Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#комікс #пераклад
#Максім_Крывіч

Пераклаў цудоўны комікс пра Ката ў Ботах ад @Machaon_chan на беларускую. 💔
Я раней ніколі не перакладаў коміксы — таму, калі ласка, не судзіце занадта строга за афармленне і перакладчыя вольнасці.

https://t.me/m_kryvichV/137
#госць
#малюнак
#PryhniečanajaLutaść

Рэмус вучыць Сірыуса быць сапраўднай рок-зоркай
#госць
#верш
#Lupine

Устань і ідзі

Устань і ідзі,
Бо ты абраў гэты шлях,
Бяжы ці паўзі
Праз самоту і жах.
Без сіл ты застаўся?
Маеш тых, хто з табою!
З табою нікога?
Вера - то зброя!
Вера памерла?
Рухай без веры!
Без сіл, без сяброў,
Нібы чыясьці сякера,
Што рубіць. кожнае. дрэва.
Устань і ідзі
Праз халеру і мор,
Праз роспач, праз цёрне
Да ззяючых зор!..
#верш
#госць
#Бурбалка

МыТут

Шэрае надвор'е, настрой ня айс
Асаблівы сум спараджае вершаlines
Вершаліны дум б'юцца ў галаву
I love you або заб'ю — мілы родны кут

Тут пачынаецца зь яскравых загалоўкаў
Раніца — даўно ня з кавы. Хтось алоўкам
Піша планы на бліжэйшы тыдзень, дзень
Тут не адкрываюць дамафоны на {дзінь-дзень}

Дзьверы адчыняюць часам, зрэшты, без ключоў
Бацька звоніць сыну ў школу, каб дамоў хутчэй прыйшоў
Трэба маці адшукаць, як і што ёй перадаць
Паглядзі ты за сястрычкай, буду позна, дай мне пяць

Пяць, і пяць, і пяць, і пяць
Грошы ёсьць. Пайду гуляць
Двое содняў не пятнаццаць
Дайце, дзеці, вас памацаць

Красіць наш архіпелаг
Выцьвілы на сонцы флаг
Флагі тут на кожным кроку
Крамы з флагам ці з вырокам

Гэты горад мае гонар
Хоць падобна ўсё на хорар
Цягнікі — бітком вагоны
Хоць на вуліцах нікога

Тут сяброў ня так і многа
Шмат зь іх выбрала дарогу
Хто раней, а хто пазьней
Стома, страх і рух падзей

Станцыя Пушкіна, станцыя Фрунзэ
Недзе ўнутры ўсё более фузу
Дух падтрымае Купалаў слупок
Хутка ўжо выхад на правы бок
Малюнак да песні "Soldier, poet, king"
#малюнак
#госць
#Лаўрэнсій_Урса.

Чалавек палюе на мыш - з пункту гледжання мышы.

• • •
Twitter
Instagram
Telegram
• • •
#верш
#госць
#Гілеўска

адзінота — не парок
а укол,
які ты ўколіш у сэрца
і ніколі больш не зможаш сагрэцца

з адзінотай не мірацца,
з ёй сварацца
б'юцца, спрачаюцца,
але ніяк не згаджаюцца;

з адзінотай не спяць
з ёй пішуць вершы
мне часам здаецца,
што муза прыходзіць
толькі к сабакам
адзінокім і верным
іх сэрца пустуе
шукае прытулак
і вось яна
муза
яго выратуе;

адзінота як вугалёк,
які ты глытаеш
спачатку страшна,
а потым
звыкаеш;

адзіноце вучацца,
не атрымаецца адразу быць упэўнена адзінокім
плавалі
ведаем;

адзіноту прымаюць,
як сіняе неба,
яно такое
і нічога ты з гэтым не зробіш
страшна другое

калісьці адзінота твая
звычайная
зменіцца на адзіноту смерці
і тады паглядзім,
як заспяваеш,
прыйдзе за табой
а ты сідзіш
адна
лашчыш ката,
запрашаеш смерць на каву,
бо кубкі пыляцца
недзе на версе шафы
з іх ніхто не піў гадоў сто,
а тут госці завяталі
і ўсе роўна хто;

адзінота — хвароба,
якая есць цябе знутры
забірае ўсё добрае
выпівае сокі
кідае "вопратку"
і застаешся бездапаможны

адзін

адзінота

а
дзі
но
та

літар шмат, а побач — вада

• • •
Telegram
Instagram
• • •
#верш
#Nichto_Absalutna

Знову быць пажару

Дрогат, роў і гара,
Рагатаньне маршаў,
Гром і кроў, гарматы.
Чырвань усьцяж шугае.

Сьціжма сьціхіх сьценяў.
Сьцемраная цемра.
У сьцерушоных сьценах
Стылыя пасьцелі.

Неспасьціжна неяк,
Праясьнела ў небе,
Далягляд бяз хмараў
Шэпча: неўзабаве...
#проза #пераклад
#госць
#PryhniečanajaLutaść

переклад цудоўнага фанфіка па ганігрэмам. соўлмэйты і шчаслівая канцоўка, што яшчэ трэба для шчасця. прыемнага чытання!🤍

https://archiveofourown.org/works/44662942
#Тарас_Ташкевіч
#верш
#госць

У маруднай ранішняй смузе,
Каля цнатлівага прычалу
Стаіць, калоціцца памалу
Драўляны човен у чарадзе
З усіх таксама непатрэбных,
У сьвет народжаных дарэмна,
Гадоў мінулых прамянёў.

Пасьля нуды чаканьняў ціхіх
Ён гойдаецца на вялікіх,
Высокіх, моцных і шматлікіх,
Найчыстага блакіту хвалях,
Якія грэюць тут сабою
Марскую бездань зь цемнатою,
На бязьмежнага сьвітанку далях.

Праз час спадзеваў безнадзейных
Абраў ён болей не чакаць,
Апошні досьвітак спаткаць
І перашкод праз чэраг дзейных
У вандроўку ціха адплываць.

Куды, нашто й якім чынам -
Наўрад ці ведае хоць хто,
Дакладным ёсьць для нас адно -
Ён зьнік, калі вільготным дымам
Было задушана паветра,
І як задзьмуў надзеі ветрык -
Ён з кругавіду зьнік ужо..

08.01.2023

Тэлеграм
#госць
#верш
#Тарас_Ташкевіч

Страх

Што ёсьць той люты страх ?
Які забыўшыся на літасьць
Ды на абставінаў агіднасьць
Распашыраецца ў вачах,
Налітых чорнаю крывёю,
Як полымя які парою
Так паліць волю ў галавах.

Дык як завецца гэты страх ?
Які прымусіў зьнікнуць ціха,
Ня даўшы зьдзейсьніць і ўздыху,
Любоў і шчасьце на вуснах.
Які ў гэткі шпаркі час
Так прызвычаіўся да нас,
Што душыць горда ў грудзях
Усе свабоды разуменьні,
Як сонейка майго праменьні
Усё закрывае цемры дах.

Дык перад чым той брыдкі страх ?
Ці перад пекла ланцугамі ?
А мо, усёж, перад гадамі,
Што бавіў люд наш у ланцугах ?
Чаму нібы наканавана,
Што нават сьмерць абмежавана
І задарма тут толькі жах ?
Чаму прымушаны баяцца
Я дзеіць, мовіць і сьмяяцца,
Нібы радзіўся ў кайданах ?

За што знаходзіцца ў страху
Благі нязьменны сумны лёс
Таго народу, што прынёс
У краіну разуменьня крыху,
Кім насамрэч народ той ёсьць..?

17.12.2022

•••
Тэлеграм
•••
#ТоЯ
#малюнак

Яшчэ адзін мужык у парыке для вас, сонейкі 🥵🍷