Суполка беларускіх пісьменнікаў
959 subscribers
4.07K photos
3 videos
1 file
1.4K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 "Шолах моўчы" - новая кніга Валянціна Акудовіча

У межах ініцыятывы “33 кнігі для іншай Беларусі” у хуткім часе мае выйсці кніга філосафа і пісьменніка Валянціна Акудовіча “Шолах моўчы”. У кнізе сабраныя тэксты розных гадоў - ад праграмнага эсэ “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне” да вершаў, прысвечаных сябрам і гумарыстычных афарызмаў пра Бога і свет. 👍

Працу над выданнем вядуць беларускае выдавецтва “Галіяфы” і македонскае Goten Publishing. 🔥

#анонс
⭐️ Памяці Таццяны Сапач

Заўтра 26 жніўня, у дзень нараджэння Тацяны Сапач (1962-2010), паэткі і стваральніцы беларускай тэлевізіі ў Літве, адбудзецца імпрэза прысвечаная яе працы на тэлебачанні.👍

Доўгі час Т. Сапач вяла на Літоўскім ТБ праграму пра мясцовых беларусаў пад назвай “Віленскі сшытак”, дзе запісвала інтэрв’ю і каментары, рабіла дакументальныя фільмы і матэрыялы пра гісторыю беларускай прысутнасці ў Літве.🔥

Вядоўца імпрэзы мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

❗️Пачатак а 18:00

👉 Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Вільня, Vilniaus g. 20)

#анонс
⭐️ Сустрэча з Сяргеем Календам у Вільні

У пятніцу 30 жніўня віленскі кніжны клуб пры “Чытальні” ў Цэнтры беларускай супольнасці і культур абмяркуе з літаратарам Сяргеем Календам яго новую кнігу “Стрыжэ і піша”.👍

👉 Час: 18:00
Месца: Vilniaus g. 20

#анонс
⭐️ Урок беларускай літаратуры ў музеі

Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе правесці першы дзень новага навучальнага года разам.
1 верасня ў музеі адбудзецца літаратурны квіз “Урок беларускай літаратуры з Максімам Багдановічам”, прымеркаваны да Дня ведаў. Вучні змогуць праверыць і абнавіць пасля летняга адпачынку свае веды ў літаратуры, а таксама творчасці беларускага класіка Максіма Багдановіча. Вас чакаюць шмат цікавых, забаўных і вельмі сур’ёзных заданняў.🔥🔥🔥

❗️Уваходны квіток – 5 рублёў.
👉Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

#анонс
⭐️ Выйшла новая “Літаратурная Беларусь”

У жнівеньскім выпуску літраратурна-мастацкага праекта:
📌 ЛЕКТОРЫЙ: артыкул Уладзіміра КАВАЛЕНКІ «“Заклятыя” пытанні жыцця Віктара КАЗЬКО»
📌 ПРОЗА: апавяданне «Дзікі камень, альбо Апошні літвін» Лявона ВАЛАСЮКА і эсэ Канстанціна КАСЯКА «“Дзеці” Пішчалаўскага замка»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка новых вершаў Уладзіміра НЯКЛЯЕВА «Без Айчыны»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Міхаіла КОНАНА «Шварцброт»
📌 ПАЭЗІЯ: «стомленыя экспромты» Дануты БІЧЭЛЬ «Паміж зорак і хмар»
📌ПЕРАКЛАД: «Сустрэча з маладым чалавекам» Фрыдзеша КАРЫНТЫ ў перастварэнні з вугорскай Петэра БАРАСА
📌 КРЫТЫКА: развагі пра новыя кнігі Вінцэся МУДРОВА, Гагар ЯНАЙ (у перакладзе Паўла КАСЦЮКЕВІЧА) і Яніны ГРЫНЕВІЧ
📌 ГІСТОРЫІ: эсэ «Генерал пясчаных кар’ераў» Андрэя ЦУНСКАГА пра Жоржы АМАДУ

👉 чытаць увесь нумар тут

#анонс
⭐️ Да 215-годдзя польскага рамантыка Юльюша Славацкага

3 верасня ў межах праекту “Санаторый пад клепсідрай” адбудзецца размова пра геніяльнага паэта і яго драму “Кардыян”, а таксама пра беларускія пераклады яго твораў. 👍

❗️Час: 16:00BY/15:00PL,

👉 online https://www.facebook.com/PrastoraPL

Спецыяльны госць: літаратуразнаўца і перакладчык Лявон Баршчэўскі;🔥🔥🔥
мадэратар: Андрэй Хадановіч.🔥🔥🔥

#анонс
⭐️ Зміцер Бартосік у Вільні

9 верасня ў Вільні, з прэзентацыяй кнігі “Забіць упалмінзага”, прыедзе пісьменнік і бард Зміцер Бартосік.

Сустрэча адбудзецца ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры.👍

Аўтар распавядзе пра невядомыя факты беларускай гісторыі, а таксама праспявае песні.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 19-ай
👉 Адрас: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus g. 20)

#анонс
⭐️ Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

З 9 па 15 верасня ў Цэнтры беларускай культуры й супольнасці адбудзецца тыдзень беларускай культуры.👍

У праграме: прэзентацыі кніг, пазнавальныя лекцыі, конкурсы і нават дэгустацыі!🔥🔥🔥

👉 Каб дазнацца пра гэта многае іншае, што яшчэ будзе ў праграме чытайце тут

#анонс
⭐️ Сустрэча з Ганнай Янкутай

У пятніцу 13 верасьня а 18.30 Скарынаўская бібліятэка ў Лондане запрашае на сустрэчу з пісьменніцай Ганнай Янкутай.👍

Госця распавядзе пра свае кніжныя праекты апошніх гадоў, перадусім пра раман “Час пустазелля”, што пісаўся ў Варшаве вясной і летам 2022 г., прадставіць (эка)паэтычны праект “Геалогія”/“Канстытуцыя” і раскажа пра свае пераклады англамоўных аўтараў: Дж. Остэн, Ч, Дыкенс, А. К. Дойл, К. Ісігура, С. Руні) на беларускую мову.🔥🔥🔥

#анонс