Новы свет 🌞
695 subscribers
651 photos
14 videos
2 files
546 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#Arciom
#госць
#пераклад

Эксперыментальны хорар пра брата з сястрой, якія прачынаюцца сярод ночы і бачаць, што іхны бацька знік, а ўсе вокны і дзверы ў доме ператварыліся на глухія сцены. Каб справіцца з дзіўнай сітуацыяй, дзеці збіраюць коўдры і падушкі ў залі, гуляюць з цацкамі ды глядзяць мультфільмы на заезджаных да дзірак касетах, каб хоць нечым запоўніць жахлівую цішыню пустога дома. Доўгі час праходзіць у спадзеве, што хто-небудзь з дарослых прыйдзе і дастане іх адсюль, але ў нейкі момант дзецям становіцца зразумела, што за імі нешта сочыць.

Глядзець: http://anibel.net/cinema/skinamarink

• • •
YouTube
• • •
#верш
#госць
#Arciom

дзяўчынка, якую ты кахаў у другім класе сярэдняй школы,
цудоўна цяпер абыходзіцца і без тваёй любові —
яна піша вершы і спявае іх на вакзалах
абласных і раённых цэнтраў пад акампанемент гітары.

дзяўчынка, якая табе падабалася ў сёмым класе,
скончыла ВНУ і сядзіць у кнігарні за касай,
пішучы кандыдацкую пра паэзію тваёй першай,
а дома п'е з ёй віно, хіхікаючы з тваіх вершаў.

дзяўчынка, па якой ты млеў у дзявятым,
выглядае цяпер, кажучы мякка, памятай:
даўгія хвасты даўгоў, кароткія рэшткі кос,
якія яна прадала, каб хоць неяк сын яе рос.

пасля дзявятага ты сышоў,
і тая, якую б ты пакахаў у дзясятым,
перастала існаваць,
у адрозненне ад усіх астатніх.
@masvet_by

• • •
YouTube
• • •
#пераклад
#госць
#Arciom

Чорна-белы нуар пра глухі іранскі гарадок, дзе вампірка палюе на мужчын і аднойчы сустракае сапраўды добрага хлопца. Паміж імі завязваюцца адносіны, якія, зрэшты, не спыняюць вампірку ад прагі крыві.
Глядзець: http://anibel.net/cinema/a-girl-walks-home-alone-at-night?tg

@masvet_by

• • •
YouTube
• • •
#верш
#госць
#Arciom

калі ты ў гэты раз ад'язджала з горада,
я ўжо не плакаў і не сумаваў, як у першы

у адрозненне ад другога раза,
калі ты прыязджала на тыдзень
і штодзень сустракала мяне ў дзвярах,
не ўбачыўшы цябе па вяртанні,
я не расплакаўся ў калідоры

цяпер
цяпер надта моцным было здзіўленне
ад таго, што з нагоды твайго ад'езду
па адзін бок цягніка не пасадзілі аркестр,
а па другі не паставілі хор,
якія б гралі паланэз Агінскага,
спяваючы тэкст Сокалава-Воюша

і калі на шляху дамоў я ўключыў сабе спачатку запіс аркестра, а потым хора,
бо супольных на спатыфаі я не знайшоў,
гучала так, быццам інструменты трымае хор,
а спяваюць артысты аркестра

паабапал твайго цягніка
ў маёй выпадковай фантазіі
спявалі і гралі
лепей
@masvet_by

• • •
YouTube
• • •
#Arciom
#госць
#пераклад

Класіка сусветнага кінематографу, якой натхняўся Караткевіч, калі пісаў «Ладдзю роспачы»

Перакладзена і агучана адмыслова для тэлеграм-канала постмадэрнісцкая мемаробля: @memarobla

Глядзець

• • •
Ютуб
Тэлеграм
• • •
#верш
#Arciom

У мяне тут выйшла падборка вершаў на літрадыё, пачытайце:
https://litradio.link/texts/lonski-viershy/

• • •
Telegram
Youtube
• • •
#пераклад #кіно
#Arciom

Першы фільм сусветна вядомага рэжысёра Дарэна Аранофскі пра паранаідальнага матэматыка, які шукае ключ, што адкрые ўніверсальныя заканамернасці ў прыродзе, і ў сваіх пошуках сутыкаецца з уол-стрыцкімі брокерамі і артадаксальнымі габрэямі, якія спрабуюць выкарыстаць ягоныя адкрыцці сабе на карысць.

Глядзець у маім перакладзе і агучцы: https://znichka.space/movie/pi

• • •
Telegram
Youtube
• • •