Новы свет 🌞
676 subscribers
650 photos
13 videos
2 files
544 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш #да_незабыту #эстраґон_адысэй

да незабыту.

хадзіў я неяк у цішы
хмяльнога дому
маўчання стогны патушы
маўчання стогны
нам важна зараз зразумець
як дзень задыхаў
дурную пыху кінь у клець
дурную пыху

дрыготка сінія, бы смерць,
мае далоні
табе заклейваюць канверт
я зноў у палоне
палоне прывідных ідэй
мінулых зімаў
у нас не ўсё як у людзей
каханне — міна.

эстраґон адысэй, лета'24.
#верш #эстраґон_адысэй

думайце.

т. дэ шардэну
***
выбух мі(е)нскае наасферы
***
апякае часцей дыхання
жарам вераснёвым
плыве выквінтным зданем
вежы пераплёўвае
цягнік у нябыты

зазірае ў бездань свіслачы
пускаючы дым
не знаходзіць там мыслячых
скокае праз тын
прывід незабыты

лунае вуліцаю скарыны
бегае на ляхаўцы
ўтаропліваецца ў брудныя спіны
каб зноўку жахацца
ґадо пабіты

над усім што было
каб стаў антракт непазбежным
гасіць лямпы святло
нехта бязмежна драпежны
мефіста твой выхад

выходзячы з зацямнення
Ніхто не знаходзіць Нікога
знікаюць жа сцэны сцені
новая хутка прыгода
паходжанне новых відаў

тэатр скончыў свой выступ
сумны як тэарэма яўклідава
той хто зайграў ролю біскупа
не стане шукаць строй відара
а я не знойду эпітэты

струны нерваў пад смыкам блогаў
падзеі бурай нясуць нас у жорны
я маю напэўна імя жывога
хоцяж на рэчы самай мёртвы
а што робіш ты тады

ps
я выбухнуў як трыста тон тратылу
ў выбліску містычнага чуцця
сябе мне наасфера праявіла
і счэзла як трамвайная ралля
паснулі ў шабанох каты
#верш #эстраґон_адысэй

што?

пад чорным сцягам
разбітага неба
ў глупых сагах
забітага феба
са сцёртых старонак
пякельнага летапісу
пра мудрых фараонаў
зґвалтаваных плебсам
выходзілі дзікія зверы
якія ўпарта з хлуслівай надзеяю
шукалі зніклыя дзверы
і ціха пыталіся «дзе я
што дзею я?»

а ніхто не адказваў на такія пытанні
паміралі без болю забытыя здані
садоў гефсіманіі й зрытых ґалґофаў
яны не прымалі абрыдлых ім строфаў
якія расказвалі жудкія клоўны
абы пры етым не здацца шматслоўнымі
а выходзіла токма багатаслойна
цяпер зразумець ужо цяжка мяноўна
пра што ішла гутарка там.
#верш #эстраґон_адысэй

Прыпадабненне Ігару

асмялела слоўца
чыркнула аб лёс
пабялела сонца
ды напяла плёс

паляцелі стрэлы
паламаўся крык
стаў выразным венаў
ледзь не кожны штрых

абгарэлі вочы
загаіўся лёд
паміралі ночы,
стыглі навылёт

распадаўся холад
біў нас па мазґах
а вялікі сморад
распрыгоніў страх

вечнае змаганне
сумрачная раць
пра маё каханне
гальмы завішчаць