Новы свет 🌞
685 subscribers
643 photos
11 videos
2 files
533 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Nichto_Absalutna

Ну, колькі дасьцё мне за літар жыцьця?
І што, гэта ўсё?
І ні пекла, ні рай?
Ні лёд, ні агонь, ні дурны ісэкай?
Нашто мне нішто?
Гэй, што значыць "бывай"?
#верш
#госць
#ананімна

спачатку яна кажа:
так, мам, тат, усё добра
усё ў парадку
а потым зьяжджае на цягніку
ў невядомым напрамку

піша ўначы на сурвэтках
вершы даўжынёй у вярсту
потым знарок забывае
што колісь была паэткай

яна ніколі не возьме грошаў
на квіток назад
яе цягне далей і далей
у глухі лістапад

яе цягне адсюль
і няважна куды
абы толькі мроі
дзесьці там далёка былі
#Тарас_Ташкевіч
#верш
#госць

Завея.. Маці ўсёй зімы.
Сваім пяшчотным дакраненьнем,
Наймілейшым сьнегам раньнім
Яна агортвае дамы,
Якія ў стану забыцьця
Чакаюць сьнегу прыбыцьця
На кайданы народнай стомы.
Лясы, палі й вадаёмы,
Што стаяць у заняменьні,
Ад магутных хмар зацьменьня,
Ды чакаюць бесьсьвядома
Коўдры сьнежнай тонкі пласт.
Які быццам бы баляст
За сабою падсьвядома
Цягне думкаў новы час.
Час сумневаў і памылак,
Час пакутаў і мальбы.
Час, калі ўсе гарады
Атрымоўваюць кавалак
Пухкай сьнежнасьці, нібы
Ўзнагароду за стараньні,
Усёй трывожнасьці пары..

29.01.2023

•••
Тэлеграм
•••
#ТоЯ #малюнак #комікс

Мультфільм дзяцінства "Мікраполіс"💖 Хто глядзеў?
#малюнак
#госць
#Лаўрэнсій_Урса.

Некаторыя персанажы мышыных гарадскіх міфаў.

• • •
Telegram
• • •
#Тарас_Ташкевіч
#госць
#верш

Пануе вечар за вакном
Над ціхіх вуліцаў зьняменьнем,
Над мокрых шыльдаў адчужэньнем,
Якія быццам бы альбом
У сабе зьбіраюць абурэньні,
За сэнс іх сьціплага стварэньня —
Лухту усім несьці, пад замком
З няволі іхняга хаценьня.

Пануе вечар над дажджом,
Які сьцяной сьляпой залевы,
Адчуўшы цемнаты павевы,
Крадком усходзіць над зямлёю
І ўсёй сілаю сваёю
Агортвае ўвесь горад у змрок.

Гарыць спакойна за вакном,
Як помнік зьменлівасьці часу,
На воску сьветлага абцасу —
Скупая сьвечка, што дабром
Свайго маленькага йснаваньня,
Зьвярнуць імкнецца на спатканьне
Сучаснай сталасьці са злом
Хоць кроплю нашае ўвагі.

То адбываецца штодзённа,
То дзеілася тут заўжды,
Але ў гэтым паўбяды.
Калі для нас то — аднатоннасьць,
Ці значыць — правільнасьць тады..?

А сьвечка, ўсё гарыць, на дзіва,
Блішчыць у цемені акна.
І ўсё глядзіць, як пустата,
У дробнай цемені зласьліва
Зьбірае буру, як адну
З вусьцішных мараў сьвечкі ціхай.

Пераліваецца санліва
Лілова-жоўты аганёк.
Адсюль яго відаць здалёк.
Паставіў нехта, беражліва,
Дарунак сёй, сьвятлу маяк,
Каб даць надзею людзям, як
Давала вера, асабліва,
Як у часы складаныя — працяг
Жыцьця суцішнага рушэн

05.02.2023

•••
Тэлеграм
•••
#проза
#госць
#Шрэбра_Іслачы

Ці паэт ты? (Усім, хто ў сумневах)

"Ты дыхаеш? Што, ты дыхаеш на самай справе? Тады ўжо дыхай поўнымі грудзьмі! Калі ты можаш вымавіць слова, вымаві яго! І ты паэт." — Казаў калісьці мне так дзед.

Каб быць паэтам — ня трэба галавы.
Трымай ліхтар у рукі і свяц/і!
Алоўкам жа запісвай на паперцы
тыя абрысы што прыйшлі ў думкі.
#верш
#Хросная

Тая, што ў люстэрку
хоча зжэрці мяне.
Я хачу зжэрці тую,
што ў люстэрку.
Такія рэчы
інтымней
за каханне і сэкс.
Мы не выбіраем
нашыя целы.
Нашыя целы
не выбіраюць
нас.
#Алесь_Гулевіч
#верш
#гвалт

За мурамі ці сцюжай падлогай,
Цераз сцёкавы ржавыя трубы
Чую лаянкаю маналогі
І пабітую ў шчэпкі пасуду.

Вось і крэсла патрапіла ў сцену,
Жонка з мужам счапіліся хватка.
Там яна ўсё касплэіць сірэну,
А ў куце гарлапаніць зярнятка.

Падабраўшы калені у вочы,
Не спрабуючы выцерці слёзы,
Мы абое сядзім па-дзявочы,
І дрыжым после кожнай пагрозы.

Гэта звонку я выцісну сотку
Абабіты мазолістай скурай,
А ў душы мне вільготна-дрыготка,
А ў душы я забіты цэнзурай.

За цябе дай пачуць гэты крыкі,
Хай мяне даламаюць удары,
Бо ўжо двойчы я цень бязлікі,
Варты жалю журботнай пашаны.

https://t.me/aleshulevic
#Паўлінка
#госць
#верш

Я п'ю мінулае, хоць і яно — атрута,
Няспешнымі, балючымі глыткамі,
Калісьці марыла пакінуць за плячамі
Усе крыўды ў цвілі, слёзы і пакуты,

Надзеі мёртвыя, што так даўно пагнуты,
Каханне, разляцеўшае шматкамі...
Я п'ю мінулае, хоць і яго — атрута,
Няспешнымі, балючымі глыткамі.

Прасякнута горка-балючым смуткам,
Хажу бясконца па мінуламу кругамі.
Магчыма, пройдзе як-небудзь з гадамі
У душы маёй непераможны люты...
Я п'ю мінулае, хоць і яго — атрута.
#Алесь_Гулевіч
#верш
#ціндар

Прысвячаецца спадканням з ціндару (кірылічная версія ў каментрарах, бо гэта мой маленечкі маніфест у абарону беларскай лацінкі)

Ty kinuła mnie padabajku,
Jak kostku a treciaj načy,
Na fotku ŭ rasciahnutaj majkie,
I byccam mirhnuła: pišy.

"Vitaju, šanoŭnaja pani!"
Zvyčajny nasamreč zvarot,
Z nadziejaj, što vy nie spaznali,
Nie rymlanin ja, a viesthot.

Kłasična da žachu razmova:
Nadvorje vučoba i hust,
A potym havorka pra Boha
I prahu da hrešnych raspust.

Niazmienna sastroiš cichoniu,
Ja vydam niazhrabniejšy žart,
Što my zakaspłejim Pahoniu,
Ty—vieršnica, cieła pop-art.

Špacyr budzie doŭhim i ciažkim,
My kročym ad CUMa na Ŭschod.
Maŭčańnie, paciejuć padpaški,
Pytańnie zbivaje čarod.

Praz dzeń, navahaŭšysia dosyć,
Maleńkim niazhrabnym listom
Raskažaš što niejak nie znosić
I lepš mnie zastacca siabrom..

https://t.me/aleshulevic
#пава_рамонак
#госць
#музыка

Усім вітанкі, гэта пава рамонак! 8 лютага я перавыдаў свой альбом NAQMUT для стрымінгавых пляцовак і цяпер вы можаце слухаць "БАЛОТА" праз любімы Spotify! Новае выданне змяшчае усе 14 трэкаў, якія я зрабіў для альбома і гарантуе 2 гадзіны жахаў і крыкаў
(⁠ʘ⁠ᴗ⁠ʘ⁠✿⁠)
спадзяюся, што вы зноў адкрыеце гэты альбом для сябе і што ён будзе мець добрае месца ў вашых плэй-лістах🖤
З любоўю, намеснік вашага садочку🫶🏻🫣
https://open.spotify.com/album/0tUvXThYC8gmO1t2EW5SvA?si=0jIEeT-RTKy4YKbRmc_Jmw
#птушка
#госць
#верш

мне не стае вітаміну блакітнага неба
Мне бракуе вітаміну святла
Прапанаваць можа ўсё краіна,
Але не знайсці мора там, дзе зямля

Мне даюць таблеткі блакітнага колеру
Мяне прышчапілі святлом,
Але не стае мне паветра вольнага,
Казаць услых— гэта mauvais ton

Замест цягніка на мора— цягнік у метро
Імчым у чарговы каменны
Будынак, дзе ўсім выядаюць нутро:
Табе, мне ды людзям сумленным


Праз пэўную колькасць аднолькавых дзён
Нясорамна лезці на сцену—
Горш будзе рыхтык уласны праклён,
Калі не захочаш ты зменаў

https://t.me/+JjpiQpzC09M1NzJi
#верш
#Хросная

Бяда той,
што была
створана
са смеху
і
з гневу
Прамаці Ліліт
ў тым,
што яна
жыла
у свеце,

які быў створаны
думкаю
Бога.
#верш
#госць
#ананімна

Калі-небудзь
твая планета ўпадзе
ў ружовую бездань
майго вагню,
прапульсаваў мне
гіганцкі ранішні грэйпфрут,
высьмейваючыся
з-за краю гарызонтавай талеркі,
але ня зараз, ня ў гэты самы міг,
ня зараз.
#Шрэбра_Іслачы
#верш
#госць

Х ~ в а л і ≈ д а р а з в а ж а н н я

Уваходзячы ў рэчку,
яна апранаецца на цябе.
Ты не ўладар яе,
але яна — твае адзенне.
Мая частка.
Калі гляджу я
на сабе
ў глыб рачную,
што я бачу,
што я танчу?
Ці не дзіўная рака
≈≈≈≈≈≈≈≈≈≈≈≈≈≈≈≈≈
Паветра то~е ?
#птушка
#госць
#верш

мне не стае вітаміну блакітнага неба
Мне бракуе вітаміну святла
Прапанаваць можа ўсё краіна,
Але не знайсці мора там, дзе зямля

Мне даюць таблеткі блакітнага колеру
Мяне прышчапілі святлом,
Але не стае мне паветра вольнага,
Казаць услых— гэта mauvais ton

Замест цягніка на мора— цягнік у метро
Імчым у чарговы каменны
Будынак, дзе ўсім выядаюць нутро:
Табе, мне ды людзям сумленным


Праз пэўную колькасць аднолькавых дзён
Нясорамна лезці на сцену—
Горш будзе рыхтык уласны праклён,
Калі не захочаш ты зменаў

https://t.me/+JjpiQpzC09M1NzJi