Новы свет 🌞
717 subscribers
619 photos
10 videos
2 files
509 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Хросная

Невядомая жанчына
Пісала вершы
якія хавала пад ложкам
Невядомая жанчына
малявала карціны
іх ніхто не купляў
Невядомая жанчына
вынаходзіла нешта новае
А потым вынаходніцтва
прыпісвалі яе мужу
Невядомая жанчына
пісала кнігі
але рэдактары
адзін за адным
адмаўлялі ёй
Невядомая жанчына
хацела паступіць
ва ўніверсітэт
але ёй сказалі,
што ў яе
няправільны мозг
Невядомая жанчына
хацела працаваць
далей
Але ёй апранулі
хустку і сказалі
сядзі дома
Невядомая жанчына
з дзяцінства чула
што аднойчы
выйдзе замуж
А калі твой муж
будзе
незадаволены
табою?
Невядомая жанчына
хацела атрымаць
выбарчае права
Але яе адправілі
ў вар'ятню
Невядомая жанчына
была рана
выдадзена
замуж
і памерла
падчас родаў
Невядомая жанчына
хацела пайсці ў палітыку
Але яе высмеялі
Невядомая жанчына
была згвалтаваная
Невядомая жанчына
пайшла на пратэст
Ёй сказалі
Чаго табе не хапае?
Ёй не хапала
паветра.

Невядомая жанчына
засталася невядомай
бо яна была
жанчынай.
#верш
#Хросная

Тонкі серпік месяца
У маіх далонях
Я б з'ела яго
Але ж я
не сонца
#верш
#вікця_жытнік

я б хацела пісаць вершы
каб кожнае слова молатам
каб звонам у думах і памяці
каб рыфмы рытмы эпітэты

але я пачула мелодыі
у гэтым сугуччы выпадкаў
мне сэрца дыктуе літары
і з жылаў радкі высноўвае
і падаецца песня
маёй душой заспяваная
кволай бяскрылай птушкаю

ды болем надзеі працятая
я ўсё разумею
дзякуй

мне ніколі не стаць паэткаю
я вар'ятка
дачка р а д з і м ы
і вершы мае - толькі кроў
што сохне на ранах яе
смярдзіць
і вабіць такіх жа вар'ятаў

я толькі дзяўчо бязвольнае
што жыццё пражыве незаўважна
і пакіне пару крывых радкоў
ці пікселі у нататках

я ўсё разумею
дзякуй
#пава_рамонак #госць #верш

мне здаецца, маё жыццё падобна на сюр.
фантастычная завея 28 сакавіка,
і ў гэты дзіўны дзень хтось шукае для сябе мармур,
дзе знайсці часаўніка,
які разбурыць часовы абажур?
снег на мёртвых галінках,
ён на сініх шчаках,
нейкі прашчур едзе ў старых санях,
каб зрабіць на мяне замах,
чаго ад усяго я шукаю толькі выбухі і праблемы?
маё жыццё надта сюрэалістычна,
але я буду
В Ы Ж Ы В А Ц Ь,
завея мне не каменны мур...

• • •
Ціўтар
Тэлеграм
Інстаграм
• • •
#малюнак #ТоЯ Алесь садзіць яблычных казлянят 💚 🍏
Больш пра сусьвет і персанажаў 👉 @charounygai
#верш
#Шрэбра_Іслачы

Когіта і мой сум

Варушышся, пакуль жрэш.
Існуеш, пакуль мысліш.
Жывеш, пакуль здзіўляешся.
Потым? Потым у просць ператвараешся.
#малюнак
#госць
#Хлыгокрак

Тыпічны ўрок геаграфіі
#малюнак
#госць
#Ананімна

Смак надыходзячага лета

@masvet_by
#верш
#госць
#Лёля_Сонечная

Маналог #1

Горад паварочваецца на бок
Асцярожна здзьмувае з дарогі пыл
З верху курыць люльку пане бог:
Горад выбухнуў і яшчэ не астыў
Здаецца чутна званы на суседняй царкве
А можа я проста выпіў і троху паплыў
Дзеці плёскаюцца ў жаўтаватай рацэ
Якая зусім імаверна - зліў .
грудзі мамашы сеюць стрэс
"Дзеці будзьце ўважлівымі,
час ад часу ў нашым раёне
Выбухаюць АЭС"
Хто ведае мо мы ўжо паміраем?
Божа, а можа гэта канец?
Атам, давай яшчэ пагуляем
Будзе весела
узарвём сусвет
упэўнены: званы дакладна б'юць
А аблокі бог выдыхае праз рот
Дзеці купаюцца, людзі п'юць
Я ня веру ў ваду і кругазварот

Атам, пазбаў мяне ад сна
Пазбаў сусвет ад усякай драні
Можа калі мы дап'ем да дна
На дне апынецца што мы троху хрысціяне

@masvet_by
#навіны
#Шрэбра_Іслачы

Ну што, мінула дзесяць вершаў майго неананімнага жыцця ў Новым свеце.
Як вам, што вам, дзе вам падабаецца ці не падабаецца? Пішыце тут пад каментамі.
Я збіраюсь трохі змяніць фармат і тое сёе дадаць. Чакайце!
#Жабазэдлік
#малюнак
#госць

на выходных трэба часаць свайго ката!

• • •
Twitter
• • •
#верш
#Nichto_Absalutna

Ня будзе заўтра,
Як ня будзе ўчора,
Бо толькі сёньня ў зьменлівых нябёсах
Зіхоча Сонца з-за ці без аблокаў,
Скрозь дождж ці сьнег,
Скрозь сьлёзы шчасьця, гістэрычны сьмех,
Скрозь столь, і правады, і штучнае сьвятло,
Скрозь рэчы, грошы, веды, веру - усё,
Чаго няма, ня будзе, не было.

Глядзі: унутры сьвятло,
Адзінае, што ёсьць,
Папраўдзе ёсьць, заўжды з табой было,
І будзе, покі бачыш ты яго.

А калі ўчуеш змрок, бяскрайні і бяздонны,
Запальвай вогнішча
Або глядзі на зоры
І як бы золка ні было, навек запомні:
Ня будзе заўтра,
Як ня будзе ўчора.
#верш
#Хросная

Рабі, што павінна, хай будзе, што будзе
Няхай табе ў твар насмяхаюцца людзі
Хай нават зажорстка цябе ўсе асудзяць
Рабі, што павінна, хай будзе, што будзе
І нават калі больш душы не разбудзяць
Захоўвай агонь, што ўкладзены ў грудзі
Рабі, што павінна, хай будзе, што будзе.
Няхай табе ў твар насмяхаюцца людзі
#музыка
#госць
#пава_рамонак

Прыемнага падарожжа!
datamusili in Towago!
новы альбом у вольнасці!

https://band.link/TOWAGO

• • •
Telegram
Instagram
Twitter
• • •
#малюнак
#госць
#Madness_Soul

Фан-арт па франшызе Чалавек-бензапіла🙂

• • •
Instagram
Twitter
Artstation
• • •
#малюнак
#госць
#hikarriie

люцыфер🤕💥

• • •
Instagram
• • •
#верш
#Хросная
#домукаторым
#двк

Рэквіем па Дому

На руінах мінулых успамінаў
Прачытай паўсцёртыя сказы
Тут ніхто ўжо не піша навіны
І ніхто не знойдзе адказаў.

І дамы́ паміраюць, як людзі
Адлятаюць іх душы ў вырай
Як было, так ніколі не будзе
А руіны засыпле жвірам

Кінеш камень: кругі па вадзе
То ахвяры суроваму Молаху
Толькі знічкі мінулых падзей
Ад якіх застаюцца ўсполахі.

І дамы́ паміраюць, як людзі
Адлятаюць іх душы ў вырай
Як было, так ніколі не будзе
А руіны засыпле жвірам

А мы самі закрылі дзверы
Мы хацелі б ужо не выйсці
У завею так лёгка верыць
Бо на дол ападае лісце

На руінах мінулых успамінаў
Прачытай паўсцёртыя сказы
Тут ніхто ўжо не піша навіны
І ніхто не знойдзе адказаў.
#верш
#госць
#Ян_Мячэўнік
  
 Я крычу аб крывавай свабодзе.
Я крычу, што свабоду рвалі‌.
Як казалі жалезам і кроўю,
Я кажу белым сцягам у крыві.

Мы бяжым і за намі коні,
Мо бяз іх, але з намі раць.
Раць бяззбройных і неўгамонных:
Касінераў, якія маўчаць

Доўга блу‌калі мы па амшарах,
Доўга ела дрыгва ваяроў.
Чаплі моўчкі глядзелі на вязняў,
Што засталіся ў ціхі палон...

Мы ішлі, выпаў снег малочны
І зрабіў замест сцежцы шлях.
Але кроў засталася выточнай,
Нібы выспаў апошні загад...

Мо загад быў адданы да сонца,
Мо загад быў адданы да нас,
Але кропкай у справах малойчых
Застаецца свабодны парад.

Волі, волі, Матуля-Краіна!
Усё ж хаваем гэтакі боль.
Ты прымі маладога вар'ята,
Бо навошта ён рэчцы з зямлёй?..

• • •
☀️ Наш канал: @masvet_by
• • •
#верш
#госць
#Міхась_Корж

Будзь

Не будзь упартым,
не будзь бязвольным,
не будзь лятучым,
ці павольным.

Будзь смелым,
ды рашучым,
падрыхтаваны будзь
нібы пара,
і сумленным людзям,
і стойкім да самага канца.

Стань тым,
каго яшчэ не маеш,
жадаючы надзею папракнуць.
Стань тым,
каго даўнютка маеш,
ад лёсу лагодна ўздыхнуць.

Не будзь слабой,
а будзь іскравай,
зоркай,
з якой фатоны ўзлятаюць.
Не будзь уражлівай,
а будзь сабой,
асобай,
на якую мары асядаюць.

Не бойся шчырага кахання,
не хлусь сябрам, знаёмым,
і сабе,
пазбягая часу марнавання,
і ў думках,
што лётаюць таемнымі
паветрамі наскрозь,
не чуй нікога,
і нічога,
будзь тым, хто ты ёсць.

• • •
☀️Наш канал: @masvet_by
• • •