Новы свет 🌞
688 subscribers
613 photos
10 videos
2 files
503 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#Былы_Сын_Былой_Краіны

Вар'яцее Зямля: то хваробай нямой,
то дыктатам, то крызай, то страшнай вайной,
потым зноўку вайной, і яшчэ вунь адной...
Ператворым хоць нашу кватэру ў спакой?

Без вятроў, кветкі што з падваконня крадуць,
без залеваў тыднёвых і шэрых бы ртуць,
без нянавісці, гвалту й няўмення пачуць.
Толькі разам са мной, калі ласка, тут будзь!

• • •
lulu.com
• • •
#Былы_Сын_Былой_Краіны
#верш

Ціўтар - @byly_byloj

https://www.lulu.com/shop/formersonoffc-and-dall-e-%D0%B0%D0%B4-openai/%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D0%B5-%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0/paperback/product-p2n6rj.html?page=1&pageSize=4


Хай ўцякала з-пад крокаў глеба
й наваколле гублялася ў снах -
ён заўсёды глядзеў на неба
(так калісь навучыла яна).

Колькі б вецер ня біў у грудзі,
замінаючы йсці да мар;
колькі б не пакідалі людзі
ў душы толькі боль і цяжар;

колькі б шэрых будынкаў стосы
да зямлі йму ня гнулі плячэй -
ён заўсёды глядзеў у нябёсы
скрозь усю бездань яе вачэй!

Хоць й раней бачыў ён, як крывёю
мые сонца аблокаў поўсць -
толькі стоячы побач з ёю,
ён ў нябёсах знайшоў прыгажосць!

──────────≪✷≫─────────
#верш #дзеньроднаймовы
#Былы_Сын_Былой_Краіны


Хай ня вельмі прыгожыя, мабыць,
ды, напэўна, ня новыя словы, -
але ж вас усіх бясконца хай вабіць
прыгажосьць нашай роднае мовы!

Яе моц, яе пацеркі-сьпевы,
яе гмахі жалобы самотнай,
яе любых напояў залевы
ды каханыя сэрцам журботы;

каму сталы, каму недарэчны
ціхі водгалас сьпелага збожжа;
а камусьці - працяглы, спрадвечны,
пераможны ўскрык! Дзякуй, Божа,

за маю - назаўжды, да магілы
яе веліччу я ганаруся! -
мову! Хай йна ніколі ня згіне!
Хай жыве ў маёй Беларусі!

─────────≪✷≫────────
Ціўтар — @byly_byloj

Крама
#Былы_Сын_Былой_Краіны
#верш

Ціўтар - @byly_byloj
https://www.lulu.com/shop/formersonoffc-and-dall-e-%D0%B0%D0%B4-openai/%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D0%B5-%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0/paperback/product-p2n6rj.html?page=1&pageSize=4
5. Закрыты рот, абсмеяны ганебна,
вось толькі трубы бы ў галаве гудуць:
калі нікому твае думкі не патрэбныя,
то словы неяк самі і ня йдуць.

Даўно і рукі не кранаюцца ўжо срэбра
асадак, што раней траплялі ў грудзь:
калі радкі твае нікому не патрэбныя,
то літары бы самі і ня йдуць...
#Былы_Сын_Былой_Краіны #верш

Мы з табой абдымалісь гарэзна
бы ў утульным да дрыжыкаў сне,
валасы твае пахлі бэзам -
так каханне цяпер пахне мне!

Сонца ўсмешка скакала юрліва
ў тваіх ледзь адкрытых вачах.
Водар скуры тваёй - апельсінавы,
й зараз гэта майго шчасця пах!

Усе мінаюць дажджы й навальніцы,
калі ты ля мяне блізка так.
Твае вусны смакуюць клубніцамі -
й гэта мой найулюбёнейшы смак!