Новы свет 🌞
695 subscribers
651 photos
14 videos
2 files
546 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#Кася_Кастрычніцкая
#проза
16+

Працяг майго твору, дзе вам пакажуць універсітэт і іншых галоўных герояў.
Чытаць ➡️ Д2: Выебалі гонар, але не сумленьне.

──────≪✷≫─────
#Кася_Кастрычніцкая
#проза

Працяг майго фэнтазі пра вампіраў, падчас якога вы пазнаеце пра пра каштоўнасьці моладзі й шчырае сяброўства ➡️ Д4: Младзевыя каштоўнасьці.

──────≪✷≫──────
Тэлеграм
#проза
#Кася_Кастрычніцкія

Працяг майго гарадскога фэнтэзі пра вампіраў, падчас якога вы пазнаеце на што здольныя пайсьці студэнты дзеля выдатнага іспыту ➡️ Д5: Лепш вораг, чым падступны сябар.

──────≪✷≫──────
Тэлеграм
#Savavožyk
#проза

https://t.me/picturesofowls

***

Ты ня можаш адвесьці позірку ад пажадлівых вачэй бездані рукі бездані патыхаюць цыгарэтамі й даўніною яе грудзі - забытае замчышча пустазельлем пяшчотным аплеценае і на вуснах шэпт што нарэсьце яна зробіць цябе табою ты ідзеш па яе зорных сьцежках(ды ня зоры гэта а вірлы) кожны ўдых табе бы чужы падарунак пякельнай сьпякоты твае рукі давеку зьвязаныя павуціньнем бязглуздае лірыкі бо ў адзін зь вечароў засьнежаных ты адчуў сябе бессьмяротным.
#проза #дзеньроднаймовы
#TL

Кажух

Святло свечкі праглядае праз вакенца, Гражына употай сабрала клункі у наўлечку і бязгучна, як цень паплыла у бок дзвярэй. Фурманка Анджэя стаяла паўздож плота, жоуць падсцеленага аржоння ў месячным святле адлівала срэбрам.
Гражына ускінула матуз на воз, спрытна перакулілася праз білку і павалілася тварам у калючую салому. Дакранулася да Анжэеевага плячука, схаванага пад старым кажухом і ціха выдыхнула:

-паехалі, пакуль ціха, прачнецца Рыгор, бяды ні абярэшся.
-плечы Анджэя пачалі рухацца, каўнер кажуха то уздымаўся, то ізноў ападаў…
-чаго, ты, дурненькі, усё добра, паехалі…
-у гэты момант яна пачула усхліп, жаночы, адчайны, бездапаможны.
-ні забірай яго ў мяне, я ні здолею…я кахаю яго,…

Гражына прыўзняляся на калені, зазірнула за каўнер, там убачыла заплаканы твар жонкі Анджэя, тая ні утрывала ўседзіць і павалілася.
Плакалі абедзьве, наузрыд, гучна, са слязьмі, але без слоў.
Раз пораз у вакне знікаў і зноў з’яўляўся агеньчык свечкі, Рыгор прачнуўся ўжо даўно, ні расплюшчваючы вачэй ён сачыў за зборамі жонкі і зараз ён назіраў.
#проза #дзеньроднаймовы
#TL

Дзве вячэры.

Пасежданне прафкама праектнага інстытута зацягнулася амаль да прыцемкаў.
Галоўнае, што ні давала спакою сёння, гэта калена, што ныла ўжо зранку. Пася сходу Мікалай “пабег” у лабараторыю, схапіў паліто і пайшоў па цёмных лесвічных пралётах у ніз, ліфтам карыстацца ён ні любіў. На адным з паверхаў на падваконніку сядзела жанчына, некага чакала, паліла ў фортку. “Вольга? – што ты тут робіш” -прыцішна прагучала пытанне,
“цябе чакаю” – амаль з усмешкай, крыху з хрыпцой прапела жанчына, саскочыла, абвіла рукамі за шыю і з рэшткамі дыму пацалавала ў вусны.
“ідзем да мяне, я вячэру прырыхтавала, плоў, як ты любіш”….
Таццяна, сёння стамілася, таму ні было ні сіл жадання рыхтаваць вячэру, машынальна адчыніла лядоўню, выхапіла скрыню з раняшнімі сырнікамі, падагрэла. Паклала на талекрку, накрыла смятанай і паклікала сына. На другую для Мікалая паклала з варэннем. Рэштку накрыла вечкам і кінула у сумку, апранула пухавік, ні завязваючы аборак на красоўках пабегла да машыны.
Дзве цені сядзяць на кухні, смяяцца, грае музыка…. У іх сёння на вячэру плоў.
Дзве цені ў парку на лаўцы, маўчаць… у іх на вячэру сырнікі.
#проза #дзеньроднаймовы
#TL

Угу

Пах смажанай яешні ён пачуў яшчэ з трэцяга паверху, калі вітаўся з суседкай. Забег у вітальню, скінуў разношаныя чаравікі, доўга ўглядаўся у каляндар на сцяне, з якога над ім усмехаўся мядзведь апрануты ў дзягу з рознакаляровымі колцамі, потым абвёў лічбу 25.
На кухні жонка бразгала патэльняй, шыпела вада, падсвістваў чайнік. Ні паварочваючыся, нібы між справамі, гледзячы каб ні збегла малако сказала:
-твая заходзіла, цябе шукала, кажа што другі дзень ні можа пабачыцца.
-угу,
праглынаючы чэрствы хлеб багата змочаны жаўтком прагучала ні тое са згодай,ні тое з запытам,
-я пра тое, працягвала жонка, калі ізноў паедзеце на Нарач вазьміце з сабой Сяргея з Мішкам, у іх жаш вакацыі ужо, ды і яе Сяржуку будзе кампанія.
-угу,
на ўздыху ад гарачае гарбаты рэхам з леснічнай пляцоўкі даляцела да жонкі.
#проза #дзеньроднаймовы
#TL

Бот

На прыціхшай, вузкай вуліцы:

-Дыяна….Дыяна..

Маўчанне, цішыня

-Дыяна…

крыху грамчэй,

Фіранка адкідваецца, з вакна з’яўляецца заспаны жаночы твар, рэшткі фіранкі ледзьве прыхоўваюць белыя грудзі. Аб каменні ходніка бразгае скінуты ключ.

Мужчына у капелюшы без лішніх слоў падхоплівае “падарунак” і бразгаючы шпагай коціцца да чорнага хода.

Запыханы, пачырванелы увальваецца ў пакой, хутка распранаецца на хаду, боты пад ложак, шпагу на цвік, капялюшом закрывае партрэт мажнага мужчыны на сцяне, падае на ложак, тоне ў мяккіх пярынах, пах парфуму і гарачыя абдымкі ахінаюць…

Месяц назірае за варушэннямі пад коўдрай, стук акаваных колаў вадавознай фурманкі адбівае такт рухаў на канапе…

Томны выдых мужчыны і хапанне паветра жанчынай супадае з рыпеннем цяжкіх дзвярэй, На парозе стаіць чалавек з партрэта на сцяне, ў адной руцэ паходня, ў другой венік.

-Дыяна, ты адна? Хто ў цябе?

Маўчанне.
#проза #дзеньроднаймовы
#EriKurayami


Каровінымі сьцежкамі

    Адны з самых прыемных успамінаў дагэтуль – успаміны пра летнія часіны ў дзяцінстве. Мне не было нудна ці сумна, калі я была адна. Таму што я не была самотная насамрэч.
   Вось я выходжу з хаты, без абутку, у адным купальніку. Шлёпаю басымі нагамі па прахладным бетоне ганку, хуценька прабягаю частку заасфальтаванага падворку, нагрэтую да немажлівасьці сонцам і ныраю пад навес з вінаграднай лазы. Пад ёй заўсёды прахлада, але я рушу далей, пупыркі гумавага пакрыцьця перад каліткай прыемна пакусваюць голыя ступні. Каровы прайшлі ўжо даўно, я выйшла за калітку і бачу іх з прыгорку, ўнізе далёка-далёка ў полі. Аж да іх я рэдка дахаджу.
   Стромы спуск да возера - самая адрэналінавая частка майго шпацыру. Ён пячэ гарачым пяском і раскаленай глінай, ён коліць камянямі, ён пагражае калдобінамі: “Вось зараз нага сюды трапіць – і паляціш!”. Але штораз я зьлятаю па ім пасьпяхова. Цікава, а як тут праходзяць каровы? Ніколі ня бачыла гэтага. Я прабягаю па інэрцыі па прахладнай траве амаль да самага возера. Да вады вядзе невялічкі пляжык з рачным пяском. Кожная пясчынка падаецца амаль ідэальным напаўпразрыстым шарыкам. Па палогім дну я спускаюся ў ваду. Асцярожна і павольна пакуль не зайду па грудзі. І толькі тады рэзкім штуршком адрываюся ад пясчанай паверхні і плыву.
   Прахладная вада адчуваецца вельмі прыемна на бронзавай ад сонца скуры, рухі, запаволеныя вадой і адчуваньне, як яна трымае цела прыносяць асалоду. Я не заўважаю нічога, аж пакуль ня слышу нейкае дзіўнае бульканьне побач. Гэты гук мяне пужае, бо, калі заходзіла ў ваду, побач дакладна не было анікога – ні людзей, ні кароваў, ні коз. І нават сабакі ня цахлілі. Але павярнуўшыся, я супакойваюся: там з вады падымаецца чорны шнурочак, даволі высока, нібы хоча пахваліцца залатымі ўпрыгожваньнямі на вушках. Ён плыве значна шпарчэй за мяне і хутка абганяе, а потым сур’ёзная пыска вужыка ізноў зьнікае пад спакойнай паверхняй вады. Я ўсьміхаюся – ня кожны дзень са мной плаваюць адны з самых прыгожых нашых суседзяў.
    Я выходжу на іншым беразе. Ён адначасова іншы і не, бо можна туды дайсьці пешшу з другога боку, затое да яго я сьмела даплываю. На той, які насамрэч іншы, мне плыць яшчэ страшна. Тут з вады выходзіш адразу на канюшыны і адразу ў нос бье ашаламляльны пах траваў. Конікі стрыкочуць так, што, здаецца, хутка параўнаюцца з канямі па гучнасьці. Гэты бераг адчуваецца як іншы сьвет. Гэта сьвет кароваў і конікаў, дзікіх пчолаў і конскага шчаўя са смачнымі здаравеннымі сьцяблінамі. І кожным разам тут адбываецца нешта цікавае. Незаўважнае стомленым неабходнасьцю выжываць дарослым, але пакуль яшчэ адкрытае для мяне - босай дзяўчынкі ў полі.


Тэлеграм канал: @karpilauskaja
Ціўтар: @EriKurayami