM

Вітаем, паважаныя Творцы і Гледачы!
Намі быў створаны канал аб'яднання на беларускім серверы Mastodon — пляцоўцы-аналагу Twitter. Там ужо выкладзены першыя допісы!

Чакаем вас на новым месцы!

Мы ў Mastodon: https://vkl.world/@masvet_by
• • • • •
#верш
#Хросная


Я б хацела біць посуд, кружыцца
у танцы
Ды на жаль не дано мне ні гэтага, ні
таго
Пастаральны малюнак на белым цнатлівым
фаянсе
І ў цемры бачыш адно -
яго.
Таму - грэшная. Грашу я нявер'ем і
скрухай
Вырастаюць аднойчы калоссі, дзеці і
абразы
Вырастаюць. І што хочаш рабі: спявай ці
слухай
Ці сплятай сонца ніткі ў
маразы.
Паміж верай й нявер'ем - адзін
падзел
Мой падзел - гаварыць ці вырваць
язык
І мяжа толькі ў тым, у чым узяць
удзел
І мяжа толькі ў тым, ці застанецца нейкі
зык.
Хімера ж мая - ад розуму і ад
сэрца
Ад цела майго, што кідае сябе ў
агонь
Ад цела, што ігнаруе ўсялякія
герцы
Возьме лёд, каб саграваць
далонь.
Хімера паціху збярэ мой апошні
спакой
Рэальнасць маю зноў распаліць
на атамы
Сарве мой уздых недрыготкай
рукой
Залічыць цяжар у грудзях
неабходнымі стратамі
У жывот пакладзе кавалак
руды
На вуха прашэпча: "народзіш
астрог.
Толькі той не баіцца турмы і
вады,
Хто адкінуць сябе
змог!"
Зацягне на шыі маёй
пятлю
І сэрца гарачае вып'е адразу
да дна
"А цела тваё сыдзе ў
зямлю.
А сэрца тваё саладзей
віна"