Новы свет 🌞
677 subscribers
650 photos
12 videos
2 files
542 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#ліза_с.


* * *
пастой хвіліну.
момант.
імгненне.
перачакай, звярні ўвагу на (не)супадзенні.

пастой.
супакойся.
пачакай хвілінку, звярні ўвагу на маладую галінку.

галінка.
дрэва.
жыццё.
вечнасць.
ці захавае яна чалавеснасць?

а ты захавала?
пастой.
прыглядзіся.
паслухай сябе.
сабе ж адгукніся.

адзін толькі момант.
малое імгненне.
пачуцці вызвалі з сутарэнняў;

святло пакажы ім,
адчуць дай ім ветрык,
што лёгка гукае і рассейвае кветкі.

пастой.
супакойся. 
малое чаканне.
няхай наблізіць яно світанне.

пабудзь крышку з сабою,
пабудзь крышку сабою;
пастой,
і спакой той забяры ўвесь з сабою.

─────────≪✷≫────────
інстаграм: yelizavette

мой тгк
#верш #Ліза_С

душа

мая душа спявае песні
над раздоллямі палескімі;
мая душа ў тым краі,
дзе шчасце схавалася між вуліцамі Берасцейскімі.

мая душа лятае ў ваколіцах
Гародні, Віцебска,
ў Ружанах і пад Полацкам.

душа не пакідае тых дарог,
што вывядуць да чатырох веж
замка Мірскага
і Чорнай панны Нясвіжскага.

мая душа за Менскімі варотамі,
пакрытая аблокамі,
і снегам, сонцам і любоўю.

душа жыве ў глухенькай вёсачцы,
дзе некалі жылі яскравыя традыцыі,
але цяпер памерлі,
каб калісьці немінуча адрадзіцца.

душа ў каласах,
ў валошках сярод іх,
ў буслах, што ў вырай адляталі,
але вярнуліся.

душа мая ў беларускім краі,
дзе музыка бесперапынна грае,
дзе кожны, хто ў вырай адлятае,
кавалачак сябе абавязкова пакідае.

─────────≪✷≫────────

Канал аўтаркі
#ліза_с #верш

* * *
у небе зазіхацелі зоры,
недзе шуміць настойліва мора,
а ты ўсё хаваеш сваё гора,
ціха, спакойна, каб не дайшло ні да кога.

марныя ночы праводзіш у выгнанні,
збіраеш расчараванні і хваляванні.
а мора разліло твае спадзяванні,
шырока і бяскрайна;
шаптала табе пра выратаванне.

нязначнасць.
аб ёй каму раскажаш ты ў свеце, як не зорам?
ды зноўку маўчыш.
а яны ахінаюць святлом
і цябе, і твой дом.


тгк аўтаркі
інстаграм