#верш
#госць
#Ян_Мячэўнік
Паэт павінен у першую чаргу,
Прадраўшы вочы пасля нараджэння,
Забыцца ў думках і пакінуць шлях, які яму даруюць нібы прабачэнне.
А сам паэт? Павінен ён кахаць!
А што кахаць?Да кога далучыцца? Паэт павінен не Радзіму, або іншых выбіраць,
Паэт павінен моўным словам ганарыцца.
Павінен літару ён кінуць у кнігу так, як ні адзін другі не зможа,
Патрэсці яе як ніхто, нібы дзіцё малое ў калысцы ноччу.
Сабраць фаянсавую шафу пад сабе, дзе захавае руны залатыя.
Вось так працуе наш паэт, і тут за ім прыйшлі, і літары крывыя...
З паднятай галавой на пакаранне смерцю, ён выйшаў у першую чаргу
І пракрычаў:" Радзіма, Жыві вечна!Жыві! Не здрадзі! Я паэт! Я не перажыву!"
Яна на вусны занясе той попел,
Што там застаўся замест поўных грудзяў.
І кожны на чырвонай плошчы прабармоча:"Цябе, паэт, ніколі не абрудзем! "
Народ збярэ чарнільныя асадкі, як кроплі ядавітай ртуці.
Народ збярэ паперу і манаткі, збярэ і літары, і словы, не забудзе.
Паэты гэта вечныя здарэнні, Здарэнні храбрасці, адвагі.
А вось цяпер лічыце хто паэт, а хто застаўся ў хатах пад уладай.
Паэт, вось хто паэт, хто крыкне: "Папулісты!",
Запале вогнішча сярод сваіх калегаў.
Ён выйдзе і прамове слова, так празрыста,
Нібы на гальштуке свабодна звесіўся дагэтуль...
І праз агонь, які ўздымае руку к сонцу,
Ён застанецца для сабе, а не для тых...
А не для тых хто хаялі на зоркі, а не для тых хто вогнішча душыў...
#госць
#Ян_Мячэўнік
Паэт павінен у першую чаргу,
Прадраўшы вочы пасля нараджэння,
Забыцца ў думках і пакінуць шлях, які яму даруюць нібы прабачэнне.
А сам паэт? Павінен ён кахаць!
А што кахаць?Да кога далучыцца? Паэт павінен не Радзіму, або іншых выбіраць,
Паэт павінен моўным словам ганарыцца.
Павінен літару ён кінуць у кнігу так, як ні адзін другі не зможа,
Патрэсці яе як ніхто, нібы дзіцё малое ў калысцы ноччу.
Сабраць фаянсавую шафу пад сабе, дзе захавае руны залатыя.
Вось так працуе наш паэт, і тут за ім прыйшлі, і літары крывыя...
З паднятай галавой на пакаранне смерцю, ён выйшаў у першую чаргу
І пракрычаў:" Радзіма, Жыві вечна!Жыві! Не здрадзі! Я паэт! Я не перажыву!"
Яна на вусны занясе той попел,
Што там застаўся замест поўных грудзяў.
І кожны на чырвонай плошчы прабармоча:"Цябе, паэт, ніколі не абрудзем! "
Народ збярэ чарнільныя асадкі, як кроплі ядавітай ртуці.
Народ збярэ паперу і манаткі, збярэ і літары, і словы, не забудзе.
Паэты гэта вечныя здарэнні, Здарэнні храбрасці, адвагі.
А вось цяпер лічыце хто паэт, а хто застаўся ў хатах пад уладай.
Паэт, вось хто паэт, хто крыкне: "Папулісты!",
Запале вогнішча сярод сваіх калегаў.
Ён выйдзе і прамове слова, так празрыста,
Нібы на гальштуке свабодна звесіўся дагэтуль...
І праз агонь, які ўздымае руку к сонцу,
Ён застанецца для сабе, а не для тых...
А не для тых хто хаялі на зоркі, а не для тых хто вогнішча душыў...
#верш
#госць
#Ян_Мячэўнік
Чорны свет паміж белых калюмнаў.
Там, заблукаўшы мечыцца позірк.
Дзе мы вясім на крыжах срэбнай збруяй,
Там, захаваны вачыма бармоча...
Там, мы крычым шумам ветраў, крыніцы,
Там, мы крывю аддаем да зямлі.
Што жа зрабіла нашу Радзіму, так жывучы і стагнаць за сваіх?
Як мы скакалі, грымела вражына,
Як аддавалі жыццё за людзей.
Памятай... Памятай вораг бяз тыла,
У сечы муры пабудуюць сыны...
Хай нас лупцуюць,
Хай усе падпанкі, зноў свае княства паставяць сюды .
Дык раз мы памерлі хай ударыць маланка,
У срэбную збрую на чорным крыжы...
#госць
#Ян_Мячэўнік
Чорны свет паміж белых калюмнаў.
Там, заблукаўшы мечыцца позірк.
Дзе мы вясім на крыжах срэбнай збруяй,
Там, захаваны вачыма бармоча...
Там, мы крычым шумам ветраў, крыніцы,
Там, мы крывю аддаем да зямлі.
Што жа зрабіла нашу Радзіму, так жывучы і стагнаць за сваіх?
Як мы скакалі, грымела вражына,
Як аддавалі жыццё за людзей.
Памятай... Памятай вораг бяз тыла,
У сечы муры пабудуюць сыны...
Хай нас лупцуюць,
Хай усе падпанкі, зноў свае княства паставяць сюды .
Дык раз мы памерлі хай ударыць маланка,
У срэбную збрую на чорным крыжы...
#верш
#госць
#Ян_Мячэўнік
Я крычу аб крывавай свабодзе.
Я крычу, што свабоду рвалі.
Як казалі жалезам і кроўю,
Я кажу белым сцягам у крыві.
Мы бяжым і за намі коні,
Мо бяз іх, але з намі раць.
Раць бяззбройных і неўгамонных:
Касінераў, якія маўчаць
Доўга блукалі мы па амшарах,
Доўга ела дрыгва ваяроў.
Чаплі моўчкі глядзелі на вязняў,
Што засталіся ў ціхі палон...
Мы ішлі, выпаў снег малочны
І зрабіў замест сцежцы шлях.
Але кроў засталася выточнай,
Нібы выспаў апошні загад...
Мо загад быў адданы да сонца,
Мо загад быў адданы да нас,
Але кропкай у справах малойчых
Застаецца свабодны парад.
Волі, волі, Матуля-Краіна!
Усё ж хаваем гэтакі боль.
Ты прымі маладога вар'ята,
Бо навошта ён рэчцы з зямлёй?..
• • •
☀️ Наш канал: @masvet_by
• • •
#госць
#Ян_Мячэўнік
Я крычу аб крывавай свабодзе.
Я крычу, што свабоду рвалі.
Як казалі жалезам і кроўю,
Я кажу белым сцягам у крыві.
Мы бяжым і за намі коні,
Мо бяз іх, але з намі раць.
Раць бяззбройных і неўгамонных:
Касінераў, якія маўчаць
Доўга блукалі мы па амшарах,
Доўга ела дрыгва ваяроў.
Чаплі моўчкі глядзелі на вязняў,
Што засталіся ў ціхі палон...
Мы ішлі, выпаў снег малочны
І зрабіў замест сцежцы шлях.
Але кроў засталася выточнай,
Нібы выспаў апошні загад...
Мо загад быў адданы да сонца,
Мо загад быў адданы да нас,
Але кропкай у справах малойчых
Застаецца свабодны парад.
Волі, волі, Матуля-Краіна!
Усё ж хаваем гэтакі боль.
Ты прымі маладога вар'ята,
Бо навошта ён рэчцы з зямлёй?..
• • •
☀️ Наш канал: @masvet_by
• • •
#верш
#госць
#Ян_Мячэўнік
«Не ўлягаці»
У панскіх ног не ўлягаці,
Страчаць не трэба гонар свой.
Няхай у жабрацкіх бацькі лапцях,
Затое не згубіўшы мрой.
Звер-навалач знікае хутка,
Стаптаўшы жвавасць кволых ног.
Народ плыве, як прывід чуткі,
Міная пасмы хмызнякоў...
Шырэнгі рухаюцца звітна,
Каб цемрашальству даць адпор.
Канаюць змагары з агідай,
Не ўбачыўшы Радзімы мор.
Галовы склалі ў намаганнях,
Якія маюць розны сэнс;
Але асноўнае наданне:
Служыць свайму, з астатнім бес.
Смурод пачуццяў у віры жыцця,
Нібы канстанта, шлях адзін:
Быццё—цягнік, параю выйсці;
Спаліць дэсані павуцін...
@masvet_by
• • •
Telegram
• • •
#госць
#Ян_Мячэўнік
«Не ўлягаці»
У панскіх ног не ўлягаці,
Страчаць не трэба гонар свой.
Няхай у жабрацкіх бацькі лапцях,
Затое не згубіўшы мрой.
Звер-навалач знікае хутка,
Стаптаўшы жвавасць кволых ног.
Народ плыве, як прывід чуткі,
Міная пасмы хмызнякоў...
Шырэнгі рухаюцца звітна,
Каб цемрашальству даць адпор.
Канаюць змагары з агідай,
Не ўбачыўшы Радзімы мор.
Галовы склалі ў намаганнях,
Якія маюць розны сэнс;
Але асноўнае наданне:
Служыць свайму, з астатнім бес.
Смурод пачуццяў у віры жыцця,
Нібы канстанта, шлях адзін:
Быццё—цягнік, параю выйсці;
Спаліць дэсані павуцін...
@masvet_by
• • •
Telegram
• • •
#верш
#госць
#Ян_Мячэўнік
«Finis Malum»
На хаўтурах сярод манументаў,
Ботам шэргае чорны ланцуг.
Абагомілі сволач з дэкрэтамі,
Нагадалі: finis malum!
Дамавіна спусцілася ў яму,
Развітаўся драцяны вянок;
Забірае зямля небараку,
Адплывае на лодцы Харон...
Хтось пачаў гарцаваць на магіле,
Хтось пачаў жалкаваць мерцвяка.
Кірзачы ды вясковыя брылі
Аддалі гучны воплеск "Ура!"
Паслухмяны сабака з ашчэрам
Моцна-моцна завыў на Луну.
Цвілы дом для маленькіх Імперый,
Цяжка звіс на чырвоным круку...
@masvet_by
• • •
Telegram
• • •
#госць
#Ян_Мячэўнік
«Finis Malum»
На хаўтурах сярод манументаў,
Ботам шэргае чорны ланцуг.
Абагомілі сволач з дэкрэтамі,
Нагадалі: finis malum!
Дамавіна спусцілася ў яму,
Развітаўся драцяны вянок;
Забірае зямля небараку,
Адплывае на лодцы Харон...
Хтось пачаў гарцаваць на магіле,
Хтось пачаў жалкаваць мерцвяка.
Кірзачы ды вясковыя брылі
Аддалі гучны воплеск "Ура!"
Паслухмяны сабака з ашчэрам
Моцна-моцна завыў на Луну.
Цвілы дом для маленькіх Імперый,
Цяжка звіс на чырвоным круку...
@masvet_by
• • •
Telegram
• • •
#верш
#госць
#Ян_Мячэўнік
«Выспы»
Выспы, рыпячыя жоўтым
Дробязным жорсткім пяском,
Узняліся з твані балотнай,
Хіжай да сквапных паслоў.
Выспы крычалі нячутна
Гоманам моцных дубоў.
Ветрам, што ўскідзістым крокам,
Бег праз гушчар маладой.
Выспы цярпелі гулліва
Плёскатам хваляў густых.
Залівам чорнай рабіны—
Водгук прыроднай жальбы.
Выспы танулі тужліва
У кроплях хмарчыных слёз.
Багна з раскай цнатлівай
Шырылась ў жаху нябёс...
• • •
Telegram
• • •
#госць
#Ян_Мячэўнік
«Выспы»
Выспы, рыпячыя жоўтым
Дробязным жорсткім пяском,
Узняліся з твані балотнай,
Хіжай да сквапных паслоў.
Выспы крычалі нячутна
Гоманам моцных дубоў.
Ветрам, што ўскідзістым крокам,
Бег праз гушчар маладой.
Выспы цярпелі гулліва
Плёскатам хваляў густых.
Залівам чорнай рабіны—
Водгук прыроднай жальбы.
Выспы танулі тужліва
У кроплях хмарчыных слёз.
Багна з раскай цнатлівай
Шырылась ў жаху нябёс...
• • •
Telegram
• • •
#верш
#госць
#Ян_Мячэўнік
«Зямлю катавалі не раз...»
Зямлю катавалі не раз,
Жаўнеры цягнуліся прагна.
Штык, абдзіраючы сфагну,
Смела ішоў далей.
Боты тапталі занадта
Моцную веру ў сатрапаў.
Узнік надламаны лёс,
Лёс надламаў людзей...
Зоркі знікалі з неба!..
Зоркі заззялі іначай!..
Зоркі цяпер на пагонах!..
Зоркі цяпер ламачча!..
Крочыць хеўра мацнейшых,
Лічачы крок пад песню.
Знялі прыгон з тутэйшых,
Час яго зноў павесіць.
Мабыць, яны за Радзіму?
Мабыць, яны за маці?
Мабыць, яны за жыццё?
Мабыць, і трэба прабачыць?
Таксама чакае абрус,
Пакуль толькі мітрэнга...
Дзіравы кажух ад куляў,
Кулі дзіравяць да нэрваў.
Бітва за бітвай у ночы,
Меншыцца гул салдацкі;
Каскі з рання крываточаць,
Твары паўсюль у камуфляжы.
Каша з гарбатай у полі—
Пах сентэменталізму...
Сёння ўваскрос адзін,
Заўтра распнецца іншы...
@masvet_by
• • •
Telegram
• • •
#госць
#Ян_Мячэўнік
«Зямлю катавалі не раз...»
Зямлю катавалі не раз,
Жаўнеры цягнуліся прагна.
Штык, абдзіраючы сфагну,
Смела ішоў далей.
Боты тапталі занадта
Моцную веру ў сатрапаў.
Узнік надламаны лёс,
Лёс надламаў людзей...
Зоркі знікалі з неба!..
Зоркі заззялі іначай!..
Зоркі цяпер на пагонах!..
Зоркі цяпер ламачча!..
Крочыць хеўра мацнейшых,
Лічачы крок пад песню.
Знялі прыгон з тутэйшых,
Час яго зноў павесіць.
Мабыць, яны за Радзіму?
Мабыць, яны за маці?
Мабыць, яны за жыццё?
Мабыць, і трэба прабачыць?
Таксама чакае абрус,
Пакуль толькі мітрэнга...
Дзіравы кажух ад куляў,
Кулі дзіравяць да нэрваў.
Бітва за бітвай у ночы,
Меншыцца гул салдацкі;
Каскі з рання крываточаць,
Твары паўсюль у камуфляжы.
Каша з гарбатай у полі—
Пах сентэменталізму...
Сёння ўваскрос адзін,
Заўтра распнецца іншы...
@masvet_by
• • •
Telegram
• • •
#верш
#Ян_Мячэўнік
"Мае дзверы заўсёды адчынены..."
Мае дзверы заўсёды адчынены,
Мае дзверы чакаюць гасцёў.
Яны ціха палаючы шчылінай,
Цябе клічуць у чырвоны касцёл...
Калі пахі падманлівай кавы,
Стакан б’юць завірухай сівой—
Набудзь зборнік паэмаў мільгавых!
Радкі ўзрост распачнуць галіной!
Квітнець у вырай скіруецца лісце,
Стырно ўбок паварочвае зірк:
Зачын зноўку друкуецца рысцем;
Ізноў бегчы, імчаць у далячынь...
• • •
Telegram
• • •
#Ян_Мячэўнік
"Мае дзверы заўсёды адчынены..."
Мае дзверы заўсёды адчынены,
Мае дзверы чакаюць гасцёў.
Яны ціха палаючы шчылінай,
Цябе клічуць у чырвоны касцёл...
Калі пахі падманлівай кавы,
Стакан б’юць завірухай сівой—
Набудзь зборнік паэмаў мільгавых!
Радкі ўзрост распачнуць галіной!
Квітнець у вырай скіруецца лісце,
Стырно ўбок паварочвае зірк:
Зачын зноўку друкуецца рысцем;
Ізноў бегчы, імчаць у далячынь...
• • •
Telegram
• • •