дом месяца 🌙
84 subscribers
167 photos
5 videos
41 links
Максім Крывіч, настаўнік і паэт.
Тут захоўваецца мая творчасць і замудрыя думкі.
Download Telegram
🌸 Idol (belarusian version) | Oshi no Ko | Дзіцё айдала #пераклад #песня #айдал

Як адной усмешкай распаляе медыя?
Тая таямніца свету невядомая.
Кожныя заганы перавагай павярнуліся;
Ідэальны вобраз — ідэальная хлусня:
Бездакорны айдал яна!

"Што на сняданак еш? А з кніг што абярэш?
А дзе б ты захацела прагуляціся і з кім?"
"Мне есці некалі. Давайце не аб тым".
І колькі б не пыталі, праўды я не адкажу.

Бесклапот-на-я, усё ж чароў-на-я.
І таямніца та, што ты спляла, нас вабіла не раз!
Ці маеш? — Не-не-не,
Ці знаеш? — Не-не-не
У людзях любіш што? Каханы хто?
Просім, дай адказ!

Я не ведаю, як гэта: палюбіць.
Можа быць, адчуваць я не здольная любоў?
Пераблытаная з праўдаю хлусня,
Але ве-да-ю, як толькі выйду я
і вам спяю,
Вы мне адкажаце "люблю"!

Так, ты ідэал — вачэй не адарваць!
Так, ты абсалютна беззаганны айдал!
Ты, як зорка пасярод планет:
Зараніцай асвятліш гэты свет!

Тваёй усмешкі міг чаруе думкі іх —
І зноў натоўп цябе клянецца у сваёй любві.
Ліловы бляск вачэй і пара словаў,
Тонкая мана — гэта нашая Ай!

Так, так,
яна з тых
надзоркавых прынцэс.
Ля яе мы толькі фон
і дадатковы змест.
Зорнай пані
на Бі-плане
падыграці —
ўвесь наш сэнс.
Мы павінны быць удзячны ёй за поспех,
але

НЕ.

ГЭТА ПАДМАН.

КОЛЬКІ ЯШЧЭ
ПРЫНІЖАЦЦА НАМ?!

УЗЛЁТАМ СВАІМ
ТЫ АБАВЯЗАНА
НАМ

Я ГРЭБАВАЦЬ
НАМІ
НЕ ДАМ.

ТЫ

НЕ

ІДЭАЛ!

Я БУДУ ТАБОЙ ПАГАРДЖАЦЬ.
Я БУДУ САБОЙ ПАГАРДЖАЦЬ.

НЕ ВАРТАЯ ДОЛІ СВАЁЙ!
ХТО НЕ ТРЫВАЕ,
НЕ МУСІЦЬ
ЗАЗЗЯЦЬ!...


...Яны ўсе зачараваныя табой,
Бо ты самы моцны, непахісны айдал!
У цябе не бачыцца заган —
Толькі Зараніцы бляск прамянёў.
Табе маўчаць патрэбна аб нялёгкай долі
І размове не даваць нязручнай волю —
Ты кумірам мусіш быць, а не сабою,
Бо такая — сапраўдная Ай!

Я сваёй усмешкай зноў заваюю медыя,
У ёй таямніцу сваю захаваю я.
"Я вас люблю!" — вобраз, ідэальная хлусня —
Вось такая формула любові мая!

Пот іскрыцца у праменях, бы аквамарын,
Позірк з-пад павекаў, бы агранены рубін,
У сваёй бязгрэшнасці з Марыяй параўнальная!
Бездакорна формула любові мая!

Мне шкада, што не магла вас палюбіць...
Можа быць, бо сама я не зведала любоў?
Але веру, стане праўдаю хлусня,
Калі ролю
з душой
спалучу
я.

Ў гэта веру я!

Калісьці што хачу змагу я атрымаць! —
Бо усё ж я прагны, ненасытны айдал!
Вас усіх хачу я палюбіць
Бессаромна, цалкам
і назаўжды!

Я працягну гульню! Ізноў я падману —
І тысячы разоў яшчэ, напэўна, схлушу,
У спадзяванні, што я нарэшце здольна
Буду пра пачуцці вам шчыра сказаць.

Ах, скончана гульня! Нарэшце я магу
Не хлусіць вам, што я вас люблю!

• • •