#Алесь_Гулевіч
#праграмісцкі_верш
#верш
Элемент масіву мінус першы,
Без спасылкі, індэксу і права,
Здольны толькі злосна шкрабаць вершы
Пёркам без чарніла, шаркаю кульгава.
Злы на свет, абдзелены бязбожна:
Ростам, тактам, талентам і лёсам.
Крочыць па жыццю неасцярожна,
Бо між крумкачоў ён стаў бялёсым.
І гады мінаюць без прыпынкі,
Рэкурсіўны дзень пачнецца зноўку,
Без умовы выхаду, памінкі.
На сто дваццаць кінулі ў духоўку.
Ён калісці вырве сэрца з грудзяў,
Ускінуўшы яго над галавою!
І памрэ, бо не патрэбны людзям
Свет ягоны, каб зіма была вясною.
https://t.me/aleshulevic
#праграмісцкі_верш
#верш
Элемент масіву мінус першы,
Без спасылкі, індэксу і права,
Здольны толькі злосна шкрабаць вершы
Пёркам без чарніла, шаркаю кульгава.
Злы на свет, абдзелены бязбожна:
Ростам, тактам, талентам і лёсам.
Крочыць па жыццю неасцярожна,
Бо між крумкачоў ён стаў бялёсым.
І гады мінаюць без прыпынкі,
Рэкурсіўны дзень пачнецца зноўку,
Без умовы выхаду, памінкі.
На сто дваццаць кінулі ў духоўку.
Ён калісці вырве сэрца з грудзяў,
Ускінуўшы яго над галавою!
І памрэ, бо не патрэбны людзям
Свет ягоны, каб зіма была вясною.
https://t.me/aleshulevic
Telegram
Алесь Гулевіч
Аўтарскія вершы, пераклады, субцітры і агучкі. Для сувязі @AlesHulevich