Новы свет 🌞
675 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
544 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Вальдэмар_Громаў

«Бывай»

Бывай мой мілы родны край,
Бывай Радзіма белая,
Бывай праспект, бывай бульвар,
Бывай прырода мілая,
Бывай, але мяне не забывай,
Бо не забуду я цябе.
#верш
#Вальдэмар_Громаў

«Ты адкажы мне на пытаньне»

Ты адкажы мне на пытаньне,
Чаму так дрэнна ўсё вакол?
Куды згубілася каханьне?
Куды згубіўся сьвет акон?

Ты на пытаньне дай адказ,
Чаму застаўся моцны боль,
Замест тых добрых пачуцьцёў,
Што нам давалі сонца промень,
Паміж разбураных дамоў?

Ты на пытаньне дай адказ,
Куды пайсьці ў дрэнны час?
Дзе сонца сьвеціць для ўсіх?
Дзе сумных няма й зусім?
#верш
#Вальдэмар_Громаў

«Мне холадна»

Марозны вечар зноў і зноў
Ахутвае з усіх бакоў.
І вось куды не пагля
джу,
Карціну бачу я адну:

На дрэвах лісьця ўжо няма,
Няма пад дрэвам вераб’я,
Вакол тут цемра й нудота,
Хутчэй б вярталася сьпякота…
#ADM
#верш
#Максім_Крывіч #Вальдэмар_Громаў #Nichto_Absalutna #Алесь_Гулевіч #скатазаўра

”Што напісана пяром...”

Разам з нашымі паэтамі мы арганізавалі невялікую выставу творчых работ. Аднак, як вы маглі заўважыць, наша выстава не засталася без сваёй асаблівай цікавасці.

Мы думаем, ніхто не будзе спрачацца: заўсёды цікава глядзець на творы, якія напісаны аўтарам ад рукі. У тэксце, здаецца, з'яўляецца нейкая свая душа.

Почырк аўтараў, дарэчы, з'яўляецца даволі цікавым прадметам даследавання. Ён можа расказаць шмат чаго пра самога аўтара, і ў некаторых выпадках нават лепш за аўтабіяграфію.

• • • У каментарах пакінем фота лепшай якасці!
#верш
#Вальдэмар_Громаў



І кожны дзень, і кожную хвіліну,
Хачу я думаць толькі пра цябе.
Ты для мяне, як для П’еро Мальвіна,
Ты для мяне занадта больш, чым увесь астатні сьвет.

Апошнім часам разумею,
Як шмат я не пасьпеў сказаць.
На жаль і час вяртаць я не ўмею,
Каб не згубіць цябе паспрабаваць.
#верш
#Вальдэмар_Громаў

«Ты»

І кожны дзень, і кожную хвіліну,
Хачу я думаць толькі пра цябе.
Ты для мяне, як для П’еро Мальвіна,
Ты для мяне занадта больш чым увесь астатні сьвет.

Апошнім часам разумею,
Як шмат я не пасьпеў сказаць.
На жаль і час вяртаць я не ўмею,
Каб не згубіць цябе паспрабаваць.
#верш
#Вальдэмар_Громаў

«Боль»

Больна, чаму так больна?
Як гэты крык мне затрымаць?
Мне больна так, як не было ніколі.
Больна так, што ад крыві ў горле, я нават не магу ўздыхаць.

Я не магу трымацца,
Ўжо даўно ніякіх сіл няма.
І ў галаве толькі адна ёсьць думка:
Думка аб тым, што гэта ўсё мая віна.

І я крычу, як не крычаў ніколі,
Але ніхто ня слыша гэты крык.
Бо я адзін у гэтым цёмным поле.
Дый увогуле заўстаўся я адзін.