Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#Тарас_Ташкевіч
#верш
#госць

У маруднай ранішняй смузе,
Каля цнатлівага прычалу
Стаіць, калоціцца памалу
Драўляны човен у чарадзе
З усіх таксама непатрэбных,
У сьвет народжаных дарэмна,
Гадоў мінулых прамянёў.

Пасьля нуды чаканьняў ціхіх
Ён гойдаецца на вялікіх,
Высокіх, моцных і шматлікіх,
Найчыстага блакіту хвалях,
Якія грэюць тут сабою
Марскую бездань зь цемнатою,
На бязьмежнага сьвітанку далях.

Праз час спадзеваў безнадзейных
Абраў ён болей не чакаць,
Апошні досьвітак спаткаць
І перашкод праз чэраг дзейных
У вандроўку ціха адплываць.

Куды, нашто й якім чынам -
Наўрад ці ведае хоць хто,
Дакладным ёсьць для нас адно -
Ён зьнік, калі вільготным дымам
Было задушана паветра,
І як задзьмуў надзеі ветрык -
Ён з кругавіду зьнік ужо..

08.01.2023

Тэлеграм
#госць
#верш
#Тарас_Ташкевіч

Страх

Што ёсьць той люты страх ?
Які забыўшыся на літасьць
Ды на абставінаў агіднасьць
Распашыраецца ў вачах,
Налітых чорнаю крывёю,
Як полымя які парою
Так паліць волю ў галавах.

Дык як завецца гэты страх ?
Які прымусіў зьнікнуць ціха,
Ня даўшы зьдзейсьніць і ўздыху,
Любоў і шчасьце на вуснах.
Які ў гэткі шпаркі час
Так прызвычаіўся да нас,
Што душыць горда ў грудзях
Усе свабоды разуменьні,
Як сонейка майго праменьні
Усё закрывае цемры дах.

Дык перад чым той брыдкі страх ?
Ці перад пекла ланцугамі ?
А мо, усёж, перад гадамі,
Што бавіў люд наш у ланцугах ?
Чаму нібы наканавана,
Што нават сьмерць абмежавана
І задарма тут толькі жах ?
Чаму прымушаны баяцца
Я дзеіць, мовіць і сьмяяцца,
Нібы радзіўся ў кайданах ?

За што знаходзіцца ў страху
Благі нязьменны сумны лёс
Таго народу, што прынёс
У краіну разуменьня крыху,
Кім насамрэч народ той ёсьць..?

17.12.2022

•••
Тэлеграм
•••
#Тарас_Ташкевіч
#верш
#госць

Завея.. Маці ўсёй зімы.
Сваім пяшчотным дакраненьнем,
Наймілейшым сьнегам раньнім
Яна агортвае дамы,
Якія ў стану забыцьця
Чакаюць сьнегу прыбыцьця
На кайданы народнай стомы.
Лясы, палі й вадаёмы,
Што стаяць у заняменьні,
Ад магутных хмар зацьменьня,
Ды чакаюць бесьсьвядома
Коўдры сьнежнай тонкі пласт.
Які быццам бы баляст
За сабою падсьвядома
Цягне думкаў новы час.
Час сумневаў і памылак,
Час пакутаў і мальбы.
Час, калі ўсе гарады
Атрымоўваюць кавалак
Пухкай сьнежнасьці, нібы
Ўзнагароду за стараньні,
Усёй трывожнасьці пары..

29.01.2023

•••
Тэлеграм
•••
#Тарас_Ташкевіч
#госць
#верш

Пануе вечар за вакном
Над ціхіх вуліцаў зьняменьнем,
Над мокрых шыльдаў адчужэньнем,
Якія быццам бы альбом
У сабе зьбіраюць абурэньні,
За сэнс іх сьціплага стварэньня —
Лухту усім несьці, пад замком
З няволі іхняга хаценьня.

Пануе вечар над дажджом,
Які сьцяной сьляпой залевы,
Адчуўшы цемнаты павевы,
Крадком усходзіць над зямлёю
І ўсёй сілаю сваёю
Агортвае ўвесь горад у змрок.

Гарыць спакойна за вакном,
Як помнік зьменлівасьці часу,
На воску сьветлага абцасу —
Скупая сьвечка, што дабром
Свайго маленькага йснаваньня,
Зьвярнуць імкнецца на спатканьне
Сучаснай сталасьці са злом
Хоць кроплю нашае ўвагі.

То адбываецца штодзённа,
То дзеілася тут заўжды,
Але ў гэтым паўбяды.
Калі для нас то — аднатоннасьць,
Ці значыць — правільнасьць тады..?

А сьвечка, ўсё гарыць, на дзіва,
Блішчыць у цемені акна.
І ўсё глядзіць, як пустата,
У дробнай цемені зласьліва
Зьбірае буру, як адну
З вусьцішных мараў сьвечкі ціхай.

Пераліваецца санліва
Лілова-жоўты аганёк.
Адсюль яго відаць здалёк.
Паставіў нехта, беражліва,
Дарунак сёй, сьвятлу маяк,
Каб даць надзею людзям, як
Давала вера, асабліва,
Як у часы складаныя — працяг
Жыцьця суцішнага рушэн

05.02.2023

•••
Тэлеграм
•••
#Тарас_Ташкевіч
#верш

У цнатлівых джунглях загранічча,
На сховішчы жывой зямлі,
Увесь дзень трапляюць прамяні
На суцішнае аблічча
Зялёных кронаў, што ў агні
Ад промняў тых сьляпога сонца,
Нібы смажацца бясконца,
Ад буйных вод удалечыні.

Казыча, лашчыць дрыгатліва,
Павевам сьвежасьці сваёй,
І, нібы, сілаю ня ўсёй,
А толькі трэцьцю, дабрытлівы
Спакойны ветрык, кроны той
Лясіны ціхай, што даткліва,
Чакае свайго лёсу збой.

У лесе гэтым, беражліва,
Захоўваюцца пад травой
Празрыстай, ранішняй расой,
Пустыя кроплі, што імкліва,
Натхняюць сілаю жывой
Усе расьліны, да самой
Гіганта гожай верхавіны.

Стаіць у джунглях ганарліва,
Схаваны ад позірку вачэй,
Да рэшты сваіх дзён бліжэй,
Каменны мур, што беражліва,
Калісьці, нехта тут ствараў.
Сабе ахову будаваў,
Таму імкнуўся асабліва,
Ды не лайдачыў, працаваў.

У чорным колеры, як дзіва,
Стаіць, пакінуты на век,
Як непатрэбны чалавек -
Пакутаў помнік нешчасьлівы,
Бо назаўжды схаваў у сабе,
Як памяць а вусьцішным сьне
Сваю гісторыю стаўленьня.
І як вяліка дасягненьне,
Што й цяпер ён моўчкі, хціва,
Хапаецца за сьвет і мсьціва
Ўсё назірае за карцінай
Цнатлівых джунгляў забыцьця.

І ўсё стаіць, стаіць, дужае,
У праменьнях ціхага сьвятла.
Ды наглядае, як імгла
Павольна лёс увесь ахінае,
Яго як спальвае датла.

13.02.2023

•••
Тэлеграм
•••
#Тарас_Ташкевіч
#верш


Чым ёсьць, для вас сьвядомасьць, паньства ?
Ды ці патрэбна яна нам ?
Нашто жа верыць усім вірам
Шалёных думак, што, як п’янства,
Зьнявольваюць, ссылаюць хцівы,
За прагу ведаў пакутлівы,
Уласнага адзінства глузд ?

А мо сьвядомасьць — гэта зоркі ?
На небасхілу забыцьця.
Чакаюць час свайго жыцьця,
Каб потым зьнікнуць у ціхі яркі
Прастор няспыннага быцьця ?

А мабыць сьведамасьць — высокі
Прыгожы чысты вадаспад,
Што выклікае перапад
Бязвокіх дзеяў і парад
Эмоцый шчырых перамогі
Над розумам, у той час нястрогім,
Што й люструецца ў вачах ?

Патрэбна ль гэтае люстэрка ?
Прыродай дадзенае нам,
Каб не паказваці бедлам,
Што ўтвараецца ўпарта
Ў нашым спрагненым мазгу.
Патрэбна ль жыць у ланцугу
З няволі ўласных меркаваньняў ?
Нястачы вольнасьці, жаданьняў,
Сустрэчаў у лютую пургу,
На прышласьць добрых спадзяваньняў,
Ды жыць спакойна намаганьняў.
Бо ў ходзе ўласных назіраньняў,
Сьвядомасьць зьвейвае смугу..

20.02.2023



Тэлеграм
#верш
#госць
#Тарас_Ташкевіч


Санэт

Si tu veux vivre sans chagrin, trouve l'avenir comme le passé.


Выточнай цёпласьцю здаля
Зноў шчырай ласкаю вітае.
Пяшчотнай літасьцю каля
Цябе праменьнямі іграе.

Буйною бураю спаткаць
Заўжды зычліва абяцае.
А ў кожным выніку ласкаць
Вакольнай міласьцю прыймае.

Ня выйдзе з думкаў вобраз той,
Што лашчыць сьведамасьць красой
Малюнкаў іншага снаваньня.

Нуды залевамі імжыць,
Тужлівай марай будзе жыць
У думках хвіля раставаньня.

26.06.2023
@masvet_by

• • •
Telegram
• • •
#верш
#госць
#Тарас_Ташкевіч



Спакойнай волі галасы
Чуваці ранішняй смугою.
Чароўна-мілы плён красы
З вачэй сыходзіць з дымкай тою.

Зьлятаюць любыя часы
Пачуўшы грозны гоман мрояў.
Зьляцяць да першае расы,
У страху вокліку забояў.

Зьнікаюць, нібы каласы,
Сярпа пад вострым,грубым бокам.
Каб не згадалі той расы,
Каб захлынуліся ў змроку.

І так патрэбныя душы
Сыходзяць добрыя хвіліны.
Як не пабачу той красы,
Больш не пачую голас мілы…

08.04.2023

@masvet_by

• • •
Telegram
• • •