Новы свет 🌞
675 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
544 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#МайВерасЦалаваў #верш

я адгрызаю кавалак тваёй шыі
кожны раз калі ты скокаеш у мае абдымкі
гэта твая ахвяра
твая камунія
мы цяпер communes

у цябе не засталося зьвязак

зрэшты ты была мне вінная
за калісьці пазычанае рабро

я абвіў іх вакол пустых костак
і цяпер яны напаўняюцца тваім крыкам

ты ж мяне ведаеш
я чалавек лагодны
адамавы ком у горле
не прапускае ляманту
не прапускае адмоваў

толькі твой крык

яго мне стане
цябе мне стане
стань маімі косткамі

тг: https://t.me/mien_harbata
#проза #скатазаўра

не паверыце, я яшчэ жывая.

Абдыманкі?

крок за крокам. па вуліцы. хвілінка на падумаць. спыніцца каля знаёмай кавярні. унутры ціхая і спакойная музыка. зусім супрацьлеглая майму стану зараз. вочы засцілае незразумелым туманам. вось-вось і заплачу. зайсці. купіць какаву.

цеплыня ад кубачка прыемна грэе рукі, замерзлыя ад зімовага холаду. але сэрца нішто не грэе. яно разрываецца на малюсенькія шматочкі, але працягвае працаваць. нішто не можа суняць боль. ён адгукаецца нейкім грукатам у галаве. трывожна. горка. прыкра. не разумею. цяжка дыхаць. цяжка размаўляць. саджуся. маўчу. п'ю какаву. я адна ў незнаёмым горадзе. як мяне сюды прынесла? што меня сюды прынесла?

боль. боль, які нельга стрымаць. слёзы, якія таксама я не магу больш трымаць унутры сябе. і ўсё роўна мне, што вакол мяне людзі. ім таксама ўсё роўна на мяне.

пяшчотны дотык. рука на плячы. дзяўчына. незнаёмая. зялёныя вочы глядзяць на мяне. такія цёмныя, нібыта гушчар самага непраходнага лесу. ніколі такіх не бачыла.

- абдыманкі? - пытаецца яна.

я ківаю і падымаюся з крэсла. яна абхоплівае мяне рукамі і гладзіць па спіне. я адчуваю цеплыню і ўтульнасць.

думаю. хвіліну. другую. яна ўсё яшчэ побач і ўсё яшчэ абдымае мяне, пакуль я рыдаю ёй у плячо.

думаю, як странна ўвогуле такі доўгі час абдымацца з незнаёмкай. я раблю крок назад і ціхенька адказваю:

- д-дзякуй...

- такія прыгожыя дзяўчыны не павінны так горка плакаць, - кажа мне яна, - ніводная не заслугоўвае таго болю, што ім прыходзіцца адчуваць.

я маўчу, не ведаючы, што казаць. што я ёй адкажу?

- сонейка... - яна глядзіць на мяне, - ведай, што, як бы дрэнна зараз не было, хутка стане лепей. нашая псіхіка мае здольнасць прыспасобіцца да ўмоў жыцця. калі нават сама праблема не сыдзе, табе хутка стане прасцей яе ўспрымаць. усё будзе добра, павер мне.

- веру... - ціхенька адказваю я. - трэба толькі перачакаць.

яна абдымае мяне на развітанне, я сціпла ўсміхаюся.

а потым зноў. крок за крокам. па вуліцы. халодны вячэрні трамвай. за вакном незнаёмы горад. вакол незнаёмыя людзі. і нікому няма ніякай справы да іншых. рух. бясконцы.

усё яшчэ балюча, але крыху меней. абдыманкі. з незнаёмым чалавекам. хоць камусьці не ўсё роўна на стан іншых. мала такіх людзей. вельмі мала.

вакзал. чарга. здаю квіток дадому. не буду вяртацца. не хочу. мабыць гэта крок да новага жыцця. мабыць тут я стану шчаслівай.

я працягну ланцужок добрых спраў, пабачыўшы іншую дзяўчыну ў слязах па дарозе з вакзала.

- абдыманкі? - спытаю я, думаючы пра тое, што дабро заўсёды павінна вяртацца людзям дабром.

і яна згадзіцца.

пачнецца бясконцае кола, але мабыць яно даўно пачалося. мабыць такая самая сітуацыя здаралася і з той самай дзяўчынай, якая змагла падтрымаць мяне.

мабыць гэтыя абдыманкі ў метро дапамогуць гэтай дзяўчыне. мабыць я стану лепей, калі буду дапамагаць іншым.

а кола дабрыні павінна рушыць далей, змяняючы сусвет, людзей і робячы іх менш абыякавымі да іншых

падтрымаць на ао3:
https://archiveofourown.org/works/43412538
#верш #скатазаўра
разумейце гэта, як хочаце

***
у пошуках новага лета
нам трэба бегчы далей,
у пошуках новага сэнсу,
нам трэба падняцца раней.

шукаючы новае шчасце,
будуем у пустэчы дом,
забыўшыся на нянасці,
разам далей ідзём.

ламаем галовы, марым,
спаткнемся мы незнарок,
бывае. ўсё адно - устанем
і зробім наперад крок.

p.s. я або не пішу нічога шмат часу, або два дні запар. я. такая я. нічога незвычайнага, я хутка зноў знікну

асабісты канал: @skatazaura
#верш
#Алесь_Гулевіч

Праз ільды і снегу груду
Хуткі поезд рвецца ў бой,
Каб мне даць хвілінку цуду,
Каб паспець да ночы мрой.

Каб са свету тысяч вокнаў
І нязлічаных кабет,
Хуткіх і рашучых крокаў,
Шчырасць дзе як дыямент.

Трапіць у свет дзе ўласна зору
Не хапае на абшар.
Дзе стары касцёл угору
Высіцца між шэрых хмар.

З бацькам зноў пайсці да рэчцы,
Як ў дзяцінстве, па баброў.
Ну а потым каля печцы
Грэцца не шкадуя дроў.

Хуткі поезд рвецца зноўку
Ў свет мастацтва і віна,
Кіньце ўжо сваю насоўку,
Нас уцягвае дрыгва.

https://t.me/aleshulevic
#верш
#Nichto_Absalutna

Песенька пра кіслотны дождж

Кіслотны дождж церусіць па ганку,
Кіслотны дождж разьядае вочы.
Хадзем са мной на шпацыр па парку.
Усе, хто ахвочы, усе, хто ахвочы.

Кіслотны дождж целы акісьляе,
Кіслотны дождж злупіць ўсе гароты.
Кіслотны дождж - наш найлепшы сябар.
Кіслотны дождж - дзякуй хімзаводу.

Ці чуеш ты прагрэсу поступ?
Вось ён грыміць па вадасьцёках,
Страляе дымнымі кроплямі ў вокны,
Растварае сьмецьце, валацуг і слоту.

Хадзем са мной на шпацыр па парку.
Усе, хто ахвочы, усе, хто ахвочы.

Кіслотны дождж целы акісьляе,
Кіслотны дождж злупіць ўсе гароты.
Кіслотны дождж - наш найлепшы сябар.
Кіслотны дождж - дзякуй хімзаводу.
#верш
#Хросная

Вялікае зло
пачынаецца
са зла маленькага.

Маленькае зло
яно
быццам бы
незаўважнае
расце і шырыцца,
з'ядаючы
сонца ў сэрцы

Вялікае зло
пачынаецца
са зла маленькага.

Усе тыраны гісторыі
пачыналі
з маленькага зла

І за апраўданнем
уласнаруч створанага
маленькага зла
ідзе апраўданне
зла вялікага.
" Яны па-іншаму не разумеюць"
падыходзіць як і да
няўрымслівага
дзіцёнка
так і да
тых,
каго аднойчы
назавуць
унтэрмэншамі
якія
"самі вінаватыя"
...
Вялікае зло
пачынаецца
са зла маленькага.

Не заўважаючы
маленькае
зло
-
народзіш
сівыя лужыны вачэй
у якіх няма нічога
ад
ЧАЛАВЕКА

Вялікае зло
пачынаецца
са зла маленькага.
#верш #скатазаўра

мінулае часам трымае цябе,
ні крока наперад - як не сарвацца?
ні шанца, ні моманта не даецца табе,
я за ўспаміны не павінна трымацца.

як я павінна рушыць далей?
як у той пастцы не затрымацца?
як зрабіць крок, калі думак вулей?
як парваць путы, як адарвацца?

хвіліна на роздум.
няўпэўнены крок.
палонены розум.

пучына. на скрыжаванні дарог.

у думках застацца?
ці трэба змяняцца?

новыя справы чакаюць далей.

ці будзе там лепей?
ці ёсць сэнс застацца?

ці трэба яно мне?
ці варта вяртацца?
легчы на дне?
з сабою спрачацца?

мінулае часам трымае мяне.
я крочу наперад. я не павінна сарвацца.
я не павінна валяцца на дне.
с самою сабою часам трэба спрачацца.
#верш
#госць
#Бурбалка

На баль елкі

Рой — думак
Два — страхаў
Ні — чога
Да — краху
Не — яшчэ
Мо — жна
Мо-
-жна
жыць.


Пачата ўсё ды зьмешана
Нічога не завершана
Паблытана забыта а-
бабіта быту бітумам

Як доўга гэта цягнецца
Калі настане раніца
Падчас начы адчайнае
Спачну я ці счаўраю я

Рой — думак
Два — страхаў
Ні — слова
Ні — лахаў
Толь — кі на-
-Дзе — я
Дзе я
Тут


Я зазвычай маўчу, не кажу лішніх словаў
Востры мой язык заўжды напагатове
Выдаць колкі жарт, раскрываючы сакрэты
Хіба каму патрэбныя драўляныя манеты

Часам падаецца, што ведаю я болей
Чым варта мне было б, каб быць душой на волі
Часам падаецца, што дасягнуты столі
Апушчаныя долу, памятаць каб, хто я

Рой — думак
Два — страхаў
Паў — зе
Чарапаха
Паўз — змрок
Паў — крок
Пакрысе
Цячэ
Цурок


Пад вачыма вузкія колы інтарэсаў
Асабісты дзёньнік — пылу пад завесай
Пошук ідэнтычнасьці, пошук свайго месца
Хованкі з рэальнасьцю, мовы куламеса

Празрыстыя мэты на белым фоне
Нікому не заўважны, схаваны ў антрэсолі
Простае мае быцьцё шмат каму мазоліць вочы
Забыцьцё ці небыцьцё... "За быццё" гучыць сьвяточна

Рой — думак
Два — страхаў
Сей — горкі
Жні — гмахі
Бі — цем-
-Рубі — праўду
Бі — ху ю ўонт
Ту
Бі
Новы свет 🌞
ТоЯ – Калыханка
#ADM
#навіны

Вітаем вас, шаноўнае панства!

— У нас ёсць сапраўды цудоўная навіна!

Якая?

— Да нас праз доўгі час вяртаецца файны чалавечак, якога мы чакалі ўсёй нашай творчай сям'ёй! 🥳

Які?

— Дадзім вам падказку нашым адказам ;)
#ТоЯ
#малюнак
Мой чароўны салодкі хлопчык 💖💖💖
#Алесь_Гулевіч
#пераклад
#верш

Каханай сэрца ў камянях
Скрозь тлушчу лёду не ўглядзіш.
Я чую: "тут яго няма"
І: "мабыць" шэптам цераз ціш.

Як камень полымя гары,
Не аддае пякельны жар.
Не сцерпіць здрады да любві,
Без шкоды погляд на ахвяр.

Што пікі прагнучы нябёс,
Храбрэйшым сэрцам выклік кінуць.
Сякерай, кошкай на ўцёс,
Увысь угору ўпарта рынуць.

Вяршыня ё сярод хрыбта,
Што іншыя пакрыла ценю.
І безліч з'ела чарната
Шукальнікаў, нібы насення.

Таранам браму не разбіць,
Магутнасць ціску не істотна.
Упартасцю яе схіліць,
Як той ручай, цячэ пяшчотна.

Мае каханне дзень пры дні,
Як сонца ўсход, як кроплі з лёду,
Калісь разбурыць камяні.
Калісьці дасць да сэрца ходу.

Я жыў сярод спрадвечных скал,
Мой горад высечаны кроўю.
Я столькі год душу шукаў,
Што створыць дом сваёй любоўю.

Дзесці з тыдзень таму выйшаў у бэту мод-беларусізатар на TES5 Skyrim. Распрацоўшчыкі папярэджвалі, што яшчэ не пераклалі пару спеваў, верш і кнігі, таму я вырашыў трошкі дапамагчы ім у такой шляхетнай справе. Дадзены верш пераклад з ангельскай любоўнага ліста да Фалін
https://t.me/aleshulevic
#ТоЯ
#малюнак
Малады цыган і пэўна НЕ скрадзены конь 🤫😏
#верш
#Хросная

Pansy Parkinson x Hermione Granger

Нам з табой не сустрэцца, не крочыць, не енчыць
нідзе,
І заўсёды стаяць з розных бакоў
барыкад
Беспрытульна блукаць у натоўпе шчаслівых
людзей
І ніколі не збочыць. Ніводнага кроку
назад.
Нам з табой не ўстаць - нам зламаюць спіны
крыжы
І між цёмных начэй безнадзейна сонца
шукаць
Толькі слоў пра каханне ты мне не
кажы
Мы забылі даўно, што такое - шчыра
кахаць.
Нашы словы - дурман, што згубіўся ў роснай
траве
Пацалункі крывяць, нібы самая злая
атрута
А калі Вальдэморт толькі ў нас у
галаве?
І наш лёс - нізашто ўзысці на зямныя
пакуты?

І за ўсе перамогі мы плацілі слязьмі і крывёю
спаўна
На сабе спасцігаючы марнасць усёй кніжнай
навукі
І ўся млосць наступае не ад келіха чырвань-
віна
А таму, што авадзіць стаміліся белыя
рукі
Ціха сцюдзіць раптоўны мароз успаміны, смех,
туманы
Мы стаміліся плакаць, смяяцца, чакаць і
шукаць
Мы блукаем у цемры ў пошуках нашай
віны
І бясконца, бясконца мы будзем
блукаць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#музыка
#госць
#пава_рамонак

мой новы сінгл пад назвай "мара пра мінулае" ў вольнасці! ён мне нагадвае крыху лоў-фай і чыпцюн з старэнькай гульнявой прыстаўкі🧡 спадзяюся, што вам спадабаецца і мы разам памарым пра мінулае)
https://youtu.be/b_kwek-23H0
#верш
#Хросная

Маленькая дзяўчынка
Сур'ёзна
нясе вялікую гурбу
снегу
у заранках
далоняк
Хоць маці кажа
"Кінь!"
_
То і я
Трымаю сябе ў руках
#верш
#госць
#ананімна

Вітаю!

Халат чараўніка
Яшчэ захоўвае празрыстую цеплыню цела, як пясок пад хвалямі,
У кішэнях галактыкі й кветкі
Малаток, аловак.

Гаспадар толькі што выйшаў,
За секунду да таго, як мы ўвайшлі,

Ад паўнаты пачуцьцяў
павесім яго на пачэсны кручок
Высока пад столяй,
Каб ніхто не спаганіў, не спакусіўся на дарагую рэч, бо -
рукавы й гузікі, каўнер ды пояс - хтосьці несьвядомы,
хтосьці малады й сьмелы,
хтосьці пасьля нас
зойдзе ў працяты сонцам пакой
і проста так апране яго, каб насіць у кішэнях
грамы й сьвітанкі,
пэндзлі й мікраскопы
і вельмі зручны халат
нябесна-блакітнага колеру
#ТоЯ #малюнак
Авой, якія 🔥
#драма
#Хросная
(Маленькі ўрывачак з таго,што я ніколі, мусіць, не дапішу)

"25-ая гадзіна"
Дзеючыя асобы:
Жанчына ( пастаянна змяняецца вонкава, мае розныя вочы, валасы, твары, гады. Вельмі прыгожа спявае. Пастаянна курыць. На плячах - шалік. Па паводзінах - тыповая гарадская вар'ятка.)
Котка (нейкага невыразнага адцення, паміж дабром і злом, адчайна бегае сама па сабе, гадоў недзе 1000-5956, жыцці падлічаны і расфасаваны па пакеціках, колер вачэй д'ябальскі. Карацей, котка як котка, ва ўсіх дамох такія ёсць)
Смерць (чорна-срэбны сілуэт)
Гадзіннік (вялікі, атрутна-жоўты, гучна адлічвае час)

Месца: чорны бліскучы пакой, у якім нічога няма, акрамя простага металічнага крэсла, у якім сядзіць Жанчына. Яе твар схаваны і яна быццам бы ў прыцемку. Смерць стаіць у канцы пакоя. Котка - на падлозе.
***
Гадзіннік: *гучна б'е*
I гадзіна
Жанчына: *закурвае цыгарэту і углядаецца ў тое, што павінна быць небам*
Вось, успомніла пра зоркі. Калісьці іх было так шмат і ніхто на іх не глядзеў. А зараз - ніводнай зоркі, а так паглядзець хочацца.
Адзінае, што засталося ва ўспамінах - адчуванне цеплыні. Напэўна, я забыла, што гэта такое - зоркі і прыдумала сабе ўспаміны аб ахінаючых прамянях...

Котка: Ты сабрала ўспаміны з абдымкаў родных, сябровак і бацькоў, ты не памятаеш зоркі, ты памятаеш цяпло людской любові. У зорках былі схаваныя жыцці блізкіх табе людзей. Чалавекі раней казалі, што кожны раз, калі нехта з іх нараджаўся, на небе з'яўлялася зорка.
Дзіўныя былі істоты: лічылі, што нават зоркі з'яўляюцца праз іх.

Жанчына *кутаецца ў шалік, абдымае сябе рукамі, быццам бы спрабуе схавацца*:
Спачатку.... Што ж было спачатку?
Спачатку ўсё было быццам бы было нармальна...
Старыя людзі заўсёды казалі, што раней і сонца было цяплейшае і неба чысцейшае.
Можа, мая памяць зноўку гуляе са мною ў гульні, засцілаючы той далёкі час тканінай блаславёнасці.
Што ж было?
Ну, як сказаць?
Мы падалі ў віхуры навін, кожны дзень дабравольна глытаючы шкло і цвікі.
Шкло разрывала нашае горла, рэзала вантробы, вымушаючы цела міраточыць крывёю.
Але мы кожную раніцу станавіліся ў чаргу на новую порцыю.
Мы баяліся застацца сляпымі, глухімі і маўклівымі, таму што кожную раніцу бачылі абсалютна раўнюткія чалавечыя галовы.
А потым рэчы пачалі знікаць.
Яны знікалі так, быццам бы нешта вялікае, страшнае і нябачнае глытала іх, вылазячы з старых рыпучых дзвярэй, з падвалаў, з забытых дамоў, зацярушаных павуціннем.
Спачатку знікала нешта нязначнае.
Цацка ў пакоі, старая паперка, каменьчык з дваровай клумбы...
Потым пачалі знікаць больш важныя рэчы: кнігі, календары, дамы і людзі.
Людзі знікалі апоўначы.
Цемра ахінала іх, кружыла ў танцы, хапала за каўнер чарнюткімі рукамі, цалавала атрутнымі вуснамі.
Яны знікалі. Ніхто не заўважаў.
Цемра лезла ў нашыя галовы.
Цемра насычала нашыя целы вуглякіслым газам, прымушаючы задыхацца.
Цемра ахінала нас.
Большасць з нас танчыла і смяялася.
У некаторых былі вушы, але не было вачэй, ці былі вочы, але не было рота, ці было адно вуха і адно вока, ці быў толькі рот.
Нехта зашываў сабе вочы ніткаю і слёзы трымцелі на вейках, змешваючы кроў з вадою.
А аднойчы я прачнулася, а дома насупраць ужо не існавала. Ён быў вялікі і вельмі заўважны - чырвонацагляная махіна з карункамі балконаў.
Той ранак быў халодны.
Ён асядаў на вуснах, а я праклінала халадэчу, машынальна п'ючы каву і фарбуючы вусны.
А ў двары, сярод зубоў панэльных шматпавярховак, з'едліва ўсміхаўся квадрат пустой прасторы.

Котка: мрааааааў! Я бачыла прывід таго дома! Зыбкі прывід на мяжы паміж явай і сном. Мы, каты, любім збірацца ў прывідах дамоў. Яны нечым падобныя да нас! Такія ж мррррм адзінокія, такія ж мррррм свабодныя. Толькі той, хто згубіць якар, можа быць свабодным...

Жанчына: *пачынае, быццам бы і не было слоў Коткі, быццам бы яе супынілі на палове слова*